• Часопісы
  • ДМБ-91 зычу вярнуцца дадому Сяргей Пляскач

    ДМБ-91

    зычу вярнуцца дадому
    Сяргей Пляскач

    18+
    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 312с.
    Мінск 2021
    78.59 МБ
    Савецкі Саюз — дэмакратычным?! Хутчэй яго зусім не стане, чым ён раптам дэмакратызуецца! He можа імперыя быць дэмакратычнаю! А хто ведае, калі яе не стане?! Мо заўтра што-небудзь здарыцца з Гарбачовым і зноў на дзесяцігоддзі ўпадзе жалезная заслона?!
    Міхал ліхаманкава шукаў якое-небудзь выйсце і не знаходзіў.
    Тэарэтычна можна было б звярнуцца ў савецкае пасольства ці да нашых вайскоўцаў якіх у Германіі яшчэ поўна, і растлумачыць, што апынуўся тут абсалютна выпадкова: эпізод з пікніком можна прапусціць, сказаць проста, што нічога не памятаю, траўма галавы і ўсё такое... Але ж гэта не гарантуе ніякай абароны ад пераследу! Наадварот: можна нарвацца на якога-небудзь ёлупня-кар’ерыста, які прыкладзе ўсе свае намаганні, каб павярнуць справу так, што гэта дзякуючы ягоным самаахвярным высілкам выведзены на чыстую ваду і дастаўлены на радзіму для справядлівага пакарання ганебны дэзерцір!..
    — Доктар, вы можаце звязацца з тымі людзьмі, якія прывезлі мяне сюды?
    — He магу: я іх не ведаю... Кожны раз гэта былі розныя людзі... Гады тры таму мясцовыя палякі прывезлі
    да мяне дадому першага перабежчыка з кулявым раненнем... Я было падумаў, што нейкі крымінал, хацеў ужо звярнуцца куды трэба, але яны растлумачылі, што да чаго... 3 таго часу перыядычна, калі неабходная медыцынская дапамога, каго-небудзь падвозяць... У вашым выпадку быў патрэбны пастаянны нагляд, таму і змясцілі сюды.
    — Але вы сказалі — мясцовыя палякі?..
    — Яны казалі, што знайшлі таго параненага ў лесе, калі збіралі ажыны... Значыцца, мясцовыя...
    — Але ж атрымоўваецца, што той паранены здолеў тады перайсці мяжу, калі яна добра ахоўвалася?!
    — Выпадковасць... Проста збег абставінаў... Неверагоднае шанцаванне, калі хочаце. Такое таксама бывае...
    — Дык мо і мне пашанцуе?! Чым чорт не жартуе?! Колькі адсюль да граніцы?
    — Метраў трыста...
    — Метраў?! — не паверыў сваім вушам Радзевіч.
    — Так, мяжа праходзіць праз горад. Толькі сорак гадоў таму яна тут пралегла і падзяліла Гёрліц на дзве часткі.
    — А што яна з сябе ўяўляе: дзяржаўная граніца пасярод горада? Калючы дрот, кантрольна-следавая паласа, ці як там яе...
    — Найсе.
    — А што гэта?
    — Рака.
    — Рака?! — спалохаўся міжволі Міхал, згадаўшы нядаўнюю сустрэчу з ракой. — Вялікая?
    — Ды не, зусім вузенькая, у параўнанні з Волгай — ручай.
    — Я не бачыў Волгу.
    — А вы адкуль?
    — 3 Беларусі.
    — 3 Беларусі! — чамусьці неверагодна здзівіўся доктар. — А Полацк ад вас далёка?
    — He вельмі. А што?
    — Свайго земляка Францыска Скарыну ведаеце?
    Міхалу карцела адказаць штосьці накшталт: на жаль, асабіста не знаёмы. Але надта ўзрушаны стан доктара стрымаў жарт, і хлопец адказаў абсалютна сур’ёзна:
    — Хто ж яго не ведае? А што?
    — Вы першы беларус, якога я бачу ў сваім жыцці. Рэч у тым, што прадметам асаблівага гонару Гёрліца з’яўляюцца адзінаццаць кніжак Скарыны, якія ён выдаў у Празе і якія цяпер захоўваюцца ў нашай гарадской бібліятэцы! А для нас, прадстаўнікоў славянскай меншасці ў Германіі, гэты факт мае вельмі важнае значэнне!
    — Дык вы паляк?
    — Чаму адразу паляк? Тут у Саксоніі ці Сілезіі спрадвеку жывуць лужыцкія сербы. Хіба вы не ведалі?
    — He. He ведаў... Дык магчыма ўсё ж перабрацца праз тую раку? — вярнуўся да надзённага беларус.
    На гэты раз, перш чым адказаць, доктар задумаўся надоўга.
    — Smugglers, — нарэшце сказаў доктар і ўзняўся.
    — Што? — не зразумеў Радзевіч.
    — Кантрабандысты! — пераклаў Дучман і рушыў да дзвярэй.
    Ужо на парозе доктар азірнуўся на Міхала:
    — Я хутка вярнуся, — і знік.
    Радзевіч не ведаў, што і думаць. Усё, што яму было вядома пра кантрабандыстаў, не выклікала да іх не сімпатыі, ні даверу.
    А што з ім будзе, калі яго зловяць з кантрабандыстамі нямецкія ці польскія памежнікі? Яго проста перададуць савецкім уладам ці будуць судзіць па мясцовых законах?
    А можа, i зусім прызнаюць прадметам кантрабанды?! Абсурд нейкі!
    Што б на ягоным месцы рабілі сябры?
    Прасцей за ўсё з Вацікам: гэты выконваў бы ўсё, што скажуць. Ахвяра абставінаў. Застаўся б, легалізаваўся і праз нейкі час пераўтварыўся б у звычайнага абывацеля з дзіўнаватым акцэнтам. Калі б яму не падказалі і не дапамаглі, ён, верагодна, нават і не паспрабаваў бы паведаміць сваім жанчынам, дзе ён і што з ім... Зашыўся б у які-небудзь куточак і сядзеў бы ціхенька, як дома на печцы...
    Фаталіст Паша Герасімаў, мабыць, успрыняў бы сііуацыю як наканаванасць і, хоць і без асаблівага імпэту, відаць, усё ж застаўся, акунуўся б, так бы мовіць, у новую, незнаёмую стыхію...
    Саня Купрыянец несумненна застаўся б: дом на цёплым моры — добрая рэч, але перспектыва атрымаць доступ да ўсяго вольнага свету таксама не пазбаўлена прывабнасці, цалкам сабе раўназначная альтэрнатыва.
    Атрымоўваецца, з чатырох тры так ці інакш засталіся б! Нават калі б ведалі, што больш ніколі не вернуцца на радзіму, а магчыма, і не пабачаць родных!
    Чаму ж яго, Міхала Радзевіча, ніяк не спакушаюць відавочныя перавагі і выгоды жыцця ў больш развітай, заможнай і дэмакратычнай краіне? Пражыць тут годнае, забяспечанае жыццё куды болей шанцаў, чым там...
    Там ніколі не было добра, ніколі выразна не праглядалася будучыня. А цяпер і зусім, відаць, абсалютная неакрэсленасць... Якія ўжо, да д’ябла, перспектывы...
    Значыцца, уся гэтая радзіма, нейкая маральная адказнасць перад ёю, роднымі і блізкімі — толькі ў маёй галаве! — думаў Радзевіч. — Насамрэч мне проста не стае здаровага, цвярозага прагматызму... Вось да чаго
    прывяло ўзнёсла-рамантычнае стаўленне да гісторыі, уся гэтая мастацкая літаратура з упартым прышчэпліваннем сталага пачуцця віны...
    Кім мы захапляемся?! Што гістарычныя постаці, што літаратурныя героі — спрэс ахвярнасць у імя і дзеля Бога, народа, Радзімы, будучыні... Потым партыі замест Бога... Хутка, відаць, зноў Бог вернецца на месца партыі... Але ж усе, каго ні вазьмі, людзі самі сабе псавалі жыццё ў імя нейкіх вельмі цьмяных ідэалаў...
    Той жа Скарына: апошнім ахвяраваў дзеля люду паспалітага. I што атрымаў у адказ?! Хранічную галечу і неўладкаванасць, безыменную магілу на чужыне і, мабыць, ніводнай кнігі на радзіме! Чужыя людзі захавалі, нават ганарацца, што маюць фаліянты беларускага першадрукара, а на радзіме кожны другі не ведае, кім ён быў!
    I трэба была яму тая навука? Мог бы, як і ўсе нармальныя людзі, пражыць доўгае і забяспечанае жыццё ў родным Полацку, не бадзяцца па свеце, як валацуга бяздомны, не даядаць рэшту з панскіх сталоў і не спаць на мулкіх чужых ложках... Людская ўдзячнасць? Памяць?.. Які практычны сэнс для нябожчыка, што пра яго памятаюць ці нехта яму за нешта ўдзячны? Ніякага...
    Прагрэс? Неяк бы адбыўся... Няхай бы нехта іншы ахвяраваў сваім чалавечым шчасцем... Зрэшты, ён і быў тым іншым... А нехта спакойна жыў у Полацку...
    Калі ўзважыць усе «за» і «супраць», дык, як ні круці, супраць незлічоных аргументаў на карысць таго, каб застацца, па сутнасці паўстае толькі адзін безнадзейна кволы, абсалютна эфемерны ды варты жалю: любоў... Да бацькоў сяброў, таго маленечкага куточка ў вялізным сусвеце, дзе нарадзіўся...
    «Кім я буду без усяго гэтага?.. А самае галоўнае, што я выдатна ведаю адказ на пытанне: ці змагу я без гэтага...»
    Асабліва цяпер, калі адбываюцца такія грандыёзныя змены, і Беларусь, несумненна, сгане самасгойнаю, і з’явіцца магчымасць збудаваць свой утульны і заможны дом, у якім нарэшце сціхнуць бясконцыя галашэнні аб страчанай радзіме, дзе родная мова не будзе туліцца недзе ў далёкіх пакоях, як нялюбая падчарка, а загучыць ва ўсіх школах і ўніверсітэтах, на вуліцах і плошчах, у парламенце і на тэлеканалах...
    I каб так сталася, ён мусіць вярнуцца! Каб быць хоць бы сведкам гэтых велічных пераўтварэнняў, а не чарговай здрады, акупацыі ды заняпаду. Цяпер нарэшце можа адбыцца тое, пра што марылі тысячы вядомых і мільёны зусім безыменных людзей... Ім выпала некалі жыць нават без надзеі...
    Цяпер застацца ўбаку ад гэтага імклівага віру, які толькі набірае абароты, — сапраўднае вар’яцтва і дзікунства...
    Вяртаюся! I ніякія межы мяне не стрымаюць!..
    Праз паўгадзіны вярнуўся доктар Дучман.
    — Вы нарадзіліся ў кашулі, — сказаў ён, калі прычыніў дзверы. — Яны даставяць вас у Згожалец!
    — А гэта далёка ад Легніцы?
    — Згожалец — гэта польская частка Гёрліца... Як дабрацца да Легніцы, трэба яшчэ падумаць...
    — Як-небудзь дабяруся, — няпэўна азваўся Міхал.
    — Ноччу, ды яшчэ... — доктар сумеўся, быццам шукаў патрэбнае слова, — з вашай мовай гэта не так проста, як здаецца... Ведама, удзень і на цягніку сто кіламетраў — не адлегласць, а тут трэба яшчэ падумаць... Які ў вас памер абутку?
    — Сорак другі.
    — А вопратка — недзе сорак восьмы?
    — Так.
    — Час яшчэ ёсць, таму вы пакуль адпачывайце, а я паспрабую што-небудзь прыдумаць.
    Доктар пайшоў, а Міхал зноў паглыбіўся ў свае цяпер ужо болып практычныя думкі.
    «Сто кіламетраў... Усяго толькі сто кіламетраў ці цэлых сто кіламетраў... Як іх пераадолець? Хаця б ужо з горада хто-небудзь дапамог выйсці і паказаў дарогу на Легніцу... За ноч не прайсці, а за содні, мабыць, магчыма... Але ж немагчыма без адпачынку ісці ўвесь час... Таму, калі пашчасціць, дык змагу дайсці толькі праз дзень... А там давядзецца дзейнічаць па абставінах: калі хлопцы прыкрылі і начальства не заўважыла маю адсутнасць, дык ніякіх праблем, а калі мяне шукаюць, дык трэба будзе выкручвацца... Але гэта потым, цяпер галоўнае — перайсці мяжу і дабрацца да часткі...»
    Нечакана хутка вярнуўся доктар і запытаў:
    — А ці няма ў вас у Легніцы знаёмых сярод мясцовых жыхароў?
    — Няма... А каб і былі, чым бы яны маглі дапамагчы?..
    — Вельмі проста: можна было б ім патэлефанаваць і папрасіць, каб яны сустрэлі вас у Згожальцы!
    Ад раптоўнай надзеі Радзевіч аж сеў у ложку:
    — Пётр Смык! Але ён не з Легніцы... I я не ведаю нумар ягонага тэлефона...
    — Нумар — не праблема: дастаткова пазваніць у даведачную. Дзе ён жыве?
    — У Яленяй-Гуры, калі я нічога не наблытаў...
    На гэты раз доктар адсутнічаў значна даўжэй, і Міхал пачаў ужо хвалявацца: атрымаецца ці не звязацца з Пятром і ці зможа ён дапамагчы. Ці не забыўся ён на тое выпадковае знаёмства на лесапільні?
    — Так і ёсць: у Яленяй-Гуры пражывае адзін чалавек з такім імем! — зазначыў Айбаліт адразу па вяр-