• Газеты, часопісы і г.д.
  • ДМБ-91 зычу вярнуцца дадому Сяргей Пляскач

    ДМБ-91

    зычу вярнуцца дадому
    Сяргей Пляскач

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 312с.
    Мінск 2021
    78.59 МБ
    Да вежы з цыферблатамі не болей за дзесяць метраў. Міхал выпрастаўся на поўны рост і зрабіў некалькі крокаў, няёмка загінаючы ступні адна да адной, нібы спрабаваў такім чынам абхапіць востры канёк, каб надзейней трымацца. Так ісці было абсалютна нязручна. Тады Міхал абедзвюма нагамі стаў на самую вастрыню даху, выцягнуў рукі ў бакі, каб зручней трымаць раўнавагу, і, як гімнаст па бервяне, смела рушыў наперад.
    Здавалася, дастаткова лёгенькага павеву ветрыку — і хлопец сарвецца ў чорную прорву. Крок, яшчэ адзін, і вось ужо вежа на адлегласці выцягнутай рукі...
    Міхал і пацягнуўся да стрэлкі, схапіўся за яе шурпатую ад мноства слаёў фарбы металічную паверхню, і як толькі зрабіў апошні крок, гадзіннік азваўся пранізліва-доўгім, самотным ударам звону...
    Гэты нечакана моцны гук зусім не спалохаў Радзевіча, а толькі нагадаў што насамрэч ён цяпер не на даху, не ў самай высокай кропцы сталоўкі, калі не лічыць флюгер і маленькі дашак на вежы, а ў самым нізе будынка, у вільготным і цёмным падвале...
    Вышыня яго ніколі асабліва не палохала, а вось як ставіцца да падвала, трэба яшчэ падумаць: у падзямеллях Міхал бываў яшчэ радзей, чым на гарышчах.
    Са станоўчага: відавочна, тут не так небяспечна, бо як мінімум не ўпадзеш і не разаб’ешся! Так, паветра вільготнае і затхлае, смярдзіць цвіллю і пацукамі... Вось жа пацукі, каб іх халера, чаму яны выклікаюць такую агіду? Каты, сабакі, нават карова выклікаюць замілаванне! Што карова — самая брудная свіння непараўнальна сімпатычнейшая за любога самага чысценькага хатняга пацучка ці дробнай мышкі...
    Радзевічу ўспомнілася гісторыя, якую яму ў лісце распавёў сябар, што вучыцца ў Тамбоўскім вышэйшым авіяцыйна-інжынерным ваенным вучылішчы імя Фелікса Эдмундавіча Дзяржынскага. Вось жа яшчэ: авіяцыйнае вучылішча імя Дзяржынскага! Што да чаго? Якой халеры? Здавалася б: дзе Дзяржынскі, а дзе авіяцыя? Хай сабе якая-небудзь школа міліцыі носіць ягонае імя, тады зразумела. А тут мала таго, што ваеннае вучылішча, дык яшчэ і авіяцыйнае... Гэта ж відавочна таксама недарэчна, як і саўгас імя Пушкіна ці калгас імя Лермантава. А Міхал на свае вочы бачыў гэтыя назвы сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, калі школьнікам быў на экскурсіі ў запаведніку «Пушкінскія горы». Нішто не здольнае стрымаць чалавечую фантазію...
    У старой казарме, куды пасялілі абітурыентаў авіяцыйнага вучылішча, жылі такія вялізныя і тлустыя пацукі, памерам з ката, — распавядаў сябар — што зусім не баяліся людзей! Хлопцы, якія толькі адарваліся ад бацькоў, былі ў шоку ад такога дзікунства! А можа, гэта такое першае выпрабаванне на здольнасць мужна пераносіць усе цяжкасці і нягоды вайсковага жыцця?
    Чым маглі, абітурыенты забівалі дзіркі ў падлозе, праз якія лазілі пацукі, а калі вярталіся ў казарму, нязменна знаходзілі прагрызеныя хатнія сумкі ці тумбачкі, у якіх заставалася што-небудзь з харчоў. Часам дастаткова было толькі паху. Нярэдка хлопцы паспявалі заспець
    пацукоў на месцы злачынства і тады бязлітасна трушчылі іх кірзавымі ботамі. Асаблівым шыкам сярод будучых курсантаў лічылася схапіць тлустую пачвару за доўгі хвост, каб яна не паспела цапнуць вострымі зубамі за руку, і бразнуць ёю аб падлогу. Сапраўдны аўтарытэт набывалі тыя хлопцы, у каго атрымоўвалася забіць пацука адным ударам.
    Кожную ноч хто-небудзь ускрыкваў ад таго, што выяўляў у сваім ложку непажаданага госця. I вось неяк пасля пад’ёму ўсе звярнулі ўвагу, што ў аднаго з абітурыентаў увесь твар у крыві, а навалачка на падушцы пераўтварылася з белай у чырвоную. Выявілася, што пакуль стомлены хлопец страціў пільнасць і спакойна, бы ў бацькоўскім доме, спаў, да яго ў ложак ускочыў пацук і абгрыз па краях абодва вухі!..
    Усе, вядома ж, паспачувалі хлопцу: начальства, нават насуперак статутам, потым дазволіла яму адгадаваць доўгія валасы, каб прыкрывалі непрыгожыя агрызкі, іншыя курсанты супакойвалі небараку тым, што магло быць і горай: нічога не замінала таму пацуку абкарнаць нос, які немагчыма прыхаваць ніякімі валасамі... Людзі дасведчаныя сцвярджалі, што будучы авіяцыйны інжынер нічога не адчуў таму, што сліна грызуноў нібыта ўтрымлівае спецыяльныя ферменты, якія абязбольваюць...
    Як добра было б мець якое-небудзь рэчыва, здольнае пазбавіць ад болю... Нага, фанера — гэта якраз можна трываць. Куды невыносней боль у душы ад усведамлення ўласнай нікчэмнасці, слабасці, баязлівасці перад звычайнай, па сутнасці, дваровай шпаной! У каго ты ператварыўся, Міхал Радзевіч, як ты здрабнеў! Бачылі б цябе твае сябры, як ты поўзаеш на кукішках у адных трусах па мокрай падлозе і шуруеш шчоткай у мыльнай пене нечыя брудныя нагавіцы, ці спяваеш бязглуздыя калыханкі, ці бегаеш з кацялком па сталоўцы ад дзя-
    журнага... Як ты адціскаешся ад падлогі ці прысядаеш пад манатонны лік: раз-два. Як табе «прабіваюць» фанеру ці даюць аплявухі, а ты ніяк не супраціўляешся... Ты не супраць?..
    Часам здаецца, што яшчэ вось-вось — і здарыцца нешта зусім страшнае, непапраўнае...
    Аднекуль з кутка данесліся гучнае шаргаценне, валтузня, танюткае незадаволенае папіскванне.
    Мабыць, пацукі нешта не падзялілі, -— абсалютна абыякава падумаў Радзевіч,
    Ці не вызначаюцца яны на мой конт: каму дастануцца мае вушы ці нос...
    Буду ўсё жыццё хадзіць з доўгімі валасамі! I ніякія дзяды мне не забароняць: начальства ж дазволіла!..
    Зрэшты, гэта сталоўка, а не пустая казарма, тут заўсёды знойдзецца што-небудзь зжэрці, толькі маіх вушэй ім і не хапала...
    Штосьці невялічкае ўскараскалася на паралонавы Marpap, на якім ляжаў Міхал, і знерухомела.
    Падалося?
    Прайшло некалькі хвілінаў — цішыня...
    Так і ёсць: галюцынацыя на глебе страху ды прыдатных да месца ўспамінаў...
    Але што гэта: на хворай галёнцы нібыта аднекуль з’явіўся дадатковы цяжар...
    Можа, проста павялічылася пухліна?..
    Пухліна зрушыла з месца і паціху перасунулася да калена... Зноў досыць працяглая паўза, дастатковая, каб патрывожаны сон вярнуўся...
    Але Міхал занадта выразна адчуваў прысутнасць на сабе агіднай істоты, што цяпер прытупіць ягоную пільнасць не змагла б ніякая стома ці хвароба.
    Яшчэ адзін такі пераход, і пацук апынецца на знешнім баку голай далоні, якая ляжыць на сярэдзіне сцягна.
    Што рабіць?! Рэзка тузануць хворай левай нагой, каб жывёліна адляцела куды-небудзь убок, не атрымаецца. Раптам яна паспрабуе ўтрымацца: учэпіцца кіпцюрамі і зубамі ў нагу! Непрыкметна выцягнуць з-пад галавы правую руку таксама, відаць, не выйдзе. А калі б і атрымалася, што тады? Спрабаваць схапіць вёрткага пацука ў поўнай цемры? Наўздагад стукнуць па ім кулаком? А што, калі ён з перапуду ўскочыць у бот ці рукаў гімнасцёркі!..
    I якраз у гэты момант, калі Радзевіча апанавала самая сапраўдная паніка, ён выразна адчуў, як па ягонай правай далоні, якая вытыркалася з-пад галавы, хуценька прадыбалі кіпцюрастыя лапкі і працягнуўся доўгі-доўгі халодны, шурпаты пацучыны хвост!
    У адно імгненне хлопец, бы абвараны, ускочыў на ногі і, верагодна, гучна ўскрыкнуў, бо тут жа ў калідоры пачуліся крокі, дзверы з шаргаценнем адсунулі цагліну, якая іх падпірала, у пакоі запалілася святло: на парозе стаяў начальнік сталоўкі.
    — He зразумеў, — здзівіўся Антонаў, калі пабачыў Міхала, — чаму ты не ў медчастцы? Ты быў там?
    — Быў...
    — I што сказаў доктар?
    -— Нічога. Яе не было.
    — А татарчонак што? Паглядзеў?
    — Даў таблетку.
    — I ўсё?
    — Усё.
    — А ну за мной!
    Радзевіч ледзь паспяваў следам за прыкметна раззлаваным прапаршчыкам. Выйшлі са сталоўкі і пашыбавалі напрасткі праз вялікі пляц. He прайшло і пяці хвілін, як Антонаў ужо ўшчуваў Сабанаева:
    — Ты што, не бачыш, якая ў яго нага?! Я не медык і тое думаю, што гангрэнай можа скончыцца! Што ты яму даў?!
    — Доктара ўсё адно няма! — запярэчыў Марат.
    — А ты тут навошта?! Як ты яму дапамог?! Што за таблетку ты яму даў?!
    — Аспірын...
    — Сунь ты свой аспірын сам ведаеш куды! Што ён ад яго, думаеш, у скокі павінен пайсці! У яго нагу разнесла! Ён хадзіць не можа! Куды ты яго адправіў, сяржант?! Дзе ён можа выспацца, у казарме? Адразу бачна, што ты даўно там не жывеш! Зусім распанеў, сука! Зараз жа афармляй і кладзі яго ў палату! I антыбіётыкаў яму выдай! Доктару патэлефануй, растлумач, што ды як... I яшчэ, сяржант, запомні, — Антонаў тыцнуў указальным пальцам у бок Міхала, — гэта мой чалавек, а мы сваіх сталоўскіх у крыўду не даем. He будзеш сябраваць з кухарамі — будзеш смактаць... лапу!
    Толькі цяпер Радзевіч зразумеў прычыну такога нечаканага імпэту з боку начальніка сталоўкі: прапаршчык несумненна каўтануў ужо не адзін кілішак беленькай.
    Ну выпіў чалавек і выпіў! Але ж дапамог!
    — Ну, бывай. Колькі трэба, столькі і лячыся, — кінуў на развітанне Міхалу непасрэдны начальнік і сышоў.
    Міхал падумаў што Сабанаеў, вядома ж, палічыў яго сапраўдным «стукачом», які збегаў паскардзіцца на сяржанта Антонаву. Але самаадчуванне было такое кепскае, што Радзевіч вырашыў напляваць на думкі Марата.
    Медбрат паказаў Міхалу яго ложак і выдаў камплект шпітальнага адзення. На шчасце, у палаце былі толькі хлопцы ягонага перыяду. Перш чым укласціся, Міхал пайшоў у пакой з умывальнікамі, уважліва агледзеў сябе ў люстэрка: ці на месцы вушы, і некалькі разоў з мылам вымыў рукі і твар.
    Больш ніякіх падвалаў! Ніколі!
    Упершыню за паўтара месяца Міхал па-сапраўднаму спаў, нават высокая тэмпература і хворая нага не пераш-
    каджалі. Ён не ўзняўся вячэраць, толькі праглынуў выдадзеныя Сабанаевым таблеткі і вярнуўся ў салодкае забыццё.
    Практычна кожную суботу ў войску наладжвалі паркава-гаспадарчы дзень: у казармах рабілася генеральная ўборка, мянялася бялізна, жаўнеры наведвалі лазню. Медбрат таксама вырашыў зрабіць генеральную ўборку ў медчастцы пры дапамозе дзядоў рукамі хворых кабаноў. Радзевічу падалося, што сяржант такім няхітрым чынам вырашыў адпомсціць асабіста яму за ўчорашняе прыніжэнне з боку Антонава ці за тое, што Міхал нібыта «настукаў» на Сабанаева прапаршчыку.
    Выкурваць повара з ложка, куды той вярнуўся пасля сняданку, мяркуючы па ўсім, не без задавальнення прывалокся ўсё той жа Федзька Падаляк.
    — Уставай, сучонак!
    Дзед тузануў спінку ложка.
    — Э! Ты што, аглух?! Лічыш сябе лепшым за іншых?! Уставай давай!
    Міхал павярнуўся і агледзеў Федзьку з галавы да ног.