Доля беларускае культуры пад Саветамі 1920—1991 гг
Анатоль Тарас
Выдавец: Харвест
Памер: 336с.
Мінск 2012
Палітычны тэрор на Беларусі ўзмацніўся ў 1947—1948 гг. У гэты перыяд асаблівы націск рабіўся на «ачышчэнне» партыі ад заходніх уплываў. Такая акцыя, на думку некаторых крамлёўскіх дзеячоў, была неабходнай у найбуйнейшых заходніх рэспубліках СССР — на Беларусі і Ўкраіне. У апошнія гады ўладарання Сталіна беларуская інтэлігенцыя пастаянна абвінавачвалася ў «нацыяналізме», «спробах адмежавання беларускай нацыянальнай культуры ад рускага народа» і іншых злачынствах3.
Крытыцы падвергнуўся Саюз пісьменнікаў Беларусі. У рэзалюцыі ЦК ВКП(б) аб працы ЦК КП(б) Беларусі 1947 г. (студзень) сцвярджалася, што «адсутнасць прынцыповай бальшавіцкай крытыкі твораў беларускіх пісьменнікаў, усхваленне слабых у мастацкіх адносінах твораў і замоўчванне памылак у творчасці пісьменнікаў прывялі да з’яўлення безыдэй-
1 КПСС в резолюцнях м решеннях сьездов, конференцнй н пленумов ЦК. Т. 2. М„ 1970. С. 1039.
2 Тамсама. С. 1030.
3 Грашенков РІ.Н. йтогн XIX сьезда КП(б)Б н задачн АН БССР // РІзвестня Академнн Наук БССР. 1949. № 2. С. 8.
ных і памылковых твораў, якія няправільна адлюстроўваюць савецкую рэчаіснасць і барацьбу беларускіх партызан»1.
Сістэматычная і масіраваная атака на культуру пад лозунгам барацьбы з касмапалітызмам прывяла ва ўмовах СССР да гларыфікацыі рускага шавінізму, а ў ідэалагічнай сферы перамога над Германіяй выклікала квазіпатрыятычныя настроі, набліжаныя да рускага нацыяналізму. Характэрным у гэтым плане з’яўляецца выказванне А. Жданава ў ягоным дакладзе «Аб часопісах “Звезда” і “Ленйнград”»:
«Где вы найдете такой народ н такую страну, как у нас? Где вы найдете столь выдаюшнеся качества людей, какне прояввл наш советсквй народ в Велвкой Отечественной войне й какне он каждый день проявляет в трудовых делах, перейдя к мйрному развйтвю й восстановленйю хозяйства й культуры! Мы сегодня не те, что былв вчера, й завтра будем не темй, что былв сегодня. Мы уже не те русскве, какнмн былв до 1917 года, й Русь у нас уже не та, й характер у нас не тот»2.
Сталін жа казаў прама, што рускі народ «з’яўляецца найбольш выдатнай нацыяй з усіх нацый, уваходзячых у склад Савецкага Саюза»3. Абвяшчалася таксама, што руская мова — «вялікая, багатая і магутная» — у хуткім часе стане асноўным сродкам зносін усяго прагрэсіўнага свету. Яе акрэслівалі як «прыладу самай перадавой у свеце культуры», мову «прагрэсу»4. У палове 1950-х гадоў руская мова канчаткова замацавала ў Савецкім Саюзе сваё прывілеяванае становішча. Больш за 67 % усіх газет, 80 % кніг і каля 90 % часопісаў выходзіла ў тыя часы на рускай мове5.
Гэтая тэндэнцыя захавалася і ў наступных дзесяцігоддзях, а на Беларусі праявілася асабліва моцна. Паказчыкам працэсу дэнацыяналізацыі можа служыць сталае змяншэнне лічбы беларускамоўных выданняў у адносінах да агульнай іх лічбы ў рэспубліцы. У 1960 годзе тыраж беларускіх кніжных выданняў
1 КПСС врезолюцпях н решеннях сьездов, конференцпй н пленумов ЦК. Т. 8. М, 1985. С. 83-84.
2 Жданаў А. Аб часопісах «Звезда» і «Ленннград» (Скарочаная і абагульненая стэнаграма даклада на сходзе партыйнага актыву і на сходзе пісьменнікаў у Ленінградзе). Мп., 1946. С. 35.
3 Сталін I. Аб Вялікай Айчыннай вайне Савецкага Саюза. Мн., 1948. С. 160.
4 Ломтев Г.П. 14.В. Сталнн оразвмтнп нацнональныхязыков вэпоху соцналнзма// «Вопросы фнлософнн». 1949, № 2. С. 136.
5 Armstrong J. A. Ideology, Politics and Government in the Soviet Union. New York, 1962. P. 116.
складаў 7,2 % ад агульнай выдавецкай прадукцыі БССР, а ў 1985 г.— толькі 4,9 %'.
Разам з абгрунтаваннем кіраўнічай ролі, што прыпісвалася рускаму народу, у гэты ж самы час была зроблена спроба канчатковай культурнай асіміляцыі народаў СССР. Мовы нацыянальных меншасцей павінны былі апісваць свет сацыялістычпага рэалізму, а магчымасці перадачы традыцый, уласцівых дадзенаму народу, былі выключаны або зведзены да мінімуму. Таму новая мадэль «сацыялістычнай культуры» прымушала нацыянальнасці да капіравання адзінага культурнага ўзору пры захаванні слоўнай нацыянальнай формы. Паводле савецкай камуністычнай тэорыі, працэс «зліцця» народаў Савецкага Саюза ў гэтак званы «савецкі народ» адбываўся на падставе ўзаемнага злучэння нацыянальных элементаў усіх народаў, што жылі ў СССР, і фарміравання новых, агульных для гэтых нацыянальнасцей элементаў і рыс.
У сапраўднасці гэты працэс адбываўся выключна на рускай нацыянальнай базе — фундаменце расійскай гісторыі, культуры, мовы і нават рускага патрыятызму. Такім чынам, адбывалася фактычна не сціранне розніц паміж народамі СССР і стварэнне на іх аснове новай «сацыялістычнай нацыі», а працэс інтэгральнай русіфікацыі ўсіх нярускіх народаў Савецкага Саюза. Дамінаванне рускага народа абгрунтоўвалася пры гэтым яго вышэйшым цывілізацыйным узроўнем, што нёс асіміляваным народам прагрэс.
Ініцыяваная XX з’ездам КПСС адносная дэсталінізацыя спрыяла развіццю літаратуры і мастацтва. Упершыню з 1920-х гадоў былі арганізаваны выставы сучаснага мастацтва, з’явілася шмат перакладаў сучаснай замежнай літаратуры, а сучасная замежная музыка перастала лічыцца праявай варожай імперыялістычнай ідэалогіі. Пасляз’ездаўская адліга прынесла плён у кінематаграфіі.
Адным з наступстваў адлігі была крытыка сталінскага апартунізму ў палітыцы і грамадскім жыцці. Культура рэагавала на гэтыя працэсы надзвычай востра і аператыўна, сама выступаючы часам у ролі ініцыятара і выкрывальніка. Часта парушаемая, гэтая праблема спараджала клапатлівыя для самой кіруючай камуністычнай партыі асацыяцыі.
I Народное хозяйство Белорусской ССР в 1985 г.: Стат. ежегодннк, ЦСУ БССР. Мн„ 1986. С. 162.
Заўважыўшынебяспеку, што зыходзілаззанадтадапытлівага роздуму над генезісам сталінізму, улады затрымалі працэс адлігі ўжоўсярэдзіне 60-х гадоў. Яны надалей імкнулісядападпарадкавання сабе ўсяго абшару грамадскага жыцця, намагаючыся выканаць патрабаванні новай праграмы КПСС, у якой гаварылася, што ідэалагічныя і культурныя ўмовы перамогі камунізма патрабуюць правядзення «заключнага этапа культурнай рэвалюцыі»1.
У 1960-я гады ўзрастае таксама роля інстытуцыянальных творчых саюзаў як прылады ўлады, рэгламентуючай дзейнасць інтэлігенцыі. Гэтыя аб’яднанні ўсё часцей прымяняюць адміністратыўныя метады кіравання і паступова страчваюць творчы характар.
Для культурнага жыцця Беларусі хрушчоўская адліга мела спрэчныя наступствы. 3 аднаго боку, пашырыліся межы ўнутранай свабоды творчасці, а з другога — узрастаючы нонканфармізм ствараў новыя падзелы, паглыбляў прорву паміж уладай і культурай.
* * *
Перыяд 1960—1980-х гадоў стаў апагеем бюракратызацыі культуры. Ёйусёчасцейдавалісязаказы палітычнагахарактару. Ужо сам удзел у рэалізацыі гэтых заказаў падрываў аўтарытэт творцы, да якога ўлады ставіліся выключна як да сродка іх падтрымкі і ўсхвалення. Сакратар ЦК КПСС Л. Ільічоў гаварыў у 1962 годзе:
«Распрацаваная намі праграма ідэалагічнага наступлення ахоплівае ўсё, што тычыцца чалавека, а паколькі мы не мусім абараняцца, мы павінны атакаваць усе адрэзкі нашага жыцця, найбольш схаваныя закуткі чалавечага мыслення пры дапамозе ўсіх даступных сродкаў, г. зн. радыё, тэлебачання, кіно, тэатра, паэзіі, музыкі і г. д.»2
Партыя ажыццяўляла цэнтральнае кіраўніцтва і кантроль асноўных сфер жыцця грамадства, манапалізавала ўсе найбольш эфектыўныя сродкі сацыяльных кантактаў у ім. У грамадскім жыцці яе мэтай было навязванне крайне дагматычнай ідэалогіі, якая аказвала велізарны ўплыў на ўсе збольшага значныя праявы сімвалічнай культуры.
1 Программа КПСС. М„ 1961. С. 26-27.
2 AAN, СА КС PZPR, sygn. 237/V111-461, k. 128.
У галіне міжнароднага культурнага абмену гэта прывяло да поўнага апанавання культурных інстытутаў партыйнадзяржаўнымі структурамі, кантралявання імі культуратворных працэсаў і падпарадкавання іх палітычным мэтам. Пра адназначна скіраваны характар дзейнасці КПСС на гэтым адрэзку сведчаць яе дэрэктывы, датычныя мэтаў культурных кантактаў з замежжам. Напрыклад, у тайных інструкцыях ЦК 1960— 1970-х гадоў Дзяржаўнаму камітэту пры Савеце Міністраў СССР па культурных сувязях з замежнымі краінамі гаварылася прама, што культурныя сувязі з замежжам мусяць быць падпарадкаваны ўзмацненню палітычнага і ідэалагічнага ўздзеяння СССР на вонкавы свет. Пры гэтым прапанавалася звярнуць увагу на актыўную прапаганду «праз каналы культурных дачыненняў» дасягненняў палітыкі СССР, пераваг сацыялізма над капіталізмам. Меліся на ўвазе, у прыватнасці, наступныя мерапрыемствы: дні культуры, фестывалі, мастацкі абмен, прапагандаванне савецкага мастацтва, міжнародныя кантакты творчых саюзаў і культурных устаноў1.
Асаблівую ролю ў культурным жыцці пачалі адыграваць органы бяспекі. Ідэалагічны аддзел ЦК КПСС пільна кантраляваў усе галіны культуры, спрабуючы максімальна прыстасаваць іх да бягучых палітычных патрэб. Тагачасны партыйны ідэолаг Беларусі С. Паўлаў пісаў у 1970-я гады:
«У сваіх планах “крыжовага паходу” супраць першай краіны сацыялізма ідэалагічныя дыверсанты вялікае месца адводзяць савецкай Беларусі. Маецца на ўвазе перш за ўсё яе геаграфічнае становішча. Рэспубліка з’яўляецца заходнімі варотамі нашай краіны»2.
Дзве заходнія вобласці Беларусі, Гродзенская і Брэсцкая, былі ператвораны ў своеасаблівы санітарны кардон, дзе грамадскае і культурнае жыццё было дашчэнту русіфікавана.
Калі на пачатку 1980-х гадоў у Польшчы паўстала «Салідарнасць», наступіла імклівая дэмакратызацыя грамадскага жыцця і былі ліквідаваны шматлікія ідэалагічныя і цэнзурныя абмежаванні ў галіне культуры, гэта выклікала супрацьдзеянне «польскай заразе» з боку ўладаў СССР — больш строгі кантроль на мяжы з ПНР, абмежаванне да мінімуму патока інфармацыі
1 НАРБ, ф. 4, воп. 62, спр. 701, а. 187—195.
2 Паўлаў С. Стратэгія і анатомія хлусні // «Полымя». 1970. № 8. С. 162.
і перамяшчэння людзей. Прыкладам, у кастрычніку 1980 года, нягледзячы на бурлівыя падзеі ў суседняй краіне, цягам усяго месяца савецкая прэса не змяшчала аніякай інфармацыі аб Польшчы, за выключэннем кароткага ўпамінання пра конкурс ім. Ф. Шапэна ў Варшаве1. На Беларусі была анулявана падпіска на польскую прэсу, адменены выставы польскай кнігі, з бібліятэчных каталогаў былі выключаны прозвішчы польскіх аўтараў, якія падтрымлівалі «Салідарнасць». На паседжанні Палітбюро ЦК КПСС 2красавіка 1981 года Ю. Андропаў папярэджваў: