ДМБ-91 зычу вярнуцца дадому Сяргей Пляскач

ДМБ-91

зычу вярнуцца дадому
Сяргей Пляскач

18+
Выдавец: Галіяфы
Памер: 312с.
Мінск 2021
78.59 МБ
Радзевічу не хапала фантазіі, каб хоць неяк у думках наблізіць старшыну да Цвятаевай. Мо ён з кім-небудзь паспрачаўся, што зможа, адужае, прачытае... Ці ўсё ж катаванне паэзіяй — расплата за нешта, асабліва жорсткае пакаранне замест нейкіх там, напрыклад, дзесяці годзікаў дысбата.
Нейкі час пасля свайго адкрыцця Міхал і блізка не дапускаў думкі, што Меліхаў можа добраахвотна чытаць хоць нешта падобнае. Тым болып хлопец збянтэжыўся, калі аднаго разу прапаршчык пачаў задаваць яму нейкія дзіўныя пытанні:
— Ра-дзе-віч, — прагаварыў ён неяк прозвішча свайго падначаленага па складах, — дык ты дакладна беларус?
— Дакладней не бывае!
— He паляк!
— He. А што?
— I не з тых, што пытаннем на пытанне адказваюць, як вось цяпер?
— Гэта хто такія?
— Хіба не ведаеш?
— He.
— Ну-ну... I продкі ўсе з Беларусі?
— Наколькі я ведаю, так...
3 гэтых дзіўных роспытаў вынікала, што прапаршчык чытае тую кніжку цалкам асэнсавана, бо ведае факгы біяграфіі знакамітай паэткі, пра якія ў зборніку вершаў, вядома ж, не згадваецца ні словам: рамантычна-трагічную сувязь Цвятаевай з Канстанцінам Радзевічам. У Міхала была добрая настаўніца рускай літаратуры, якую аніяк не стрымлівалі межы школьнай праграмы, і яна дазваляла сабе нечуваную вольніцу: знаёміць вучняў з творчасцю тых літаратараў, якія падабаліся найперш ёй, а не міністэрству асветы.
— А вы з казакоў? — пацікавіўся ў адказ Міхал у старшыны.
— Чаму ты так вырашыў?
— Рыгор Меліхаў.
— Што? Падобны?
— Абсалютна не!
— Чаму гэта?! — пакрыўдзіўся начальнік.
— Той чарнявы: татарская кроў! Вусаты!
— Скуль ты ўзяў, што татарская?
— Гэта не я, Шолахаў так вырашыў.
— Ты што, прачытаў «Ціхі Дон»?
— Прачытаў.
— Усю гэтую таўшчэзную кніжэнцыю? — удакладніў прапаршчык з недаверам.
— Усю.
— А я толькі кіно бачыў. Кніжка занадта вялікая, няма мне калі яе чытаць!..
— Ну, дык скуль вы?
— Так! 3 казакоў! Растоўскі я! У нас там усе казакі!..
Удакладняць прычыны цікаўнасці Меліхава да жыцця і творчасці Марыны Цвятаевай Радзевіч не рашыўся, бо знайшоў для сябе дастаткова лагічнае тлумачэнне: гэта найхутчэй элементарная даніна модзе. У Савецкім Саюзе з рэгулярнай перыядычнасцю ўзнікала мода, прычыны якой вытлумачыць немагчыма, на чытанне таго ці іншага аўтара: то Роберт Раждзественскі захапляў розумы ды сэрцы суайчыннікаў, то раптам абсалютна неспадзявана пачыналася сапраўдная эпідэмія Аляксандра Дзюма і чамусьці выключна бацькі, потым грамада кідалася на Яўгенія Еўтушэнку, якога зноў жа, быццам па нейкім цэнтралізаваным загадзе, змяняў той ці іншы савецкі ці замежны інжынер чалавечых душ, як тады часцяком называлі пісьменнікаў, нібы гэты збіты штамп найболып дакладна вызначаў усю сутнасць мастацтва слова. Апошнія гады модным было чытаць забароненыя творы вядомых аўтараў. Ведаць творчасць пісьменнікаў, адна згадка пра якіх да перабудовы магла пагражаць немалым турэмным тэрмінам, цяпер лічылася адзнакаю выкшталцонага густу. Штодня газеты стракацелі імёнамі
адкрытых нанова геніяў. Ужо сам факг забароны ўспрымаўся як паказчык несумнеўнай значнасці ды якасці...
Калі скончыліся вучэнні і батальён прыбыў назад у Свідніцу, у пастаяннае месца дыслакацыі, Вацік з’явіўся ў сталоўцы не проста расшпілены: здавалася, ён выпраменьвае шчасце ў радыусе сотні метраў.
Высветлілася, што Шпачку ўдалося найперш, па яго ж словах, падлізацца да дзядоў: усяго некалькі дадатковых кавалкаў мяса ў іхных порцыях былі прызнаныя імі як сведчанне выключнай кемлівасці кабана.
— Уяўляеш, — трымаў ён справаздачу перад Міхалам, — якраз тыя тры галаварэзы, што збілі Гуцула, паставіліся да мяне ледзь не як да свайго «корыша»! He такія яны ўжо і дрэнныя, — неспадзявана ўзяўся апраўдваць Гуцулавых катаў Вацік, — проста перабралі тады крыху лішняга. Да начальніка ПУСа таксама атрымалася падлізацца, а ў камандзіра ўзвода я нават папрасіў адпусціць мяне ў адпачынак, і той сказаў, што зімою вельмі можа быць, што і адпусціць. Толькі ўяві: дзесяць дзён дома!
Міхал не мог паверыць, што ягоны напаўдзікі зямляк, які зусім нядаўна, як чорта, баяўся любога незнаёмага чалавека, так лёгка адаптаваўся ў новым калектыве.
— Што ў нас там тварылася! Афіцэры з прапарамі п’яныя хадзілі на паляванне праз дзень, казуль стралялі, а я гатаваў. Як яны толькі адзін аднаго там не паперастралялі.
Радзевічу таксама на вучэннях некалькі разоў давялося гатаваць дзічыну, але ён не заўважаў, ці былі ягоныя паляўнічыя на падпітку. Здаецца, не.
— А вадзіцелі ўсе з каністрамі кінуліся ў бліжэйшую вёску паліва прадаваць. Думаў, як мы дадому даедзем? Але неяк прыехалі. Хлопцы казалі, што нашу салярку
палякі браць не хочуць, бо іхныя трактары ад яе псуюцца: надта кепская!
Міхал згадаў, як да яго пасля адбою падышоў кіроўца Алег, працягнуў прыбор начнога бачання і сказаў:
— На, парагачы!
Кухар надзеў на галаву шлем з фантастычным прыстасаваннем і паглядзеў вакол. Злёгку падсвечаны месяцам, лес на самай справе праглядаўся ідэальна. Прыбор апраўдваў сваю назву і прызначэнне цалкам.
— Смяяцца пасля слова «лапата»? — удакладніў Радзевіч, бо нічога смешнага не назіраў.
— Туды глядзі! — Алег павярнуў рукамі Міхалаву галаву ў бок бліжэйшых аўтамабіляў.
Відовішча сапраўды паўстала цікавае: ля бензабака адной машыны сядзеў на каленках яе кіроўца і спрабаваў пры дапамозе шланга пераліць паліва ў каністру. Але чамусьці ў яго нічога не атрымоўвалася: як толькі шланг накіроўваўся ў падстаўленую ёмістасць, бензін пераставаў цячы, небарака нанова пачынаў смактаць шланг і тады нязменна не паспяваў выняць яго без таго, каб не зрабіць некалькі глыткоў паліва. За тым жаўнер колькі часу пляваўся, а потым прага нажывы перамагала і ўсё паўтаралася нанова.
Зусім побач з ім прайшла пара больш удалых зладзеяў: на нядоўгай жардзіне, якая ляжала на правых плячах аднаго і другога, бы ўпаляваная здабыча, віселі аж дзве дваццацілітровыя каністры. Запраўшчыкі, — пазнаў Радзевіч, — пайшлі запраўляць транспартныя сродкі мясцовага насельніцтва...
Неяк само сабою так склалася апошнім часам, што пасля таго, як завяршалі прымаць ежу і разыходзіліся са сталоўкі ўсе падраздзяленні, кухары накрывалі стол для сябе. Хлебарэз Толік нязменна далучаўся да іх, хоць
нічога адмыслова хлопцы не гатавалі: усё было з агульных катлоў.
Аднойчы Міхал і Толік затрымаліся і засталіся за сталом сам-насам. Нечакана Садоўнічы спытаў:
— He разумею, навошта табе было гэта трэба?
— Што?
— Ты выдатна разумееш, што... Ну, месяц, максімум паўтара — і вас бы ўсё адно расшпілілі. I гэта была твая ідэя! He пярэч: Шпакоўскі сам бы да такога не дадумаўся... Ва ўсялякім разе, у яго б так ідэальна не атрымалася... Вось мне і не дае спакою думка: на-во-шта?!
— Давай падкажу, — спакойна зазначыў Радзевіч. — Проста адкажы самому сабе: ці можа ў прынцыпе існаваць прычына, якая б не пакінула выбару, што рабіць... Вось табой жа падкрэсленыя зыходныя дадзеныя: засталося пратрымацца зусім няшмат, большая частка пакутаў у мінулым, не сёння-заўтра пасля каранціну ва ўзвод прыйдуць «вясеннікі»... Да таго ж залётаў усё меней і меней, ты ўжо сёе-тое можаш і ўмееш... Тады на-вошта?! Хіба толькі ад поўнага вар’яцтва?.. Падобны я да вар’ята, да самагубцы?!.
— He падобны... А сказаць ніяк?
— Што такое ў шахматах пат, ведаеш?
— Ведаю... Але ж я нічога такога не заўважаў...
— Павер мне, шкадаваць няма пра што...
Праз пару дзён Садоўнічы зноў здзівіў Міхала:
— Я б цябе сам расшпіліў толькі цяпер не маю права: ты ў іншым падраздзяленні. Нядобра, што ты адзін не расшпілены...
— He адзін, Саня Купрыянец таксама.
— Я маю на ўвазе з нашых, батальённых... Карацей, я тут перагаварыў з тваімі... Асноўны дзед у вас там Валодзя Бялоў. Ведаеш?
— Ведаю.
— Возьмеш сёння з сабой у роту пару бляшанак тушонкі ды пачак цукру. Хлеба я дам. Аднясеш яму, і ўсё будзе ў парадку.
— Дзякуй, Талян!
Радзевіч ніяк не чакаў нечага падобнага ад Садоўнічага, бо не думаў, што ён у стане разважаць глыбей, чым таго патрабуюць пісаныя ды не пісаныя законы салдацкага жыцця...
Міхал не пераставаў дзівіцца, наколькі адрозніваўся рэальны стан рэчаў у стасунках паміж дзядамі ды кабанамі ў ПУСах ад тых жахаў, якія распавядалі пра іх у гаспадарчым узводзе. Нават у першым вузле сувязі, у якім цяпер быў прапісаны Вацік і колькасць дзядоў была даволі значная, нічога падобнага да таго, што было звыклым у блатных гаспадарнікаў, не адбывалася. Кабаноў ставілі ў нарады разам з дзядамі, дзе адзіным прывілеем старых было тое, што ўсю фізічную працу выконвалі маладыя. 3 гэтым можна было цалкам мірыцца, бо нават самыя лютыя дзяды нават за «касякі» баяліся і пальцам кранаць маладых. Але ў нарадзе па сталоўцы было так шмат працы, што стараслужачым даводзілася ўсё адно што-небудзь рабіць. Акрамя таго, цудоўным фактарам, які ідэальна стрымліваў імпэт дзядоў, было тое, што вузлы сувязі пастаянна неслі каравульную службу: ахоўвалі парк з тэхнікай. Усе вартавыя былі ўзброеныя аўтаматамі Калашнікава незалежна ад тэрміну службы: і нічога не перашкаджала любому з пакрыўджаных кабаноў атрымаць маральную кампенсацыю ад дзеда пры дапамозе самай надзейнай зброі ў свеце. Таму выключна ў забаўляльных мэтах прабіваць фанеру, катацца на ровары ці прымушаць спяваць шэдэўры вайсковага фальклору тут нікому з дзядоў у галаву не прыходзіла: ці мала,
які зацяты кабан трапіцца. Тым больш што даволі часта палітрукі збіралі асабовы склад і распавядалі пра надзвычайныя здарэнні ў розных частках групы савецкіх войскаў: забойствы асобных вартавых кімсьці з маладзейшых калег ці расстрэлы цэлых каравульных змен.
Гатаваць для дзядоў па начах нейкія адмысловыя стравы, ці хаця б гарбатку, таксама ніхто не прымушаў: зрабілі — добра, нічога няма — не страшна. Тым больш праз дзень мыць форму ці наўмысна не даваць кабанам спаць тут не было прынята.
Здаралася, хтосьці з дзядоў дамаўляўся з адным-двума надзейнымі кабанамі, што расшпіліць іх узамен на выкананне ўсёй бруднай працы за яго, але нехта са старонніх маладых ад зайздрасці даносіў на пазастатугныя адносіны і тады ў старых здараліся такія праблемы, пасля якіх прасцей было самому і падшыць каўнер, і памыць кіцель.
Такім чынам, калі ў ПУСах з’явіліся кухары, ім дастаткова было літаральна некалькі разоў прынесці пачастункі дзядам, каб заслужыць іхны давер і быць расшпіленымі ў хуткім часе.