• Газеты, часопісы і г.д.
  • Доля беларускае культуры пад Саветамі 1920—1991 гг  Анатоль Тарас

    Доля беларускае культуры пад Саветамі 1920—1991 гг

    Анатоль Тарас

    Выдавец: Харвест
    Памер: 336с.
    Мінск 2012
    102.31 МБ
    мову. Дзеці ў школе беларускую мову чулі толькі на лекцыях беларускае мовы і літаратуры, а на ўсіх іншых лекцыях чулі выклад у расейскай мове, хоць і былі вымушаныя карыстацца часта падручнікамі ў беларускай мове.
    Гэтае двумоўе ў школе толькі спараджала панаваньне ў гарадзкіх школах мешаніны ці г. зв. «расейска-беларускага» жаргону. Гэта становішча не дазваляла настаўнікам мовы змагацца за культуру і шырокае ўжываньне роднае мовы.
    Перад самай вайною гэтае моўнае запанаваньне расейшчыны ў Беларусі было нават аднойчы зьвярнула ўвагу валадароў Крамля. На аднэй зь вечарынаў у Крамлёўскай залі ў прысутнасьці Сталіна выступіла з прамовай беларуская сьпявачка Ларыса Александроўская. Як гэта стала паўсюдна распаўсюджаным на Беларусі, яна, вядомая рэч, гаварылапа-расейску. Сталін, які часамі любіў пафранціць сваёю фіктыўнаю прыхільнасьцяй да нацыянальнае формы культуры, заўважыў: «Говорнте по-белорускм, Вы ведь представляете Белоруссню!»
    Беларуская сьпявачка ад нечаканасьці гэтак была зьбянтэжылася, штояе ахапіўмоўны паляруш. Яналедзь-ледзь знайшлася сказаць колькі словаў у сваёй роднай мове.
    Але затое партыйныя валадары Беларусі схамянуліся і паспрабавалі зрабіць з гэтае мімалётнае і выпадковае Сталінавае заўвагі далёкасяжныя выснавы. Як вынік гэтага, перад самаю вайною ўжо можна было заўважыць некаторае ажыўленьне сярод партыйцаў што да вывучэньня беларускае мовы. Закаранелыя русіфікатары часам ужо трымалі ў руках «Граматыку беларускае мовы», а Інстытут мовазнаўства Акадэміі Навук БССР у 1941 годзе ужо быў здабыўся на выданьне фундамэнтальнай «Навуковай граматыкі беларускае мовы» пад рэдакцыяй праф. Ламцёва і іншых беларускіх моваведаў. Аднак гэта ўсё зусім ня выяўляла яшчэ ніякага звароту да былое палітыкі беларусізацыі.
    Гэта быў ужо зусім вузкі і няглыбокі працэс, які зусім ня ставіў за мэту ахапіць шырокія партыйныя і дзяржаўныя колы і ўстановы. Падобна, што ён хутка змалеў-бы, каб не пачалася вайна, якая гэтую праблему зьняла з парадку дня, замяніўшы яе новымі лёзунгамі, што ставіліся надзённымі патрэбамі абароны.
    Агульны-ж абраз разгрому беларускага культурнага рэнэсансу ў 30-х гадох сьветчыў пра банкроцтва нацыянальнай
    палітыкі камуністычнай партыі на Беларусі і вельмі выяўна гаварыў пра варожасыдь бальшавіцкага камунізму ў дачыненьні да маладога беларускага адраджэньня.
    3.	Беларуская кулыпура ў супраціве саветызацыі
    Супраціў бальшавіцкай палітыцы на Беларусі распачаўся яшчэ на самым пачатку захопу ўлады балыпавіцкай партыяй у гэтым краі. Алесь Гарун, Ядвігін Ш., Зьмітрок Бядуля, Янка Купала, Якуб Колас, Фабіян Шантыр і іншыя ўжо тады бачылі згубныхарактарбальшавізмуіягонуюварожасьцьдабеларускіх нацыянальных ідэялаў. Разгон бальшавікамі Ўсебеларускага Кангрэсу ў Менску ў сьнежні 1917 году выявіў нясумяшчальнасьць беларускіх імкненьняў да незалежнасьці і дэмакратычных свабодаў, да росквіту свае самабытнае культуры й навукі, з аднаго боку, і — бальшавіцкіх імкненьняў да паняволеньня нацыі ў мэтах міжнароднага камунізму — з другога.
    Газэта «Беларускі Шлях» у Менску ў 1918 годзе, «Вольная Беларусь» у Менску ў 1917—1918 гг., «Гоман» у Вільні ў тыя-ж часы змагаліся супраць камунізму і таталітарнае сутнасьці
    Фабіян Шантыр (1887—1920)
    бальшавізму. Зьмітрок Бядуля ў газэце «Гоман» зьмяшчаў вершы накшталт «У Бальшавізіі», дзе рэзка крытыкаваў крывавую дыктатуру бальшавіцкіх дыктатараў.
    У творы «Тры сьцежкі» Бядуля войстрай сатырай на пралетарскую дыктатуру даводзіў антынародны характар бальшавіцкай грабежніцкай партыі. Балынавіцкія крытыкі Лукаш Бэндэ і Айзік Кучар у сваіх нарысах «Матар’ялы для нарысаў па гісторыі беларускай літаратуры» ў часапісе «Маладняк» за 1931 год пісалі:
    «3 1917 аж да 1921 году Бядуля сваю актыўную барацьбу супроць пролетарскай рэволюцыі вядзе зь лягеру буржуазнай контррэвалюцыі».
    Зьмітрок Бядуля (1886—1941) с жонкай
    «Бядуля прымае актыўны ўдзел у выданьнях контррэвалюцыйных газэт, зьяўляецца адначасова актыўным літаратурнамастацкім і публіцыстычным супрацоўнікам іх» (123).
    Нездарма згаданыя крытыкі прыпісваюць яму ідэялізацыю беларускае старажытнасьці, беларускі нацыяналізм і пагляды на мастацтва як на зброю для змаганьня з «пралетарскай дыктатурай». Нават у пазьнейшых творах, як аповесьць «Салавей» і раман «Язэп Крушынскі», яны знаходзілі выяў г. зв. «буржуазнай ідэялёгіі», што нібыта выявілася ў замілаваньні да вобразу кулака Крушынскага і рэцыдывах ідэялізацыі ролі інтэлігенцыі як мэсіі «буржуазнага адраджанізму».
    «Такім чннам, нават павярхоўнае азнаямленьне з творчасыдю Бядулі, — пісалі згаданыя крытыкі, — прыводзіць нас да вываду, што ён, як і Купала, Колас, у першыя гады пасьля сканчэньня грамадзянскай вайны ня мірыцца з рэвалюцыйнай рэчаіснасыдяй, зумовамі пралетарскай дыктатуры.
    Гэтая рэвалюцыйная рэчаіснасьць, пралетарская дыктатура, ідэялы, за якія гэраічна змагаліся і змагаюцца рабочыя і рэвалюцыйнае сялянства, — арганічна чужое для Бядулі, варожае той клясе, ідэямі якое насычана яго творчасьць. А з гэтай прычыны Бядуля актыўна супраціўляецца сваёй творчасьцяй пралетарскай дыктатуры, ідэялам рабочых і сялян, вядзе супроць новага
    рэвалюцыйнага барацьбу пад сьцягам адраджэньня, г. зн. буржуазнага нацыяналізму» (124).
    1 толькі надзеі на перараджэньне БССР пад сьцягам адраджэньня вымусілі Бядулю з 1923 году на «зьмену вех» і знадворнае прымірэньне з савецкай уладай ці, больш правільна кажучы, выклікалі прыстасаваньнепісьменьнікадаўмоваўсавецкае ўлады ў пэрыяд разгорнутае беларусізацыі. Гэта і выклікала
    змаганьне двух тэндэнцыяў у творчасьці Бядулі. У выніку імкненьня прыстасаваць сваю нацыянальную ідэялёгію да ўмоваў савецкае ўлады ў ягонай творчасьці доўга адчуваўся сплаў прыхаваных адраджэнцкіх ідэяў пад вэлюмам знадворнае, фармальнаўспрынятае і неператраўленае савецкае ідэялёгіі. 3 гэтым Бядуля і адыйшоў у магілу, пакінуўшы багатую літаратурную спадчыну, зь якое бальшавікі толькі частку робяць даступнай беларускаму чытачу.
    Выразна апазыцыйна да бальшавізму ставіліся і Янка Купала зь Якубам Коласам. Янка Купала яшчэ ў 1918 годзе заклікаў беларускі народ ажыцьцявіць ягоныя дэмакратычныя мары аб незалежнай дзяржаўнасьці і ў вершы «На сход» асудзіў злачынную практыку бальшавіцкіх акупантаў; ён зваў на «ўсенародны сход», каб асудзіць прыгнятальнікаў, выявіць, як Бацькаўшчыну «крываўляць раскаваныя рабы». У вершы «Крыўда»ўтым-жа 1918годзе Купаланямірыццаздэспатызмам і абурана гаворыць аб вялікай крыўдзе народу ад бальшавікоў:
    Раскованы раб сябе выдаў —
    Ня ўзьнёсься ўвысь дух чалавечы, —
    Нявольнік пабратаўся з крыўдай
    Iў помач ёй даў свае плечы.
    У вершах «Свайму народу», «Паўстань» і іншых паэта кідае вогненныя запальныя клічы да роднага народу і заклікае яго да змаганьня за волю.
    Аўжоў 1921 годзе, пасьлязамацаваньняўлады бальшавікоў, паэта выказвае сваю варожасыдь да савецкае ўлады ў форме глыбокай гіроніі ў адрас ейных дзеячоў, тых-жа «раскаваных рабоў». Паэта адважыўся вывесьці самога Леніна ў вобразе «прарока»:
    / вы з рабоў пайшлі ў цары...
    — О, каб ня ў краты толькі з крат!?
    Чатыры годы крок у крок
    Тварыць вы шлі ікроўлілі;
    Сваю, чужую па зямлі...
    Расьлі магілы... зваў прарок...
    Рос вашай моцы блеск і мрок..
    I ўсё выўзялі, ўсё, як ёсьць:
    Фабрычны дым, сяўбы загон
    I панскі двор і царскі трон...
    Ды й стала ўсё вам гэта ў злосьць — Ухлебе восьць, у горле косьць
    Вышэй цытаваны верш канчаўся прыгаданьнем аб сумлеўных Піравых перамогах.
    У 1922 годзе верш Янкі Купалы «Перад будучыняй»
    жыўцом выразаецца з першага нумару часапіса «Адраджэньне». Ён і запраўды прасякнуты быў трызьненьнем аб запраўднай незалежнай беларускай дзяржаве, выказваў купалаўскае няпрыняцьце савецкае формы «дзяржаўнасьці» ў выглядзе БССР. Асудзіў Янка Купала роўна як нямецкую, польскую, гэтак і савецкую акупацыю Беларусі ў п’есе «Тутэйшыя», якая ў І926 годзе была зьнятая з рэпэртуару Беларускага Дзяржаўнага Драматычнага Тэатру ў Менску. Гіроніяй у адрас бальшавікоў гучэлі вершы зборніка «Безназоўнае», у якіх
    Янка Купала (сапр. Іван Луцэвіч; 1882—1942), народны паэт Беларусі
    ён, наўсуперак афіцыйнаму інтэрнацыяналізму, прызнаваўся, што яму «сьняцца сны аб Беларусі», пэўна-ж іншай, чымся Савецкая Беларусь.
    I нават ужо ў 1930 годзе ў зборнік «1918—1928» паэта усьлед за «Інтэрнацыяналам» у сваім перакладзе зьмясьціў верш «Паўстань», за які яму моцна дасталося ад колькіх партыйных крытыкаў тыпу Лукаша Бэндэ або Арэста Канакоціна. Доўга
    цягнуўся працэс ламаньня перакананьняў Янкі Купалы, аднак поўнае перамогі бальшавікам гэтак і не ўдалося дасягнуць. Нацыянальная сьведамасьць паэты давала пра сябе ведаць і выяўлялася нават у шмат якіх вершах пазьнейшага савецкага пэрыяду творчасьці.
    Якуб Колас на працягу доўгіх гадоў не здаваўся згубнай палітыцы бальшавіцкіх акупантаў і выяўляў свой супраціў ёй у
    многіх творах. Пакуль яшчэ паэта ня быў запрэжаны ў вагульную прапагандовую калясьніцу, ён выказваўся вельмі адмоўна аб шматякіхбакохсавецкае рэчаіснасьці. У зборніку «Водгульле»паэтаасудзіўдзеяньнібальшавікоўудачыненьніда Беларусі. Ён узвысіў голас пратэсту супраць таго, што, наўсуперак волі
    Якуб Колас (сапр. Канстанцін Міцкевіч; 1882—1956), народны паэт Беларусі
    народу і краю, Беларусь была падзеленая бальшавікамі й палякамі Рыскаю ўмоваю.
    Гістарычны гвалт над народнаю воляю выклікае ў паэты словы глыбокага абурэньня. Паэта адкрыта ня прымаў падзелу жывога цела Беларусі, які ператварыўЗаходнюю Беларусьу калёнію польскіх калянізатараў, а ўсходнюю Беларусь — у частку бальшавіцкае імпэрыі. Заўсёды ціхі і, здавалася, лагодны, Колас на гэты раз голасна выказвае ў вершы «Беларускаму люду» абурэньне беларускага народу штучнай мяжой і абвяшчае яе незаконнай:
    Нас падзялілі — хто? — Чужаніцы, Цёмных дарог махляры.
    К чорту іхмежы! К д ’яблу граніцы!
    Нашы тут гоні, бары...
    У вершы «Беларускаму люду» Якуб Колас заклікаў паўстаць супраць чужынцаў, «гнаць з нашае роднае зямлі». «Будзем мы самі гаспадарамі, будзем свой скарб ратаваць». У поўным аднадумстве зь Янкам Купалай, Якуб Колас асудзіў «раскованых рабоў» у вершы «Родныя малюнкі» сьцьверджаньнем, што яны прынесьлі заместа аднае няволі — іншую, ня менш цяжкую няволю: