Доля беларускае культуры пад Саветамі 1920—1991 гг
Анатоль Тарас
Выдавец: Харвест
Памер: 336с.
Мінск 2012
ДОЛЯ БЕЛАРУСКАЕ КУЛЬТУРЫ
ПАД САВЕТАМІ
1920—1991 гг.
Укладальнік A. Е. Тарас
Мінск
ХАРВЕСТ
Серйя «Нейзвестная йсторйя» основана в 2009 году Учредйтель cepuu A. Е. Тарас Серййное оформленйе Б. Г. Клюйко
Падбор фотаздымкаў — Анатоль Тарас, Ірына Крашнякова
Долябеларускаекультуры падСавета.мі. 1920—1991 гг./Укладальнік A. Е. Тарас. — Мннск : Харвест, 2012. — 336 с.: малюнкі. — (Нензвестная нсторня)
ISBN 978-985-18-1211-6.
Гэтая кніга складзена з двух частак. У першай частцы паўторана даследаванне вядомага эмігранцкага гісторыка айчыннай культуры Уладзіміра Сядуры (Глыбіннага), якое упершыню было надрукавана ў Мюнхэне ў 1958 годзе. Другая частка складаецца з пяці артыкулаў. Адзін напісаў Ул. Сядура, а чатыры іншых нашы сучаснікі.
У сваёй сукупнасці гэтыя працы дэталёваасвятляюць пытанні развіцця беларускай прафесійнай культуры за 70 гадоўсавецкай улады. Кніга добра ілюстраваная, у ёй каля 260 фотак і малюнкаў.
ISBN 978-985-18-1211-6
© A. Е. Тарас. Составленне. 2012.
ЧАСТКАI
Уладзімір Глыбінны
(Сядура)
ДОЛЯ БЕЛАРУСКАЕ КУЛЬТУРЫ ПАД САВЕТАМІ 1920—1957 гг.
Прадмова
Кніга Уладзіміра Глыбіннага (Сядуры) ўпершыню была надрукавана у 1958 годзе — больш за паўстагодзьдзя таму. Тады ў Мюнхэне знаходзіўся міжнародны Інстытут па вывучэньню СССР, у якім паміж іншымі навукоўцамі плённа працавалі і беларусы. Зразумела, што свае аналізы яны рабілі з пункту гледжаньня антыкамунізму і антысаветызму. He магло быць ніякай гаворкі аб тым, каб што-небудзь зь іх твораў надрукаваць у Менску ці ў якой іншай сталіцы «самастойнай» савецкай саюзнай рэспублікі.
Але ж з цягам часу шлях «будоўлі камунізму у вадной, асобна ўзятай краіне» завёў гэтую краіну ў тупік, дзе яна з усёй хады сутыкнулась з бетонам эканомікі. У выніку Савецкі Саюз разламаўся ўшчэнт, а ідэалёгія камунізму канчаткова паказала сваю няздольнасць атрымаць перамогу над нацыяналізмам. Ад Расеі адарваліся ўсе яе былыя калоніі ва эўрапейскай частцы дзяржавы, якія некалі былі пакораны моцам зброі. У тым ліку і Беларусь зрабілася незалежнай суверэннай дзяржавай, тутака пачалося адраджэнне нацыянальнай гісторыі і культуры,
Такім чынам, надышоў час пазнаёміцца нам са шмат якімі навуковымі працамі беларускіх эмігрантаў. Адной зь іх з’яўляецца кніга Уладзіміра Глыбіннага (псеўданім докта-
ра Уладзіміра Сядуры), прысвечаная цяжкай доле беларускай нацыянальнай культуры ў часы панавання расейскага каланіялізму «савецкага ўзору».
На мой розум, аўтар здолеў у даволі кароткім пераказе дакладна паказаць на прыкладзе Беларусі тыя шляхі і метады, якімі «ўсесаюзны цэнтр» (гэта значыць Масква) нішчыў нацыянальныя культуры, нацыянальныя мовы і нацыянальную сьвядомасць ва ўсіх так званых «саюзных і аўтаномных» рэспубліках былога СССР і ў першую чаргу іх творцаў і носьбітаў — нацыянальных інтэлігентаў.
Няма ніякага сэнсу пераказваць у прадмове змест гэтай працы. Каму цікава, той сам даведаецца, а каму не цікава, з тым навогул няма аб чым размаўляць.
Кніга Глыбіннага (Сядуры) друкуецца па тэксце публікацыі 1958 года практычнабез змен, калі не лічыць некаторыхдробязей (словы «год» замест скарочанняў «г.», дзе-нідзе імёны замест ініцыялаў, напрыклад Алесь замест А.). Яшчэ я даю каля сотні фотак, якіх у арыгінале зусім не было.
Але ж аўтар скончыў сваю працу 1957 годам, а зараз пачынаецца 2012-ты. Таму я вырашыў дадаць да тэксту ГлыбіннагаСядуры аналітычныя агляды нашых сучаснікаў. Гэта, папершае, невялічкі фрагмэнт з кнігі Юрыя Вашкевіча (2004 г.); па-другое, чатыры лекцыі Пётры Васючэнкі з курсу лекцыяў для ЕГУ «Таталітарызм» (2007 г.); па-трэцяе, дьзве лекцыі Сяргея Харэўскага з таго-ж самага курсу.
Спадзяюся, што у сваёй сукупнасьці ўсе паказаныя працы здольныя даць уважліваму чытачу надзейны компас для вандроўніцтва па гушчары твораў і падзей так званай беларускай «савецкай» культуры.
Анатоль Тарас, 24 снежня 2011 г.
Жменька слоў аб аўтары
Уладзімір Сядура (1910—1995) —беларускілітаратуразнаўца, мастацтвазнаўца, крытык, празаік, грамадскі дзеяч.
Друкаваўся з 1929 года пад сваім прозвішчам, а таксама пад псеўданімамі Уладзімір Глыбінны, Макар Караткевіч, Кастусь Старажоўскі, Віктар Шабуневіч, Вяч. Дняпроўскі, У. Свіславіцкі, д-р Банадысь Чарнецкі.
У 1927—1930 гг. Сядура (далей У. С.) вучыўся ў Мінскім Белпедтэхнікуме. Атрымаўшы дыплом, ён восенню 1930 года паступіў у Мінскі педагагічны інстытут на літаратурна-лінгвістычны факультэт.
У 1932 годзе, на пачатку трэцяга курса інстытута, У. С. перавёўсянавучобуў Маскву. Алевясной 1933 годаягоарыштавалі органы ДПУ і этапавалі ў Мінск. Праз колькі месяцаў знаходжання ў менскай турме У. С. асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі. Спачатку этапавалі ў Новасібірск, адтуль у канцлагер пад Марыінскам, а праз год «перакінулі» на БАМ1.
У жніўні 1935 года У. С. быў вызвалены раней заканчэння тэрміну зняволення. Ён падаўся ў Крым, але не знайшоў там працы, галадаў, начаваў на вуліцах і быў вымушаны прыехаць у Мінск... Але ў прапісцы адмовілі, а без яе немагчыма было атрымаць працу. Тады У С. накіраваўся ў Гомель, дзе ўладкаваўся настаўнікам у школу. Неўзабаве «ненадзейнага» настаўніка звальняюць, і ён вясной 1936 года едзе ў Краснадар, дзе працуе настаўнікам рускай мовы. У жніўні 1936 года Сядура разам з 3. Астапенкам прыехаў у Маскву (тут ужо жыў Ю. Таўбін) і, стаіўшы судзімасць, паступіў вучыцца ў Маскоўскі ўніверсітэт. Але ўжо 4 лістапада 1936 года 3. Астапенку і Ю. Таўбіна, арыштавалі і этапавалі у Мінск.
I Марыінск (рансй Кійскае) — горад у Кемсраўскай вобласці, у 178 км на ўсходнюю поўнач ад Кемерава. БАМ — Байкала-Амурскую магістраль пачалі будаваць у 1934 годзе і да чэрвеня 1941 працягнулі ад Улан-Удэ (былога Верхнеудзінска) да Тынды. Але ў часы вайны ўсе рэйкі з гэтай магістралі адвезлі на Усход.
Сядуру нкусаўцы тады чамусьці «не заўважылі», і ён працягваў вучобу, адначасова працуючы ў школах Масквы. Увесну 1938 года хмары зноў пачалі згушчацца, і Уладзімір, не чакаючы арышту, з’ехаў на Каўказ, а потым у Крым. У жніўні таго ж года Сядура паехаў у Ленінград, дзе, стаіўшы судзімасць, паступіў у Ленінградскі педагагічны інстытут імя М. Пакроўскага. Адначасова працаваў — выкладаў рускую мову ў адной з ленінградскіх школ.
За год вучобы У. С. здаў экстэрнам выпускныя экзамены і атрымаў дыплом. Адначасова з вучобай ён працаваў настаўнікам у школе № 28. Вясной 1940 года ён звальняецца і едзе працаваць у Архангельск, дзе заканчвае навучальны год.
У верасні 1940 года ён зноў прыехаў у Мінск. На гэты раз яму пад выглядам студэнта Маскоўскага універсітэта, што прыехаў у акадэмічны адпачынак, удалося прапісацца. Неўзабаве ён стаў аспірантам. Адначасова пранаваў навуковым супрацоўнікам у Інстытуце павышэння кваліфікацыі кадраў народнай адукацыі (да лютага 1941 г.), потым у Навукова-даследчым інстытуце школ Беларусі і выкладаў рускую мову на Вышэйшых настаўніцкіх курсах. У маі 1941 г. экстэрнам здаў кандыдацкія экзамены і абараніў дысертацыю. Вось даку-
мент:
Уладзімір Глыбінны (сапр. Сядура; 1910—1995)
Выпвска йз прнказа № 12 по АН БССР
от 20 мая 1941 года:
Согласно решенйя квалйфйкацйонной комнссйй прв презйдмуме Белорусской Академйй Наук от 15 мая 1941 г. о прнсвоенйй научноіі степенм кандядата фнлолоГйческнх наук гр. Седуро В.Н. как выполнйвшему йндйвйдуальный план й затйтйвшему научную дйссертацмю на тему: «Горькнй, как йсточнйк русской лнтературы», на основанйм ймеюшегося практяческого стажа работы в высшяхучебных заведенйях СССР в качестве преподавателя русской лйтературы
прнсвонть гр. Седуро В.І4. также званне доцента нстормн русской лнтературы.
Презмдент БелАН Академнк К. Горев.
* * *
22 чэрвеня 1941 года кандыдыта філалагічных навук Сядуру арыштавалі, як і іншых «падазроных асобаў». На наступны дзень зачыталі прысуд: «Вы абвінавачваецеся ў контррэвалю-
цыйнай прапагандзе ды ўдзеле ў контррэвалюцыйнай арганізацыі, паводле артыкулаў 72 і 76 Крымінальнага кодэксу БССР...» У ноч з 23 на 24, калі вязняў вялі ў Чэрвень (былы Ігумен), у 20 кіламетрах ад Мінска Сядура ўцёк і вярнуўся да бацькоў.
3 ліпеня 1941 года
Беларускія пісьменнікі ў часе II Усебеларускага Кангрэса ў Мінску, 27 чэрвеня 1944 г.
Валянцін Таўлай, Тодар Лебяда, Алесь Салавей, Масей Сяднёў, Сяргей Хмара, Уладзімір Сядура, Хеедар Ільяшэвіч
У. С. — літаратурны супрацоўнік выдавецкага аддзела, які быў арганізаваны ў Мінскай гарадской
управе. Са студзеня 1942 года накладам 10 тысяч асобнікаў пачаў выходзіць літаратурна-мастацкі ілюстраваны часопіс «Новы шлях» (не блытаць з аднайменным выданнем аддзела прапаганды Генеральнага камісарыята). Галоўным рэдактарам часопіса быў У. Сядура, яго намеснікам — А. Радзюк (паэт Алесь Салавей), тэхнічным рэдактарам — К. Езавітаў.
На старонках «Новага шляху» У С. друкаваў вершы У. Дудзіцкага, С. Новіка-Пяюна, А. Салаўя, М. Сяднёва, В. Таполі, Л. Геніюш, В. Таўлая, п’есы і ўспаміны Ф. Алях-
новіча...
3 11 ліпеня 1942 года ў Менску пачала выходзіць «Беларуская газэта». Сядура стаўся адным з самых актыўных яе аўтараў. Выходзяць яго артыкулы па гісторыі Беларусі і беларускага тэатра, па мовазнаўстве, краязнаўстве, мастацтвазнаўстве,
Г« ЕУЯКІ in Яылда lifts»»; Місчці
літаратуразнаўстве, аб творчасці беларускіх кампазітараў А. Туранкова, У. Тэраўскага, М. Шчаглова. Ён змяшчае матэрыялы пра рэпрэсаваных пісьменнікаў (В. Ластоўскага, У. Галубка, У. Жылку, М. Сяднёва), пра сталінскія канцлагеры, пра «гняздо нацдэма» — Белпедтэхнікум.
На падставе сваіх публікацыяўу пэрыёдыцы ў канцы 1943 года Сядура падрыхтаваў да друку ўнікальную кнігу «Беларускае мастацтва», у якой «даваўся абраз разьвіцця беларускае архітэктуры, малярства, разьбярства, графікі, скульптуры (...) на працягу доўгай гісторыі культурнага развою на Беларусі». Аднак ваенныя падзеі спынілі яе выданне. Па тых жа прычынах не ўбачылі свет кнігі «Жыве Беларусь» і «Беларускі тэатр».
У чэрвені 1944 года Сядура прымаў удзел у Другім Усебеларускім кангрэсе ў Мінску. У пачатку ліпеня 1944 года, уцякаючы ад расправы бальшавікоў, У. С. разам з маці выехаў у Нямеччыну. Але і ў лагеры для прымусовых перасяленцаў ён вёў актыўную літаратурную дзейнасць... Недзе ў канцы 40-х сустрэў у Нямеччыне сваю былую знаёмую, беларускую дзяўчыну. Згулялі вяселле. Праз год нарадзілася дачушка Зося...