ДМБ-91 зычу вярнуцца дадому Сяргей Пляскач

ДМБ-91

зычу вярнуцца дадому
Сяргей Пляскач

18+
Выдавец: Галіяфы
Памер: 312с.
Мінск 2021
78.59 МБ
— А ты яго ведаеш?
— He тое слова! Мы аднакласнікі і суседзі! Усё жыццё разам! Толькі ў войску і разлучыліся ўпершыню!
— Служыць пантоншчыкам. А ў шпіталі апынуўся праз пнеўманію!
— О! Гэта ў ягоным стылі, усё не як у людзей: улетку ды захварэць на пнеўманію, толькі Тоўсты здатны на нешта падобнае!
— I яшчэ! Давядзецца змяніць мянушку: ён цяпер худы, як трэска!
— He можа быць!
— Ён мне казаў, што да войска быў тлустым, — я не мог паверыць!
— Ачмурэць! I хто б мог падумаць!
У пакой увайшоў збянтэжаны Паша і знерухомеў ля парога:
— Іх усіх пераводзяць у другую частку...
— Каго? — не стрымаўся Саня.
— Усіх дзядоў з гаспадарчага ўзвода!
— He можа быць! — цяпер ужо здзівіўся Радзевіч. — 3 чаго б гэта?!
— Махмуд сказаў, што на іх нібыта «стукнулі». Прыбег, загадаў мне апрануць кіцель і расшпіліў! Яму далі пяць хвілін, каб забраць са сталоўкі свае асабістыя рэчы. Я цяпер не кабан!
— Нічога сабе! — выгукнуў Вацлаў.
Міхал ліхаманкава спрабаваў зразумець, ці ёсць у яго з Вацікам хоць нейкі шанц, што падумаюць не на іх.
— А што яшчэ ён сказаў? — не стрымаўся Радзевіч.
Герасімаў адказаў не адразу, нібы спрабаваў успомніць:
—Ты ж ведаеш, як ён гаворыць! Я і паловы ніколі не разумеў, толькі ківаў на знак згоды, а сам ні халеры не цяміў! «Воры, сволочн», — гэта я пачуў выразна. Што ім цяпер капец — таксама. Але хто яны, не ўцяміў абсалютна... Можа, ён начальства меў на ўвазе?
— Можа, — абыякава адказаў Міхал і звярнуў увагу, як спалатнеў Вацік: ён таксама, відаць, зразумеў, што ніякім не зладзеям (па-руску «ворам»), а «поварам» цяпер капец!
Час быў уздымацца наверх і гатаваць абед.
Паша сышоў у хлебарэзку, а хлопцы распачалі завіхацца ў варачным.
I хоць Саня яшчэ нічога не ўмеў і яму даводзілася ўсё паказваць і тлумачыць, утрох абед прыгатавалі без звычайнай мітусні і нерваў: вось бы так заўсёды!
Радзевіч, аднак, ні на хвіліну не забываў, што сёння адбылося ў гаспадарчым узводзе, і чакаў далейшага развіцця падзеяў. У тым, што яно будзе, Міхал не сумняваўся. Вось толькі якім яно атрымаецца для яго з Вацікам, ніяк здагадацца было немагчыма...
Толькі ўвечары, калі ў нарад па сталоўцы прыйшлі хлопцы з другога ПУСа на чале са сваім старшыною, вечна крыклівым і злым старшым прапаршчыкам Меліхавым, перамены набылі нечаканы паварот.
— Віншую, таварышы кухары! — выпаліў старшына, як толькі ўвайшоў у варачны цэх. — Ад сёння вы жывяце ў ПУСах! Ты, — тыцнуў ён пальцам у Ваціка, — у першым! А ты, — зазірнуў у вочы Міхалу, — у мяне! Усе вашыя рэчы ўжо ад гаспадарнікаў перанеслі, таму пасля адбою, калі ласка, як кажуць, міласці просім на новае месца дыслакацыі, так сказаць! Радыя?! Я даўно казаў, што трэба, каб кухары жылі ў сваіх падраздзяленнях! A то што гэта такое: ПУС уздымаюць па трывозе, а за поварам, як за афіцэрам якім, у гаспадарчы ўзвод пасыльнага трэба пасылаць! Нідзе такой бязглуздзіцы не бачыў! Цяпер усё стане як мае быць! Між іншага: на гэтым тыдні трывога чакаецца! Толькі я вам нічога не казаў!
Прапаршчык крутануўся і пабег крыкамі ды выспяткамі прыспешваць нарад.
Ашаломленыя кухары не ведалі, што і думаць: бясконцыя расповеды дзядоў пра тое, як ім пашчасціла, што яны трапілі ў гаспадарчы ўзвод, дзе да кабаноў ставяцца нечувана мякка ў параўнанні з ПУСамі, не прайшлі дарма. Атрымоўвалася, што яны змянілі дрэннае на горшае. Але галоўнае мэты яны ўсё ж дасягнулі: Пунтус цяпер далёка, і тое, што здарылася з Вацікам, больш ніколі з ім не паўторыцца. За гэта можна і папакутаваць.
Пунтус. Нейкае таксама беларускае прозвішча. PaHeft і не задумваўся. Адкуль жа ён быў?.. Як прыемна цяпер: быў. 3 Браншчыны? Далібог, адтуль... Тады ўсё зразумела з прозвішчам...
Вацік тым часам намагаўся справадзіць Саню Купрыянца, відаць, каб сам-насам перагаварыць з Міхалам.
— Калі заўтра прыходзіць? — пацікавіўся на развітанне абхазец.
— He хочаш рабіць зарадку, дык скажы сваім, каб разбудзілі за пятнаццаць хвілін да пад’ёму, і прыходзь сюды, — параіў Радзевіч.
— Лагічна! — зазначыў Саня і пайшоў.
Ён сёння цэлы дзень паўтараў гэтае «лагічна», дзе трэба і не трэба. Усё ў яго лагічна: вось так нож трымай, каб не парэзацца, — лагічна; суп перад тым, як наліваць у кацялок, перамяшай, каб больш-менш аднародны быў, — лагічна; ля патэльні асабліва глядзі, каб гарачэнны тлушч не стрэліў: апячэшся — лагічна! Толькі вакол нас з Вацікам пакуль усё алагічна складваецца. А ўвогуле Саня, відаць, неблагі хлопец...
— I што цяпер? — спытаў прыкметна збіты з панталыку Вацік. — Гэта добра ці дрэнна?
— Думаю, горш, чым было, не будзе...
— Трэба было б у хлопцаў параспытваць... А двух кухараў у адзін ПУС нельга было накіраваць?
Міхал зразумеў, што Вацік найперш баіцца застацца адзін сярод практычна незнаёмых людзей.
-— Супакойся ты ўжо! Ты туды ўсё адно толькі пераначаваць будзеш хадзіць! А там ужо — што ўсім кабанам, тое і табе! Час станавіцца самастойным, на ўсё жыццё нянек не напасешся!..
— Ну што, кабаны, вешайцеся!
Хлопцы і не заўважылі, як да іх падышоў Лёха Камароў. Цяпер ён быў з расшпіленым кручком на каўняры і аж ззяў ад задаволенасці сабою.
— Нашыя дзядулі выбылі ў невядомым кірунку. Як сказаў Філіпенка: «Туды, дзе Макар цялят не пасвіў!» Мяне на развітанне расшпілілі! Так што маё кабанства скончанае! Пра вас жа наказалі мне ды чарпакам распавесці ўсім у батальёне, што вы нарабілі!..
Лёха зрабіў працяглую паўзу, відаць, каб ацаніць выкліканую рэакцыю. Аднак ніякай рэакцыі кухары не выявілі, і ён працягнуў:
— Што тычыцца мяне, дык туды ім і дарога, калі што! Нават калі гэта і вы «стукнулі», мне на вас крыўдзіцца няма ніякай прычыны! А вось чарпакоў вы нашых ведаеце, яны вам спуску не дадуць, і не спадзявайцеся, самі разумееце: дрэнны прыклад для іхных кабаноў, якія на днях ужо прыйдуць ва ўзвод!
3 Лёхавых словаў вынікала, што ўсё ж дакладнай прычыны, за што дзядоў звезлі, ніхто не ведае. Можа, нават у Амросьева хапіла мазгоў, калі ведаў у гэтай сітуацыі прамаўчаць...
— Ігар у нас цяпер будзе замком!* А Толік Садоўнічы — хлебарэзам!
— Дык яго пакінулі?! — здзівіўся Міхал.
— Аднаго з усяго перыяду!
Лёха паазіраўся вакол: раптам хто слухае; і працягнуў шэптам:
— Нешта тут нячыстае... 3 чаго б раптам яго пакідаць? Чым ён лепшы за іншых? Ён жа намеснік камандзіра, за ўсё, што адбываецца ва ўзводзе, ён найперш адказны! Чарпакі нават паціху казалі, што сяржант сам мог Філіпенку закласці сваіх, каб яны не давялі нас да адчаю: калі б дзяды каго-небудзь з нас пакалечылі, хто б найперш адказваў? Толік жа сцыкло, гэта ўсе ведаюць!
Ну, капітан Філіпенка, відаць, з логікай у вас усё ў парадку, і з шахматамі таксама!
Бесклапотна-шчаслівы Камароў сышоў а Радзевіч пацікавіўся ў Ваціка:
* Скарачэнне ад руск. «заместнтель команднра» — намеснік камандзіра ўзвода.
— Цяпер зразумеў, што трэба казаць занадта цікаўным?
— Што? — ці то пажадаў удакладніць, ці то і сапраўды не зразумеў Шпачок.
— Пра тое, што Толік — сцыкло: яму гэта наўрад ці пашкодзіць, а нам можа дапамагчы!
Паглядзім, як сяржант будзе цяпер сябе трымаць з кабанамі: у сталоўцы ўсё адно кожны дзень давядзецца бачыцца.
Калі скончылася вячэра і кухары перамясціліся ў мясны цэх, каб абцяць мяса з чарговай свіной паўтушы на сняданак, Вацік ужо паспеў выведаць сякія-такія звесткі пра жыццё ў ПУСах у хлопцаў з нарада і цяпер ахвотна дзяліўся аператыўнай інфармацыяй:
— У кожным вузле сувязі па два ўзводы. Усяго недзе крыху болей за шэсцьдзесят чалавек. Праўда, пакуль значна меней, бо яшчэ ўсіх, хто звольніўся вясною, не замянілі: літаральна на днях павінныя прыйсці кіроўцы пасля курса маладога байца, а ў жніўні ці верасні з вучэбак прышлюць сувязістаў. У першым ПУСе прыкладна аднолькавая колькасць чалавек кожнага перыяду, таму там дзедаўшчына проста квітнее, як мне сказалі, не горш, чым у гаспадарнікаў! А вось у другім усё іначай: там дзядоў не больш за дзесяць чалавек, недзе столькі ж ці на пару чалавек болей чарпакоў, а ўсе астатнія — кабаны! Калі дзяды толькі паспрабавалі на іх наехаць, тыя «стукнулі»! Самае смешнае, што пры такой колькасці кабаноў немагчыма старым высветліць, хто ж дакладна іх здае! Таму цяпер другі ПУС гулькаецца ў статутнае падраздзяленне: усе адзін да аднаго звяртаюцца выключна: «Таварыш салдат» і на вы! Першы ПУС лічыць іх усіх «чмошнікамі» і «стукачамі», у іх сапраўдная варожасць! Я і тое сёння заўважыў, як твае ў маіх нарад прымалі, думаў — паб’юцца.
Увайшоў Паша Герасімаў і паведаміў сябрам тое, што ўжо казаў ім Камароў:
— Заўтра пасля сняданку Толік становіцца хлебарэзам замест Махмуда.
I дадаў пасля паўзы тое, чаго не ведаў Лёха:
— Ён будзе адным хлебарэзам, а я іду да вас у кухары. Аднаму яму мала не падасца! Але нічога, няхай паўкалвае, дзядуля хрэнаў!
— Затое нас цяпер аж чацвёра! Можам скласці нармальны графік і гатаваць па чарзе! —узрадаваўся Вацік.
Недзе праз паўгадзіны пасля таго, як нарад па сталоўцы сышоў, усе справы на заўтра дарабілі кухары. Упершыню за час службы хлопцам трэба было разыходзіцца па асобных падраздзяленнях. Паша сёння таксама вырашыў пайсці ў казарму.
Радзевічу ў адзін бок, а Ваціку з Пашам у супрацьлеглы. Ім хаця б у адзін будынак, а Міхалу ў поўную невядомасць!
Міхал павольна сунуўся напрасткі праз чорнае поле неасветленага пляца і ўжо не першы раз перабіраў у думках тую інфармацыю, якую выведаў Вацік пра жыццё ў ПУСах. Усё адно ніякай пэўнасці не было. Ён сказаў Шпачку, што той можа заўтра не спяшацца: сняданак прыгатуе сам.
У новай казарме першым Радзевіча сустрэў дзяжурны па роце, малодшы сяржант з чарпакоў Андрэй, якога Міхал ведаў па нарадах у сталоўцы:
— О! Кухар! А я падумаў: дзяжурны па частцы валачэцца! Усё нармальна!
Апошні вокліч адрасаваўся не Радзевічу: з ленінскага пакоя пачуўся гук тэлевізара. Відаць, дзяды і тут па начах не спяць.
— Цябе калі заўтра будзіць?
— У чатыры трыццаць.
— Запішы! — Андрэй звярнуўся да днявальнага на тумбачцы, якога Міхал таксама ведаў.
— Наіль! — сяржант гукнуў другога днявальнага, які дамываў у канцы калідора «ўзлётку». — Пакажы повару яго ложак!
Наіля Радзевіч таксама ведаў. Адразу зрабілася неяк спакайней.
— Хадзі сюды, Міхал, — паклікаў днявальны Радзевіча.