Доля беларускае культуры пад Саветамі 1920—1991 гг
Анатоль Тарас
Выдавец: Харвест
Памер: 336с.
Мінск 2012
Пабытовасьць выціснула нутраную напружанасьць, безь якое драматургічнае дзеяньне ня ў стане набраць адпаведнае сілы і выразнасьці.
Паказ п’есы на сцэне Тэатру імя Янкі Купалы таму і быў пазбаўлены нутранага дзеяньня, той запраўднай дра-
матычнасьці, каторая толькі і можа забясьпечыць посьпех кажнаму спэктаклю.
Але яшчэ страшней выглядае канец п’есы і спэктаклю «Пяюць жаваранкі». Там ужо напаверх выйшла тое жалюгоднае «плянавае» падхалімства і нізкапаклонства перад «мудрым», супраць якога сам Крапіва некалі быў здатны выпушчаць войстрыя і сярдзітыя стрэлы.
У вапошняй сцэне абагаўленьне бальшавіцкагафэтышудасягнула свайго апагэю. Аўдоцьця Вярбіцкая кажа:
«— Падзякуйце, дзеткі мае, за сваю шчасьлівую долю нашага роднага бацьку Сталіна. Няхай ён багаславіць вас у далёкі шлях.
Насьця і Мікола нізка кланяюцца партрэту Сталіна. Ліда і Каця сьпяваюць песьню пра Сталіна. Усе падхопліваюць: “0 Сталнне мудром, родном н любммом прекрасную песню слагает народ”».
Савецкія чыноўнікі ад мастацтва нават прысудзілі сталінскую прэмію за 1951 год пастаноўшчыку і артыстымвыканаўцам п’есы «Пяюць жаваранкі» ў Тэатры імя Янкі Купалы. Аднак гэта яшчэ больш падчырквае, якога нізкага гатунку падхалімскае драматургіі вымагае партыя. Хвальш і хлусьня, афіцыйна адобраныя і ўсхваленыя, робяцца яшчэ больш агіднымі і нясьцерпнымі, яны яшчэ больш атручваюць творчую атмасфэру ў Савецкай Беларусі, як і ўва ўсім Савецкім Саюзе.
Фактычна пасьля таго сьляпога завулка кананізацыі, да якога прыйшло было ўсё мастацтва за часоў панаваньня Сталіна, ісыді ня было куды далей. Сыстэма кананізацыі і самага ганебнага ў гісторыі ідалапаклонства давялі былі ўсю беларускую савецкую культуру да таго сьляпога завулка, у якім ужо мусіў прыйсьці стан поўнага амярцьвеньня.
ПЭРЫЯД КАНАНІЗАЦЫІ КАЛЕКТЫЎНАГА КІРАЎНІЦТВА
ПАРТЫІ
(ад 1953 года да нашых дзён)
1. Праявы ідзялягічнае «адлігі» і іх здушэныіе
Пасьлясталінскі пэрыяд у беларускай савецкай культуры набывае ўсё больш складаны характар з прычыны змаганьня ўёй супярэчлівыхтэндэнцыяў. Некаторыя палёгкі ў ідэялягічнай галіне даюць магчымасьць ажыўленьня тэндэнцыяў да беларускага нацыянальнага зьместу. Разам з тым на перашкодзе стаіць ранейшы партыйны конфармізм, які вымагае бязумоўнага падпарадкаваньня ўсяе культуры мэтам партыйнае палітыкі.
Прынцып партыйнасьці, праўда, пачаў разумецца ня гэтак вузка, як гэта было ў часы сталінскага культу асобы. Яшчэ з часоў выступленьня Маленкова на XIX зьезьдзе партыі з тэзаю аб патрэбе савецкіх Гогаляў і Салтыковых-Шчэдрыных распачалася гаворка аб сатыры як сяродку выкарчоўваньня адмоўных зьяваў у савецкай рэчаіснасьці. Паступова гэта прывяло да зьняцьця забароны сатырычнага жанру і крыху пашырыла магчымасьці паказу адмоўных тыпаў на сцэне тэатру.
Разам з тым гэта адчыніла кампанію за якасьць савецкае літаратуры і мастацтва. На Беларусі вуснамі Якуба Коласа была асуджана практыка рыфмаваньня надзённых лёзунгаў бяз увагі на якасьць верша.
Сьмерць Сталіна і распачатая пры Маленкове лібэралізацыя ідэялягічнага жыцьця Савецкага Саюзу далі некаторы
штуршок і беларускаму культурнаму жыцьцю. На сцэне тэатраў пачалі часьцей зьяўляцца сатырычныя творы. Беларускі драматург Андрэй Макаёнак напісаўдля тэатру камэдыю «Выбачайце, калі ласка». У ёй ён выявіў пэўную долю народнае нянавісьці да савецкіх парадкаў.
Драматург спрытна выкарыстаў часовы дазвол на крытыку і сатыру і стварыў забойчы для савецкае сыстэмы твор. У ім выкрывалася бюракратычнае, халоднае, бяздушнае і абыякавае да народу партыйнае кіраўніцтва раёну. У васобе Каліберава і ягоных памагатых, — упаўнаважанага па нарыхтоўках Моцкіна, партыйнага разявы і гультая, дырэктара сьпіртовага заводу Пячкурова і на ўсё гатовага для начальства старшыні калгасу Гарошкі, — сьмела выкрываўся антынародны твар камуністычнае партыі.
Калібераў за антынародныя ўчынкі здымаецца з пасады ў Менску і накіроўваецца на кіраўнічую працу ў раён. Пад прыхаваньнем слоўнае заслоны аб службе народу ён толькі і марыць, каб як-небудзь хутчэй вырвацца з раёну зноў у Менск, мець асабістую машыну, вялікую кватэру і «першае месца». 3 падначаленымі ён бязьмежна грубы і, як кажны партыец, толькі тое і робіць, што крычыць на падначаленых яму людзей, ня церпіць крытыкі, марнуе свой і чужы час непатрэбнай балбатнёй на бясконцых паседжаньнях і ўсім псуе нэрвы сваімі недарэчнымі настаўленьнямі. Каб схаваць ад дзяржавы недавыкананьне пляну, Калібераў, Моцкін і Пячкуроўробяцьсправаздачу квітанцыямі, атрыманымі заместа захоўных расьпісак ад нарыхтоўчага пункту, як бы за здадзенае збожжа, ды яшчэ ў звыш скарочаныя тэрміны. Гэтак гэтыя партыйныя кіраўнікі выходзяць у лік перадавых работнікаў, каб лягчэй выбрацца з раёну ў сталіцу.
У п’есе была паказаная тыповая савецкая рэчаіснасьць зь ейнымі хвальшывымі лічбамі дасягненьняў і ашуканства з боку самое партыі. Партыйныя дзеячы выглядаюць гнілымі мяшчанамі, халоднымі цынікамі, эгаістамі. На вачох глядача носьбіты гучнае прапагандовае фразэалёгіі ператвараюцца ў злачынцаў і афэрыстых, якім партыя дала лейцы ў рукі, каб зьдзеквацца з народу.
Гэтаму выкрываньню служыла і мова п’есы. Калібераў з усімі гаворыць высокапарна, груба. Моцкін — лісьліва з начальствам, але з калгасьнікамі ён дзейнічае выкрыкамі і
запужваньнямі. Глупства і прымітывізм Каліберавай выкрываюць тыповую жонку адказнага партыйнага кіраўніка.
Глядач бачыў на сцэне ганебныя ўчынкі і злачынствы савецкае ўлады, прэймаўся разуменьнем, што яму не па дарозе з бальшавіцкай дыктатурай. У дыктатарскіх мэтадах працы Каліберава ён бачыў сутнасьць таталітарнае сыстэмы і быў удзячны драматургу за гэтак сьмелае асьмяяньне сыстэмы.
Нездарма пасля паказу гэтае п’есы ў некаторых раёнах партыйнае начальства рабіла спробы забараніць паказ камэдыі ў сваіх раёнах. Тады ратавала п’есу кароткатрывалая мода на сатыру і камэдыю, абвешчаная самым XIX зьездам партыі, перад воляю якога асобныя партыйныя начальнікі былі бясьсільныя. Але зь цягам часу п’еса сыйшла із сцэны тэатраў Беларусі і цяпер ужо бадай-што не паказваецца.
У 1954 годзе гэтыя тэндэнцыі разьняволеньня літаратуры з-пад партыйнага дыктату выявіліся выразна ў творы Янкі Брыля, аповесьці «На Быстранцы». Там народнае незадаваленьне савецкім рэжымам прарвалася ў форме выказваньня гэрояў аповесьці. Яны адкрыта выказваюцца аб калгаснай няволі: «Скажыце, таварыш, чаму гэта нашаму брату, што кроў праліваў за савецкую ўладу, жывецца пакуль-што ня солад-
Уладзімір Караткевіч і Янка Брыль. 1959 год
ка?» Гэроі выказваюць тое, што набалела за даўгія гады. Іхным дэвізам зьяўляецца сказаць праўду, што просіцца напаверх з набалелае душы.
«Вось мы тут гаворым, людзі культурныя, а што гаворыць калгасьнік? Так трэба гэтую праўду — няпрыхаваную, жывую — падаваць напаверх, каб ВЕДАЛІ», — гаворыць адзін з гэрояў. А Сяргей Аржанец гаворыць аб калгаснай бясхлебіцы наступнае:
«Як размалюе іншы пісьменьнік — чытаць моташна, а няхай вось сыйдзе з экрану ці з кнігі вылезе ды загляне сюды, няхай падумае, як Пётра Сямёнаў гаворыць, што азначае слова “адсталы калгасьнік”, што значыць кепскі старшыня, абыякая МТС, што значыць жыць, чакаючы пакуль павялічыцца працадзень, што значыць ехаць у горад за хлебам! Няхай падумае, — ДАЎНО ПАРА!»
Дарма, што ў ваповесьці малюецца прыгожае паэтычнае каханьнс маладых людзей — студэнта Анатоля Кліменка і настаўніцы Люды Нагорнай, а апісаньні прыроды напоўненыя нявычарпальным лірызмам, аднак працоўны народ выглядае струджаным і прыбітым, «з выразам нейкай суровай зморанасьці ў вачох». Чытачу аповесьці разам з аўтарам не абыйсьці праўды рэчаіснасьці, і яны гатовыя разам з гэроямі паўтарыць: «Маўчацьнятрэба!» Гэроіпадведзеныядатаемяжы, калі прыходзіць разуменьне вінавайцы іхняга стану: «Сьвятое слова, карміцель (гутарка ідзе аб селяніну-калгасьніку. — У. Г), а яны яго ў кут!»
Янка Брыль сказаў праўду аб савецкай вёсцы. Ён скарыстаў маленькія паслабленьні з дазволам крытыкі. Але ён памыліўся быў што да ўяўнае адлігі ў ідэялягічным жыцьці Савецкага Саюзу. Ягоная аповесыдь «На Быстранцы» была раскрытыкаваная на балонках «Звязды» і «Советской Белорусснн». Крытык Г. Агаеўназваўбыўяе «камнем у савецкі агарод» (141), а Пятрусь Броўка на Трэйцім зьезьдзе пісьменьнікаў Беларусі 15 чэрвеня 1954 году назваў быў гэтую аповесьць «блытанай і шмат у чым нявыразнай па сваёй ідэйнай ськіраванасьці».
«Уёй, — кажа Броўка, — сустракаешся зь людзьмі, якія ўсё пераважна асуджаюць. Імкненьне паказаць усё адмоўнае засланіла ад Брыля запраўднае жыцьцё» (142).
Пасьля такое крытыкі Янка Брыль перарабіў сваю аповесыдь і ў 1955 годзе выдаў яе асобнай кнігай. Але тэкст аповесьці, створаны ў часы кароткатрывалае ідэялягічнае адлігі і надрукаваны ў «Полымі» № 6 за 1954 год, застанецца назаўсёды важным дакумантам літаратурнага жыцыдя ў Беларусі пасьлясталінскага часу.
Гэтую тэндэнцыю пакіданьня тэндэнцыйнае схэматычнае савецкае літаратуры выявіўда пэўнай ступені і малады празаік Уладзімір Карпаў у рамане «За годам год», што друкаваўся ў 1955 годзе у часапісе «Полымя» і закончыўся друкам ужо ў 1956 годзе.
У першай кнізе гэтага раману пад назовам «На здратаванай зямлі» Карпаў даў колькі абразоў народнае галечы, што
апанавала Беларусь пасьля звароту туды савецкіх войскаў. Пісьменьнік паказаў, як людзі жылі ў зямлянках, ужывалі заместа пасуды бляшанкі з-пад амэрыканскіх кансэрваў, што дастачаліся УНРА.
«Праз адзінае акенца, — гаворыцца ў рамане, — у пакой цадзілася мутнае сьвятло. Ля зялезнай печкі-«буржуйкі», якая стаяла пасярэдзіне пакою, на зэдліку сядзела жанчына і грудзьмі карміла дзіця, памешваючы нешта лыжкаю ў кан-
Уладзімір Карпаў (1912—1977)
сэрвавай бляшанцы на печы...»
Трагічны лёс былога ваякі, раненага Аляксея Урбановіча. Зьвярнуўшыся з фронту, ён ледзьве ачуняў, як адразу ўзяўся за пабудову сабе хаты. У працу ўкладаў усяго сябе, але савецкія плянавікі-архітэктары робяць спробу спыніць ягоную працу, бо ён быццам-бы ня ўзгодніў яе зь іхнымі плянамі.
«Патроху Аляксей пачаў стамляцца. Ці ад холаду і вільгаці, ці таму, што вельмі натруджваў, забалела старая рана. Прыходзілася ашчаджаць сілы дома, на заводзе. Уся хатняя гаспадарка — вада, бялізна, кухня, чэргі ў магазынах, нават дровы — цалкам ляглі на Зосю. Раней рады-ў-гады ён хадзіў