• Газеты, часопісы і г.д.
  • ДМБ-91 зычу вярнуцца дадому Сяргей Пляскач

    ДМБ-91

    зычу вярнуцца дадому
    Сяргей Пляскач

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 312с.
    Мінск 2021
    78.59 МБ
    — А-а! З’явіўся, сволач! Выгуляўся! «Накасіўся»!
    3 лавы, якая стаяла паміж акном і вялікім катлом, чаму яе і не заўважыў Міхал, прыўзняўся Вацлаў Шпакоўскі. Ён гаварыў чужымі словамі, пры гэтым намагаючыся надаць голасу максімальна пагрозлівую інтанацыю, ад чаго той набываў нейкае істэрычна-старэчае адценне, нібы раз’юшаная бабулька спрабавала распачаць скандал.
    I выглядала бабулька проста жахліва — скура ды косці — быццам апошнія тыдні пражыла не ў сталоўцы, а ў нацысцкім канцэнтрацыйным лагеры з адпаведным рацыёнам.
    Як такую неадпаведнасць у абліччы кухара маглі не заўважыць непасрэдныя начальнікі Пятроў ды Антонаў? Ім што, вочы павылазілі?
    — Вацік, што ты кажаш? Ты ж бачыў маю нагу, — паспрабаваў, як мага лагадней, запярэчыць Міхал. — Якое там «кашэнне»! 3 мяне ці не два літры гною выціснулі!
    Але падобна было, што Шпачкова ваяўнічасць толькі ўзрастала і ніякіх аргументаў ён не хацеў успрымаць:
    — Гэта ўсё ты! Ты ва ўсім вінаваты! Зямляк называецца!
    — Можа, гэта я сам сябе палкай выцяў?!
    Радзевіч намагаўся захаваць раўнавагу, але падобна было, што Ваціку неабходна было выкрычацца, і той папросту нічога вакол не ўспрымаў.
    — Ты кінуў мяне аднаго! Каб не ты, нічога б не здарылася! Ты ведаеш, што мне тут давялося перажыць?! Ведаеш, як яны здзекаваліся?! I тут, і ў казарме! Нідзе перадыхнуць не давалі! А гэты крываногі! Гэты ўкормлены вылюдак Пунтус!.. Гэтая брыдкая вусатая морда! Гэты Вася! Ён і зусім!.. Ён!.. Ён згвалціў мяне!..
    — Як?! — міжволі ў Міхала вырваўся вокліч здзіўлення і неразумення.
    — Як! Ты пытаешся, як?! — з вачэй Ваціка фантанам пырснулі слёзы.
    Ён схапіў з падаконніка цяжкі пяцілітровы кацялок для першых блюдаў і са злосцю запусціў у Міхала. Пасудзіна праляцела ў некалькіх сантыметрах ад галавы ашаломленага пачутым Радзевіча. Ён нават машынальна не паспрабаваў ухіліцца. Несумненна, калі б яна дасягнула мэты, Міхал адразу ж вярнуўся б не на адзін тыдзень назад у шпіталь. Ёмістасць адскочыла ад супрацьлеглай сценкі і з бразганнем пакацілася па бетоннай падлозе.
    — Як апошнюю калгасную шлюндру! Вось як!..
    Шпачок змоўк, ціхенька апусціўся на лаўку і пачаў размазваць рукавом бруднай кухарскай курткі слёзы, якія ніяк не спыняліся.
    Вакол запанавала ранейшая мёртвая цішыня: было нават чуваць, як падаюць кроплі вады з няшчыльна закручаных кранаў.
    У Міхалавай жа галаве гуло так, быццам бы аб яе стукнулася і адляцела некалькі цяжкіх супніц. У ёй адбывалася сапраўднае вывяржэнне супярэчлівых думак і незнаёмых пачуццяў, якія нагрувашчваліся адна на адну, пераблытваліся і спараджалі суцэльны механічны гул, які, здавалася, разносіцца па ўсім наваколлі.
    Гэтага не можа быць!
    Для Міхала, як для цалкам тыповага прадстаўніка свайго пакалення і свайго часу, падобныя стасункі паміж прадстаўнікамі аднаго полу проста не існавалі. Ведама, ён чуў пра тое, што нешта падобнае здараецца ў турмах. Нават чуў як пагрозу з боку афіцэраў ці дзядоў зрабіць нешта такое з не вельмі кемлівым жаўнерам, але ўспрымаў гэткія пагрозы толькі як, няхай сабе і своеасаблівы, маўленчы зварот, у пэўным сэнсе не пазбаўлены камічнага адцення...
    Але таму, што здарылася з Вацікам, Міхал, як ні імкнуўся, не мог знайсці вызначэння!
    Ён так і стаяў пасярод варачнага цэха, бы непрытомны, аж пакуль не затрашчала пара ў трубах і ў сталоўку не вярнуліся хлопцы з нарада.
    Пошукі адказаў ці выйсця давядзецца пакінуць на потым, зараз неабходна гатаваць абед.
    Міхал збегаў уніз, знайшоў больш-менш прыдатнае — не самае бруднае — спецадзенне, пераапрануўся і ўзяўся за справу.
    Шпачок застаўся ляжаць на ранейшым месцы.
    — О! Усё правільна: цяпер Вацікава чарга адпачываць, — пракаментаваў нехта з нарада тое, што адбывалася на кухні.
    Радзевіч падумаў, як хутка і проста атрымоўваецца гатаваць у нармальным стане, калі не цягне пастаянна на сон і свядомасць хаця б збольшага адэкватная: незабыўная сустрэча з земляком усё ж не дазваляла адчуваць сябе абсалютна цвярозым.
    — Можа, ідзі лепей у кухарскі пакой, адпачні як след, — прапанаваў Радзевіч Шпачку.
    Вацік і вухам не павёў, так і застаўся нерухома ляжаць на лаўцы, утаропіўшыся ў столь.
    Калі абед быў прыгатаваны і нарад ужо збіраўся разносіць стравы па сталах, у варачны цэх увайшоў апрануты ў вайсковую форму Пунтус. Брыдкія каціныя вусы пасунуліся ўгору: дзед яхідна заўсміхаўся, калі пабачыў Міхала:
    — А-а! Ты ўжо тут... А дзе Шпакоўскі?
    Радзевіч нічога не адказаў.
    — Аглух ці што?! Дзе другі, пытаюся?! — цяпер Васеў голас гучаў звыкла незадаволена.
    Міхал адчуваў, як яго накрывае хваля такой нечуванай нянавісці, што баяўся разявіць рот, каб не нагаварыць чаго-небудзь лішняга: вольных вушэй у гэты момант, як на ліха, вакол было аж занадта.
    — Ах, вось куды ты зашыўся!
    Пунтус сам заўважыў Ваціка і памкнуўся да яго бліжэй.
    — Думаў не ўбачу?! Чаго не абзываешся?! Уставай, ты мне патрэбны!
    Шпачок, як асуджаны да смяротнага пакарання, бязвольна ўзняўся з лаўкі.
    Халера! Што ён робіць!
    Радзевіч у два крокі падскочыў да вялікага катла, схапіў са стойкі чарпак з доўгай драўлянай ручкай і стаў паміж дзедам і земляком:
    — Нікуды ён з табою не пойдзе!..
    Нейкі боўдзіла з нарада, відаць, таксама стараслужачы, гучна прысвіснуў ад здзіўлення:
    — Ніх...я сабе!..
    — Абед трэба раздаваць! — прыкметна мякчэй дадаў Міхал.
    — Вася! Табе не здаецца, што цябе толькі што «чмаранулі» ўласныя кабаны?! — не сунімаўся дзед з нарада.
    Пунтус у імгненне вока збарвавеў настолькі, што, здавалася, ягоная галава вось-вось выбухне і запырскае крывавымі кавалкамі мазгоў і чэрапа ўсё навокал. Ён утаропіў-вырачыў свае мутна-сінія вочы ў Міхалавы, нібы спрабаваў прачытаць у іх, ці расказаў яму што-небудзь Вацік, ці гэтая нечаканая сутычка адбылася сапраўды толькі таму, што кабан занадта доўга адсутнічаў у батальёне і зусім пазбавіўся належнага пачуцця страху перад старымі.
    — Абед і праўда трэба раздаваць, — Вася адвёў вочы ад Радзевіча і зіркнуў на ахоўніка традыцый з нарада.
    Той толькі нядобра хмыкнуў і нічога не сказаў.
    Пунтус зноў паглядзеў Міхалу ў вочы і пагрозліва прасіпеў:
    — А з табой мы ўвечары яшчэ пагаворым!
    XIV
    Міхал Радзевіч ужо даўно і трывала ўсвядоміў, што шахматы — не ягоная стыхія. Ён выдатна засвоіў усе
    магчымыя хады кожнай фігуры на полі бою, памятаў не адзін дзясятак класічных камбінацый, але ўсё адно больш прайграваў, чым перамагаў: сканцэнтравацца, мабілізаваць увагу, цалкам засяродзіцца толькі на тым, што адбываецца на дошцы, у яго ніколі не атрымоўва-
    лася. Без здольнасці максімальна хутка і аб’екгыўна аналізаваць становішча, пралічваць усе магчымыя наступствы кожнага свайго дзеяння, кроку, учынку, руху ў бліжэйшай ды максімальна аддаленай перспектыве, няма чаго і сядаць за шахматны стол.
    Здаровага прагматызму яму ніколі не хапала і ў вырашэнні штодзённых жыццёвых пытанняў, а калі сказаць усю праўду — не ставала катастрафічна.
    Цяпер жа, і Міхал гэта выдатна разумеў, перад ім у жыцці паўстала самая сапраўдная шахматная партыя, якую ён не мае права прайграць, бо ад яе вынікаў залежыць, як складуцца ягоны асабісты і Вацікаў лёсы да канца службы ў войску, а магчыма і надалей...
    Найперш было відавочна, што ніякай магчымасці параіцца з кім-небудзь у гэткім становішчы няма: чым меней людзей будзе ведаць, што здарылася, тым лепей. У сэнсе, неабходна, каб болей ніхто нічога і не ведаў. Здарылася? Гэта што, само сабою адбылося і ніякіх вінаватых няма? Стыхійнае бедства? Ведама ж, гаворка можа весціся толькі пра канкрэтны ўчынак аднаго вылюдка, Васі Пунтуса.
    Трэба выбірацца самастойна.
    Але як?
    Прыйсці ў казарму і распавесці ўсё пра Пунтуса іншым дзядам? Яны ж, вядома, наўрад ці ўхвалілі б Васевы схільнасці: традыцыі ўзаемаадносін кабаноў і дзядоў, якімі б яны пачварнымі ні былі, ніяк не прадугледжвалі таго, што ён учыніў...
    Але чаго вартае слова нейкага там кабана супраць слова чалавека, якога яны даўно ведаюць, супраць паўнавартаснага і аўтарытэтнага дзеда? Пунтус з лёгкасцю зможа перакруціць усё на сваю ж карысць: глядзіце, да чаго даўмеліся гэтыя тупыя кабаны, каб зняславіць дзя-
    дулю! Яны надта шмат «накасячылі», таму ад страху перад немінучымі наступствамі і прыдумалі, як адцягнуць ад сябе ўвагу! He выйдзе! Атрымаеце належнае па поўнай праграме!
    Міхал так і бачыў карціну, як Пунтус вырачыць, нібы ад шчырага абурэння, свае вочы і, пырскаючы слінаю, з брыдкаю ўхмылкаю на вуснах будзе зусім не бараніцца ці апраўдвацца, а максімальна агрэсіўна нападаць, шчодра сыпаць адборнымі мацюкамі і па магчымасці эфектна дзерці глотку!
    А што можа атрымацца, калі павераць кабанам? Даггусцім, Пунтуса нават свае ж і зашпіляць, нават пачнуць «чмырыць», як апошняга кабана... А далей? Яны што, расшпіляць за баявыя заслугі Ваціка? Раптам пранікнуцца да яго шчырым спачуваннем і спагадай? Ніхто з дзядоў не падзеліцца такім незвычайным здарэннем са знаёмымі з іншых падраздзяленняў, не патлумачыць чарпакам, за што зашпілілі Васю? Адназначна на наступны ж дзень і да канца службы Шпачок ператворыцца ў аднаго з самых яскравых персанажаў салдацкага фальклору: а гэтага расшпілілі пасля таго, як трахнулі!..
    Зусім не прывабная перспектыва! Нікому б такой радасці не пажадаў!
    Тэарэтычна можна было б паспрабаваць пагаварыць наўпрост з Васем, папалохаць ці нават пашантажаваць... Але відавочна — пляваць ён хацеў на нашыя пагрозы і шантаж...
    Што ж рабіць?
    Пакінуць усё як ёсць — таксама не варыянт: Вацік не зможа быць заўсёды навідавоку, а Пунтус, безумоўна, не спыніцца... I што тады? Тады Шпачок ад роспачы, пачуцця віны і адчаю можа зрабіць што-небудзь непапраўнае з сабой... Што я скажу тады яго маме?.. Як змагу спакойна жыць сам?..
    Нічога добрага не будзе, калі раптам Вацік у парыве нянавісці як-небудзь прыб’е ці пакалечыць свайго мучыцеля... Тады ён ператворыцца з ахвяры ў злачынцу! I ніякі суд не апраўдае: перавышэнне неабходных мераў абароны!..
    Сам бы, здаецца, без ваганняў прыбіў бы таго вылюдка!..
    Тады застаецца толькі адзіны шлях, магчымы па статуце, афіцыйны — скардзіцца начальству, ператварыцца ў вачах усёй вялікай салдацкай грамады ў «стукачоў»!
    Ужо прыйшлі навабранцы, праз тыдзень-другі яны скончаць курс маладога байца і з’явяцца ў падраздзяленнях... Нават пры ўсіх «касяках» і «залётах» у дзядоў няма ніякіх важкіх падстаў каб не расшпіліць сваіх кабаноў!.. Ну, няхай сабе яшчэ месяц, і яны будуць вольныя!..