Доля беларускае культуры пад Саветамі 1920—1991 гг
Анатоль Тарас
Выдавец: Харвест
Памер: 336с.
Мінск 2012
НАРЫСЫ ПА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ
ДАПАМОЖНІК ДЛЯ СТУДЭНТАУ ВНУ
РЭДАКЦЫЙНЛЯ КАЛЕПЯ: Барыеенка В. В. Броўка П. У-, Льннкоў М. Ц.
ДЗЯРЖАЎНАЕ
ВУЧЭБНА-ПЕДАГАПЧНАЕ ВЫДАВЕЦТВА МІНІСТЭРСТВА АСВЕТЫ 6ССР
МІНСК 1956
Такія выданыя Дзяржаўным выдавецтвам Беларусі кнігі, як «Аб жыватворчым уплыве рускай літаратуры на беларускую літаратуру» Міхася Клімковіча або «М. Горкі і беларуская літаратура пачатку XX стагодзьдзя» Васіля Івашына і ім падобныя выданьні нагэтулькі спрошчваюць пытаньне аб уплывах расейскай літаратуры і культуры на беларускую літаратуру,
Міхась Клімковіч (1899—1954), старшыня Саюза пісьменнікаў БССР у 1939—1954 гг.
што часта мяжуюць проста з адмаўленьнем самастойнасьці і самабытнасыді апошняй.
Паводля Клімковіча выглядала, што быццам заўсёды толькі і было перайманьне ў «вялікага рускага брата». Гэтак быццам было ў часы Кіеўскай Дзяржавы, за часоў Вялікага княства Літоўскага, за часоў польскага панаваньня і ў часы пасьля далучэньня Беларусі да Расеі. I заўсёды Клімковіч называе гэты працэс «жыватворчым» уплывам і ўзаемасувязьзю рускай і беларускай літаратураў. Клімковіч пры гэтым выпушчае адваротную зьяву, калі беларускія культурныя дзеячы ўплывалі на расейскую
культуру яшчэ ў часы слаўнага Францішка Скарыны, калі расейскія першадрукары пазьней пераймалі ягоную друкарскую тэхніку і кніжную традыцыю, або ў часы цара Аляксея Міхайлавіча, калі тысячы беларускіх перасяленцаў-асьветнікаў запачаткавалі ў Маскоўскай дзяржаве тэатр, мастацтва, літаратуру і школьніцтва, аб чым сваім часам пісаў знаны вучоны П. Бязсонаў у сваёй кнізе «Беларускія песьні» (158).
Паводля Клімковіча, уся купалаўская драматургія была толькі рэхам горкаўскае драматургіі. Шляхам адшуканьня і прыстасаваньня асобных радкоў Клімковіч фактычна даводзіў несамастойнасьць беларускіх паэтаў і пісьменьнікаў. Прыкладам, ён нават у вагністых радкох Цёткі («Бо люблю я ураганы, бо я ў буры чую рай»...) вынайшоў водгук на партыйны артыкул Леніна «Партыйная арганізацыя.і партыйная літаратура».
Шляхам такіх дагматычных параўнаньняў літаратуравед Васіль Івашын у купалаўскіх «Бандароўне» і «Кургане» ўбачыў водгук на раньнія апавяданьні Максіма Горкага. Падказаныя жыцыдём «Адвечную песьню» Янкі Купалы і Багдановічавы вершы «Страцім-лебедзь» і іншыя Івашын зьвёў да горкаўскіх «Песьня аб буравесьніку» і «Песьня аб Сокалу».
Багдановічаў самастойны і глыбока-філязофскі твор «Межы» Івашын зноў-жа прыпісвае ўплыву Горкага, забываючыся, што беларуская літаратура ў васобе Дунін-Марцінкевіча, Францішка Багушэвіча і многіх іншыхтворцаўяшчэзадоўгада М. Горкага аддала нямала ўвагі гэтай тэме. Так фактычна абражаецца беларуская культура ў псэўданавуковых творах сучасных савецкіх літаратуразнаўцаў, якія, дзеля кар’ерыстычных меркаваньняў і задаваленьня, прынятае догмы аб вядучай ролі «старэйшага братняга» расейскага народу забіваюць усялякі жывы падыход да гістарычных зьяваў мінулага беларускае культуры.
Пагардай і нігілізмам да беларускае літаратуры вызначаецца і Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі. Гэта яно ня выдае твораў Максіма Гарэцкага, Францішка Аляхновіча, Алеся Гаруна, Ядвігіна Ш., Каруся Каганца, Уладзіміра Дубоўкі, Уладзіміра Жылкі, Міхася Зарэцкага, Міхайлы Грамыкі, Уладыслава Галубка і іншнх дагэтуль трыманых пад забаронаю выдатных пісьменьнікаў. Беларускую літаратуру яно выдае ў такіх малых тыражох, што часам беларускія вясковыя школы ня маюнь ніводнага паасобніка твораў беларускіх клясыкаў, што вывучаюцца ў праграмах літаратуры, як гэта здарылася з коласавай трылёгіяй «Наростанях» (159).
Але затое Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, абавязкам якога ёсьць перш-наперш клапаціцца аб выданьні кніжак на роднай мове, выдае вялізарнымі тыражамі літаратуру нарасейскай мове, накшталт раманаў лёгкага чытаньня «Трн мушкетёра», «Красное н Черное», «Консуэло», «Воспнтанне чувств», «Ярмарка тшеславня» і да г.п. Прыкладам, на адно выданьне кнігі «Капмтан Сорвн-голова» на расейскай мове Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі выдаткавала паперы гэтулькі, колькі на ўсе выданьні беларускае мастацкае арыгінальнае літаратуры за цэлы 1955 год.
Выдавецтваўпагоні за фінансавымі меркаваньнямідублюе ў значнай ступені працу маскоўскіх і ленінградзкіх выдавец-
тваў, а справу падтрыманьня і разгортваньня роднае культуры пушчае на волю лёсу. Таму беларускі чытач да сяньняшняга дня і ня мае досыць, а часам і ніякае літаратуры на роднай мове аб такіх сваіх гэроях і дзеячох, як Кастусь Каліноўскі і Францішак Скарына, аб беларускіх гарадох і гістарычных помніках, старажытным Тураве, Полацку, Слуцку, Менску, Наваградку, Горадні і інш. Затое разам з выдавецтвамі РСФСР і іншых рэспублік Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі навадняе беларускі кніжны рынак расейскімі кніжкамі і гэтым далей дапамагае справе русыфікацыі беларускага краю і народу.
Гэтак і Дзяржаўнае выдавецтва БССР становіць сабою ў значнай ступені тую-ж агульную для Савецкай Беларусі зьяву фактычнае русыфікатарскае палітыкі пад шыльдай намінальна беларускай культурнай установы.
Выснавы
Уздым нацыянальна-культурнай працы ў нашаніўскі пэрыяд (1906—1915 гг.) набыў такі шырокі характар, што з фактам культурна-творчай дзейнасьці беларускага народу пазьней мусіў лічыцца савецкі лад. Захапіўшы ўладу на Беларусі, камуністыя не адважыліся на пачатку пярэчыць нацыянальнакультурнай працы ў БССР.
Больш таго, бачачы ў нацыянальна-вызвольным руху на Беларусі праяву непераможанага стагодзьдзямі паняволеньня глыбокага нацыянальнага пачуцьця ў беларускім народзе, бальшавікі пастанавілі выкарыстаць яго ў мэтах замацаваньня развалу калішняе царскае расейскае імпэрыі, прывід якое пужаў іх на пачатку іхняга панаваньня, атаксамадля мэтаўпашырэньня рэвалюцыі ў кірунку на Захад.
Праводзячы палітыку далёкага прыцэлу, яны пайшлі на ўступкі беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі і дазволілі ёй ачоліць культурна-нацыянальнае будаўніцтва ў БССР на працягу 20-х гадоў, пакідаючы пры гэтым за сабою намінальнае кіраўніцтва агульным працэсам дзяржаўнага будаўніцтва ў савецкай Беларусі. Слабасьць камуністычнае партыі на пачатку савецкае ўлады і канцэнтрацыя ўсяе беларускае інтэлігенцыі на культурна-творчай дзялянцы спрыялі таму культурнаму рэнэсансу, які зазнала Беларусь у 20-я гады нашага веку.
Карусь Каганец (сапр. Казімер Кастравіцкі; 1868—1918)
Разбуджаныя рэвалюцыяй беларускія працоўныя гушчы паслалі на дзялянку адраджэньня роднае культуры сотні і тысячы новых талентаў, якія забясьпечылі хуткае стварэньне новых культурных і навуковых установаў і прывялі да красаваньня беларускі тэатр, малярства, скульптуру, архітэктуру, школьніцтва, вышэйшую школу, навуку і культуру наагул.
Беларускія культурныя сілы надалі гэтаму культурнаму ўздыму на Беларусі сьведама адраджэнскі характар.
Распачатае з 1930 года змаганьне партыі зь беларускім нацыянал-дэмакратычным рухам запачаткавала новы, найбольштрагічныўгісторыібеларускай культуры, пэрыяд разгрому запраўды народнага, глыбака нацыянальнага кірунку разьвіцьця беларускае культуры. Абвешчаньне нацыянал-дэмакратызму контррэвалюцыйным распачало кампанію перасьледу нацыянальнага зьместу ўва ўсіх элемэнтах беларускае культуры.
Сталінская формула культуры сацыялістычнай зьместам і толькі формаю нацыянальнай пазбавіла беларускую культуру магчымасьці ісьці сваімі самабытнымі шляхамі і разьвівацца згодна вымогаў нацыянальнае псыхікі. Забарона арыентацыі на Захад і мусовы зваротдаўзораўчырвонае Масквы канчальна выбівае зь беларускае культуры ейны нацыянальна-беларускі дух. Тэрор 1930, 1933, 1936—1938 гг., масавыя арышты і высылкі беларускіх творчых сілаў зь Беларусі абяскровілі беларускую літаратуру, мастацтва і навуку.
Гэты пагром на беларускую культуру ў 30-х гадох пярэчыў бальшавіцкім абвешчаньням аб вольным разьвіцьці ўсіх нацыянальных культураў у СССР і выяўляў з усёй нагляднасьцяй таталітарны характар іхняе дыктатуры. Тое, што ўцалела ад гэтага пагрому, ужо станавілася на службу Саветам і ўкладалася ў прынятую формулў сацыялістычнай культуры, нацыянальнай толькі паводля моўных адзнакаў.
Адылі, калі бальшавіком пачала пагражаць небясьпека заламаньня іхняга ладу, а інтэрнацыянальныя лёзунгі збанкрутавалі ў першыя-ж дні вайны 1941—1945 гг., яны зноў пастанавілі экспляатаваць нацыянальныя лёзунгі. Пачаліся ўступкі і беларускай культуры. Зноў было дазволена гаварынь аб слаўным мінулым Беларусі і ейных гэроях. Калішняе змаганьне Беларусі за незалежнасьць цяпер пачало служыць мэтам патрыятычнага ўздыму ў змаганьні супраць нямецкафашыстаўскай навалы. Паэты і пісьменьнікі зьвярнуліся да мінулага, як да крыніцы высокіх патрыятычных пачуцьцяў. Мастакі стварылі вобразы старажытных беларускіх князёў. Зноў ідэялізуюцца аблаяныя ў 30-х гадох беларускі першадрукар Францішак Скарына і правадыр паўстаньня 1863 году Кастусь Каліноўскі, a К. Буйла, А. Бялевіч, П. Броўка і іншыя паэты пішуць патрыятычныя паэмы аб Беларусі.
Аднак кампанія змаганьня зь ідэялягічнымі ўхіламі ў часы жданаўскае рэакцыі 1947—1948 гг. і пазьней, зводзяць на нішто гэтыя палёгкі. Сталінская кананізацыя заводзіць беларускую культуру ў сьляпы завулак амярцьвеньня.
Абвешчанае пасьля сьмерці Сталіна змаганьне з культам асобы, прынёсшы сякія-такія палёгкі ў галіне культурнатворчай дзейнасьці, перашкодзіла, аднак, выйсьці з гэтага тупіковага стану, бо адразу-ж накінула ўсёй савецкай культуры новую форму кананізацыі — самое партыі і ейнага г.зв. «калектыўнага кіраўніцтва». Літаратура, мастацтва і навука пачалі запаўняцца праслаўленьнямі новага ідалу — «мудрага» кіраўніцтва камуністычнае партыі. Адзін канон зьмяніўся на іншы, але сутнасьць сыстэмы ідалапаклоньніцтва і кананізаваньня фэтышу не зьмянілася.
Беларуская культура па-ранейшаму мусіць марнець у стане амярцьвеньня дзеля адсутнасьці свабоды думкі і творчасьці. Абавязковасьць афіцыйнае догмы марксізму-ленінізму ды прынцыпу партыйнасьці не дазваляе аб’ектыўнага падыходу да зьяваў рэчаіснасьці і робіць культуру прыладзьдзем партыйнае палітыкі.
Праўда, сутыкненьне беларускага творчага гэнія з удушлівымі савецкімі канонамі часта дае перамогу першаму. I тады мы маем праявы сьвежагабеларускагадачыненьняда адмоўнае савецкае рэчаіснасьці, як гэта было ў аповесьці Янкі Брыля «На Быстранцы», у п’есе Андрэя Макаёнка «Выбачайце, калі ла-