Доля беларускае культуры пад Саветамі 1920—1991 гг
Анатоль Тарас
Выдавец: Харвест
Памер: 336с.
Мінск 2012
Скрозь яны сьветчаць аб навуковым таленце маладога, нязнанага дагэтуль, адроджанага цяпер беларускага народу. Разам з гэтым міжнародным рэпрэзэнтацыйным мамэнтам навуковая праца ўзбагаціла беларускі народ пазнаньнем свайго краю і адчыніла шмат якія мала знаныя дагэтуль бачыны ягонага слаўнага мінулага, якое мела вылучнае значаньне ў сэньсе доступу ў будучыню.
4. Здабыткі навуковага пазнаньня мастацкае спадчыны
Агульная цікавасьць да беларускае культуры выклікала патрэбу глыбей сягнуць навуковым вокам у мінулае беларускае культуры. Вывучэньне гісторыі беларускага мастацтва пачалося зь ініцыятывы знаных беларускіх мастацтваведаў Мікалая Шчакаціхіна і Мікалая Касьпяровіча1. Першы арганізаваў пры Беларускім Дзяржаўным Унівэрсытэце катэдру гісторыі беларускага мастацтва і ачоліў працу Камісіі гісторыі мастацтва Сэкцыі беларускага мастацтва пры Інстытуце Беларускай
1 Годы жыцьця: М. Касьпяровіч (1900—1937) — арыштаваны ў 1930 г,; М. Шчакаціхін (1896—1940) — арыштаваны у 1930 г. — Рэд.
Культуры. М. Касьпяровіч наладзіў вывучэньне гісторыі беларускага мастацтва пры Віцебскім Мастацкім тэхнікуме і шмат зрабіў для папулярызацыі здабыткаў вывучэньня мастацкага мінулага Беларусі. Дасьледваньне мастацкае культуры старажытнае Беларусі адчыніла багатыя балонкі мінулай архітэктуры, малярства, скульптуры, народнага дойлідзтва і арнамэнту.
На балонках навуковых працаў М. Шчакаціхіна і М. Касьпяровіча, як і іншых дасьледавальнікаў, беларускае мастацтва вызначылася як самастойная гістарычная асаблівасьць у сусьветнай гісторыі мастацтваў. Выдатная праца М. Шчакаціхіна «Нарысы зь гісторыі беларускага мастацтва», том I, 1928 год, Менск, пераканальна давяла, што яшчэ ў ХІІ-м стагодзьдзі, падупадаючы бізантыйскаму і заходня-эўрапэйскаму ўплывам, беларуская архітэктура па-свойму перапрацоўвала замежныя формы і на падставе мясцовых асаблівасьцяў выпрацоўвала свой асаблівы мастацкі стыль. Апошні знайшоў сваё адлюстра-
Мікалай Шчакаціхін (1896—1940)
Мікалай Касьпяровіч (1900—1937)
ваньне ў шматлікіх аднаабсыдных шасьцікутных пабудовах у Віцебску, ІІолацку, у васаблівай адмене беларускае готыкі XIII стагодзьдзя і ў пазьнейшым архітэктурным рэнэсансе XIV, XV і XVI стагодзьдзяў (цытадэльны хорам — аб’еднаньне царквы і замку-крэпасьці), у пазьнейшых барокавых формах, што захоўвалі ў сваей аснове архітэктурныя кампазыцыі рэнэсансу (31).
У слклвіку 1925 году йінула чатырустл гэл л таго пямятг нага аля. кэлі доктзр Франшшак Скэрыяа выдаў у Вільні у фіаСпалі/ай* мопе кніжку .Лпосгал*. надрукаваўшы нс ва у/іаснай:друкарні. Гэта бы.іа ясрг.мч хніжка, яхую нядрукпвэлі діз г?рыгорыі Веллрусі..
Атрычзўшы пачатмопхю кы»етх у Попнку, Фракцішзк Опрнвя пучнўся weft уКрямўскч । Падузіьмм уніюрсы ютах: у Пэдуг Скарыня агрымзў навукозую голнасыіь .лок' тйра ў леюрсвіх лівукях'.
J Падуі Скарывя "лкірзпаўся ў Прагу Чэскую і злснапаУ хэм друхзршо, у якой рзс аачаў выданыгс свліх лсрамздзў кпіг сгарога эзкойу «4 беларускую мояуДрукуючм лдзсобныя кнігі CTrfpOra »кону, Схярына пкзў дз іх пралмсвй: у гэтых тяорлх ён кыяп;ў сяой сі.петпнаглчс, iu якім здчупаеішл ыэгугвм лдбітак часеў Адралжэньня.
Праоз, якую распачзў Скгрына, была вынікам таго нлйЬі янмьнл-культурмлгз. руху. што акапіў бмярускую шляхту і буржуэзік» ў XVI ст4лс«ьйі. Руя гэтй key у сяяёй асноее ШМЯТ сутолінзга 3 паглядвмі і нзгчрОямі ітлдыяпскзіііі Адраджэньня. ФрпшЦтак Скарыня ляклзў смій лрэняй пачзгак птаратурнай беларускай мэве і йслзрускай нашчянзлміай літараіушз. будучы прадстаўіпксм тагачаснагз лдухавзнагз белзруса.
Іірзцу Схзрйнй лёрзймдльнл вялі Сымон Будны і Взсіль Цяпійскі. пврзклгдчых эвдйгельля tw бйорускую мову. які :|Мі£куўся наблізіць яго да нзродяых мзс у мсзх паднчйыш Іх мор^ьнагл і кулнурійгл ўзроўню. ГІаіійякальная і куль* турвая дэейнасыіь Склрйны і нго лераййалыііклў Ссыхь яскрлвы пікядьнік таго яйсокага кульгурнпі-я пзновішча. чкое элймялэ Jkaa^yc. у XVI сталеш.ці
Іасгагуг Беларускае Кулілуры. у выкаяаньне пасганозы Сайету Норлдных’ Клміараў ЬеллрускаЛ Савейкзй СэныялІегычязй Рхпублікі ад 4 лістапзда 1925 году. ; язючы «а ўоазе тую йдізную ролзх якук> эдыграла дзейнасыіь Фрзяйішхл Скарыііы у спрзве нлйыяілмыія-кулхгу’рііягэ адэядж»»ыі)і Бслз* pyd, ухаа.ііу ддзначынь mi* вбліхі млмаіп у гісгор^ бела-
Зборнйк «Чатырохсотлецьце беларускага друку» (1926 г.)
Больш дэталёва пачалі вывучацца самастойныя традыцыі беларускае народнае архітэктуры, што захоўваліся ў народным драўляным будаўніцтве зь яго мастацкаю прапорцыяй, гармоніяй, дасканалай мастацкай разьбой і нацыянальным геамэтрычным арнамэнтам.
Зборы старажытных абразоў і малярскіх працаў беларускіх мастакоў мінулых стагодзьдзяў, фрэскі на сьценах цэркваў і касьцёлаў зноў прыцягнулі ўвагу беларускіх дасьледвальнікаў. Больш дасканалае вывучэньне іх уразіла зрок мастацтваведаў і выявіла колькі вельмі арыгінальных і цікавых з гледзішча малярскае тэхнікі ўзораў. Пад пазьнейшымі пластамі рэстаўратары вынайшлі надзвычайную гульню хварбаў на Полацкіх і Троцкіх абразох. Гэтыя фрэскі зазіхацелі нацыянальна-сваеасаблівай багатай паліхроміяй. У сэньсе свабоднага трактаваньня традыцыйных бізантыйскіх сюжэтаў яны набліжалі беларускае мастацтва да заходня-эўрапэйскіх узораў.
Росквіт старажытнага беларускага малярства быў пацьверджаны новымі матар’яламі аб запросінах беларускіх мастакоў зь Вільні для размалёўваньня касьцёлаўу Кракаве, Сандаміры, Любліне і ў іншыя гарады Польшчы за часоў Ягайлы, у XIV і XV стагодзьдзях. Насьценныя
Часапісы пачатку 1920-х гг.
фрэскі ў Бісьліцкім, Сандамірскім, Гнезьненскім касыдёлах, у Вавэльскім замку ў Кракаве, у касыдёлах Сьвятога Крыжа на Лысай Гары, у Люблінскім замку і іншых касьцёлах, маляваныя запрошанымі зь Беларусі малярамі, пасьветчылі аб тым, што беларускае малярства ў часы Ягайлавічаў было настолькі пашыранае і вырабленае, што карысталася эўрапэйскай славаю і дае падставы гаварыць аб адмысловай раньняй мастацкай школе...
Гэта было мастацтва, пабудаванае на бізантыйскіх традыцыйных формах, але з самастойным трактаваньнем і падыходам да тэмаў і сяродкаў выяўленьня. Собскае мастацкае пачуцьцё, выяўленае ў вобразах, стварала самабытныя артыстычныя каштоўнасыді. Яны пазьней прывялі да колькіх самастойных школаў у беларускім мастацтве ў XVII і XVIII стагодзьдзях, да стварэньня слаўных традыцыямі старажытных школаўу Віцебску, Магілёве, Слуцку і іншых гарадох Беларусі. Імкненьне да праўдзівасьці й жыцьцёвасьці, пачуцьцё мастацкае праўды штурхала старажытных мастакоў да натурнага падабенства і рэальнага жыцыдя. Рэалістычнае трактаваньне пэрсанажаў, абставінаў, жывы расьлінны арнамэнт і бытавыя дэталі ў вабразох надавалі гэтаму мастацтву столькі самабытных рысаў, што яны тварылі самастойныя малярскія школы
(кірункі). Развой апошніх і вырозьніваў старажытнае беларускае мастацтва як самастойна-гістарычную асобнасьць у сусьветнай гісторыі мастацтваў.
Вывучэньне старажытнага разьбярства зьвярнула на сябе ўвагу разнастайнасьцяй кампазыцыйнай распрацоўкі, экспрэсыўнасьцяй і манумэнтальнасьцяй. Новыя каштоўнасьці былі вынайдзеныя ў старажытным ювэлірным мастацтве, якое дало такія ўзоры, як крыж Прэпадобнай Аўфрасіньні работы Полацкага майстры Лазара Богуша ў 1161 г., і іншыя (32).
Пазнаньню мінулае культуры вельмі спрыялі такія багатыя зьместам выданьні Інбелкульту, як, прыкладам, «400-лецьце беларускага друку» (1926 г., Менск). У зборніку бралі ўдзел такія знаныя ў Беларусі прафэсары і навуковыя супрацоўнікі, як Уладзімір Перцаў, Зьмітра Ягораў, Антон Ясінскі, Мацей Любаўскі, Уладзімір Пічэта, Васіль Друшчыц, Міхаіл Пятуховіч, Мікола Шчакаціхін іЯзэп Воўк-Левановіч.
Зборнік паказвае на вялікую ролю друкарскае дзейнасьці Францішка Скарыны ў справе культурнага і нацыянальнага адраджэньня Беларусі. Артыкулы спэцыялістых, знаўцаў культуры, расчынілі чытачу вочы на ўплыў італьянскага гуманізму на сьветапагляд Скарыны, паказалі ролю Падуанскага і Кракаўскага ўнівэрсытэтаў, дзе вучыўся Скарына, увялі яго ў атмасфэру тагачаснае Прагі, дзе Скарына распачаў сваю плённую друкарскую дзейнасыдь. Іншыя артыкулы знаёмяць з эканамічна-культурным станам Беларускае Дзяржавы XVI ст., даюць характарыстыку беларускіх местаў, у якіх жыў і тварыў Скарына. Асаблівую каштоўнасьць маюць артыкулы аб беларускім адраджэньні XVI ст. і асобе самога Скарыны, як і ягонай друкарскай тэхніцы. У зборніку шырака адлюстравалася гісторыя беларускага друку ў XVI і XVII стагодзьдзях, дадзена ацэна ўсіх працаў аб Скарыне і прасьледжана беларуская скарынінская традыцыя што да графічнае спадчыны мінулага.
Праца ШІчакаціхіна — «Гравюры і кніжныя аздобы ў выданьнях Францішка Скарыны», — зьмешчаная ў гэтым зборніку, як і ягоная іншая праца на гэтую тэму (33), уносяць у беларускую навуку новы элемэнт — вывучэньне скарынінскае мастацкае традыцыі на ўзорах гравюр і арнамэнтаў скарынінскіх выданьняў. Калі выдатны дасьледнік жыцьця і дзейнасьці Ф. Скарыны П. В. Уладзіміраў (34) вывучаў выданьні Скары-
ны пераважна з пункту гледжаньня друкарскае тэхнікі, дык беларускі навуковец цікавіцца ўжо чыста мастацкім бокам скарынінскіх выданьняў і на падставе дакладнага і падрабязнага вывучэньня прыходзіць да перакананьня аб высокіх мастацкіх каштоўнасьцях скарынінскае графічнае традыцыі.
Вывучэньне скарынінскае графічнае традыцыі, як і старажытных беларускіх гравёраў, дрэварытнікаў Максіма і Васіля Вашчанкаў, Ф. Ангілейкі, П. Комара, гравёрных школаў у Магілёве, Супрасьлі, Вільні, Нясьвіжы і іншых местах спрыяла пазнаньню таго, як заходня-эўрапэйскія формы прасякалі ў беларускае мастацтва. Праз гэтае вывучэньне адбывалася запазнаньне з скарынінскай традыцыяй сучасных мастакоў-графікаў, як А. Тычына, Гуткоўскі, Кашкель, мастак-скульптар Грубэ і іншыя. Яно паўплывала на сучасны беларускі экслібрыс і на ўсю практыку мастацкага навучаньня ў Віцебскім Мастацкім Тэхнікуме.
Касьпяровіч, Шчакаціхін' Дашкевіч заклікалі беларускае мастацтва на самабытныя шляхі, прыцягвалі на дапамогу сучаснаму стану мастацтва старажытныя мастацкія традыцыі. Як сяродак выяўленьня нацыянальных рысаў, мастакі шырака карысталіся арнамэнталізмам, які яны чэрпалі з народнага
ўжытковага мастацтва, разнастайнасьпі народнага арнамэнту.