Доля беларускае культуры пад Саветамі 1920—1991 гг
Анатоль Тарас
Выдавец: Харвест
Памер: 336с.
Мінск 2012
«Звязда» афіцыйна яшчэ раз сьцьвердзіла поўную супрацьлежнасьць між беларускімі нацыянальнымі традыцыямі і г. зв. «ленінскімі прынцыпамі партыйнасьці».
«Наша літаратуразнаўства кіруецца ленінскімі прынцыпамі партыйнасьці ў літаратуры, — пісалі аўтары пагромнага артыкулу «За ідэйную чыстату нашых літаратурных пазыцыяў»,
Абэцэдарскі і Сідарэнка. — Блытаныя, памылковыя ацэнкі М. Ларчанкі важных пытаньняў гісторыі беларускай літаратуры абумоўлены тым, што ён у сваім артыкуле адступіў ад гэтых прынцыпаў.
Толькі страціўшы партыйную прынцыповасыдь, можна пісаць, што такая газэта, як «Наша Ніва», была «прагрзсыўнай, патрэбнай і карыснай» (145).
Юльян Пшыркоў (1912—1980)
Пасьля такое крытыкі на трэйцім Пленуме Саюзу Савецкіх пісьменьнікаў Беларусі ўжо ніхто не адважыўся бараніць Алеся Гаруна, Ядвігіна Ш. або «Нашу Ніву». Пятро Глебка і Кандрат Крапіва пасьпяшылі заявіць аб сваім асуджэньні паглядаў Ларчанкі. I толькі сам носьбіт гэтых крамольных паглядаў, М. Ларчанка, меў усё-ж такі адвагу бараніць свой пагляд на «Нашу Ніву», хоць і змушаны быў адступіць у пытаньні аб Алесю Гаруну, бо той, бачыце, із зброяй у руках сваім часам, колькі дзесяцігодзьдзяў таму назад, змагаўся супраць бальшавікоў (146).
3 тых-жа самых прычынаў ідэялягічнага ціску з боку партыі
не ўдалася і рэгабілітацыя літаратурна-мастацкага згуртаваньня «Узвышша», якую спрабаваў зрабіць літаратуразнаўца Юл. Пшыркоў на балонках газэты «Літаратура і Мастацтва» яшчэ ў сярэдзіне 1956 году. У артыкуле «Глыбей вывучаць гісторыю літаратуры» ён пісаў:
«У свой час белапаўская вульгарна-сацыялёгічная крытыка аб’явіла «Узвышша» контррэвалюцыйнай нацыяналістычнай арганізацыяй, а ўсіх пісьменьнікаў, якія туды ўваходзілі, — буржуазнымі нацыяналістамі. Ад гэтага штампу мы ніяк ня можам пазбавіцца і пры кожным зручным выпадкулічым вялікім грэхам пісьменьнікаў уваходжаньне іх ва «Узвышша».
Да якога часу мы будзем папракаць гэтым К. Чорнага, К. Крапіву, Зьм. Бядулю, П. Глебкуііншых? Нам, маладымдась-
ледчыкам, вельмі цяжка цяперразабраццаваўсімтым, што нагаворана раней, тым больш, што прозьвішчы многіх пісьменьнікаў мы доўгі час вымаўлялі са зьнявагай, дарэмна называлі ворагамі народу» (147).
Заклікаючы перагледзець вульгарна-сацыялягічныя груба памылковыя ацэнкі «Маладняка», «Полымя» і «Узвышша», Пшыркоў зьвярнуўся там-жа да старэйшых пісьменьнікаў, каб яны выступілі ў друку і сказалі сваё слова ў справе таго, што праўда, а што было з галавы дасужых крытыкаў. Аднак прайшоў досыць вялікі час, але ніводзін з закліканых старэйшых літаратараў ня выступіў з выясьненьнямі што да слаўнага і выдатнага літаратурнага згуртаваньня «Узвышша» і іншых. Відаць, яны добра адчувалі, што час для гэтага яшчэ не прыйшоў, аапынуццаўроліказлаадпушчэньня,яксталасязЛарчанкам, ды наклікаць на сябе крытыку з боку партыйных ворганаў, не абяцае ім нічога прыемнага. Таму дагэтуль і абмежавалася толькі аднэю, ладжанай Беларускай дзяржаўнай бібліятэкай імя Леніна, выстаўкай беларускай пэрыёдыкі 20-х гадоў, на якой былі паказаныя і камплекты часапіса «Узвышша».
Што да поўнае афіцыйнае рэгабілітацыі, дык гэтага мусіцьяшчэ доўга прыдзецца чакаць у сяньняшніх умовах новага ўзмацненьня партыйнае ідэялягічнае нецярнімасьці'.
He адбылася дыскусія аб «Узвышшы», «Полымі» і «Маладняку» і ў Інстытуце Літаратуры Акадэміі Навук БССР, хоць яна таксама была абяцаная. He зрабіў гэтага і філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, які таксама мусіў-бы быць ініцыятарам падобньгх абмеркаваньняў, безь якіх немагчымы ніякі поступ уперад беларускага навуковага літаратуразнаўства.
Гэтыя паважныя навуковыя ўстановы, як і Саюз савецкіх пісьменьнікаў Беларусі, не зрабілі гэтага дзеля таго, што і не маглі зрабіць, калі прыгадаць, хто стаіць на чале іх.
Возьмем, прыкладам, дырэктара Інстытуту Літаратуры Акадэміі Навук БССР Васіля Барысенку. Гэты параўнаўча малады партыец высунуўся ў шэрагі навукоўцаў у гады сталінскага перасьледу беларускіх нацыянал-дэмакратаў. На іхных касьцёх гэты псэўданавуковец зрабіў сабе кар’еру. Калі нішчыліся кадры запраўдных акадэмікаў, прафэсараў, дасьледнікаў
1 Трэба нагадаць зноў, што гэтая кніга была выдадзена ў 1958 годзе. — Рэд.
л ітаратуры і мастацтва, на паверхню выйшла шмат шумавіньня. Варта было носьбіту партыйнага білету напісаць сякі-такі артыкул супраць нацыянал-дэмакратаў, як ён трапляў у партыйныя кадры «навукоўцаў».
Васіль Барысенка распачаў свой жыцьцёвы шлях у вёсцы ў якасыді камсамольскага актывістага. Там ён вызначыўся даносамі на вясковых «кулакоў» і старастаў. Пасьля на літаратурнымфакультэце БДУёнменшзаўсёзаймаўсяліквідацыяй сваёй няпісьменнасьці і набыцьцём культуры й ведаў. Ён больш крычаў на сходах аб розных ухілах сярод студэнтаў. На гібелі і
вылучэньнях з унівэрсытэту самастойных студэнтаў ён здабыў сабеўпартыйныхколахапініюнепахіснагазмагаразагенэраль-
ную лінію партыі. Дарма, што ніякага літаратурна-дасьледчага
таленту ён ня выявіў, аднак партыйны білетзабясьпечыўямударогу ў асьпірантуру. Там за колькі гадоў ён ня здолеў напісаць нават людзкае дысэртацыі. Але на бязьлюдзьдзі ў партыі і гэткі «спэцыялісты», як Барысенка, пачаў уважацца за фахоўца ў галіне беларускае літаратуры'.
На пачатку 30-х гадоў Беларускае дзяржаўнае выдавецтва карыстаецца ягонымі паслугамі ў якасьці палітычнага рэдактара мастацкае літаратуры. Шмат кніжак прозы і паэзіі не пабачыла сьвету ў выніку пільнасыді рэдактара Барысенкі. Каб за-
Васіль Барысенка (1904—1984)
бясьпечыць сабе рэпутацыю пільнага бальшавіка, ён «рэзаў» кнігу за кнігай, калі ў іх былі якія-небудзь адзнакі самастойнага думаньня аўтара. Ніводная кніга, адзначаная талентам,
арыгінальнасыдяй і мастацкімі вынаходніцтвамі, не прайшла да друку празь пільны зрок гэтага ахоўніка ідэялягічнае чысь-
1 Васіль Барысенка (1904—1984) скончыў БДУ ў 1929 г. У 1932—34 гг. дэкан літаратурнага факультэта Мінскага педінстытута. 3 1934 старшы навуковы супрацоўнік, з 1937 дырэктар Інстытута мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР. У 1946—73 гг. дырэктар Інстытута літаратуры АН БССР. Доктар філалагічных навук (1956), сябра-карэспандэнт АН БССР (1957), сапраўдны сябра (1969), заслужаны дзеяч навукі БССР (1974). Шчаслівы жыцьцёвы шлях хлопца з вёскі,Рэд.
ціні. На кажнай ён неадменна ставіў сваё кляймо: «Не ўхваляю».
Дзейнічаў ён паводля правіла: лепш дзесяць забараніць, чымся адну прапусьціць, а пасьля дзеля яе мець клопат, выслухоўваць дакоры, што не дагледзіў «крамолы». Гэтак ён і ўратаваў сябе на вышыні п’едэсталу зялезнага бальшавіка. Пазьней гэта забясьпечыла яму пасаду дырэктара Інстытуту Літаратуры і Мастацтва Акадэміі Навук БССР.
Але ў Інстытуце ён рабіў фактычна тое самае. Ён не дапушчаў, каб беларускае літаратуразнаўства і мастацтвазнаўства рушылі ўперад. Ён на дзесяткі гадоў расьцягнуў падрыхтову шматтомнае гісторыі беларускае літаратуры і гэтак і ня даў магчымасьці ёй выйсьці ў сьвет. Пры ім фактычна зусім была спынілася праца па гісторыі беларускага мастацтва, тэатру і г.д. Дзесяткі навуковых працаўнікоў Інстытуту больш за чвэртку веку марнатравілі сяродкі і час, а навуковых вынікаў працы ня было і на палены шэляг.
Сам Барысенка за дзесяткі гадоў напісаў толькі адну мізэрную працу пра Багушэвіча1. Яму, відайь, галава не балела за тое, што Інстытут не даваў чаканых працаў па беларускай літаратуры і мастацтву. Чым менш іх, тым лепш было для Барысенкі — менш клопатаў з ухіламі ды менш турботаў з крытыкай. Абы генэральная лінія партыі быладатрыманая ды сухім ён выходзіў з кажнае чарговае ідэялягічнае кампаніі.
У сталінскія часы такі дырэктар на чале Інстытуту якраз і быў найбольш ідэяльным з гледзішча партыі. Але дзіўным ёсьць тое, што і цяпер ён ачольвае той-жа Інстытут Літаратуры Акадэміі Навук БССР. Відаць, партыя і запраўды ня зацікаўленая ў разьвіцьці навукі на Беларусі, калі такая партыйная крэатура пакідаецца і на далей кіраваць важнейшай навукова-дасьледвальнай установай у галіне беларускае культуры.
Падобны-ж прадстаўнік новасьпечанае партыйнае эліты ў галіне літаратуразнаўства стаіць і на чале філялягічнага факультэту БДУ, дэкан Іван Гутараў. Ён таксама высунуўся на кампаніях перасьледу нацыянал-дэмакратаў. Камсамольскі, а пасьля партыйны білет забясьпечылі яму доступ у рэдакцыі газэтаў, на балонках якіх ён абліваў памыямі рознай хлусьні
1 В. В. Барысенка. Францішак Багушэвіч і праблема рэалізму ў беларускай літаратуры XIX стагоддзя. Мінск, 1957. — Рэд.
сумленных людзей навукі і літаратурнае працы. Сам Гутараў далей праз многія гады апрабаванае тэмы — Маркс, Энгельс, Ленін і Сталін аб літаратуры — ня йшоў. Начытніцтва і цытатніцтва пры поўнай адсутнасьці самастойнага думаньня — былі адзнакамі ягонае пісаніны. Будучы агентам сакрэтнае паліцыі (НКВД), Гутараў асабліва актывізаваўся ў галіне асокі. Ён адмыслова хадзіў у Дом Пісьменьніка і ў Дом Вучоных у Менску, заводзіў гутаркі, задаваў правакацыйныя пытаньні, сьведама выказваўся супраць некаторых бакоў савецкае рэчаіснасьці, каб злавіць даверлівых і неспрактыкаваных у мэтадах асокі людзей.
Шмат выкладчыкаў і студэнтаў загінулі ў выніку агентурнае дзейнасьці Гутарава.
У вайну і пасьля вайны Гутараў ужо кіруе Адзьдзелам прапаганды і агітацыі ЦК ІСП(б)Беларусі. Пазьней ён напісаў кнігу па тэорыі літаратуры і дзякуючы падтрымцы М. Лынькова выдаў яе ў Менску. Аднак «Лнтературная газета» дала ёй ацэну, як твору схалястыкі і невуцтва. Тады разгневаны аўтар піша ў рэдакцыю ліст, у якім называе аўтара рэцэнзіі «агентам замежных разведак і дывэрсантам». Так рэагаваў гэты партыйны «вучоны» на справядлівую крытыку ягоных літаратурных практыкаваньняў.
I вось, цяпер, калі ён ачольвае філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту і выкладае студэнтам літаратурную «навуку», можна добра ўявіць, які мізэрны вынік дасьледніцкае працы па беларускай літаратуры на гэтым факультэце. Ня прыходзіцца дзівіцца, што дасюль там і не адбылася вышэйзгаданая размова аб «Узвышшы» і іншых станоўчых зьявах беларускае культуры.
У Саюзе Савецкіх пісьменьнікаў Беларусі на чале стаіць такая-ж партыйная крэатура, Пятрусь Броўка1. Ён таксама толькі і дбае аб тым, каб увесь час трымаць вуха войстра і не прапусыдіць чарговага зыгзагу генэральнай лініі партыі. Аб ягоным маральным твары добра сьветчыць ягонае выступленьне на трэйцім Пленуме Саюзу Савецкіх пісьменьнікаў СССР у Маскве, калі ён з стараннасьцяй паслухмянага халуя, каб патрапіць здабыць пахвалу партыі, накінуўся з крытыкай