Доля беларускае культуры пад Саветамі 1920—1991 гг  Анатоль Тарас

Доля беларускае культуры пад Саветамі 1920—1991 гг

Анатоль Тарас
Выдавец: Харвест
Памер: 336с.
Мінск 2012
102.31 МБ
Балонкі ягоных твораў становяць сабою найвыдатнейшыя дакуманты змаганьня беларускае культуры супраць чужанацыянальнага паняволеньня Беларусі, за сваю нацыянальную самабытнасьць.
Драматург-узвышэнец Васіль Шашалевіч даў колькі ўзораў апазыцыйнае драматургіі на сцэне бсларускіх драматычных тэатраў. Першым зь іх была п’еса «Змрок», якая паказвалася на сцэне БДТ-1 у 1926 годзе. Ягоная п’еса «Воўчыя ночы» ўвасабляла ў драматычных вобразах збройны
Васіль Шашалевіч (1897—1941)
супраціў беларускіх партызанаўсавецкай уладзе. Найбольшым посьпехам, аднак, карысталася ягоная п’еса «Апраметная», якая паказвалася на сцэне БДТ-2 у Віцебску ў сэзоне 1927— 1928 гг. і зь якою менскі глядач пазнаёміўся ў часе гастрольных выступаў гэтага тэатру ў Менску на працягу цэлага сэзону.
П’еса «Апраметная» зьявілася яркім выразам ваяўнічага выступу беларускага нацыянал-дэмакратычнага руху ў вабароне роднае мовы перад тварам чужое бальшавіцкае ідэялёгіі. У форме нацыянальнае казкі «Апраметная» паказвала змаганьне сьветлых сілаў Маладое Бсларусі з панявольнікамі. Алёнку (Беларусь) захапіў і паланіў злы чараўнік. Ён кідаў яе ў вадвечны сон, адабраў родную мову. Яе брата і сястру, Ганульку і Паўлючка, вядзьмак-чужынец абярнуў у сабак і забараніў гаварыць на роднай мове. Ён змусіў іх вырачыся роднае маці (Бацькаўшчыны), ператварыў іх у сваіх гайдукоў.
Але прабуджаецпа старонка. Нацыянальная інтэлігенцыя ў васобе Янкі выходзіць на бойку зь цёмнымі сіламі і ў лютых баёх вызваляе Алёнку, дзяцей, вяртае ім сьведамасьць і родную мову. Яны ідуць насустрач сонейка «зямлю адмыкаць і красу шукаць». У эпілёгу п’есы дзеці пытаюцца казачніка-лерніка, ці збылася казка-сон?
— Дзядуленька, а чым усё гэта скончылася?
— Дзе цяпер Янка?
— Ці вырасьлі кветкі?
Андрэй Мрый (сапр. Шашалевіч; 1893—1943)
Тодар Кляшторны (1903—1937)
Старац не дае на гэта адказу. Цікавасьць дзяцей застаецца незадаволенай. Лернік сьведама ўхіляецца ад станоўчага адказу. Заместа гэтага ён круціць сваю леру, што грае сумную мэлёдыю пра сумны лёс краіны пад новым акупантам. Дзецям на сцэне і гледачу ў залі давалася зразумець, што ўсё яшчэ няма жаданае волі, што яшчэ не пазбылася краіна чорных сілаў, зь якімі гэтак гэраічна змагаліся гэроі казкі. Прыкладгэрояўмусіўпрыгадаць беларускаму гледачу, што змаганьне яшчэ ўперадзе, што толькі праз гэраічныя вычыны ў змаганьні за вызваленьне краіны прыдзе даўночаканая воля і росквіт роднае культуры.
П’еса Васіля Шашалевіча «Апраметная» была абстраляная партыйным друкам і зьнятая з рэпэртуару тэатру. Аўтар ейны арыштоўваўся ў 1930 годзе, а ў 1936 быў канчаткова зьнішчаны ў скляпеньнях НКВД. Аднак «Апраметная» ўвайшла ў арсэнал беларускага тэатральнага рэпэртуару, як выдатнейшая п’еса беларускага тэатральнага мастацтва, вяршаліна ейнага апазыцыйнага духу.
Алесь Дудар, паэта-палымянец і колішні запальны маладняковец, у 1929 годзе, калі сталася відавочным, што бальшавікі рыхтуюць благі лёс Беларусі, адважыўся выступіць з пратэстам у вершах «Пасеклі наш край» і «Лясун».
Узвышэнец Тодар Кляшторны ў паэме «Калі асядае муць» вуснамі свайго гэроя кідае словы, якія сталіся крылатымі што да характарыстыкі бальшавіцкага тэрору:
Ходзім мы пад месяцам высокім дыяшчэ пад ГПУ.
Пісь.меньнікАндрэй Мрый, родны брат Васіля Шашалевіча, у ваповесьці «Запіскі Самсона Самасуя» даў глыбокі сатырычны абраз савецкае правінцыі ў форме запісак савецкага актывістага.
Паводля сілы мастацкага абагульненьня і тыпізацыі гэты твор ёсьць лепшым сатырычным водгукам на няпрыглядную савецкую бюракратычную сыстэму зь ейнымі тыпамі г. зв. «высуванцаў» і ўздымаецца да ўзроўню лепшых сатырычных
твораў сусьветнае літаратуры.
Пэўныя апазыцыйныя думкі багата раськіданыя ў творах Лукаша Калюгі «Нядоля Заблоцкіх», раманах Кузьмы Чорнага «Зямля» і «Сястра».
Малады паэта Сяргей Астрэйка, родам з Случчыны, стварыў быў на пачатку 30-х гадоў паэму «Бэнгалія», уякой, пад выглядам паказу каляніяльных бясчынстваў ангельцаў у Індыі, фактычна меў намер паказаць каляніяльнуюдолю Беларусі пад уладай бальшавіцкае Масквы.
Лукаш Калюга (сапр. Канстанцін Вашына; 1909—1937)
Паэта-ўзвышэнец Уладзімір Дубоўка выступіў супраць бальшавіцкага партыйнага ўціску
ў паэме «I пурпуровых ветразей узьвівы». Паэма, напісаная ў
форме дыскусіі двух гэрояў, вывела ў няпрыглядным сьвятле дактрынэра-дагматыка Матэматыка, як вобраз партыі. Апошні аспрэчваўся вуснамі Лірыка-рамантыка, празь якога паэта і выявіў свае ўласныя пагляды на мастацтва і народ. Словамі Лірыка ў паэме выкрываецца сам Сталін:
Ты уважаеш, што культура ходзіць у портках ката слаўнае Камуны Парыскае, у портках Галіфэ?
Або ў марынарцы ходзіць Фрэнча, другога ката, ката нашых дзён?
Ня веру яу гэтыя акрасы:
я ненавіжу іх, змагацца буду!
Кажны чытач абзнаёмлены з жыцьцём у Савецкім Саюзе, лёгка распазнаваў гэты, ня так ужо і зашыфраваны вобраз «ката нашых дзён» у марынарцы Фрэнча — знаёмую постаць «правадыра» народаў у «марынарцы» вайсковага крою. У тойжа паэме даваўся абраз народных няшчасьцяў і пакутаў, прынесеных дыктатурай «ката нашых дзён»:
Сьяёзы, сьлёзы...
Ліецца многа вас на сьвеце нашым...
і днём, іўночы, і у шэрым змроку.
Ліецца з воч і чорных і блакітных...
Вы глыбінёй мінулі акіяны,
вы палкасьцю мінулі сонца-косы,
цяжэй саміх сябе вы незраўнана...
Каб вас зьяднаць калі, сусьвету сьлёзы, дык на зямлі патоп другі пачаўся-б.
Углыбіні і горкай і празрыстай выутапілі-б, сьлёзы, назаўсёды усіх прахвостаў, зьдзірцаў, ашуканцаў, накрыўшы іх і горам і нядоляй...
Сваёю палкасьцю, сваёй нялюдзкай вы растапілі-б лёд на канцавосьсях, лядоўню гэту нашага сусьве/пу...
Каменныя вы сэрцы растапілі-б
у катаў прошлых, ёсьцьных і наступных
сваёю палкасьцю, сваёй нялюдзкай...
Каб вас зьяднаць калі... О, сьлёзы, сьлёзы...
Ліецца многа вас на сьвеце нашым
і днём, і ўночу, і ў шэрым змроку.
Сабраць у акіяны вас ня ўдасца, ня ўдасца смыць усю брыду ад сэрцаў...
У паэме «1 пурпуровых ветразей узьвівы» Лірык абараняе свабоду творчасьці і адкрыта заглядаецца на Захад, як крыніцу духовых імкненьняў і творчых пошукаў. Матэматык-жа кідае трафарэтныя абвінавачаньні ў ідэялягічных скрыўленьнях. Лірык рашуча і гнеўна выкрывае абмежаванасьць партыйных начытнікаў:
Пазнаў ты «двойчы два» і тым здаволен.
У паэме «Штурмуйце будучыні аванпосты» («Камбайн») У. Дубоўка асуджаў калектывізацыю як прымусовае пазбаўленьне селяніна ўсяго таго ўкладу жыцьця, які складаўся ў стагодзьдзях. На заклікі Кандуктара (партыі) ісьці ў калгас селянін адказвае такою прачулаю моваю, што не застаецца ніякага сумлеву, што калектывізацыя — вялікая трагэдыя для сялянства:
Цябе салавей не дагоніць,
Калі, нават, возьме лакотку.
I ночы ня стане сягоньня,
I ноч можа стацца кароткай.
Ды ўсё яно дабра ў дарозе,
Калі ты ляжыш на паліцы,
Калі ты ў ніякай трывозе,
Ніякай няма навальніцы...
А вось, як увойдзеш у хату,
Як глянеш на шэрыя сьцены, —
Згадаеш і дзеда і тату,
Радню да дзесятых каленаў, —
Дык надта і не паскачаш,
Уладзімір Дубоўка (1900—1976) з жонкай
Дык надта і не падскочыш, 1 горка калі заплачаш, Хоць хочаш ты сам ці ня хочаш.
Здалёку даваць парады, Бадай, што ня вельмі і цяжка — 1 казка здаецца, як праўда, 1 праўда здаецца, як казка.
Бліжэй падыйдзі, чалавеча, Да гэтай вясковай сядзібы, Калі насуваецца вечар, Калі нараджаюцца хібы... Ты думаеш, лёгка пакінуць Усё, што ў стагодзьдзях зьбірана? Ня выганіш гэнага клінам, Бо будуць няўгойныя раны...
Мне кажны памежак знаёмы, Сьмяецца мне кажны лісточак., Дык што ты мне раіш для злому? Дык што ты мнераіш, браточак?
Павіненя кінуць, зрачыся Ўсяго, што з маленства мне міла ?
Язэп Пушча (сапр. Плашчынскі; 1902—1964)
Нездарма Арэст Канакоцін знайшоў, што «Дубоўка ўкладае душу ў вадказы гэтага селяніна, калі парыруе кандуктару» (127).
Зьпераказанага Канакоцінам (128) зьместу казкі ў паэме «Штурмуйце будучыні аванпосты» відаць, што Беларусь там малявалася ў вобразе Княжны, якая ўдавілася косткаю «волі» і чакае свайго збаўленьня ад заходняга суседа.
Іначай кажучы, Беларусь яшчэ мусінь быць вызваленай
ад чужанацыянальнага пана-
ваньня.
Другі паэта-ўзвышэнец, Язэп Пушча ў паэме «Цень Консула» выкарыстаўлітаратурнуюзашыфроўкуўжоўсамым назове твору. Ягоныя першыя літары значылі ўсемагутны ЦК, ці Цэнтралыіы Камітэт партыі. У гэтай-жа паэме паэта пад выглядам паказу нямецкай акупацыі 1918 году даў шырокі абраз тэрарыстычнай практыкі бальшавіцкіх апрычнікаў зь іх тройкамі ГПУ-НКВД-МВД:
«Нарада траіх», пратакол № 5, —
Яго не забудуць у нашай краіне, —
Па ім павялі на Гальготу караць
Адматкі гаротнай апошняга сына.
Ідэя свабоды творчасыді і змаганьня за яе прасякала ўсю паэзію Язэпа Пушчы. Гэтая ідэя дасягла асаблівае сілы выяўленьня ў ягоных цыклях вершаў «Лісты да Эўрапэйскіх паэтаў» і «Лісты да сабакі».
Супрацьстаўляючыся савецкаму духоваму ціску, Язэп Пушча пісаў у «Л істох да сабакі»:
А покуль б’е жывой вады крыніца
і хваля творчая гарачым пульсам, нашто-жмне падхалімам быць, крывіцца, і ўхмары ўрэзвацца чырвоным буслам?
Лепш вольным птахам рэзаць шыр нябёсаў,
і супраць ветру размахнуць крыламі.
Хто хоча — кпіце над пясьнярскім лёсам,
I бэсьце, — лсшце у гандлярскай краме.
У лепшым сваім і апошнім надрукаваным зборніку «Песьні на руінах» Язэп Пушча паэтычна выявіў агонію сумленнага беларусазалёс «укрыжаванае наростані ўсходня-заходніх дарог» Беларусі:
Хто з крыжа краіну расьпятую здыме?
Ўзываю, малюся у грэшнай істоце.
У тым-жа зборніку «Песьні на руінах» паэта выказваў надзеі на іншую прышласьць для Бацькаўшчыны:
Будзе дзень сьвяточны, дзень другога прыйсьця:
Прыдзе маці з сынам, на услоне сядуць...
Расшумяцца клёны, расшумяцца лісьця, — Будзе сьвяткаваньне песеннае ў садзе.
Прыдуць зь песьняй тыя, што сабе ня лгалі, што сьлязу ранялі на сырым кургане...
А Пушчаў уступ да паэмы «Цень Консула» быў лепшым узорам гіранічна-сатырычнага зьдзеку над сучаснымі палітыкамі і паэтамі, што прадаліся на службу і «палітыкаю песьню дашчэнту замурзалі». Гэтыя словы гучэлі зьдзекліва над партыйным вымаганьнем ад паэзіі палітыкі і ўтылітарнае карысьці. Гэты ўступ пачынаўся радкамі, поўнымі гіроніі і сатырычных церняў: