Доля беларускае культуры пад Саветамі 1920—1991 гг  Анатоль Тарас

Доля беларускае культуры пад Саветамі 1920—1991 гг

Анатоль Тарас
Выдавец: Харвест
Памер: 336с.
Мінск 2012
102.31 МБ
Менску, Магілёва і іншыя. Гэты кніжны фонд быўапрацаваны і меў сыстэматычны і альфабэтны каталёгі (49).
3 1924 году пры Беларускай Дзяржаўнай Бібліятэцы існуе Беларуская Кніжная Палата, з 1926 году — Беларускае Бібліяграфічнае Бюро. Ад часу Пастановы СНК БССР ад 14траўня 1926 году яна зьяўляецца Цэнтральнай Дзяржаўнай Бібліятэкай і Бібліяграфічным Інстытутам БССР (50). Паводля гэтае пастановы, яна зьяўляецца цэнтральным дзяржаўным кнігасховішчам для захаваньня твораў друку і пісьменасьці, для бібліяграфічнай апрацоўкі літаратуры ўва ўсіх галінах беларусаведы і для дзяржаўнае рэгістрацыі кніжнай прадукцыі БССР, для абслугоўваньня матар’яламі патрэбаў дзяржаўных ворганаў і ў якасьці дзяржаўнага цэнтру бібліяграфічнай інфармацыі (51).
Беларуская Дзяржаўная Бібліятэка мела такія адзьдзелы:
1.	Агульны адзьдзел з падразьдзеламі гуманітарных і дакладных навукаў.
2.	Беларускі адзьдзел, асноўны адзьдзел для краязнаўчай і навуковай працы. У 1928 годзе ён меў да 12 тысячаў томаў. Разам зь Інбелкультам складаў поўную беларускую бібліяграфію і на заданьне Дзяржпляну складаў бібліяграфію прыродна-вытворчых сілаў БССР.
3.	Беларускае бібліяграфічнае бюро працавала над картатэкай па беларускай бібліяграфіі і абслугоўвала бібліяграфічнымі даведкамі дзяржаўныя і навуковыя ўстановы і асобных грамадзянаў. Ужо да канца 1927 году яна мела картатэку на 60 тысячаў запісаў. На ейнай падставе Інбелкульт распачаў выданьне «Матар’ялаў да беларускае бібліяграфіі», а сама Бібліятэка выдавала «Летапіс Беларускага Друку» і «Бібліяграфію Беларускай Пэрыёдыкі».
Разам з Центральным Бюро Краязнаўства Бібліятэка рыхтавала да выданьня «Практычнае кіраўніцтва па беларусазнаўству» (52).
Беларуская Кніжная Палата прымала і разьмяркоўвала абавязковыя паасобнікі друку БССР і рэгістравала бягучую кніжную прадукцыю для выдаванага ад 1925 году двухмесячнага Бюлетэня — «Летапіс Беларускага Друку».
Разам з тым Кніжная Палата пры Беларускай Дзяржаўнай Бібліятэцы выконвае і ролю Цэнтральнага Бюро міжнароднага
Аб'яднанне «Узвышша»
Першы pad: Я. Пушча, А. Бабарэка, У. Дубоўка, К. Чорны, 3. Бядуля, К. Крапіва. Другі pad: М. Лужанін, С. Дарожны, А. Адамовіч, Т. Кляшторны, У. Жылка, В. Шашалееіч, П. Глебка. Менск. 1928 г.
кніжнага вымену БССР з замежжам. У выніку гэтае дзейнасьці ў шмат якіх унівэрсытэцкіх бібліятэках Заходняе Эўропы і Амэрыкі стварыліся адзьдзелы беларускае літаратуры. У гэтай працы Бібліятэцы дапамагала Таварыства Культурнай Сувязі з замежжам. Матар’ялам польскай і жыдоўскай культуры ў БССР быді прысьвечаны Польскі і Жыдоўскі адзьдзелы. Былі яшчэ адзьдзелы Марксізму і Савецкага Будаўніцтва, якімі найбольш карысталіся ўрадаўцы.
Найбольшым посьпехам у чытача карысталіся бібліятэкі і чытальні гуманітарных і дакладных навукаў, як і беларускі адзьдзел. Толькіў 1926 годзе бібліятэкунаведалабольшза 154тысячы чытачоў і выдадзена было каля 221 тысячы кніжак (53).
Застаецца яшчэ дадаць колькі словаў пра працу Архіваў БССР. Упраўленьне Архівамі БССР было ўтворанае пастановаю ЦБК БССР ад 2 верасьня 1922 году. Тады-ж і пачалася перадача архіўных дакумантаў і захоўваньне іх Цэнтральным Дзяржаўным Архіўным Фондам БССР і павятовымі адзьдзеламі архіўных справаў. Было забаронена вывозіць зь Беларусі
Вокладка часапіса «Полымя»

архіўныя дакуманты і справы, апрача перапіскі агульнасаюзнага Народнага камісарыяту замежных справаў. Уведзена абавязковая рэгістрацыя ў архіўных установах прыватных архіўных збораў, вызначана, якіяархіўныя дакуманты мусяць здавацца ў Дзяржаўны Архіўны Фонд.
Дакуманты савецкіх урадавых установаў, як і важнейшыя дакуманты рэвалюцыйнагачасу, былі згрупаваныя ў Цэнтральным Архіве Кастрычніцкай Рэвалюцыі. У Менску, Віцебску і Магілёве былі створаныя тры гістарычныя архівы. Туды сабралі ўсе справы губэрнскіх
установаў, павятовыя і валасныя архівы, царкоўныя, манастырскія і абшарніцкія справы ад часоў разьдзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе і да 1917 году.
У Магілёве быў зарганізаваны архіў старажытных актаў і
Ц. Гартны
(сапр. Зміцер Жылуновіч) (1887—1937)
дакумантаў зь гісторыі Беларусі да падзелу Рэчы Паспалітай. Акруговыя архівы стварыліся ў Менску, Мозыры, Бабруйску, Гомелі, Воршы, Полацку.
Пры Менскім гістарычным архіве была даведачная бібліятэка, якая налічвала да 20 тысячаў томаў афіцыйных выданьняў.
Праводзілася праца па складаньню інвэнтарных вопісаў, уліковых картак, альфабэтаў, каталёгаў, геаграфічных паказьнікаў, даведнікаў і д.г. п. (54).
У 1920-я гады Беларускія архівы былі запраўды даступнымі ўсім зацікаўленым асобам, бо
тадыяшчэдалёканедайшлодапазьнейшагападпарадкаваньня ўсіх архіваў палітычнай паліныі (ДПУ, НКВД, МВД). Тады яшчэ архіўная справа служыла навуковым мэтам і спрыяла таксама культурнаму поступу.
6.	Замежныя сувязі і водгукіў Заходйяй Беларусі
Пэрыяд панаваньня беларускіх нацыянальных сілаў у культурным працэсе на Беларусі адзначыўся асаблівым пашырэньнем культурных сувязяў з замежжам.
Беларускія нацыянал-дэмакраты добра ўсьведамлялі заходняе палажэньне Беларусі ў складзе СССР. Яны ведалі гісторыю Беларусі і належна ацэньвалі заходня-эўрапэйскія традыцыі, што праз стагодзьдзі накладвалі сваё таўро на ўсю культуру Беларусі.
Палітыка хутароў і пасёлкаў, якую стараўся праводзіць народны камісар земляробства БССР Зьмітрок Прышчэпаў, была выявам заходня-эўрапэйскіх зацікаўленьняў беларускіх сялянаў у галіне эканомікі. Наведаньне беларускімі дэлегацыямі фармарскіх гаспадарак Даніі і Галяндыі і спроба прыстасаваць свае нагляданьні да беларускіх умоваў шляхам перанясеньня дазнаньня багатых культурных гаспадарак у беларускую вёску было зусім натуральным і мэтазгодным ува ўмовах тысячагодняе традыцыі індывідуальнае сельскае гаспадаркі на Беларусі. Нездарма пісьменьнік Міхась Зарэцкі ў сваім творы «Падарожжа на новую зямлю» з захапленьнем апісвае гэтую прагрэсыўную перадавую сельскагаспадарскую практыку і аддае павіннае ініцыятыве слаўнага нацыянал-дэмакратычнага кіраўніцтва сельскае гаспадаркі на Беларусі, асобе самога Прышчэпава.
Ува ўсёй навуковай дзейнасьці беларускіх нацыянал-дэмакратаў вялікае месца займалі досьледы заходніх традыцыяў у гісторыі і культуры Беларусі, мастацтве і літаратуры. Кніга М. Шчакаціхіна «Нарысы па гісторыі беларускага мастацтва» цалкам пабудаваная на дакладным аналізе ўсіх заходня-эўрапэйскіх уплываў на беларускую архітэктуру і вызначае месца, якое яна займала ў заходня-эўрапэйскім мастацкім працэсе.
Пад знакам перавагі заходня-эўрапэйскага рэпэртуару распачынаў сваю дзейнасьць Беларускі Дзяржаўны Тэатр (Першы і Другі). Моцнымі заходня-эўрапэйскімі зацікаўленьнямі была адзначана беларуская літаратура, асабліва ў васобе Максіма
Багдановіча, а ў савецкія часы — творчасьць Уладзіміра Жылкі, Уладзіміра Дубоўкі і Язэпа Пушчы.
Друкаваны ворган беларускага краязнаўства часта адзначаў заходніцкія элемэнты ў беларускай культуры.
«Беларусь, — пісаў Анцыфэраў на балонках часапісу «Наш Край», — як самая заходняя рэспубліка Савецкага Саюзу, у сваёй культуры мае шмат элемэнтаў заходніхтрадыцыяў» (55).
Зміцер Прышчэпаў (1896—1940), народны камісар земляробства БССР
Сувязь маладое беларускае культуры з замежжам пачалася яшчэ ў пачатку 20-х гадоў, калі Зм. Жылуновіч у Бэрліне наладзіў друкаваньне беларускіх падручнікаў і мастацкае літаратуры. Асабліва плённым было супрацоўніцтва беларускае навукі і культуры ў часы Беларускай акадэмічнай канфэрэнцыі ў 1926 годзе, на якую было зьехалася колькі прадстаўнікоў заходняэўрапэйскіх краінаў.
Перад тварам вучоных Захаду было задэманстраванае дасягненьне беларускай навукаю такіх вышыняў, якія гаварылі аб усеагульным значаньні яе ўва
ўсеславянскім і эўрапэйскім маштабе.
У звароце да польскага прафэсара, госьця канфэрэнцыі Галомбэка, С. Некрашэвіч казаў:
«Канфэрэнцыя мае характар агульнаславянскай канфэрэнцыі» (56).
«...Вялікае значэньне мае канфэрэнцыя, як фактар, дзякуючы якому беларуская краязнаўчая работа робіцца здабыткам усяго славянскага сьвету» (57).
«На гэтай канфэрэнцыі Беларусь сябе паказала, што яна ўжо падрыхтавана да навуковых выступленьняў міжнароднага характару...» (58).
Пастанова Канфэрэнцыі вызначае ролю беларускае літаратуры, як фактару эўрапэйскае вагі:
«Агульначалавечае значэньне беларускай мастацкай літаратуры асабліва пачынае ўсьведамляцца зараз, калі яна вышла з рамак чыста нацыянальных і набывае права на ўвагу да сябе і на сваё распаўсюджаньне за межамі Беларусі нараўні зь іншымі эўрапэйскімі літаратурамі» (59).
«Заслуханыя на пленарных паседжаньнях даклады аб беларускай літаратуры ўсебакова высьветлілі беларускую мастацкую літаратуру ў вадносінах яе высокай культурнай вартасьці як для беларускай, так і для агульначалавечай культуры» (60).
Ня лішнім будзе адцеміць, што Беларуская акадэмічная канфэрэнцыя насіла вылучна беларускі нацыянальны характар без найменшай дамешкі камуністычных элемэнтаў. Яны адсутнічалі нават у вонкавым афармленьні канфэрэнцыі. Гэтак ня было ані партрэтаў камуністычных правадыроў, ані савецкага сьцягу, затое заля канфэрэнцыі была ўдэкараваная беларускімі народнымі арнамэнтамі й нацыянальнымі эмблемамі.
Пасьля Беларускай акадэмічнай канфэрэнцыі сувязі з замежжам пашыраюцца. Кіраўнік беларускага краязнаўства,
М. Касьпяровіч, накіроўваецца Цэнтральным Бюро Краязнаўства ў камандыроўку па Фінляндыі, Эстоніі, Латвіі, Летуве і Польшчы для вывучэньня краязнаўчага руху гэтых краінаў. Па звароце М. Касьпяровіч друкуе цікавыя нарысы аб сваіх нагляданьнях і выснавах.
Улетку 1927 году Наркамасьветы накіроўвае за мяжу з навуковымі мэтамі Цішку Гартнага (Зм. Жылуновіча), Міхася Зарэцкага і Міхася Чарота. Яны наведалі Латвію, Нямеччыну, Чэхаславаччыну і Францыю. Асабліва ветліва яны былі спатканыя ў Празе, дзе быў наладжаны беларускі літаратурны вечар з удзелам чэскіх пісьменьнікаў,
Часапіс «Наш Край»
навукоўцаў, артыстых і мастакоў. Праф. Няедлы прачытаў даклад аб беларускай літаратуры. Сьпяваў чэскі Бакулаў хор. Бралі ўдзел аматары з праскае беларускае калёніі. 3 Карльсбаду прыехаў быўЯнка Купала.
Чэхаславацкідрукзьмясьціўз гэтае нагоды шматартыкулаў і цёплых водгукаў. У буйнейшых чэскіх часапісах былі зьмешчаныя партрэты беларускіх пісьменьнікаў.