ДМБ-91
зычу вярнуцца дадому
Сяргей Пляскач
18+
Выдавец: Галіяфы
Памер: 312с.
Мінск 2021
— А тушонка як усплыла?
— Яны, відаць, каб запалохаць мяне, — тлумачыў ушчэнт збянтэжаны Вацік, — пачалі крычэць, што ім вядома, быццам мы прадукты крадзем і прадаём! Нібыта Сяргей з Санем прызналіся!..
— I?! — не вытрымаў задоўгай паўзы Міхал.
— Я сказаў, што гэта было вельмі даўно, калі мы былі яшчэ кабанамі... Для дзядоў бралі, а не прадаваць! Растлумачыў, што калі б мы не прыносілі дзядам пайку, нам бы быў капец! Сказаў, што бляшанак дзесяць, можа, і ўзяў... Ой, што цяпер будзе...
— Ды супакойся ты ўжо! Ніхто тваіх дзядоў не будзе шукаць па ўсім Саюзе, каб высвятляць, колькі ты для іх і чаго скраў! Цяпер камандзіраў хвалюе, дзе Андрэй! — суцешыў Ваціка Паша. — Надалей проста думай, што і каму гаворыш!
— А Саню з Сяргеем хто-небудзь бачыў? — спытаў у сяброў Радзевіч.
— Думаю, цяпер мы іх не хутка ўбачым! — зазначыў Паша. — Хадзем ужо абед прыгатуем ці што?
Хлопцы спусціліся ў варачны цэх. Праз нейкі час Міхал вылучыў хвілінку і вярнуўся ў кухарскі пакой.
— Есці хочаш?! — гукнуў ён у бок шафы. — Андрэй!..
— He вельмі, —данёсся прыглушаны голас з-за сцяны.
— Я што-небудзь прынясу пазней!..
Міхалу было вельмі прыкра на душы ад таго, што ён не можа падзяліцца сваім сакрэтам з сябрамі і яму даводзіцца іх асцерагацца: калі таямніцу ведаюць болей за двух — яна перастае быць таямніцаю.
Радзевічу давялося некалькі разоў непрыкметна вяртацца ў кухарскі пакой: спачатку ён прынёс і паставіў у шафу талерку з мясам, затым прынёс хлеб ды імбрык з кампотам, а потым прыбег з місаю грачанай кашы. Міхал зачыніў дзверы знутры, ключ пакінуў у замку, каб немагчыма было адчыніць звонку, адставіў шафу, выняў люк і перадаў ежу ўцекачу.
— I што далей?
— He ведаю...
— Можа, вылезеш: пакуль што ты яшчэ не дэзерцір...
— Нізашто!.. Я падумаю...
Міхал прыставіў на месца шафу і спусціўся ўніз.
Тым часам надзвычайнае здарэнне абрастала новымі падрабязнасцямі: ледзь не кожны наведвальнік сталоўкі прыносіў сваю версію ды апошнія чуткі.
Адзін сцвярджаў, што пасля няўдалай спробы скрасці аўтамабіль у парку Андрэю ўдалося адабраць машыну ў нейкага пана і выехаць з горада ў бок мяжы з Германіяй. Наступны казаў, што Камышанаў сеў у цягнік. Потым некалькі чалавек запар пераконвалі, што Андрэя ўжо затрымалі на вакзале ці то ў Вроцлаве, ці то ў Вальбжыху...
Увечары ўсім кухарам загадалі начаваць у казарме, у сталоўцы на ноч нікога не пакінулі.
Высветлілася, што практычна ўвесь асабовы склад батальёна, за выключэннем гаспадарчага ўзвода ды тых, хто ў нарадзе, патрулюе ваенны гарадок і прылеглыя да яго вуліцы места.
Па графіку сняданак павінен быў гатаваць Сяргей Сівохін, але на яго разлічваць цяпер не даводзілася, бо ніхто не мог нават сказаць, дзе ён цяпер, таму Радзевіч вызваўся выйсці зранку на працу другі дзень запар.
Міхал не мог самому сабе растлумачыць, ці задрамаў ён у тую ноч, ці не.
Калі ж раніцою ён вярнуўся ў кухарскі пакой, то адразу ж заўважыў, што шафу адсоўвалі ад сцяны: яна стаяла цяпер не так шчыльна, як звечара.
Сышоў зусім ці проста вылазіў у прыбіральню?
Міхал услухаўся і выразна пачуў храп: спіць, як пшаніцу прадаўшы! Трэба будзе абавязкова разбудзіць яго перад тым, як з’явяцца хлопцы...
У абед Міхал зноў перадаў ежу Андрэю і пацікавіўся, што ён вырашыў рабіць далей.
— Ноччу сыду!
— Здацца яшчэ не позна...
— He! Пасля таго, што я нарабіў... Соднямі на гаўптвахце не абыдзецца...
Радзевіч не стаў удакладняць, што нарабіў Камышанаў бо кожную секунду хто-небудзь мог прыйсці ў пакой, а хуценька прыставіў шафу на месца і ўключыў гучней радыё.
Увечары Міхал угаварыў Ваціка памяняцца з ім у чарзе на прыгатаванне сняданку:
— Так трэба! Потым растлумачу.
Паша здзівіўся, што Радзевіч не ідзе начаваць у казарму:
— Нам жа загадалі ўчора!
— Toe было ўчора. Сёння ж ніхто нічога не казаў. Да таго ж там цяпер такая мітусня, што наўрад ці нехта стане пераймацца з таго, дзе я начую. Хутчэй за ўсё, проста не заўважаць маёй адсутнасці!
Герасімаў, натуральна ж, задумаўся, з чаго б гэта Радзевіч трэці раз запар бярэцца гатаваць сняданак, ад якога звычайна ўсе кухары імкнуцца пазбавіцца: гэта ж трэба ўзняцца яшчэ зацемна, аднаму соўгацца па настылых за ноч сгалоўскіх памяшканнях, па якіх гуляюць ды выюць сцюдзёныя скразнякі, ад якіх мурашкі па скуры! А яшчэ трэба сачыць, каб не задрамалі качагары і не прыпынілася падача пары!
Паша павагаўся крыху: распытваць Міхала ці не, і вырашыў: меней ведаеш -— лепей спіш! Будзе трэба — сам усё распавядзе.
Калі Шпакоўскі з Герасімавым сышлі, Радзевіч узняўся ў кухарскі пакой і выпусціў з падстрэшша Камышанава.
— Трэція содні не скончыліся: пакуль яшчэ можна вярнуцца! — пачаў Міхал упрошваць Андрэя не рабіць глупства. — Пра што вы ад пачатку думалі?! Куды вы хацелі збегчы?! Куды ўвогуле адсюль можна ўцячы?!
— Я не паспеў адпаліраваць літары, а Фрол ужо зрабіў мне апошняе папярэджанне! Калі б я прыйшоў у казарму, ён бы абавязкова пабіў мяне... Яны і так напярэдадні ўсю ноч з нас здзекаваліся: фанеру прабівалі, адціскацца прымушалі, прысядаць, над ложкам вісець... Галоўнае ж, хлопцаў за што? Яны ж усё зрабілі! А гэтыя вылюдкі ржуць: у нас калектыўная адказнасць! Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго!.. Ведаеш, як крыўдна адчуваць сябе абсалютна бездапаможным! Ды любога з іх я ў сумленнай бойцы збіў бы на горкі яблык! А тут яны ўсім кагалам лезуць, смелыя!.. Некалі абяцалі, што ніякага здзеку не будзе, толькі выконвай загады дзядуляў і ўсё!
Што яны не такія, якімі былі іхныя дзяды!.. А потым пакрысе, па кропельцы... 3 нейкага моманту стала відавочна, што яны болыпую асалоду атрымоўваюць не тады, калі мы паспяваем вымыць іхную форму ці прыгатаваць пажэрці, а наадварот, калі ў іх ёсць нагода нас пакараць! П.. .дзіць ім нас падабаецца! I заданні пачалі выдумляць з кожным разам усё складаней! Адзін патрабуе: плоў прыгатуйце! Другому бульбу смажаную падавай!.. Я часам думаў: вось вазьму і задушу падушкай гэтага брыдкага таўстуна Фрола: ён галоўны гаўнюк! I што тады? Найхутчэй мяне лёгка знойдуць, і ніякія мае аргументы ніхто слухаць не стане: трэба было звяртацца да камандзіраў, «стукаць», значыцца! Паскардзіцца — самому сабе смяротны прысуд вынесці!.. Тады ўжо лепей адразу самагубствам скончыць! Толькі і ў гэтым выпадку таксама атрымаецца, што яны перамаглі! Самагубца і самагубца: сам вырашыў добраахвотна развітацца з жыццём, хто тут вінаваты? Найхутчэй нікога і шукаць не стануць. Вось я і падумаў: чаму мая маці павінна галасіць на магіле сына, а Фролава выхваляцца, які яе геройскі: з залатымі пагонамі з войска вярнуўся!.. Карацей, самы відавочны варыянт — збегчы ў Германію. Яна цяпер адзіная і не савецкая! Да мяжы тут рукою падаць! Да таго ж гэтая мяжа паміж «братнімі» краінамі не такая ўжо і надзейная, як савецкія. Я чуў, як адзін прапаршчык распавядаў, што мінулай восенню са знаёмымі палякамі паехаў неяк у грыбы. Хадзілі яны, хадзілі і заблудзіліся! Выйшлі ў рэшце рэшт да нейкай вёскі. Бачаць бар. Вырашылі зайсці выпіць піва і заадно даведацца, дзе яны. Толькі перасіупілі парог, а бармэн ім і кажа: «GutenTag!»* Яны нават не заўважылі ніякай мяжы!..
* Добры дзень! (ням.).
Лепей няхай мая маці ведае, што я жывы ды на волі, чым турма ці могілкі... Тым больш цяпер такі час, што, можа, усё хутка зменіцца і можна будзе спакойна ездзіць праз мяжу... Пісаць і званіць дадому мне ніхто дакладна не забароніць, а з часам, можа, калі не я да бацькоў, дык яны да мяне змогуць прыехаць!..
— Але ж ты не ведаеш мовы, там абсалютна чужыя людзі, якія не надта любяць савецкіх вайскоўцаў!
— Вашыя ж сябры са спецкамендатуры казалі, што ў ГДР ва ўсіх школах дзеці вывучалі рускую мову! Да таго ж яны вам прыносілі кніжкі, выдадзеныя на Захадзе па-руску!
Гэта была чыстая праўда: асабісты распавядалі, што, калі яны служылі ў Германіі, на КПП іх часткі прыходзілі людзі, пераважна вернікі, і прыносілі хрысціянскую літаратуру: Евангеллі, жыціі праваслаўных святых, малітоўнікі. Жаўнерам забаранялі браць гэткую літаратуру, але ўсе таму і цікавіліся ёю, што начальства не дазваляла! Калі Паша з Міхалам папрасілі даць і ім пачытаць што-небудзь забароненае, Алег і Віталь у той самы дзень прынеслі ім усе чатыры кананічныя Евангеллі на сучаснай рускай мове! А крыху пазней, відаць, у якасці бонусу, — зусім не хрысціянскую «Бхагават-гіту»*, якая таксама прыемна ўразіла цікаўных беларуса і масквіча...
— Там людзі ў Бога вераць, таму на вуліцы падыхаць не кінуць, неяк дапамогуць...
— Дык навошта вы павалакліся ў парк? Чым вы думалі: там жа ўзброеныя часавыя?!
— Я сказаў хлопцам, што вырашыў рабіць. Спытаў, хго са мною. Дзейкін адразу быў супраць. Ён у нас надта
* Помнік старажытнаіндыйскай рэлігійна-філасофскай думкі на санскрыце, аснова індуісцкай філасофіі.
правільны: усё павінна быць па правілах. А хто вызначае тыя правілы?! Сівохін адразу згадзіўся: ён авантурыст да мозгу касцей! Гэтаму толькі і карціць як болей правілаў парушыць! Карацей, дамовіліся, што Саня нас прыкрые ў казарме, а мы з Сяргеем павінныя за ноч максімальна наблізіцца да мяжы. Ідэальна, вядома ж, было б яе перайсці, але гэта ўжо — як пашчасціць... Было б у нас адзенне цывільнае — паспрабавалі б на цягніку ці аўтобусе якім бліжэй да граніцы дабрацца, а так кроку немагчыма зрабіць за агароджаю, каб не нарвацца на патруль... Тады мне і прыйшла ў галаву думка пайсці ў парк і скрасці вайсковую машыну: пакуль арганізуюць пагоню, мы палову шляху пераадолеем ужо. Да таго ж ім спатрэбіцца яшчэ час, каб зразумець, куды мы накіроўваемся.
— Але там жа аўтаматчыкі?! Як вы спадзяваліся непрыкметна прабрацца ў боксы? А выбрацца потым як?
— Дамовіліся, што Сяргей прыцягне ўвагу вартавога, а я пракрадуся ў бокс: яны ж не зачыненыя, толькі апячатаныя, і трос праз усе дзверы працягнуты. А машыны ўсе запраўленыя пад завязку, і ключы ў замку тырчаць. Я пра гэта ў хлопцаў з нарада паціху распытаў.
— Ты ўмееш вадзіць?
— У баці «Масквіч», таму я з гадоў чатырнаццаці ўжо кіроўца! Правы таксама атрымаў! Дома ляжаць... Карацей, план быў такі: Сяргей застаецца за плотам і выкрыквае што-небудзь антысавецкае. Я тым часам крадуся да боксаў, ускрываю крайнія вароты, выцягваю трос і пракрадаюся ў першую машыну...