Доля беларускае культуры пад Саветамі 1920—1991 гг  Анатоль Тарас

Доля беларускае культуры пад Саветамі 1920—1991 гг

Анатоль Тарас
Выдавец: Харвест
Памер: 336с.
Мінск 2012
102.31 МБ
Афіша спэктаклю па п'есе Я. Рамановіча «Палешукі», прэм'ера якога адбылася ў Томску
Алесь Стаховіч (1907—1956). Здымак 1944 года
антынацыяналістычную кампанію паўсім Савецкім Саюзе.
На Беларусі адразу моцна дасталося перакладчыку гэтага верша на беларускую мову Максіму Танку. Падобныя нацыяналістычныя ўхілы — любоў да Беларусі бяз уліку падоб-
нага пачуцьця да ўсяго неабдымнага СССР — былі знайдзеныя ўтворах Канстанцыі Буйлы, П. Броўкі, А. Бялевіча, М. Танка, П. Глебкі, М. Лужаніна і ў іншых паэтаў і пісьменьнікаў. Газэта «Звязда» (138) выступіла з адмысловым артыкулам супраць зборніка вершаў Канстанцыі Буйла «Сьвітаньне», у якім крытыкавала якраз тыя вершы, якія сваім часам, у пэрыяд разгортваньня патрыятычнае кампаніі, хваліліся і выстаўляліся як узоры высокіх патрыятычных пачуцьцяў, патрэбных у змаганьні супраць акупантаў.
Ад таго часу абвінавачваньні беларускіх пісьменьнікаў у буржуазным нацыяналізьме ня сходзяць з балонак партыйнага
Мікалай Патолічаў (1908—1989), сакратар ЦК КПБ у 1950-я гады
савецкага друку.
XX зьезд Камуністычнай партыі Беларусі, які адбыўся напярэдадні XIX Усесаюзнага Зьезду, у днёх з 20 па 24 верасьня 1952 году, зноў ужо ў каторы раз прыцягнуў увагу беларускіх камуністых да пытаньняў навукі і мастацтва з пункту гледжаньня змаганьня за чысьціню ідэялягічнае лініі.
Сакратар ЦК КП Беларусі Мікалай Патолічаўу справаздачным дакладзе намаляваў досыць сумны, з гледзішча бальшавікоў, абраз стану навукі ў рэспубліцы. Партыйны лідар сказаў:
«У шэрагу навуковыхустановаў ня зроблена ўсіх неабходных вы-
снаваў з указаньняў і мерапрыемстваў партыі, накіраваных на ўздым ідэялягічнай работы і ўзмацненьне змаганьня супраць праяваў буржуазнай ідэялёгіі.
Праверка выявіла, што Інстытут біялёгіі Акадэміі Навук БССР даўгі час стаяў у баку ад актуальных пытаньняў савецкай біялягічнай навукі...
У Інстытуце філязофіі навукова-дасьледчая праца праводзілася на нізкім ідэйна-тэарэтычным узроўні, Акадэмія Навук выдала шэраг працаў, якія маюць сур’ёзныя тэарэтычныя і палітычныя памылкі» (139).
Мікола Гарулёў, Іван Навуменка, Кастусь Кірэенка, Алесь Асіпенка (1971 г.)
Патолічаў асобна заклікаў партыйцаў да жорсткага змаганьня з нацыяналістычнымі ўхіламі:
«Важнейшая задача партыйных арганізацыяў, усіх работнікаў ідэялягічнага фронту заключаецца ў тым, каб культываваць савецкі патрыятызм, ленінска-сталінскую ідэялёгію дружбы народаў СССР, весьці бязьлітаснае змаганьне супраць буржуазна-нацыяналістычных перажыткаў і праяваў бязроднага касмапалітызму» (140).
Такім чынам, пасьля больш чым 20-гадовае жорсткае кампаніі па выкараненьню наныянал-дэмакратычнай ідэялёгіі на Беларусі, партыя зноў і зноў лічыць патрэбным бясконца асуджаць і заклікаць да бязьлітаснага выкараненьня ўсё тых-жа самых нацыяналістычных ухілаў, г.зн. нацыянальных настрояў беларусаў, якія заўсёды ажываюць з новай сілай.
Гэтым самым бальшавікі расьпісваюцца ў сваёй няздольнасьці выкараніць нацыянальны фэрмэнт у народзе, ня гледзячы на наяўнасьць у БССР 180 тысячаў афіцыйных партыйных агітатараў-прапагандыстых і шматгадовага змаганьня з нацыянальнымі ўхіламі пры дапамозе заўсёднага тэрору і дзяржаўных сяродкаў прапаганды як друк, кіно, літаратура і мастацтва.
Уся гэтая грамоздкая сыстэма савецкага дзяржаўнага ўзьдзеяньня давяла сваё бясьсільле выкараніць у народзе пачуцьцё глыбокай прыхільнасьці да роднай зямлі, прыроды, мовы і сваёй нацыянальнай культуры. Дзеля ўсяго гэтага бальшавікі часткава змушаныя ісьці на некаторыя ўступкі беларускай нацыянальнай культуры. Яны змушаныя хоць часткава і ў пэўным ідэялягічным кірунку вызнаваць магчымасьці абмежаванае культурнае дзейнасьці ў беларускай мове, беларускія школы, мастацтва і літаратуру. Гэта прыцягвае пэўную частку народу да творчае дзейнасці і зьяўляецца тым аганьком, што стымулюе высоўваньне з народу новыхталентаў, што ідуць на зьмену зьліквідаваным.
Такія нацыянальныя атрыбуты, як бачнасьць існаваньня асобнае Беларускае Рэспублікі, дарма, што ў форме савецкай і сацыялістычнай, як наяўнасьць свайго нацыянальнага сьцягу, гымну, прадстаўніцтва ў Задзіночаных Нацыях разам з нацыянальнаю паводля мовы школаю (хоць гэта часьцей толькі намінальна), тэатрам, мастацтвам і літаратураю будуць заўсёды будзіць нацыянальную сьведамасьць беларускага народу і ўжо самым фактам свайго існаваньня будуць заўсёды падміноўваць таталітарную бальшавіцкую імпэрыю. У гэтым ейная ахілесава пята, якая можа ў вадзін з момантаў вельмі нявыгадна абярнуцца для тых-жа, хто на пачатку бачыў у ёй якраз сяродак замацаваньня сваёй улады на руінах былое расейскае царскае імпэрыі.
Для беларусаў ад вынікаў шматгадовага бою бальшавізму зь беларускай культурай, ад ступені адпорнасьці, вытрываласьці і ўменьня бараніць свае культурныя каштоўнасьці залежыць лёс іхняе нацыі наагул. Шмат якія беларускія пісьменьнікі, драматургі, мастакі, скульптары, сваім часам і публіцыстыя, навукоўцы на працягу гадоў засьветчылі сваю здольнасьць праносіць скрозь усе рагаткі цэнзуры, забароны, ідэялягічны прымус і тэрор — сваю самабытнасьць, навагу бараніць сваю адданасьць роднаму мастацтву. Уцёкі паэтаў і пісьменьнікаў як і тэатральных дзеячоў ад дакучлівае савецкае рэчаіснасьці ў сьвет мастацкае абстракцыі або нацыянальнай сымболікі і былі аднэю з формаў пратэсту супраць гвалту над мастацтвам і культураю.
Нездарма цяпер савецкія крытыкі на вымогу партыі выступаюць супраць розных формаў апалітычнасьці, бязыдэйнасьці
і абстрактнасыді, спалучаючы іх разам з праявамі нацыяналізму.
Як ня дзіўна, але нават кампанія супраць бязродных касмапалітаў на Беларусі спалучылася з узмацненьнем наступу супраць беларускіх нацыяналістых, хоць гэта, здавалася-б, зусім супрацьлежныя зьявы і адна другую выключаюць.
2.	У сьляпым завулку кананізацыі
Партыйныя пастановы аб літаратуры і мастацтве 1946— 1948 гг., як і пазьнейшыя артыкулы газэты «Правда» аб бязродных касмапалітах і аб нацыяналістычных ухілах у вершы «Любі Украіну» У. Сасюры і іншыя дакуманты партыйнага ўмешваньня ў справы мастацтва зьявіліся найбольш трагічнымі для разьвіцьця ўсяго пасьляваеннага савецкага мастацтва і культуры наагул. Заклік партыі да творцаў савецкае культуры вышэй уздымаць штандар савецкага патрыятызму разумеўся як канчальнае зачыненьне ўсялякіх магчымасьцяў для вольнае творчае думкі.
Ат таго часу распачаўся пэрыяд найбольш жахлівага кананізаваньня асобы самога Сталіна. Дайшло да таго, што бальшыня вершаў канчалася гасаннай Сталіну, славаслоўем
У. Дубоўка (злева) і У Сасюра. 1925 г
ягонай бязьмежнай надчалавечай, гэніяльнай мудрасьці. Калі прагледзець зборнікі вершаў беларускіх паэтаў Максіма Танка, Пятруся Броўкі, Аркадзя Куляшова, А. Зарыцкага, Кастуся Кірэенкі, Піліпа Пестрака, Пятро Глебкі і іншых за пасьляваенныя гады, можна жахнуцца ад вялізарнае колькасьці вершаў, прысьвечаных Сталіну або з радкамі рабскага ўслаўленьня гэтага галоўнага ката. Даходзіла да таго, што паэты пачалі сьцьвярджаць, што нават прыродныя зьявы адбываліся таксама дзякуючы мудраму прадбачаньню і божай празорлівасьці вялікага Сталіна.
Ідэялягічны перасьлед і духовы тэрор, спалучаны з гэткім абагаўленьнем дыктатара, не маглі ня прывесьці і беларускай культуры ў сьляпы завулак.
Адным з паказальных узораў такое падхалімскае партыйнае драматургіі можа быць п’еса Кандрата Крапівы «Пяюць жаваранкі» (1950). Гэтая п’еса паказвалася ў Тэатры імя Янкі Купалы ў Менску, затым у Маскоўскім Тэатры імя Вахтангава ў 1952 годзе і ў Маскоўскім тэатры чыгуначнікаў у тым-жа год-
Плакат 1930-х гг.
зе. У 1952 годзе гэтая п’еса была экранізаваная ў Белдзяржкіно і з 1953 году дэманстравалася ў кінотэатрах Беларусі і ўсяго СССР. «Пяюць жаваранкі» былі перакладзеныянанекалькімоваў народаў СССР і паказваліся ў некалькіх нацыянальных тэатрах іншых рэспублік.
Такім чынам, гэта тыпова савецкая п’еса, шырака апрабаваная і прынятая для шырокага савецкага глядача. Таму кароткі сьціснуты аналіз гэтае п’есы вельмі дапаможа тут уявіць асаблівасьці савецкае драматургіі, як і ўсяе савецкае культуры, на сьляпой дарозе кананізацыі і падхалімства.
Сюжэт п’есы «Пяюць жаваранкі» пабудаваны на канфлікце імкненьняў двух старшыняў калгасаў — ганарлівага Макара Пытляванага, які марыць пра ордэн, і ягонай антытэзы, Івана Туміловіча. Першы наперад ставіць матар’яльнае забясьпечаньне калгасьнікаў і дасягнуў чатырох кіляграмаў хлеба і
Пятрусь Броўка, Якуб Колас, Кандрат Крапіва і Аркадзь Куляшоў. 1947 г.
восем рублёў на працадзень. Другі ўважае за галоўнае грамадзкую гаспадарку, новыя дамы, клюб, электрычнасьць. Ягоныя калгасьнікі атрымалі толькі тры кіляграмы і чатыры рублі на працадзень.
Пачатак канфлікту паклала адмова нявесткі ехаць да маладога ў іншы калгас, пакуль ня пераканаецца, які зь іх лепшы. Туміловіч з групай калгасных актывістых пад іншымі зачэпкамі, хітрыкамі абсьледвалі калгас Пытляванага і, знайшоўшы ў ім недахопы, данесьлі аб гэтым у Абласны камітэт партыі і Зямельны адзьдзел Абласнога выканаўчага камітэту.
Узнагарода ордэнам Пытляванага была стрыманая. Але гэта, казаў той, выйшла на лепшае для калгасу. Умяшаньне партыі дапамагае Пытляванаму палепшыць працу калгасу. У канцы, для агульнага здавальненьня, адбываецца вясельле Насьці Вярбіцкай з брыгадзірам Міколам Верасам. Сам Пытляваны выступае ў ролі свата. Нявестка згаджаецца ехаць у калгас свайго мужа.
Насьціна маці — Аўдоцьця Вярбіцкая выказвае тут ультрапатрыятычныя пагляды і вялікае разуменьне грамадзкіх інтарэсаў. Яна кажа:
Сцэна са спэктаклю тэатра ім. Я. Купалы «Пяюць жаваранкі» К. Крапйвы. 1950год
Першамайская дэманстрацыя ў Менску (пачатак 1950-х гг.)
«Але ні адной матцы патрэбны яе дзеці. Яны і людзям патрэбны, і радзіме патрэбны. Для гэтага мы іх і гадуем. Айчына большая матка, чым я.
Дапамаглі вы ім памылкі гэныя ўразумець, то дапамажыце ўжо выправіць. Гэта ня толькі для іх, але і для справы таксама, для радзімы».
Таквыглядае, паводля Крапівы, вобразперадавогачалавекажанчыны, узгадаванай новымі калгаснымі і грамадзкімі дачыненьнямі. Аднак гэтая пераробка выглядае няжыцьцёвай і надуманай.
У п’есе «Пяюць жаваранкі» наагул прымітыўнымі, шэрымі і будзённымі выглядаюць савецкія абставіны жыцьця народу. Па сцэне ходзяць і гавораць прамовы «сьвядомыя» манэкены, а ня людзі з усімі іхнымі жарсьцямі. Тут пабытовасьць заняла месца ўсхваляванасьці і ўзвышанасьці, якімі звычайна ў добрай драме мусілі-б валодаць гэроі ў дзеяньні.