Доля беларускае культуры пад Саветамі 1920—1991 гг
Анатоль Тарас
Выдавец: Харвест
Памер: 336с.
Мінск 2012
«Мясцовы беларускі шавінізм набыў сваё найбольш поўнае і закончанае выяўленьне ў той плыні, якая вядома як нацыяналдэмакратычная. Гэтая плынь характарызуецца змаганьнем за капіталістычную рэстаўрацыю і арыентоўкай на Захад, у прыватнасьці на фашысцкую Польшчу, у процілежнасьць пралетарскай Маскве. Нацыяналдэмакратызм прапаведуе адвечнае існаваньне адзінай бясклясавай беларускай нацыі. Нацыянал-дэмакратызм прапануе тэорыю самабытнасьці, тэорыю, якая ўводзіць удогму вузкую
правінцыяльную абмежаванасьць.
Тэорыя самабытнасьці вяла да ідэялізацыі фэадальнага і буржуазнага мінулага і знайшла сваё адлюстраваньне ў прыватнасьці ў шуканьнях росквіту беларускай культуры ў эпоху сярэднявякоўя, у ідэялізацыі шляхоцкіх рэвалюцыянэраў накшталт Кастуся Каліноўскага і г.д. Нацыянал-дэмакратызм прыкладае ўсе сілы для таго, каб накіраваць культурнае будаўніцтва БССР па шляху стварэньня культуры буржуазнай па сваім зьмесьце і нацыянальнай па сваёй форме. Падобна вялікадзяржаўнаму шавінізму, беларускі нацыяналдэмакратызм стаіць на глебе прызнаньня няўхільнасыді змаганьня двух культур — рускай і беларускай.
Выходзячы з гэтай тэорыі, беларускі нацыянал-дэмакратызм стварае агульны фронт зь беларускім нацыянал-фашызмам патойбокграніцы (Луцкевіч, Астроўскі, Станкевічды інш.).
Ён зьяўляецца, такім чынам, агентурай беларускага нацыяналфашызму — сустаўной часткай польскага фашызму. Клясавыя карэньні беларускага нацыянал-дэмакратызму, яго апора на кулацтва, асабліва выявілася ў прышчэпаўшчыне. Нацыяналдэмакратызм зьяўляўся натхніцелем і правадыром хутарызатарскай зямельнай палітыкі, якая рабіла стаўку на кулака і імкнулася павярнуць сельскую гаспадарку БССР на шлях капіталістычнага разьвіцьця» (83).
Пасьля такое адмоўнае характарыстыкі беларускага нацыянал-дэмакратызму найвышэйшым ворганам партыйнае ўлады на Беларусі, камуністычная партыя мабілізуецца на змаганьне з нацыянал-дэмакратызмам і нацыяналістычнымі ўхіламі. Да гэтага яе абавязваюнь такія пастановы, як Пастанова Бюро ЦІ< і Прэзыдыюму ЦК КП(б)Б «Аб узмацненызі барацьбы з ухіламі ў нацыянальным пытаньні» (84), рэзалюцыя XII зьезду КП(б)Б па справаздачы ЦК КП(б)Б (85) і іншыя партыйныя дакуманты пачатку 30-х гадоў. Зьявіл іся былі нават ужо ў канцы 1929 і пачатку 1930 гг. дакуманты, зацьверджаныя ў ЦК КП(б)Б, як і пастанова XIII зьезду КП(б) Беларусі па дакладу аб прафсаюзах, якія высоўвалі лёзунг, што нацыянал-дэмакратызм зьяўляецца галоўнай небясьпекай на дадзе-
ным этапе. Праўда, яны былі прызнаныя памылковымі на тэй падставе, што яны пярэчылі пастановам XII зьезду РКП(б) і XVI зьезду УКП(б), які назваў вялікадзяржаўны ўхіл галоўнай небясьпекай.
Аднак прызнаньне памылковасьці лёзунгу аб нацыяналдэмакратызьме, як галоўнай небясьпекі, паводля Пастановы Бюро ЦК і Прэзыдыюму ЦК КП(б)Б,
«не дае ніякіх падставаў рэвізаваць праведзеную КП(б)Б барацьбу з нацыянал-дэмакратызмам і нацыянал-апартунізмам. Выкрыцьцё і барацьба супраць нацыянал-дэмакратызму і яго
агентуры ў радох партыі — нацыянал-апартунізму была праведзена кампартыяй Беларусі зусім правільна», — заявіла згаданая пастанова (86).
Партыйныя рэзалюцыі адзначаюць пераход нацыяналдэмакратычных колаў інтэлігенцыі на пазыцыі «наступальнага беларускага нацыяналізму» (87) і заклікаюць да «рашучага» выкарчоўваньня «нацыяналістычнае контррэвалюцыі». Практычна гэта вылілася ў пагром беларускае культуры. Арышты балыпыні выдатнейшых дзеячоў беларускае культуры і абвінавачваньне іх у змове супраць савецкае ўлады, у спробах стварыць арганізацыю «Саюз Вызваленьня Беларусі» і адарваньня Беларусі ад СССР зьявілася новым штуршком для антынацыянальнай кампаніі ў БССР. Тэрарыстычная дзейнасьць ворганаў палітычнае паліцыі, якая ад 1930 году атрымлівае правы бескантрольных арыштаў і нагляду за дзейнасьцяй усяе КП(б)Б, стварае перадумовы для таго тэрору, які лютаваў на Беларусі на працягу 30-х гадоў і які адарваў ад беларускае культуры яе лепшыя сілы і запыніў надоўга яе разьвіцьцё.
2. Разгром у галіне культуры
У выкананьне дырэктываў партыі першы сакратар КП(б)Б К. Гей у 1930 годзе арганізуе пры Беларускай Акадэміі Навук адмысловыя брыгады навукоўцаў для таго, каб яны прааналізавалі і пракантралявалі ўсе дагэтуляшнія працы беларускіх навукоўцаў і раскрытыкавалі нацдэмаўскія тэндэнцыі ў іх.
Кіраўніком гэтых брыгадаў быў вызначаны трывалы марксісты, дырэктар Інстытуту Філязофіі, акадэмік Сямён Вальфсон (1894—1941). Той падабраў сабе зь ліку партыйцаў і надзейных камсамольцаў людзей, накшталт Л. Бабровіча, В.Бандарэнкі,Р.Выдры,М.Грынблята,А.Ляўданскага,Ів. Шпілеўскага і іншых, і зь іх дапамогаю падрыхтаваў пагромны зборнік — «Навука на службе нацдэмаўскай контррэвалюцыі» (том першы, БАН, Менск, 1931). Сам Вальфсон даўдля гэтага зборніка вялікі артыкул «Ідэялёгія і мэтадалёгія нацдэмакратызму», аза ім усьлед ішлі артыкулы ўдзельнікаў гэтых пагромных брыгадаў аб мовазнаўстве, этнаграфіі, музэйнай справе, краязнаўчым руху.
Акадэмік Сямён Вальфсон (1894—1941)
Тэндэнцыйны падбор матар’ялаў у мэтах скампраметаваньня беларускіх культурных дзеячоў незалежніцкае плыні настолькі відавочны, што аўтары не датрымваліся нават самага элемэнтарнага навуковага сумленьня. Усё падтасоўвалася, каб давесьці, што нацдэмаўская навука была проста контррэвалюцыйнай.
Захапіўшыся выкрывальніцкай мэтаю, яны выявілі пагарду да нацыянальнае формы культуры, няпрыязьнь да беларускае самабытнасьці і быту. Дайшло да таго, што нават сама камуністычная партыя Беларусі была вымушаная ў канцы 1931 году асудзіць гэтую кнігу, як крытыку «з пазыцыяў вялікадзяржаўных ухілістаў» (88).
Аднак, калі Вальфсон у гэтым выпадку быў выкарыстаны як казёл адпушчэньня, для выгляду, каб зрабіць уражаньне, што быццам-бы праводзілася нейкае змаганьне і зь вялікадзяржаўным шавінізмам, дык у запраўднасьці якраз вальфсонаўская лінія змаганьня з усім, што несла ў сабе адзнакі беларускае самабытнасьці, — і была характэрнай для 30-х гадоў. Грамілася беларускае нацыянальнае мастацтва, літаратура, тэатр, музыка, навука.
Часапісы«Асьвета»ў 1929 годзе, «Камуністычнае выхавань-
не» ў 1930 годзе і ў наступныя гады запаўняюцца артыкуламі супраць нацыянал-дэмакратаў ува ўсіх галінах культурнаасьветнае працы. Варта толькі прыгадаць колькі назоваў гэтых артыкулаў, каб уявіць сабе шкодны вынік гэтае пагромнае дзейнасьці друкаваных ворганаў.
Вось некаторыя зь іх:
П. Панкевіч «Клясавая барацьба на навуковым фронце БССР» (89);
Ал. Некрашэвіч «Беларускі нацыянал-фашызм і нацыяналдэмакратызм» (90);
3. Сталяроў «Два ўхілы і барацьба на два фронты» (91);
Л. Бэндэ «Да пытаньня аб клясавай дыфэрэнцыяцыі ў сучаснай беларускай літаратуры» (92); яго-ж «Беларуская нацыянал-дэмакратычная контррэвалюцыя ўчора і сёньня» (93);
А. Алылэўскі «Беларуская агентура інтэрвэнтаў» (94);
3. Жылуновіч «Нацыянал-дэмакраты за працай» (95);
М. Галадзед «Аб нацыянальнай палітыцы, нацыяналдэмакратызьме і барацьбе зь імі і аб беларусізацыі» (96);
П. Панкевіч «Аб нацыянал-дэмакратычнай палітыцы Баліцкага ў галіне народнай асьветы» (97);
А. Яворскі «Падрыхтоўка навуковых кадраў паводля шкодніцкага пляну нацдэмаў» (98);
Ю. Дардак «Тэорыя патухаючай крывой, як мэтадалёгія нацыянал-дзмакратаў у справе культурнага будаўніцтва» (99);
М. Кроль «Навука на службе ў нацдэмаў» (100) і д.г. п.
А назоў кнігі А. Зюзькова (1931 г.) можа найбольш вымоўны — «Крывавы шлях беларускай нацдэмакратыі».
Часапіс «Савецкая краіна» (так называўся ўжо ад 1930 году былы часапіс «Наш Край»), таксама, як і часапіс «Сацыялістычнае будаўніцтва» скрозь запаўняюцца матар’яламі ўсё супраць тых-жа нацыяналдэмакратаў. Першы зь іх перадрукоўвае артыкул Зьм. Жылуновіча — «Нацыянал-дэмакраты за працай», друкуе артыкул нейкага П. Ф. «Контррэвалюцыйная работа беларускіх нацыянал-дэмакратаў у галіне мовы» (101); П. Садоўскага «Выкарчоўваць контррэвалюцыйны нацыянал-дэмакратызм у эканамічным пытаньні» (102); Л. Бабровіча і Ів. Шпілеўскага «Супраць контррэвалюцыйных нацыянал-дэмакратычных тэорый у этнаграфіі» (103);
<крь^А^ БЛ«Супраць буржуазнай мэ-
нацдэмократыі» (1931 г.) тадалёгіі ў вывучэньні гісторыі
ш Л Я X
БЕЛДРУСНДЙ НДЦДЭМОНРДТЫІ
Беларусі» (104); праф. A. М. Бальшакова «Кандрацьцеўшчына ў краязнаўстве» (105); Жука «Шкодніцтва ў прамысловасьці БССР» (106); А. Ляўданскага «Нацыянал-дэмакраты ў саюзе з рэлігіяй і царкоўнікамі супраць дыктатуры пралетарыяту» (107); А. Нікалаева, М.Лойкі і С. Маргелава «Нацдэмаўская праца катэдры геаграфіі БАН» (108); тых-жа Л. Бабровіча і Ів. Шпілеўскага «Мовазнаўства як сяродак клясавай барацьбы ў рукахбеларускіх нацыянал-дэмакратаў» (109); Р. Р. «Контррэвалюцыйная работа нацыянал-дэмакратаў і кандрацьцеўцаў у катэдры каапэрацыі і ў калектыве БАН» (110) і г. д. і т. п.
Той-жа часапіс, як і кажны друкаваны ворган у БССР, перадрукоўвае кажную пастанову партыі ў справе змаганьня з нацыянал-дэмакратамі і праводзіць на сваіх балонках кампанію ў выглядзе сэрыі артыкулаў. Для разгортваньня кампаніі супраць нацыяналдэмакратызму ў школе часапісы друкуюць такія матар'ялы, як, прыкладам, артыкул В. С. «Супраць буржуазнае блытаніны ў школьным краязнаўстве» (111). Маладому, неабазнанаму пакаленьню моладзі ўбіваецца ў голаў, што нібыта горшых ворагаў за нацыянал-дэмакратаў і няма.
Загадчыкам Адзьдзелу мастацтва Народнага Камісарыяту Асьветы БССР прызначаецца малады камуністы Ільля Гурскі1. Пад яго кіраўніцтвам распачынаецца глумленьне над усімі мастацкімі традыцыямі Беларусі.
Пад шыльдаю змаганьня з нацыянал-дэмакратызмам на мастацкім фронце зь ведама Адзьдзелу мастацтва Наркамасьветы БССР распачынаецца чыстка мастацкае спадчыны. Шэраг мастакоў былі абзінавачаны ў насьлядаваньні бур-
1 У 1924—32 гг. Ільля Гурскі працаваў у Галоўліце, Галоўрэперткоме. Галоўмастацтве БССР. У 1935—41 галоўны рэдактар газэты «Літаратураі мастацтва»; у 1941—44 _ газэты «Засвабодную Беларусь»; у 1944—60 — часопіса «Беларусь». Аўтар колькіх раманаў. — Рэд.
Ільля Гурскі (1899—1972)
жуазнаму заходня-эўрапэйскаму мастацтву. Мастакі Кастэлянскі, Бразэр, Аксэльрод, Філіповіч, Галубкіна і іншыя былі абвінавачаны ў насьлядаваньні францускім і нямецкім імпрэсіяністым.