Доля беларускае культуры пад Саветамі 1920—1991 гг
Анатоль Тарас
Выдавец: Харвест
Памер: 336с.
Мінск 2012
У тым-жа годзе
Артыстка Ларыса Александроўская (1904—1980)
на міжнароднай музычнай выстаўцы ў Франкфурце на Майне выступалі беларускія артысты-выканальнікі: Ларыса Александроўская (народныя песьні) і Навіцкі (беларускія цымбалы). У ліку дзесяці запрошаных няменкім театральным таварыствам «Вольф» яны пасьля выступалі на гастролях у Вене, Гамбурзе, Стокгольме, Парыжы і іншых гарадох Заходняе Эўропы. На працягупяці месяцаў гэтае міжнароднае
турнэ скрозь здабывала вызнаньне беларускага мастацтва і ка-
рысталася нязьменным посьпехам.
У лістападзе 1927 году Беларусь наведалі бэльгійская і чэская дэлегацыі. Яны пазнаёміліся з культурнымі дасягненьнямі ў БССР, наведалі Наркамасьветы, кніжную выстаўку, Беларускі Дзяржаўны Музэй, Бібліятэку, Унівэрсытэт, Тэатр, школы, Інбелкульт, рабфакі і г. п. Аб беларускай літаратуры і культуры зьявіліся артыкулы ў швэдзкім, чэскім, нямецкім, польскім і іншым друку. Праф. Я. Галомбэк у Варшаве ў часапісе «Жыцьцё Тэатру» зьмясьціў вялікую працу «Тэатр у Савецкай Беларусі». Нямецкая газэта ў Празе «Прагер Прэсса» сыстэ-
матычна зьмяшчала артыкулы аб сучаснай беларускай культуры — літаратуры, тэатры, мастацтве. Чэскі літаратуравед Адольф Чэрны падрыхтаваў кнігу аб беларускай літаратуры. Чэскае выдавецтва «Покрок» падрыхтавала анталёгію беларускай паэзіі ў перакладах на чэскую мову Іосіфа Гора, А. Чэрнага, праф. Ф. Ціхага, праф. Б. Матэзіуса.
У 1927 годзе, калі стала вядомым, што ў Вільні знойдзеныя ніколі ня выдаваныя зборы запісаў беларускіх песьняў і танцаў, зробленых яшчэ ў 80-х гадох мінулага стагодзьдзя этнографам Аляксандрам Ельскім і што сярод іх ёсьць колькі нататак па гісторыі беларускай музыцы і балету, узятых з альбомаў культурных дзеячоў Беларусі пачатку XIX ст., Інбелкульт адразу зрабіў захады, каб набыць іх для бібліятэкі Інстытуту Беларускай Культуры. Тады-ж быў знойдзены ў бэрлінскіх этнаграфічных музэях зборнік беларускіх народных мэлёдыяў, які меў вялікае значаньне для вывучэньня музычнага фальклёру Беларусі (62).
Для пасьпяховае працы Адзьдзелу цэрамікі Віцебскага Мастацкага Тэхнікуму і для пераходу ад гліны да маёліку і фаянсу зь Нямеччыны выпісваюцца адмысловыя машыны для навучальна-паказальных працаў (63).
У 1928 годзе Беларускае таварыства культурнае сувязі з замежжам распачало выдаваць няпэрыядычныя зборнікі, прысьвечаныя культуры Беларусі. Пры супрацоўніцтве А. Баліцкага, 3. Жылуновіча, А. Цьвікевіча, М. Шчакаціхіна і кіраўнікоў культурных установаў быў выдадзены ў расейскай і нямецкай мовах зборнік інфармацыйных артыкулаў «Беларуская Культура», дзякуючы якому шмат чужынцаў і нават суайчыньнікаў упяршыню пазнаёмілася зь беларускай культурай.
Асабліва плённымі былі сувязі беларускае культуры з латыскімі культурнымі дзеячамі. У гэтых дачыненьнях да ўзаемнага пазнаньня прычынілася дзейнасьць ведамага латыскага паэты Яніса Райніса (1865—1929). Апошні яшчэ да рэвалюцыі цікавіўся беларускай літаратурай і пісаў аб беларускай культуры ў нарысе, выдадзеным у Швайцарыі яшчэ ў 1916годзе. У незалежнай Латвіі Райніс памог дамагчыся ўтварэньня пры Міністэрстве асьветы беларускага адзьдзелу і адкрыцьця беларускіх школаў.
У 1926 годзе Райніс езьдзіў на Усебеларускую акадэмічную канфэрэнцыю ў Менску. Тады ён наведаў паказы Белару-
скага Дзяржаўнага Тэатру, пабываў у музэях, бібліятэках, унівэрсытэце, сустракаўся зьЯнкам Купалам і Якубам Коласам, Цішкам Гартным і іншымі старэйшымі пісьменьнікамі, як і з маладзейшымі — У. Дубоўкам, Я. Пушчам, К. Крапівой, П. Глебкам, К. Чорным, М. Грамыкаю, В. Шашалевічам, П. Трусом і іншымі.
У Рызе 9 сьнежня 1926 году Райніс робіць даклад аб беларускім тэатры, дае падрабязны разгляд п’есаў А. Міровіча «Кастусь Каліноўскі», «Каваль-Ваявода» і Марцінкевічавай «Пінскай шляхты». Ён вызнаў, што беларускі тэатр за пяць гадоў прайшоў шлях, які латыскі тэатр праходзіў аж сто гадоў. Ён выказваўся аб выдатным майстроўстве беларускіх актораў — Уладзіміра Крыловіча, Г. Грыгоніса, Лідзіі Ржэцкай, Е. Міронавай, Барыса Платонава і іншых.
На тым-жа сходзе латыскае грамадзкасьці пасылаецца прывітаньне Якубу Коласу з нагоды 20-годзьдзя літаратурнае дзейнасьці паэты.
Яніс Райніс перакладае беларускіх паэтаў Латвн і зьмяшчае іх у газэце «Яўнакас зіняс» (Навейшыя паведамленьні). Беларускі друк у Латвіі — «Голас Беларуса» і іншыя выданьні друкуюць пераклады твораў Яніса Райніса на беларускую мову. У БССР часапіс «Полымя» за 1929 год у № 8 зьмяшчае артыкул пра Райніса, друкуе пера-
АЙТЛ.РЛГ МШ®кМГ®* S ЗлОНЗМ.ЧІМ
Вокладка першага нумара часапіса «Узвышша» за 1927 год
клады вершау паэты, драму латыскага клясыка Андрэя Упіта «1905» («Полымя» №№ 8—9 і 10 за 1929 г.) (64).
Асабліва багатую хроніку аб замежным літаратурна-культурным жыцьці ўсіх краінаў сьвету зьмяшчаў часапіс «Узвышша». На працягу 1927—28 гг. з нумару ў нумар даваліся весткі аб Нямеччыне, Францыі, ЗША, Бэльгіі, Італіі, Ангельшчыне, Швайцарыі, Нарвэгіі, Швэцыі, Вугоршчыне, Польшчы, Баўгарыі, Японіі, Аргентыне, Гішпаніі, Фінляндыі, Чэхаславаччыне, Аўстрыі, Галяндыі і г. д.
Апрача таго, часапіс сыстэматычна друкаваў.агляды розных замежных літаратураў.
Багацьцем інфармацыі і дасканаласьцяй л ітаратурнага аналізу вылучаліся артыкулы Зьм. Сьнежкі аб японскай літаратуры (65), баўгарскай (66), бэльгійскай (67), фінскай (68), 1. Цьвікевічааб дзіцячай літаратуры (69) у Японіі і д.г. п.
А. ШлюбскііА. Вазьнясенскі друкавалі свае працы за мяжою ў часапісе «Крывіч», што выходзіў у Коўне, і іншых выданьнях. У Менск прыязджала выстаўка
Паўлюк Трус (1904—1929)
дзіцячае кнігі і дзіцячае творчасьці Японіі, прыязджала і колькі японскіх пісьменьнікаў. Часапіс «Полымя» зьмяшчаў іхныя творы ў перакладзе на беларускую мову.
Бадай усё, што друкавалася ў БССР, трапляла і ў Заходнюю Беларусь. Беларускі Музэй у Вільні і іншыя навуковыя ўстановы атрымлівалі беларускія выданьні ў парадку вымены. Некаторыя школы і культурна-асьветныя гурткі ў вёсках выпісвалі мастацкую літаратуру з БССР.
Культурна-адраджэнскі ўздым у БССР рабіў пэўны ўплыў на ажыўленьне культурна-асьветнае працы ў Заходняй Беларусі. Заходня-беларускі і польскі друк часта выказваў вызнаньне для культурных дасягненьняў у БССР.
Гэтак, віленская газэта «Кур’ер Віленскі» ў кастрычніку 1926 году пісала:
«Савецкая ўлада ў Беларусі арганізавала Беларускі Унівэрсытэт, арганізавала Інстытут Беларускай Культуры, заснавала колькі адмысловых школаў і цэлую сетку ніжэйшых школаў. Цэлы шэраг палітычных ворагаў камунізму знаходзіць сяньня магчымасьць выяўленьня сваіх сілаў на тэрыторыі Савецкай Беларусі. Нават такія дзеячы, як Смоліч, які ў свой час арганізаваў беларускія легіёны на польскім баку, — займае цяпер кіраўнічую пасаду ў галіне творчай культурнай працы. Трэба вызнаць, што палітыка Савецкай Расеі ў гэтых дачыненьнях куды разумнейшая, чымся палітыка Польшчы» (70).
Дасягненьні ў нацыянальна-культурнай працы ў БССР мусілі вызнаць нават такія пасьлядоўныя змагары супраць камуністычнае ідэялёгіі, правадыры заходня-беларускіх нацыяналістых, як лідэр Беларускага Сялянскага Саюзу Фабіян Ярэміч або кіраўнік Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі ксёндз і дэпутат польскага сойму Адам Станкевіч. Ярэміч у артыкуле пра Беларусь у № 1—2 за 1927 год варшаўскага часапісу «Natio», прысьвечаным усім нацыянальным мяншыням у Польшчы, пісаў наступнае:
«Пачаткавыя, сярэднія і вышэйшыя школы ў Савецкай Беларусі ў бальшыні беларусізаваныя. Там разьвіваецца беларуская навука і мастацтва» (71).
Адам Станкевіч ў прамове ў польскім сойме сказаў у 1926 годзе наступнае:
«Хаця-жя ў шматчым не хвалю савецкай палітыкі, стаўлюся да яе крытычна, аднак я мушу прызнаць зь некаторай засьцярогай, што на культурнай народнай беларускай ніве там дасягнутыя вялікія посьпехі. Кажу гэта, каб Вас тут ацьвярозіць.
Факт застаецца фактам, што жыцьцё беларускага народу там зрушыла зь месца, што беларускія школы ў Савецкай Беларусі налічваюцца тысячамі. Я магу Вам паказаць цэлыя груды савецкіх беларускіх выданьняў. Вы можаце самі, нарэшце, зьезьдзіць туды і паглядзець або запытацца тых, каторыя езьдзілі.
Наагул я зьдзіўляюся таму, што Вы ня хочаце чорнае называць чорным, а белае — белым» (72).
I ўжо зусім захапленьне беларусізацыя і культурная праца ў БССР выклікалі ў радыкальных колах у той час заходнябеларускіх масаў, аб’яднаных вакол найболып масавай палітычнай арганізацыі — Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады (БСРГ). Ейны друкаваны ворган, газэта «Наша Справа» ў сканфіскаваным палякамі нумары ад 24 сьнежня 1926 году (№ 8) у перадавіцы пісала:
«А далей на ўсходзе за пагранічнымі слупамі, там дзе існуе ўжо ўлада рабочых і сялянаў, — там беларуская культурная праца проста кіпіць. Звыш 4.000 пачатковых беларускіх школаў, некалькі дзесяткаў сярэдніх тэхнікумаў папоўніліся ў гэтым годзе чацьвёртай беларускай вышэйшай навучальнай устано-
вай — Сельскагаспадарскай Акадэміяй у Горках. Адчыніўся ўсьлед за Менскім Другі Беларускі Дзяржаўны Тэатр у Віцебску. Выйшлі сотні новых беларускіх кніжак. Інстытут Беларускай Культуры робіць захады да ператварэньня сябе ў Беларускую Акадэмію Навукаў. А Акадэмічная канфэрэнцыя ў Менску аб’яднала прадстаўнікоў усіх беларускіх кірункаў з усіх краінаў, дзе жывуць беларусы (апрача Заходняй Беларусі дзеля перашкодаў, чынімых з боку польскае ўлады), наказала, якія вялізарныя крокі ў будаўніцтве роднай культуры зробленыя беларускім народам» (73).
Ува ўмовах польскае акупацыі і нацыянальнага прыгнету ў Заходняй Беларусі, калі беларускія школы і культурнае жыць-
цё глуміліся і перасьледваліся, а беларускія кнігі бясконца канфіскаваліся пад шыльдаю абвінавачваньняў у камунізьме, культурны ўздым у БССР будзіў у заходнябеларускім насельніцтве гаркату ўсьведамлсньня свайго прыгнечанага становішча ў польскай дзяржаве. Яно міжвольна паварачвала свае вочы на ўсход у надзеі знайсьці там ажыцьцяўленьне сваіх імкненьняў да незалежнага ад прыгнятальнікаў жыцьця. Выявам гэтых настрояў былі масавыя пераходы граніцы на ўсход беларускай моладзьдзю.
Звабленымі беларусізацыяй у
Францішак Аляхновіч (1883—1944)
БССР сталіся нават такія антыбальшавіцка настроеныя дзеячы культуры як Францішак Аляхновіч, знаны беларускі театральны дзеяч, драматург і пісьменьнік. У пошуках магчымасьцяў запраўднае тэатральна-рэжысэрскае дзейнасьці, каб улучыцца ў працу па адраджэньню роднае культуры, Аляхновіч прыязджае ў 1926 годзе ў БССР і ськіроўваецца на працу ў БДТ-2 у Віцебску. Ён быў поўны энтузьязму і творчае энэргіі, распачаў рэжысараваць сваю п’есу «Чорт і Баба» і рыхтаваўся паставіць колькі сваіх лепшых п’есаў. Зьбіраўся напісаць новую драму.