• Газеты, часопісы і г.д.
  • Доля беларускае культуры пад Саветамі 1920—1991 гг  Анатоль Тарас

    Доля беларускае культуры пад Саветамі 1920—1991 гг

    Анатоль Тарас

    Выдавец: Харвест
    Памер: 336с.
    Мінск 2012
    102.31 МБ
    У кастрычніку 1951 года Сядура пераехаў у ЗША, дзе актыў на прычыніўся да «рэпрэзэнта-
    цыі беларускай навукі на амерыканскім кантыненце».
    У 1955 годзе з дапамогаю Беларуска-Амерыканскага літаратурнага таварыства ён выдаў на англійскай мове галоўную працу свайго жыцця — кнігу «Беларускі тэатар і драма» («The Byelorussian Theater and Drama»). Гэтая кніга з’яўляецца па сутнасці энцыклапедычным выданнем, бо тут прасочваецца амаль уся гісторыя беларускага тэатра.
    У тым жа годзе выйшла кніга У. С. на расейскай мове «Достоевсковеденне в СССР». Яна стала пачаткам шэрагу яго на-
    Кніга Уладзіміра Сядуры «Достоевскйй в русской лйтературной крйтйке 1846— 1956». 1-е выданне 1957 года (412 стар. Выдавецтва «Columbia University Press»)
    вуковых прац, прысвечаных творчасці славутага пісьменніка. Так, у 1957 годзе на англійскай мове выйшла кніга «Дастаеўскі ў літаратурнай крытыке», у 1961 годзе на французкай мове — «Найноўшыя з’явы ў савецкім дастаеўскаведзе», у 1975 годзе на англійскай мове — «Вобраз Дастаеўскага ў Расіі сёння», у 1977 годзе — «Дастаеўскі ў расійскім і міжнародным тэатры». Уладзімір Сядура быў і адным з заснавальнікаў «Обтества по мзученню Ф.М. Достоевского» ў Злучаных Штатах.
    * * *
    У 1958 годзе міжнародны Інстытут вывучэння СССР (Мюнхэн) выдаўкнігуУ. С. «ДолябеларускайкультурыпадСаветамі», у 1959 годзе яна з’явілася на нямецкай мове. Тут аўтар дзеліць паслякастрычніцкі час гісторыі Беларусі на пяць перыядаў, «якія вызначаліся галоўнымі зменамі ў галіне нацыянальнай палітыкі савецкае ўлады».
    У кнізе даецца найбольш поўны агляд культурнага жыцця Беларусі ад паслякастрычніцкага часу да сярэдзіны 50-х гадоў. Здаецца, толькі адносна характарыстыкі другога перыяду гісторыі Беларусі больш правільна было б казаць не пра «змаганне партыі з беларускім нацыянал-дэмакратызмам», а пра знішчэнне партыяй інтэлектуальнай беларускай эліты, мозгу нацыі...
    Сёння мы можам вызначыць і наступныя перыяды:
    6.	Перыяд «хрушчоўскай адлігі» (1957—1965 гг.), які закрануў і Беларусь. Найбольш характэрным паказчыкам гэтага перыяду з’явіўся выхад шэрагу твораў, кніг рэпрэсаваных пісьменнікаў, артыкулаў пра жыццёвы і творчы шлях пакутнікаў, успамінаў сяброў, што засталіся ў жывых.
    7.	Перыяд г.зв. «застою» або «ціхай», але пастаяннай і нязменнай палітыкі антыбеларусізацыі (1966—1986 гг.). За 20 гадоў гэтага перыяду, у выніку поўнай русіфікацыі ўсіх навучальных устаноў, частка насельніцтва, якая гаварыла па-беларуску, зменшылася ў працэнтных адносінах да колькасці, пра якую афіцыйная статыстыка гаворыць так: лічбы, на якія можна не звяртаць увагі.
    8.	Перыяд другога адноснага рэнесансу, або перыяд дэмакратызацыі (галоснасці) (1987—1994 гг.). Упершыню масавымі накладамі пачалі друкавацца творы пісьменнікаў-эмігрантаў. Суадносіны беларускіх і
    рускіх школ паступова пачалі змяняцца (упершыню за апошнія 60 гадоў) у бок павелічэння беларускіх.
    Чакае свайго аб’ектыўнага вызначэння наступны — 9-ы перыяд (1995—2011), сучаснікамі якога мы з’яўляемся.
    * * *
    3 1959 да 1975 года У. С. узначальваў кафедру сучасных моў і рускай літаратуры ў Школе гуманітарных навук політэхнічнага інстытута Рэнслер у г. Троі (Troy), штат Нью-Ёрк.
    У 1963 годзе ён выдаў асобнай кніжкай гістарычны нарыс «Смаленшчына — адвечна беларуская зямля», які пісаў на працягу амаль 20 гадоў. Тутака прасочваецца гісторыя Смаленска ад «перыяду паганскае старавечнасці» да пачатку 60-х гадоў.
    У 1964 годзе Беларуска-Амерыканскі навуковы цэнтр выдаў аўтабіяграфічную кнігу У. Сядуры «На берагох пад сонцам».
    У 1972 годзе ў Лондане выдавецтва «Божым шляхам» выпусціла кнігу «На сьвятой зямлі» (In the holy land) Сядуры — «беларускага паломніка, які праз 799 гадоў пасьля Сьв. Еўфрасініі прайшоўся ейнымі шляхамі па гарачай Палестынскай зямлі ў пошуках тае-ждуховае і жыватворчае вады, што вадзіла і водзіць ці аднаго паломніка з усяго сьвету да Хрыстовае крыніцы».
    У гэты ж час выходзяць грунтоўныя артыкулы У. С. пра творчасць Яўгенія Маркава, Міхаіла Булгакава, Восіпа Мандэльштама, Аляксандра Салжаніцына...
    У 1983 годзе выйшла кніга У. С. «Пад лебядзіным знакам», прысвечаная жыццю Максіма Багдановіча на Беларусі ўлетку 1911 года.
    У Амерыцы ён доўгі час працаваў над аўтабіяграфічным раманам-хронікай «Вялікія дарогі», Асобнае выданне рамана выйшла з друку ўжо пасля смерці аўтара — у 1997 годзе.
    3	канца 1980-х гадоў здароўе У. С. пагоршылася. Неўзабаве інсульт прыкаваў пісьменніка да ложка.
    14 сакавіка 1995 года ён памёр. Пахавалі Сядуру там, дзе ён жыў і працаваў — у горадзе Трой, штат Ныо-Ёрк.
    Анатоль Тарас
    УВОДЗШЫ
    Савецкае разуменьне культуры часта не адрозьнівае элемэнтаў культуры ў собскім значэньні гэтага слова ад элемэнтаў, што складаюць цывілізацыю. Праўда, такое зьмяшаньне блізкіх сваім характарам зьяваў не зьяўляецца цалкам новым для савецкіх тэарэтыкаў культуры, Яшчэ гэткі знаны расейскі гісторык культуры, як П.Н. Мілюкоў, уважаў культуру і цывілізацыю сынонімамі аднае і тае-ж зьявы.
    Аднак у сучаснай культураведзе ўсё больш набывае ўсеагульнага вызнаньня прапанова нямецкага філёзафа і сацыялёга Асвальда Шпэнглера адрозьніваць цывілізацыю ад культуры ў вузкім сэньсе слова. Пад цывілізацыяй ён разумеў пераважна матар’яльную культуру — ступень авалоданьня прыродаю, ператварэньне матэрыі пры дапамозе вынайдзеных прыладаў, тэхніку і зьвязаны зь ёю быт чалавека і грамадзтва. Пад культурай-жа ён разумеў пераважна духовую культуру народу, ягоную рэлігію, філязофію, літаратуру, навуку, мастацтва, мараль і этыку, адным словам усё тое, што вызначае духовы твар нацыі.
    Такім чынам, такое адрознае ад цывілізацыі разуменьне культуры дае магчымасыдь разумець шмат якія зьявы сучаснае гісторыі. Народы могуць і не валодаць высокай ступеньню цывілізацыі, стаяць на нізкім узроўні з гледзішча тэхнікі і сяродкаў валоданьня прыродаю, аднак яны могуць валодаць высокаю духоваю культураю. Апошняя можа характарызавацца высокімі каштоўнасьцямі творчага гэнія ў галіне мастацкага слова, драмы, тэатру, малярства, архітэктуры і скульптуры, творамі ўсеагульнага значаньня ў галіне музыкі, філязофіі, навукі. Духовая культура такога народу можа быць значным крокам усяго чалавецтва ў сэньсе перамогі чалавека над сваёю ўласнаю прыродаю, над нізкімі жарсьцямі і грубымі нахіламі адмоўнага боку чалавечае істоты. Цэлы народ, як і кажны яго-
    ны прадстаўнік паасобку, праз сваю духовую культуру ўздымаецца на больш высокі з гледзішча гуманізму ўзровень, ачалавечваецца, іначай кажучы, агуманьваецца, робіцца болын культурным, дасьціпным, духова ўзбагачаным і больш падрыхтаваным да жыцьця ў грамадзтве.
    Праўда, гэты працэс авалоданьня культураю не аднолькавы ўва ўсіх пластох народу. Культурныя здабыткі, твораныя інтэлігенцыяй, не заўсёды адразу сягаюцьу глыбіню народных гушчаў. Пэўныя неадпаведнасыді працэсу авалоданьня культураю шырокімі пластамі народу выяўляюцца ў наяўнасьці вышэйшых культурных колаў і шырокіх масаў неасьвечанага і часта малакультурнага, працоўнага народу. Аднак, калі прыгледзецца да народных масаў, дык і там часьцей за ўсё выявіцца глыбінны працэс народнае культуры ў выглядзе шырака распаўсюджанага народнага мастацтва, высокіх узораў слоўнага і музычнага фальклёру, вялікага цыклю народных абрадаў, асобнага калярытнага быту і звычаяў, ня кажучы ўжо пра самабытную, багатую сваеасаблівасыдямі народную мову, што і зьяўляецца звычайна падставаю для стварэньня нацыянальных літаратураў.
    На Беларусі гэты працэс пераростаньня народнае культуры ў культуру нацыянальную на працягу колькіх апошніх стагодзьдзяў штучна затрымваўся забаронамі з боку пануючых уладаў. Забарона беларускага друкаванага слова і тэатру доўга стрымвалі разьвіцьцё беларускае нацыянальнае культуры, перашкаджалі тварыць нацыянальную літаратуру, мастацтва і культуру наагул.
    Аднак штуршок, які быў выкліканы вялікім культурным уздымам на Беларусі ўХУІ стг. іўпазьнейшыхвякох адгукнуўся зьяўленьнем шэрагу твораў на народнай беларускай мове, як «Энэіданавыварат», «Тарасна Парнасе», творамі школьнаедрамы і батлейкі, імёнамітворцаў навейшае беларускаелітаратуры, як Паўлюк Багрым, Янка Чачот, Аляксандар Рыпінскі, Ян Баршчэўскі, Вінцук Дунін-Марцінкевіч, Францішак Багушэвіч, Адам Гурыновіч, Янка Лучына (Няслухоўскі) і нарэшце цэлаю пляядаю таленавітых беларускіх пісьменьнікаў найноўшага пэрыяду нацыянальнага адраджэньня часоў «Нашае Нівы», як Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Зьмітрок Бядуля, Вацлаў Ластоўскі, Алесь Гарун, Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі), Максім Гарэцкі, Карусь Каганец, Цішка Гар-
    тны, Цётка (Аляіза Пашкевіч), Уладыслаў Галубок, Францішак Аляхновіч або выдатны тэатральны дзеяч нашаніўскага пэрыяду Ігнат Буйніцкі зь ягоным народным тэатрам, што з 1905 па 1914 гг. аб’езьдзіў усе гарады, сотні мястэчкаў і вёсак Беларусі, нясучы ў самыя далёкія куткі беларускае слова, народныя танцы і песьні.
    Беларускі краявід (вёска Вязынка на Міншчыне, дзе нарадзіўся Янка Купала)
    Беларускія кампазытары таго часу, Людамір Рагоўскі і Мікалай Чуркін, беларускімі сюітамі і апрацоўкамі народных песень, як і інструмэнтальнымі творамі запачаткавалі новы кірунак беларускае музыкі, а мастакі Язэп Драздовіч і К. Кастравіцкі паклалі пачатак новаму нацыянальнаму мастацтву. Вялізарнае значаньне для разьвіцьця беларускае культуры меў створаны ініцыятываю і высілкамі Івана Луцкевіча Беларускі Музэй у Вільні. Там зьбіраліся старыя беларускія кнігі і рукапісы, калекцыянаваліся старажытныя арнамэнты, паясы, вопратка, дакуманты гісторыі і быту.
    Навуковыя ўстановы накшталт Архіву старажытных актавых кніжак, Публічная бібліятэка і музэй старажытнасьцяў пры ёй і Камісія для разбору і выданьня старажытных актаў, як і Паўночна-Заходні адзьдзел рускага геаграфічнага таварыства ў Вільні, хоць і зрабілі шмат для вывучэньня краю, аднак мелі афіцыйны ўрадавы характар і не адпавядалі нацыяналь-
    Год Y.8ЫШ » Йш Опкп) BIO г. № 35.
    Наші Ніва
    ПЕРШЛЯ ББЛАРУСКАЯ ГЛЗЭТА 3 РЫСУННАМ! Выходаіій штотыдзекірускіні 1 цолмкікі літармі.
    Ллрх pMKXtvl I	вуліж&ч Л-
    Д*»». »	Д* Х4ТЫІ ж*. і г — t рto І»в *♦<— I Г
    25 », »* 8 »,»♦ 1	*. Й* гуліжча* м 3 г. — ♦ уч
    —2 jv. >	— 1 р. П»р»»ен»	— Ю