Доля беларускае культуры пад Саветамі 1920—1991 гг
Анатоль Тарас
Выдавец: Харвест
Памер: 336с.
Мінск 2012
на разборку руінаў, цяпер-жа адмовіўся і ад гэтага. Ён схудзеў, пёрастаў раз-у-раз галіцца і абрастаў шорсткім шчаціньнем. Спаў неспакойна, у сьне стагнаў, скрыгатаў зубамі і хуценька нешта гаварыў, намагаючыся некага адхіліць ад сябе».
Аўтар не хавае ад чытача, як усё жыхарства апанаванага саветамі Менску ганяюць на разборку руінаў. Студэнты, настаўнікі, прафэсары, інтэлігенцыя, службоўцы — усе мусілі адбываць працоўны абавязак.
Людзям на гэтай працы не хапала інструмэнтаў, голыя рукі замянялі іх.
«Кіркамі ня могуць забясьпечыць, — скардзіцца адзін з гэрояў. — Людзі прыйшлі, а ўсяго пяць кірак і тры ламы. Вось і рабі... А як ты прыступішся з голымі рукамі да гэтых руінаў. Так і прайавалі на зьмену ўвесь дзень».
Людзі марнуюць час у чэргах за харчамі, ідуць на хітрыкі, каб як-небудзь перахітрыць іншага:
«Адны сябе інвалідамі робяць і праз кожныя пяць чалавек наравяць ушыцца. Другія спэцыяльна дзяцей з сабою бяруць. Атрэція дык проста пачынаюць лаяцца. I такім брудам акружаюць сябе, што да іх дакрануцца гідка. Ну, і праходзяць...»
Пустыя крамы, чалавечая мітусьня, беспарадак. Нават у зачыненых разьмеркавальніках паводля раману — хоць шаром пакаці:
«Месяцканчаўся, ітрэбабылосьпяшаццазатаварыцькарткі. Але мяса і тлушчаў ня было, дык Васіль Пятровіч атрымаў парашку і баначку салёных фісташкаў. Фісташкі даваліся заместа цукру».
Паводля раману «За годам год» народ перажываў нязвычайных памераў цяжкасьці, выміраў з голаду, а ў той час партыйныя камісары разьяжджалі на падораных амэрыканцамі ў вайну аўтахды адбіралі калгаснае дабро. Галодныя-ж мянчане, ратуючыся ад голаду, хадзілі ў Заходнюю Беларусь выменьваць рэчы на харчы.
«А я от у Заходнюю сабралася, — гаворыць адна з гэраіняў раману. — Назьбірала такіх-сякіх трантаў, мо вымяняю на крупы ці хлеб... Цяжка, Іван Мацьвеевіч...»
Пімен Панчанка {1917—1995)
А ў грамадзкіх сталавальнях для студэнтаў і народу ў чарзе гадзінамі глытаюць сьліну, пакуль дачакаюцца свае чаргі. Скрозь — народнае гора, бязрадаснасыдь і безнадзейнасьць у жыцьці пасьляваеннага Менску пад пяром праўдзівага мастака слова.
Падобную тэндэнцыю крытычных дачыненьняў да савецкае рэчаіснасьці выявіў і драматург Аркадзь Маўзон, які ў п’есе «Натальля Крыўнова», гіадобна А. Макаёнку, у васяродку дзеяньня вывеў няшчырага, дробнага кар’ерыстага, распусьніка і цыніка Віктара Крыўцова, якому фактычна ня здолеў супрацьставіць вымаганых савецкай крытыкай «су мленных высокамаральных» савецкіх людзей.
У паэзіі апазыцыйна-крытычныя настроі найбольш выразна ў пасьлясталінскі пэрыяд выявіліся ў вершах Пімена Панчанкі. Ягоныя «Новыя вершы» на балонках газэты «Літаратура і мастацтва» ад 27 кастрычніка 1956 году пад
шыльдаю сьцьверджаньня дадатнага савецкага ідэялу фактычна адлюстравалі горкі роздум над бюракратычнай бяздушнасыдяй савецкіх чыноўнікаў і розных прыстасаванцаў, якімі сваім часам абураўся Андрэй Мрый у сваім творы «Запіскі Самсона Самасуя». Пімен Панчанка кранае тую-ж адмену савецкага прыстасаванца, толькі пазьнейшага часу, калі ён узьлез на вышыню свайго становішча каля ўлады і творыць суд і лад савецкаму народу.
Станкоў ня знаюць, араць ня ўмеюць, Да воза з гноем ня йдуць і блізка.
Разумнае, вечнае, добрае сеюць Між нас працоўных амаль з калыскі.
Закончаць нешта з тугой нацяжкай. Запас прыдбаюць цытатаўрозных.
Дзяцейу школе вучыць ім цяжка, Лягчэй, выгодней вучыць дарослых.
Цытата з вока, цытата з вуха,
I зубу роце блішчыць цытатай.
Глядзіш з сумненьнем на сына-зуха — Кім ён змайстрован? Наўрад, ці татам.
Ідуць насустрач грашовай справе, На пафас голы яны не клюнуць.
Маліцца будуць, калі ты ў славе, Калі ты ў горы — з насьмешкай плюнуць.
Разьлік дакладны ды плюс удача, Паклон начальству, ды жартаў крышку — Глядзіш і стаўка, а там і дача, Грунтоўны базіс ашчаднай кніжкі.
1 ўладаваўшыся адмыслова, Чужыя думкі прыстойна крадуць.
Зусім забылі жывое слова
I занядбалі людзкую праўду.
Застылі твары кароўім лоем,
Hoc падпірае тупая веліч,
Глядзяць з пагардай на ўсё малое, Кіруюць нечым ды — ружавеюць.
У цёплых ложках хіхікаць любяць 3 наіўных дурняў, што ў вёску едуць — Кватэры трацяць, кар’еры губяць, Збываюць танна свае «пабеды».
А хто памкнецца іх быт парушыць, Адразу трапіць у іх засаду —
Яны аблаюць, яны заглушаць, Яны задушаць салідным задам.
Цяжкаю працай заняты людзі!
Пяюць у шчасьці, ў бядзе бядуюць.
Прыстасаванцы-ж б’юць гулка ў грудзі,
Крычаць — «Гадуем»... крычаць — «Будуем!»
Я зноў на фроньце, што вораг — вораг.
А як-жа стукнуць па гэтых мордах?
Між нас прыжыўся, зашыўся ў норы
Прыстасаванцаў агідны ордэн.
Пімен Панчанка меў рацыю ўзьняць голас супраць цэлага «ордэну» савецкіх прыстасаванцаў яшчэ і таму, што ён сам належыць да пакаленьня, якое найбольш нацярпелася ад савецкае ўлады за гады свайго маленства і бязрадаснага юнацтва.
У вершы «Выстаўка ў Дамаску» паэта з такім прачулым болем згадвае сваю маладосыдь:
Быў, сынок, малым я, а падросткам
Ля станка ў Бабруйску ўжо стаяў.
Цацкі з гліны меў я ды з бяросты.
He, ня еў тады ірысак я.
Быць галодным — хітрая нагрузка.
Спаць то сьпіш, ды сьніій такую дрэнь,
Што пасьля па вуліцах Бабруйска
Ходзіш, як. пабіты, цэлы дзень.
Ходзіш, a па вуліцы галоўнай
Магазын красуецца «таргсін».
За вітрынай — рай і ежы поўна,
Толькі для гасьцей з чужых краін.
/ для тых, хто золата і срэбра
Меў ці за марамі сваякоў.
Мы ў той час вылазілі са зрэб’я,
Племя маладых будаўнікоў.
Падмывала ўзяць у рукі камень,
Грымнуць па вітрыне пышнай той
Змаслам, з залатымі ярлыкамі,
Зь кіўбасой і белаю мукой.
Думаў, як абуцца, як адзецца.
А ўначы гулі, гулі пасы.
Марыў я: калі-ж нам давядзецца Паспытаць хоць конскай кіўбасы.
Працавалі з храбрасьцю юнацкай, Формулы зубрылі на хаду, Сёрбалі ў сталоўцы камбінацкай Вегетарыянскую бурду.
Аб такім няпрыглядным савецкім дзяцінстве і юнацтве ў часы панаваньня Сталіна адкрыта гаварыць або друкаваць у вершы было немагчыма і падумаць. Цяпер прыадчыненыя на кароткім адрэзку часу і адлегласыді ідэялягічныя застаўкі робяць гэта магчымым. Больш таго, на працягу 1955—1957 гг. на Беларусі адбываецца пасьмертная рэгабіл ітацыя пісьменьнікаў, паэтаў і крытыкаў, што загінулі ў часы палітычнага тэрору ў 1933—1939 гадох.
Гэтак неспадзявана былі рэгабілітаваныя Зьмітрок Астапенка, Сымон Баранавых, Платон Галавач, Уладыслаў Галубок (Голуб), Цішка Гартны (Зм. Жылуновіч), Тодар Кляшторны, Валеры Маракоў, Барыс Мікуліч, ВасільСташэўскі, ЮліТаўбін,
УладзімірХадыка, МіхасьЧарот(Кудзелька), ВасільШашалевіч,
Рыгор Мурашка, які загінуў ад нямецкага тэрору ў часы апош-
Пятрусь Броўка (1905—1980)
няе вайны, і іншыя. Былі зьвернуты на Бацькаўшчыну з выгнаньня і адноўленыя ў правох сяброў Саюзу пісьменьнікаў Беларусі Андрэй Александровіч, Міхась Багун, Рыгор Бярозкін, Юрка Гаўрук, Сяргей Грахоўскі, Алесь Звонак, А. Пальчэўскі, Янка (Іван) Скрыган, Мікола Хведаровіч, Станіслаў Шушкевіч і іншыя. Зноў пачалі друкавацца выдатныя паэты 20-х гадоў, узвышэнцы Язэп Пушча і Уладзімір Дубоўка.
Праўда, у дачыненьнях да іх захоўваецца пэўная насьцярожа-
Кірыла Мазураў (1914—1989), сакратар ЦК КПБ
насьць. Гэтак Пятрусь Броўка нават палічыў патрэбным прыгадацьпраіхныя калішнія, 30-гадовайдаўнасьці, ідэялягічныя памылкі і аб гэтым адкрыта заявіў у сваім дакладзе на трэйцім Пленуме Праўленьня Саюза Пісьменьнікаў Беларусі:
«Мы не павінны забывацца і на ідэялягічныя памылкі, зробленыя ў свой час некаторымі зь іх, гаворку аб якіх ня выкінеш зь гісторыі разьвіцьця нашай літаратуры. Я прыпомню вам некаторыя зь іх. Памылковыя выступленьні ў друку Цішкі Гартнага, тэатральная дыскусыя, ліст трох, акраверш Андрэя Александровіча, «Лісты да сабакі» Язэпа Пушчы і іншыя, правільна раскрытыкаваныя нашай грамадзкасьцю. Мы ня маем ніякага права забывацца аб ідэялягічнай барацьбе, праведзенай нашай партыяй, калі мы асьвятляем гісторыю літаратурнага руху» (143).
Гэтая заява Броўкі нявыпадковая, калі прыгадаць, што на гэтым-жа трэйцім Пленуме праўленьня Саюзупісьменьнікаў Беларусі выступіў зь вялікай прамовай сам першы сакратар ЦК КП Беларусі, Кірыла Мазураў. Гэты цяперашні пра-
вадыр беларускіх камуністых палічыў за патрэбнае зноў заклікаць да змаганьня зь беларускім нацыяналізмам, як агентурай амэрыканскага імпэрыялізму.
«Буржуазныя нацыяналістыя — здраднікі Радзімы — зьлейшыя ворагі будаўніцтва сацыялізму ў нашай краіне. Яны зьяўляюцца агентурай амэрыканскага імпэрыялізму. Нацыяналістаў — гэтых здраднікаў свайму народу — амэрыканская разведка выкарыстоўвае ў сваіх брудных справах. Таму нам трэба быць пільнымі і даваць рашучы адпор усякім праявам буржуазнага нацыяналізму» (144).
Той-жа Мазураў зноў разжоўваў прынцыпы партыйнасьці, сацыялістычнага рэалізму, які быццам вынікае з марксыстоў-
ска-ленінскай дыялектыкі, патрабаваў ад сатыры абавязковага сьцьверджаньня дадатняга побач з паказам адмоўнага — «раскрываць і сьцьвярджаць высокародныя ідэялы і якасьці савецкага чалавека». Усё іншае ён называў «непатрэбным крытыканствам».
Вось наяўнасьць падобных партыйньгх вымогаў і асабліва патрабаваньне строгае партыйнасыді ў ідэялягічным жыцьці і зводзяць на нішто ўсе тыя тэндэнцыі, якія мы ў пачатку гэтага разьдзелу былі адзначылі як зьявы адлігі і зьмякчэньня ў культурна-творчым жыцыді пасьлясталінскага пэрыяду беларускае культуры.
У гэтым сьвятле робіцца зусім зразумелым, чаму Міхасю Ларчанку не ўдалася паўторная спроба рэгабілітацыі забароненых у часы жданаўскай рэакцыі на Беларусі пісьменьнікаў і паэтаў Алеся Гаруна (Прушынскага), Ядвігіна Ш. (Антона Лявіцкага) і Каруся Каганца (Казіміра Кастравіцкага), а таксама ягоная разгорнутая абарона газэты «Наша Ніва», як прагрэсыўнай і дадатняй зьявы ў гісторыі беларускай літаратуры. Дарма, што Ларчанка прывёў відавочныя і пераканальныя факты зь дзейнасьці «Нашай Нівы» ў галіне выдавецкай і культурна-асьветнай, а падабраныя ім цытаты зь перадавіцаў і публіцыстычных артыкулаў газэты гаварылі аб ёй як перадавой, бязь ніякіх нацыяналістычных абмежаванасьцяў ці адзнакаў шавінізму, выяўніцы беларускае нацыянальна-вызвольнае і культурна-адраджэнскае думкі.
Наўсуперак праўдзе і фактам партыя ў васобе Л. Абэцэдарскага і А. Сідарэнкі выступіла на балонках «Звязды» супраць Ларчанкавае спробы абяліць у вачох савецкіх чытачоў Ядвігіна Ш. і Алеся Гаруна, як і «нашаніўства» цалкам. Партыйны ворган зноў перашкодзіў звароту ў літаратурную спадчыну беларускага народу ягоных выдатных творцаў мастацкага слова. Гэтым самым ён сьцьвердзіў, што партыі па ранейшаму чужыя і варожыя запраўдныя носьбіты нацыянальныхтрадыцыяўбеларускай культуры.