• Газеты, часопісы і г.д.
  • Доля беларускае культуры пад Саветамі 1920—1991 гг  Анатоль Тарас

    Доля беларускае культуры пад Саветамі 1920—1991 гг

    Анатоль Тарас

    Выдавец: Харвест
    Памер: 336с.
    Мінск 2012
    102.31 МБ
    «У сьвядомасьці таго, што ўлада сялян і работнікаў, замацаваная ў Менску — сталіцы Радавай Беларусі, запраўдна імкнецца адрадзіць Беларускі народ культурна, нацыянальна і дзяржаўна, што Радавая Беларусь ёсьць адзіная рэальная сіла, якая можа вызваліць Заходнюю Беларусь ад польскага іга... пастанавілі: спыніць існаваньне Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі і прызнаць Менск адзіным цэнтрам нацыянальнадзяржаўнага адраджэньня Беларусі» (25).
    Праўда, да ліквідацыі БНР не дайшло дзякуючы пасьлядоўнаму незалежніцкаму паступаньнютакіхдзеячоў БН Р, як Прэзыдэнт Рады БНР Пётра Крэчэўскі і заступнік Прэзыдэнта Васіль Захарка, якія ўтрымалі сьцяг незалежнай дзейнасьці беларускага народнага ўраду ў эміграцыі і пранесьлі яго высака да канца свайго жыцьця, перадаўшы яго пасьля іншым.
    Аднак цікава адзначыць, што і бэрлінскі пратакол быў ні чым іншым, яктактычным манэўрам з мэтаю адчыніць дарогу ўлучэньню выдатных культурных дзеячоў у працэс тварэньня беларускае культуры ўва ўмовах БССР. Гэтак, пасьля звароту на Беларусь, А. Цьвікевіч на балонках «Полымя» тактлумачыў зьмену тактыкі часткі былых бээнэраўцаў, што вярнуліся ў БССР:
    «...Калі нельга правесьці сваю праграму “ўдарам у лоб”, то трэба праводзіць яе стараной. Важна, каб правільны быў прынцып. Калі прынцып справядлівы, дык рэшта становіцца толькі пытаньнем часу, дысцыпліны, тактыкі і натугі змаганьня» (26).
    Шматкамузьіхздавалася, штобеларускі нацыянальны элемэнт перамагае ў БССР і зьдзяйсьняе іхнія дзяржаўныя ідэялы. Антон Баліцкі, прыкладам, выказаў гэта ў такіх словах:
    «Хвалі рэвалюцыі... выкацілі на паверхню беларускую «мужыцкую культуру», якая аказалася прымітыўнай, але прыстасаванай да беларускіх працоўных гушчаў» (27).
    Дзеля таго, што ў той час уся культура яшчэ не ўкладвалася жыўцом у сталінскую пазьнейшую формулу — сацыялістычная па зьместу і нацыянальная па форме, — сама нацыянальная
    форма разумелася ня толькі як адна мова, але ўбірала ў сябе шмат элемэнтаў бытавых, сваеасаблівасьцяў эканамічнага твару краіны, тэрытарыяльных мясцовых асаблівасьцяў, адменную псыхалёгію і д.г. п. Гэта знайшло свой адбітак і ў фармулёўцы Л. Каплана, які тэарэтычна ўзгодніў мэты т. зв. культурнай рэвалюцыі і пытаньні нацыянальнай культуры (28).
    Нягледзячы на тое, што партыя і савецкая ўлада ведалі аб запраўдных імкненьнях беларускае інтэлігенцыі, яны мусілі ісьці на супрацоўніцтва зь ёю, каб зрушыць зь месцатое вялікае культурнае будаўніцтва, якое было заплянаванае ў пляне нацыянальнае палітыкі на Беларусі. Таму на базе беларусізацыі хутка пайшла ўперад народная асьвета. Пастановаю СНК і ЦБК БССР ад 7 красавіка 1926 года было абвешчанае ўсеагульнае навучаньне. Пашыралася будаўніцтва школьных будынкаў. Расла сетка дашкольных выхаваўчых установаў, павялічвалася колькасыдь дзіцячых дамоў.
    Разам з тым на базе пашырэньня пачатковай і сярэдняй асьветы ішло і стварэньне вьшэйшай і сярэдняй прафэсійнай асьветы ў БССР. Ужо ў 1926/27 навучальным годзе ў БССР было чатыры вышэйшыя навучальныя ўстановы з 4.699 студэнтамі, 4 рабфакі, 30 тэхнікумаў з 4.846 вучнямі, 30 прафэсійных школаўз 3.228 вучнямі, 15 школаў-фабзавучаў з 1.073 вучнямі, 7 практычных майстэрняў і г. д.
    3 вышэйшых навучальных установаў асаблівае значаньне для разьвіцьця культуры на Беларусі мелі Беларускі Дзяржаўны Унівэрсытэт, Беларуская Дзяржаўная Сельска-Гаспадарская Акадэмія і Вэтэрынарны Інстытуту Віцебску.
    Беларускі Дзяржаўны Унівэрсытэт быў створаны яшчэ ў 1921 годзе дэкрэтам ад 11 ліпеня. Ідэя Унівэрсытэту ў Менску ўзьнікла яшчэ за часоў БНР, калі Народны Сакратарыят даручыў аўтару праекту, прафесару Мітрафану ДоўнарЗапольскаму, Сцяпану Некрашэвічу і Язэпу Лёсіку разам зь іншымі навукоўцамі падрыхтаваць адчыненьне ўнівэрсытэту. У той-жа час акадэмік Яўхім Карскі таксама выдрукаваў у газэце «Вольная Беларусь» свой праект. Але дзеля няспрыяльных абставінаўтады гэта ня было ажыцьцёўлена. Адчыненьне-ж Беларускага Дзяржаўнага Унівэрсытэту адбылося 30 кастрычніка 1921 года.
    Пасьля колькіх зьменаў у 1927 годзе пры Унівэрсытэце існавалі факультэты: а) пэдагагічны з адзьдзеламі сацыяльна-
    гістарычным, літаратурна-лінгвістычным, фізыка-матэматычным і прыродазнаўчым; б) мэдычны; в) права і гаспадаркі з адзьдзеламі эканамічным і праўным. Пазьней з Унівэрсытэту вылучылася колькі асобных Інстытутаў, як Пэдагагічны, Мэдычны, Сельскай Гаспадаркі і інш. У 1941 годзе Беларускі Дзяржаўны Унівэрсытэт ужо меў усталяваны і да сяньняшняга дня склад факультэтаў: фізыка-матэматычны, хімічны, геаграфічны, гістарычны і філязафічны. Пры ім было 17 лябараторыяў, гістарычна-архэалягічны, гэалёгамінэралягічны і заалягічны музэі, батанічны сад і колькі іншых дапаможных навукова-дасьледавальных прыбудовак.
    Рэктарам БДУ быў прызначаны прафесар Уладзімір Пічэта, які вельмі шматпрычыніўсяда паступовай беларусізацыі ўсяго ўнівэрсытэту. Вымагаючы ад студэнтаў веданьня беларускае мовы, ён часамі адмаўляўся эгзаменаваць студэнтаў, калі яны ня ведалі беларускае мовы або сьведама адмаўляліся ўжываць яе. У складзе прафэсараў БДУ былі знаныя ў навуковым сьвеце сілы, як акадэмікі Мікалай Нікольскі, Уладзімір Перцаў, Аляксандр Савіч, прафесары Мітрафан Доўнар-Запольскі, Усевалад Ігнатоўскі, Мікалай Янчук, Іван Замоцін, А. Еўлахаў, Д. Жарынаў, Антон Ясінскі, Фёдар Турук, Д. Канчалоўскі, В. Дзяканаў, Міхаіл Пятуховіч, Аляксандар Цьвікевіч, Язэп Лёсік, Яўген Барычэўскі, вучоны-гісторык Васіль Друшчыц, дацэнты Аркадзь Смоліч, Мікола Азбукін, Міхаіл Грамыка, Мікалай Шчакаціхін, Адам Бабарэка, доктары Паўла Трамповіч, П. Каравайчык і іншыя.
    Пры Беларускім Дзяржаўным Унівэрсытэце працавала Навуковае Таварыства. Яно мела гэткія сэкцыі, як літаратурна-мовазнаўчая, сацыяльна-гістарычная, юрыдычная, мэдычная, прыродазнаўчая, пэдагагічная, матэматычная, мастацтвазнаўчая. Неўзабаве пасьля адчыненьня БДУ пачаў выдаваць навуковыя «Працы Беларускага Дзяржаўнага Унівэрсытэту», а шмат хто з навукоўцаў БДУ друкаваўся ў розных усесаюзных і замежных выданьнях.
    Дасьледавальная праца пры БДУ вельмі шмат прычынілася да вывучэньня Беларусі і спрыяла развою краязнаўства. Навуковыя экспэдыцыі для збору розных матар’ялаў узбагацілі беларускую навуку новымі дадзенымі. Навуковыя камандыроўкі за мяжу, у Нямеччыну, Францыю, Аўстрыю, Чэхаславаччыну, Польшчу, Прыбалтыцкія краіны і іншыя, як і выме-
    на выданьняў з навуковымі ўстановамі Заходняе Эўропы і Задзіночаных Штатаў Амэрыкі, спрыяла пашырэньню навуковага прэсьціжу і скарыстаньню дасягненьняў навуковае думкі заходняга сьвету.
    Нягледзячы на матар’яльныя цяжкасыді, нястачу памешканьняў і навуковага абсталяваньня, Беларускі Дзяржаўны Унівэрсытэт толькі за першыя пяць гадоў свайго існаваньня выпусьціў з сваіх сьценаў 273 пэдагогаў, 130 юрыстых, 125 эканамістых і 170 лекараў. Ha 1
    Уладзімір Пічэта (1878—1947)
    кастрычніка 1927 года там было 2672 студэнты, 49 прафэсараў, 51 дацэнт, 74асыстэнты, 39 ардынатараў, колькі лектараў. Сярод студэнтаў бальшыня была беларусамі (54 %), на другім месцы былі жыды (37 %), расейцаў было 5 %, палякаў 1,5 %, іншых — 2 %. У 1927 годзе быў закладзены адмысловы Унівэрсытэцкі гарадок, у якім праз колькі гадоў і разьмясьціўся ўвесь Унівэрсытэт.
    Гэтак да разгрому беларускіх нацыянал-дэмакратычных дзеячоў Беларускі Дзяржаўны Унівэрсытэт быў запраўды кузьняю беларускіх навуковых кадраў, асяродкам беларускае навуковае думкі.
    Другім такім важным асяродкам разьвіцьця беларускае культуры і навукі была Беларуская Дзяржаўная Сельскагаспадарская Акадэмія ў Горках, там, дзе ў 1840 годзе была адчыненая першая ў былой Расеі земляробская школа. У 1848 годзе гэтая школа была ператвораная ў вышэйшы Агранамічны Інстытут, які існаваў да 1863 году і даў краіне шмат выдатных навукоўцаў і аграномаў. У 1919 годзе ў Горках зноў быў адчынены Вышэйшы Сельскагаспадарскі Інстытут, які ў 1925 годзе зьліўся зь Менскім Сельска-Гаспадарскім Інстытутам і атрымаў назоў Сельскагаспадарскай Акадэміі зь сялібай у Горках.
    У 1926/27 годзе ГорацкаяАкадэміяналічвала37 прафэсараў, 20 дацэнтаў і выкладчыкаў, 37 асыстэнтаў, 52 навуковых супрацоўніка, разам 146 навуковых працаўнікоў. У ёй было
    Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарская акадэмія (Горкі)
    1300 студэнтаў, сярод якіх 907 беларусаў, у вабсалютнай бальшыні — беспартыйныя. Акадэмія мела агранамічны, лясны, земляўпарадкавальны і мэльярацыйны факультэты.
    У час разгортваньня беларусізацыі, дзякуючы актыўнай дзейнасьці колькіх беларусаведаў, сьведамых сваіх нацыянальных мэтаў, пры Акадэміі ў Горках распачалася вялікая нацыянальна-ўсьведамляльная праца. Апрача адмысловых курсаў беларусаведы, гісторыі Беларусі, літаратуры і мовы, студэнтам чыталася шмат дакладаў на краязнаўчыя навуковыя тэмы. Навуковае Таварыства па Вывучэньню Беларусі пры Беларускай Дзяржаўнай Акадэміі Сельскай Гаспадаркі ў Горках выдавала адмысловы часапіс «Працы», а сама Акадэмія выдавала «Запіскі Беларускай Дзяржаўнай Акадэміі Сельскай Гаспадаркі». Калі «Запіскі» мелі больш вузка-фаховы зьмест, дык «Працы Навуковага Таварыства па Вывучэньню Беларусі» займаліся пытаньнямі гісторыі землеўпарадкаваньня на Беларусі, эканамічнага развою, гісторыі сялянства на Беларусі, сельска-гаспадарскай асьветы ід.г. п.
    У 1926 годзе Навуковае Таварыства па Вывучэньню Беларусі пры Дзяржаўнай Акадэміі Сельскай Гаспадаркі ў Горках было зацьверджанаўправохсэкцыі Інстытуту Беларускае Культуры. У ягоны склад у 1926 годзе ўваходзіла 29 прафэсараў і дацэнтаў і 55 іншых навуковых працаўнікоў. Сярод іх было 15 сяброў
    Інбелкульту. Таварыства мела прыродазчаўчую, агранамічную і лясную, тэрміналягічную і рэдакцыйную камісіі. Была і жыдоўская сэкцыя. Пры адсутнасьці матар’яльных сродкаў вялікія вынікі ў працы былі дасягнутыя толькі дзякуючы самаахвярнасьці ідэйнай працы сяброў Таварыства. Людзі аддаваліся навуковым досьледам дзеля самое навукі, не чакаючы ад іх ніякіх грашовых выгадаў. Гэта былі запраўдныя працаўнікі чыстае навукі дзеля дабра народу.
    Тэрміналягічная сэкцыя ўлучала ў свой склад такіх навукоўцаў, як старшыня сэкцыі М. Серада, сакратар 3. Закрэўскі, сябры М. Лайкоў, праф. С. Мельнік, А. Новікаў, 3. Дракін, Н. Сапронкаў і іншыя.
    Пасьля заслуханьня справаздачы Таварыства на Прэзыдыюме Інбелкульту 9 сакавіка 1926 года была створаная адмысловая для апрацаваньня праекту больш цеснайлучнасьціТаварыства зь Інбелкультам камісія ў складзе Каранеўскага, Смоліча, Дылы, Бурштэйна й Дзямідовіча. Здапамогаю Інбелкульту Горацкае Навуковае Таварыства хутка ўзьнялося на ўзровень выдатнага навуковага таварыства і дало багата навуковых працаў у галіне сельскае гаспадаркі на Беларусі. Толькі за пэрыяд 1925— 1930 гг. выйшла трынаццаць тамоў «Запісак» Горацкае Сельскагаспадарскае Акадэміі. Усе яны маюць рэзюмэ ў нямецкай, часам таксама ў францускай або расейскай мовах. «Працы Таварыства па Вывучэньню Беларусі» друкаваліся вылучна ў беларускай мове і толькі ў «Запісках» частка працаў падавалася ў расейскай мове. Працы гэтыя ёсьць у Славянскім Адзьдзеле Публічнай Бібліятэкі ў Ныо-Ёрку і, паводля зацемкі А. Дуніна (29), усе 13 тамоў навуковых працаў гэтых інстытуцыяў знаходзяцца ў Галоўнай Бібліятэцы Штатнага Унівэрсытэту Огаё ў г. Калюмбус, ЗША.