• Газеты, часопісы і г.д.
  • ДМБ-91 зычу вярнуцца дадому Сяргей Пляскач

    ДМБ-91

    зычу вярнуцца дадому
    Сяргей Пляскач

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 312с.
    Мінск 2021
    78.59 МБ
    Міхал пастукаў у дзверы кабінета намесніка камандзіра батальёна па тыле і папрасіў дазволу зайсці. На шчасце, капітан быў адзін.
    Падобна было, што Філіпенка адразу зразумеў, за чым прыйшлі гэтыя двое: не кожны дзень радавыя без запрашэння траплялі сюды.
    Ён запрасіў кухараў сесці і запытаўся, што здарылася.
    — Таварыш капітан, — пачаў было Радзевіч і змоўк, бо не ведаў, што казаць...
    — Ну, я слухаю?..
    Хлопцы маўчалі.
    — Дзяды дасталі, так?..
    I тут Міхал у адно імгненне зразумеў, у якім кірунку трэба весці гаворку.
    — Таварыш капітан, — пачаў ён цяпер надзіва рашуча і спакойна. — Мы не можам выконваць свае службовыя абавязкі!..
    Ён распавёў камандзіру, што праз выбрыкі дзядоў гаспадарчага ўзвода яны ледзь спраўляюцца з асноўнай працаю і маглі б выконваць яе значна лепей, калі б элементарна высыпаліся! Згадаў Міхал і пра салёную гарбаіу, і суботнікі ў Махмуда, і пра другую вячэру для дзядоў пасля адбою.
    — Вось вырадкі! — абураўся капітан. — Зусім зажэрліся! Распанелі! Пацукі тылавыя!
    Пачуць апошняе вызначэнне ад галоўнага тылавіка было асабліва дзіўна.
    Філіпенка ўсё цудоўна разумеў і сам папрасіў кухараў прадэманстраваць сляды дзедаўскай ласкі, якія стараслужачыя шчодра пакінулі на іхных целах. Асабліва капітана ўразіла «ўкормленасць» Ваціка:
    — Табе што, і есці не давалі?
    — Гэта ён на нервовай глебе так схуднеў, — адказаў за Шпачка Міхал.
    — Ну і чаго вы цярпелі? Чаму раней не прыйшлі? Вы што, думаеце, мы не знойдзем на іх управу?
    Далей афіцэр, як мог, красамоўна распавёў што савецкая ўлада не павінна мірыцца з падобнымі фактамі і ён, як яе верны служка, зробіць усё, што ад яго залежыць, каб выкараніць зусім не характэрную для нашага войска з’яву!
    Апошняя тырада крыху напалохала Міхала, бо вельмі нагадвала тыя ангажаваныя рэпартажы з войска ў прэсе, у якіх, выключна па канонах сацыялістычнага рэалізму, жаданае выдавалася за сапраўднае...
    Потым Філіпенка пацікавіўся, хто з дзядоў найболып жорсткі.
    — Усе аднолькавыя, — спакойна адказаў Міхал.
    Тады капітан чамусьці ўдакладніў персанальна пра Забірава і Садоўнічага.
    — Гэта Махмуд мяне ледзь не на месяц у шпіталь справодзіў!
    — Значыцца, усё ж не сама сабою нага забалела?
    — Дзе там!
    Міхал распавёў, што адбылося насамрэч, і прадэманстраваў шырокі чырвоны шнар на галёнцы.
    — Нічога сабе!..
    — А Садоўнічы проста сцыкло, — ужыў не зусім нарматыўнае слова ўзрушаны Міхал, — таму ніколі
    сам нас не чапаў, але іншым асабліва не пярэчыў, хіба што ўчора...
    Афіцэр запэўніў хлопцаў, што цяпер усё будзе добра і на развітанне пацікавіўся:
    — Да заўтра пратрымаецеся?
    — Пратрымаемся...
    Што Філіпенка збіраецца канкрэтна рабіць з дзядамі, не было зразумела.
    А што, калі не з дзядамі, а з намі! Што, калі ён абярэ самы просты варыянт: выправадзіць «стукачоў» куды падалей, і справе канец — не яго цяпер праблема!..
    Адным словам, ніякай пэўнасці і спакою пасля наведвання штаба не было.
    Усё адно горш не будзе! Куды ўжо горш?!..
    Падчас вячэры ў сталоўцы стаяў традыцыйны гармідар: барабанілі лыжкі, грукалі аб сталы кацялкі ды імбрыкі, па бетоннай падлозе тупалі кірзавая боты, чуліся воклічы камандаў і прыцішаны гул нізкіх галасоў...
    У варачным цэху мітусіліся хлопцы з нарада.
    Радзевіч стараўся не думаць пра тое, што будзе заўтра, але нічога не атрымоўвалася. Раптам нехта з нарада падбег да Міхала:
    — Там цябе вашы клічуць.
    — Дзе?
    — За сталом, на вашым месцы, дзе ж яшчэ?
    Гэтага толькі не хапала!
    Міхал і Вацік не пайшлі вячэраць разам з усімі: яшчэ да прыходу батальёна ўзялі ў Пашы па кавалку хлеба з маслам і з’елі з гарбатаю проста на кухні.
    Відаць, не варта было: лішнія падазрэнні.
    Калі Міхал ужо паварочваў з калідора на лесвіцу, яго ледзь не збіў з ног нейкі хлопец у звычайнай баваўнянай форме колеру хакі, а не фіялетавай, у якой хадзіў
    нарад па сталоўцы. У такім выглядзе ў гэтую частку будынка ніхто не заходзіў: кухары ў белым, нарад у фіялетавым.
    — Здароў! — прывітаўся жаўнер і працягнуў руку.
    — Здароў — спакойна адказаў Міхал, ціскануў працягнутую руку і павярнуўся, каб рушыць далей.
    — Стой! — крыкнуў хлопец.
    Міхал спыніўся і зноў запытальна ўтаропіўся ў незнаёмага: ці мала хго.
    — Ты што, не пазнаеш?
    Во нейкі ёлупень: пабыў раз ці два ў нарадзе і думае, што яго тут усе ведаюць.
    — Саня Купрыянец! 3 вучэбкі, першы ўзвод, Явар памятаеш?
    — А-а! — Радзевіч цяпер разгледзеў эмблемы на пятліцах і здагадаўся, што перад ім фельд’егерскі повар: хлопца ён не памятаў абсалютна. — Што так позна?
    — Ды ў нас камандзір з мухамі ў галаве, усё нешта ў вашага выгандлёўваў. Заўтра сказаў ісці ў сталоўку. Дык мне калі прыходзіць?
    — Давай пасля сняданку падыходзь.
    — А як тут у вас служба ідзе і наогул?
    — Няма мне калі, прыходзь заўтра, тады і пагаворым. Усё, пакуль!
    Міхал пабег уверх па лесвіцы, а прыкметна разгублены ад такой калегавай абыякавасці Саня застаўся сгаяць у калідоры.
    Радзевіч усё ж адзначыў у думках, што цяпер ім з Вацікам будзе, напэўна ж, крыху лягчэй. Як там яго?.. Купрыянец?.. Нейкае надта знаёмае прозвішча...
    За сталамі гаспадарчага ўзвода ўжо нікога не было. Толькі плямы ад разлітай гарбаты і крошкі хлеба: спазніўся...
    Што яны хацелі?
    На выхадзе з абедзеннай залы, у якой дзе-нідзе яшчэ даядалі свае порцыі жаўнеры з розных нарадаў і хлопцы з камендатуры, Радзевіч напаткаў Сабанаева.
    — О! Ты ўжо тут?! — штучна здзівіўся медбрат. — Як нага?
    Вось жа мярзота: цяпер я табе патрэбны і табе ёсць справа да маёй нагі. Чаго ж яна цябе не зацікавіла, калі балела!
    — Цудоўна! — рэзка і жорстка адказаў Міхал. — Прычым усе чатыры! — і нечакана нават для сябе вельмі гучна рохкнуў па-свінячы!
    Марат пачырванеў, неяк няўклюдна адступіў і пасунуўся да выхаду з залы.
    Радзевіч не любіў у кухарскім адзенні з’яўляцца ў абедзенных залах: белая вопратка імгненна прыцягвала ўвагу ўсіх, і заўсёды знаходзіліся ахвотныя бліжэй пазнаёміцца з патрэбным чалавекам. Многія з такіх навязліва-камунікабельных людзей пасля адной-двух выпадковых гаворак лічылі Міхала ледзь не найлепшым сябрам ці прынамсі старым знаёмым. Але повар найчасцей нават абліччаў такіх таварышаў не памятаў, не тое што імёнаў!
    He стаў выключэннем і гэты раз: не паспеў Радзевіч падумаць, што ў гутарцы з Сабанаевым рохкнуў, выключна каб падкрэсліць сваё кабанства і нядаўняе стаўленне медбрата да яго, а зусім не з жадання зняважыць пачуцці прававернага татарына, як да яго падышоў нейкі жаўнер:
    — Здароў, Міхал! — выгукнуў ён.
    — Здароў, — Радзевіч паціснуў руку абсалютна незнаёмаму чалавеку і хацеў пайсці ўжо, але той загаварыў зноў.
    — Я твой вадзіцель, Алег.
    Повар няўцямна глядзеў на высакаватага бялявага хлопца і спрабаваў зразумець: ці ён нешта недачуў, ці няправільна зразумеў: які ў кухара можа быць вадзіцель?
    Алег здагадаўся, што Міхал не разумее, пра што ідзе гаворка, і ўдакладніў:
    — Я з другога ПУСа. I толькі што, перад вячэрай, наш старшына сказаў мне, што на наступны выезд замест Васі Пунтуса з намі паедзеш ты.
    — Выезд?
    — На вучэнні.
    — А калі тыя вучэнні будуць?
    — Ніхто не ведае. Можа і заўтра, а мо і праз месяц.
    — I што з таго?
    — Нічога. Проста паведамляю.
    — Ну, тады дзякуй... за навіну.
    Міхал павольна пабрыў назад у варачны цэх, на хаду спрабуючы прааналізаваць пачутае ад Алега. 3 аднаго боку, тое, што некалі давядзецца ехаць на вучэнні, не магло быць незвычайнай навіною, з другога — чаму той старшына не казаў нічога раней? Відаць, таму, што рашэнне было прынятае толькі сёння. Значыць гэта, што яно вынік нейкіх мер, якія абяцаў прыняць нам па тыле, ці гэта простае супадзенне...
    — Тут повар паштальёнаў заходзіў! — урачыста паведаміў Вацік, як толькі Радзевіч пераступіў парог варачнага цэха.
    — Я ведаю.
    — Саня Купрыянец, — Шпачок нібы не пачуў адказу Міхала. — У Явары ён быў у першым узводзе. Я яго памятаю. Уяўляеш, я думаў што ён грузін, бо ён заўсёды ў кампаніі каўказцаў «тусаваўся», а ён, аказваецца, беларус!
    Купрыянец — сапраўды надзвычай распаўсюджанае ў нас прозвішча. I як гэта я адразу не пацікавіўся?
    — Ягоныя бацькі, — тлумачыў Вацік, — пераехалі ў Абхазію. Ён ужо там і нарадзіўся. У яго яшчэ сястра ёсць старэйшая. Яна памятае Магілёўшчыну.
    «Штосьці падобнае я ўжо чуў», — падумаў Радзевіч.
    — Камандзір у гэтых паштальёнаў — нейкі прыдурак: дзесяць дзён не адпускаў Саню ў сталоўку на працу. У нарад па роце ставіў праз дзень і ўсё! Чаго ён дабіваўся? Я тут адзін вешаўся, а ён на тумбачцы стаяў! Заўтра нарэшце прыйдзе!..
    — Заўтра нас усіх чакае незвычайны дзень...
    Калі хлопцы прыйшлі ў казарму, днявальныя іх адразу накіравалі ў пакой да дзядоў. Міхал звярнуў увагу, што на месцах дэмабілізаваных размясціліся самыя адмарожаныя чарпакі: павысілі?
    — «Стукнулі»?! — адразу з парога паспрабаваў агаломшыць кухараў Лёха Малчанаў.
    — 3 чаго б гэта? — Міхал хоць і намагаўся не выдаць хвалявання, але не без прыемнасці адзначыў што ў дзеда правая далонь заматаная бінтам,
    — Чаму тады ў сталоўцы не прыйшоў, калі паклікалі?
    — Я прыйшоў, але ўжо нікога не было.
    Ваціка напалохаць атрымалася: ён трымцеў, як асіна.
    — I што ад вас Філіпенка хацеў? — спытаў пра тое, што хвалявала іх найболып, Садоўнічы.
    Ведаў жа, што будуць распытваць, і зусім не падумаў, што сказаць! — папракнуў сябе ў думках Радзевіч.
    — Выпытваў, колькі цэнтнераў мяса Вася і Раман скралі за апошні месяц! — ляпнуў, не асабліва пераймаючыся наступствамі, Міхал.
    Абодва дзяды паўскоквалі з ложкаў. Вася традыцыйна стаў пунсовым, а смуглявы Раман прыкметна збялеў.
    — Жартую...
    — Ты, ты-ты-ты дагаворышся ў мяне, — нечакана зазаікаўся Раман. — Нешта ты надта балбатлівы стаў, кабан!..
    — Ну... Ён пацікавіўся, з якім ПУСам мы хацелі б выязджаць на вучэнні...
    — Толькі дзеля гэтага выклікаў? — засумняваўся Садоўнічы. — He можа быць! Хто тут калі ў каго пытаецца пра нечыя жаданні? 3 якім загадаюць — з такім і паедзеце!
    — Ён распытваў, як у нас справы, ці не крыўдзяць дзяды...
    — I вы ўсіх здалі! — перабіў Радзевіча нецярплівы сяржант Толік.
    — Мы сказалі, што ў нас усё нармальна, што пад вокам у мяне зусім не сіняк ніякі, а проста закімарыў няўдала і нацёр рукавом у сне...
    — Лухта нейкая! — не сунімаўся Садоўнічы. — I дзеля гэтага ён бы не стаў вас выклікаць! Самі паперліся!