• Газеты, часопісы і г.д.
  • Доля беларускае культуры пад Саветамі 1920—1991 гг  Анатоль Тарас

    Доля беларускае культуры пад Саветамі 1920—1991 гг

    Анатоль Тарас

    Выдавец: Харвест
    Памер: 336с.
    Мінск 2012
    102.31 МБ
    У 1924 годзе ў Віцебску быў адчынены Вэтэрынарны Інстытут. Ён атрымаў у спадчыну памешканьні і маёмасьць былога Сельскагаспадарскага тэхнікуму ў Віцебску зь хімічнай лябараторыяй Вэтэрынарна-бактэрыялягічнага Інстытуту і яго будынкі. Вэтэрынарны Інстытут адыйграў вялікую ролю ў падрыхтоўцы для Беларусі патрэбных кадраў вэтэрынараў, без дапамогі якіх было-б немагчыма палепшыць жывёлагадоўлю, асабліва, калі ўлічыць, што да рэвалюцыі штогоднія страты ад недахопу вэтэрынарнай дапамогі даходзілі да 6 мільёнаў рублёў.
    Усе гэтыя вышэйшыя навучальныя ўстановы, апрача акадэмічнае працы, у васобе сваіх студэнтаў і прафэсараў стараліся зьвязацца з навакольным насельніцтвам і ўнесьці туды свае веды, прывіць ім падыход да жыцьцёва важных праблемаў. Віцебскі Вэтэрынарны Інстытут і Горацкая Сельскагаспадарская Акадэмія шляхам дакладаў і лекцыяў вельмі прычыніліся да ўздыму сялянскага дабрабыту ня толькі ў сваіх раёнах,алеіўсяе Беларусі. Разамзтымгэтабылаінацыянальнаўсьведамляльная праца сярод шырокіх пластоў беларускага насельніцтва.
    Віцебскі вэтэрынарны інстытут
    Па іхняму прыкладу гэтую працу шырылі далей сярэднія навучальныя ўстановы, такія, як існуючыя ўжо ў 1926— 1927 гг. 14 пэдагагічных тэхнікумаў, 2 транспартных, 8 сельскагаспадарскіх, 2дарожна-будаўнічых, 1 электрамэханічны, 1 каапэратыўны, 1 музычны, 1 мастацкіі2мэдычныхтэхнікумы, атаксама шматлікія прафэсійныя школы і школы хвабрычназаводзкага навучаньня, як і народныя, г. зв. працоўныя школы, у якіх усё выкладаньне ў 1928 годзе было пераведзена на беларускую мову.
    Гэтак беларусізацыя школы стварыла шырокі падмурак для разьвіцыдя беларускае наныянальнае культуры. Праз беларусізацыю справа беларускага культурнага адраджэньня сталася шырокаю народнаю справаю, народ прыняў яе і пачаў пасылаць у дапамогу ейным творцам новыя сьвежыя, жыцьцяздольныя сілы, якія і адзначылі прыход улітаратуру, навуку, мастацтва новыхталентаў, творцаў культурных каштоўнасьцяў.
    3.	Інстытут Беларускай Кулыпуры
    Разам з абмеркаваньнем пытаны-ія аб адчыненьні ў Менску Беларускага Дзяржаўнага Унівэрсытэту было пастаўлена і пытаньне аб стварэньні Інстытуту Беларускай Культуры. У лютым 1921 годагэтае пытаньне абмяркоўвалася на 2-й Сэсіі ЦБК БССР. Пазьней у тым-жа годзе пры Акадэмічным Цэнтры Наркамасьветы была створаная Навукова-Тэрміналягічная Камісія з трымя сэкцыямі: Гуманітарнай, Прыродаведнай і Матэматычнай.
    На пачатку яна была закліканая распрацаваць і тэрмінова выдаць навуковую тэрміналёгію для пачаткавых і сярэдніх школаў. Гэту працу Камісія хутка і выканала. Ужо ў 1922 годзе была выдадзеная беларуская тэрміналёгія ў галінах гуманітарнай, прыродаведнай і матэматычнай. У тым-жа 1922 годзе Навукова-Тэрміналягічная Камісія была ператвораная ў ІнстытутБеларускай Культурыздвумясэкцыямі: Гуманітарнай і Прыродаведнай. Кажная зь іх у сваю чаргу мела ў сваім складзе шэраг навукова-дасьледавальных камісіяў, як літаратурная, слоўнікавая, тэрміналягічная і д.г. п.
    Пры Інстытуце Беларускай Культуры было створанае Цэнтральнае Бюро Краязнаўства, якое пачало выдаваць часапіс «Наш Край» пад рэдакцыяй ведамага беларускага пісьменьніка-нашаніўца і пазьнейшага «ўзвышэнца» Зьмітрака Бядулі. На заклік Інбелкульту па ўсёй Беларусі было створана шмат краязнаўчых гурткоў і арганізацыяў. У справу вывучэньня роднага краю была шырака ўцягнутая беларуская інтэлігенцыя, настаўніцтва, моладзь, работнікі і сяляне. Ужо ў 1927 годзе ў краязнаўчыя арганізацыі ўваходзіла 9000 сяброў. Зьбіраны матар’ял ськіроўваўся надасьледваньне ў Інбелкульт. 3 1924 года навукова-дасьледвальная праца сягнула гэтак далё-
    ка, што неўзабаве ахапіла наватсотні партыйных і дзяржаўных урадаўцаў.
    Зацьверджаны ў 1924 годзе Саветам Народных Камісараў Статут Інбелкульту абавязваў яго праводзіць плянавае дасьледваньне Беларусі і аб’еднаньне працы па вывучэньню мовы, літаратуры, этнаграфіі, гісторыі, прыроды, | эканомікі, грамадзкіх рухаў і іншых важных для навуковага пазнаньня краю праблемаў.
    Пашырэньне кругабегу працы Інбелкульту змусіла ЦБК і СНК БССР у 1926 годзе ператварыць яго ў самастойную навуковую адзінку, падпарадкаваўшы яго беспасярэдна Савету Народных Камісараў БССР.
    У1926—27 акадэмічнымгодзе ІнстытутБеларускае Культуры складаўся з 7 навуковыхсэкцыяў і 8 сталыхкамісіяў, аб’яднаных у два буйных адзьдзелы — Гуманітарны й Прыродаведны. Апрача таго, ён меў два нацыянальных адзьдзелы: Жыдоўскі і Польскі і неўзабаве адчыніў яшчэ Летувіскі і Латыскі адзьдзелы для дасьледваньня мовы, гісторыі, этнаграфіі й культуры
    Інстытут Беларускай культуры будынак па вул. Рэвалюцуйнай, 19
    нацыянальных мяншыняў Беларусі. Бібліятэка Інбелкульту ўжо ў тыя часы налічвала 40.000 рэдкіх кніжак аб Беларусі. Навукова-тэхнічны адзьдзел меў псыхатэхнічную лябараторыю. Быў адмысловы Музэй прыроды, Акліматызацыйны сад у Віцебскай акрузе, Хімічная лябараторыя, свая друкарня. Толькі за пяць першых гадоў Інбелкульт выдаў 70 тамоў навуковых працаў.
    Сэкцыя мовы ў Камісіі для ўкладаньня слоўніка жывой беларускай мовы да 1928 года сабрала да 400.000 картак словаў народнае мовы. Камісія апрацавала слоўнік да фальклёрных зборнікаў А. Сержпутоўскага, слоўнік да зборнікаў М. Федароўскага, да працаў этнаграфаў П. Шэйна, Е. Раманава, М. Нікіфароўскага, Дабравольскагаі іншых. Гэтабыло вялікай падмогай для далейшае навуковае слоўнікавае працы.
    Літаратурная камісія падрыхтавала і выдала акадэмічнае выданьне твораў Максіма Багдановіча, падрыхтавала поўны збор твораў Алеся Гаруна, з чаго ў 1930 годзе ўдалося было выдаць толькі зборнік «Матчын Дар», сабрала зборы твораў Цёткі і Каруся Каганца.
    Фальклёрна-дыялекталягічная камісія вывучала беларускія гаворкі і народную творчасьць. Яна падрыхтавала да друку колькі тамоў фальклёрных матар’ялаў.
    Сацыяльна-гістарычная сэкцыя падрыхтавала і выдала ў 1926 годзе вельмі каштоўны том, прысьвечаны 400-годзьдзю беларускага друку. Апрача таго, падрыхтавала да выданьня «Беларускі Архіў» (том I), «Гістарычна-архэалягічны зборнік», колькі кніжак па гісторыі і архэалёгіі Беларусі.
    Камісія па ахове помнікаў старажытнасьці ўзяла на ўлік і навукова апісвала гэтыя помнікі. Яна-ж арганізавала колькі запаведнікаў на Беларусі.
    Этнаграфічная камісія правяла колькі экскурсіяў па Беларусі і сабрала каштоўны матар’ял па матар’яльнай культуры, абсьледвала этнаграфічныя межы расьсяленьня беларусаў.
    Прыродаведная сэкцыя ў колькіх адмысловых камісіях дасьледвала арганічную і неарганічную прыроду Беларусі, складала геабатанічныя, гэалягічную і глебавую мапы Беларусі, вынаходзіла новыя крыніцы бурага каменнага вугля, крэйды, гліны, розных гатункаў фасфарытаў і пяскоў, вывучала флёру і фаўну, стварыла Музэй Прыроды з трымя адзьдзеламі: заалягічным, батанічным і глебавым. Мэтэаралягічнае Бюро
    сэкцыі праз шырокую сетку мэтэаралягічных станцыяў вывучала клімат Беларусі.
    Камісія па вывучэньню прыродна-вытворчых крыніцаў БССР была закліканая вывучаць прыроду Беларусі з мэтаю навуковага абслугоўваньня прамысловасьці і сельскае гаспадаркі рэспублікі.
    Мэдычная сэкцыя дасьледвала спэцыфічныя хваробы і санітарны стан вёскі.
    Антропалягічная камісія вывучала антропалягічныя асаблівасьці беларускага насельніцтва.
    /'^гдоф/ч//оял:ал//с/яздапамогаіокраязнаўчыхарганізацыяў рыхтавала поўнае геаграфічнае апісаньне Беларусі.
    Сельскагаспадарская сэкцыя да ўтварэньня адмысловага Навукова-дасьледнага Інстытуту праводзіла самастойна дасьледваньне сельскае і лясное гаспадаркі Беларусі. Бібліяграфічная камісія складала бібліяграфію беларусаведы.
    Вайсковая камісія рыхтавала і дру кавала на беларускай мове вайсковыя статуты, слоўнікі, песьні для беларускіх адзьдзелаў
    Удзельнікі Акадэмічнае канфэрэнцыі па рэформе беларускага правапісу (1926 г.)
    Чырвонае Арміі і падручнікі для каманднага і чырвонаармейскага складу.
    Заходня-беларуская камісія зьбірала матар’ялы і вывучала эканоміку, быт, культуру Заходняе Беларусі і падрыхтавала вялікі том дасьледваньняў эканамічнага стану гэтага краю.
    Сэкцыя мастацтваў у скла-
    дзе камісіяў па тэатру, музыцы,
    Білет удзельніка Акадэмічнае канфэрэнцыі па рэформе беларускага правапісу
    выяўленчага мастацтва
    апрацоўвала рэпэртуар для беларускіх тэатраў, заснавала Тэатральны музэй, запісвала народныя песьні і інструмэнтальна апрацоўвала іх (30).
    У 1928 годзе Музычная камісія ўжо мела некалькі тысячаў запісаных народных мэлёдыяў, сабраных экспэдыцыямі пад кіраўніцтвам кампазытараў А. Ягорава і А. Грыневіча. Больш тысячы народных мэлёдыяў сабраў і праф. Янчук. Гэтыя зборы спрыялі гарманізацыі і мастацкай апрацоўцы народных мэлёдыяў, якая ў 20-я гады гэтак плённа праводзілася такімі кампазытарамі, як Уладзімір Тэраўскі, Я. Прохараў, Мікола
    Аладаў, А. Ягораў, Мікола Чуркін і іншыя.
    Апрача ўсяе гэтае працы, Інстытут Беларускае Культуры наладзіў шырокія сувязі з Акадэміямі навук, унівэрсытэтамі, інстытутамі, бібліятэкамі, музэямі й іншымі навуковадасьледвальнымі ўстановамі як Савецкага Саюзу, гэтак і з замежжам, Эўропай і Амэрыкай. У 20-я гады Інбелкультпасылаў свае выданьні аж 750 інстытуцыям усяго сьвету. Навуковыя працаўнікі Інбелкульту прымалі ўдзел у навуковых канфэрэнцыях СССР, Нямеччыны, Амэрыкі, Польшчы, Чэхаславаччыны і іншых краінаў. На Акадэмічнай Канфэрэнцыі па рэформе беларускага правапісу, скліканай у 1926 годзе ў Менску, прыймалі ўдзел навукоўцы з Польшчы, Чэхаславаччыны, Летувы, Латвіі, Нямеччыны. Тое самае на канфэрэнцыях па краязнаўству, архэалёгіі і іншых.
    Я к вынік абмену выданьнямі, мы цяпер і маем той факт, што выданьні ІнбелкультузнаходзяццаіўНью-Ёркскай Публічнай бібліятэцы, у Бастонскай Публічнай бібліятэцы, Кангрэсавай Бібліятэцы ў Вашынгтоне, у бібліятэцы Калюмбійскага унівэрсытэту ў Нью-Ёрку, у Унівэрсытэцкай бібліятэцы Шта-
    ПАСТАНОВА
    Цзмвдшго Нышшт Комішу I Савету Шйіівд Квніад! 5СС? «б рэарганЬацыЙнстытуту Беларусяай Кулыуры і Беларужую Акздэмію Навук
    Ш А ІМ&Ші
    Пастанова аб утварэнні АН БССР
    ту Ільіноіс, унівэрсытэцкіх бібліятэках Небраскі, Сінсінаці, Станфорда, Арэгона, Пэнсыльваніі, Массачусэта і іншых бібліятэках ЗША, як і ў Нямеччыне, Аўстрыі, Ангельшчыне, Гішпаніі, Італіі, Чэхаславаччыне, Францыі, Полылчы, Швэцыі, Японіі, Югаславіі, Фінляндыі, Нарвэгіі, Вугоршчыне, Галяндыі, Бэльгіі, Паўднёвай Афрыкі і нават у Кітаі.