Доля беларускае культуры пад Саветамі 1920—1991 гг  Анатоль Тарас

Доля беларускае культуры пад Саветамі 1920—1991 гг

Анатоль Тарас

Выдавец: Харвест
Памер: 336с.
Мінск 2012
102.31 МБ
150.	Аб стане і мерах палепшаньня выкладаньня беларускай і рускай моваў і літаратуры ў школах рэспублікі. «Комуніст Беларусі», 1957, № 5, с. 70-74.
151.	Тамсама, с. 71.
152.	Т. Горбунов. За дальнейшнй расцвет соцналмстмческой культуры Советской Белорусснп. «Коммунпст», 1954, № 12 (август), с. 61-74.
153.	Тамсама, с. 73.
154.	Тамсама.
155.	Ц. Гарбуноў. Магутная жыцьцёвая сіла ленінскай нацыянальнай палітыкі. «Комуніст Беларусі», 1957, № 4 (красавік), с. 8—22.
156.	Тамсама, с. 17—18.
157.	Ст. Станкевіч. Купала праўдзівы й Купала схвальшаваны. «Беларускі Зборнік» Інстытуту для вывучэньня СССР, кніга 4, Мюнхэн, 1956, с. 45—46, 49, 66.
158.	П. Безсонов. Белорусскме песнн с подробнымн обьясненнямн нх творчества н языка, с очерком народного обряда, обычая н всегобыта. Москва, 1871, с. 103.
159.	«Літаратура і мастацтва», 26 лютага 1958 г.
ЧАСТКА II
ПЕРЫЯД 1958-1991 гг.
САЦЫЯЛЬНА-ПАЛІТЫЧНЫЯ ЎМОВЫ ФУНКЦЫЯНАВАННЯ КУЛЬТУРЫ Ў САВЕЦКАЙ БЕЛАРУСІ
Нацыянальная культура — з’ява надзвычай трывалая. Гісторыя шмат якіх народаў даводзіць, што яны захаваліся толькі дзякуючы сваёй культуры, часам ва ўмовах суровага прыгнёту і нават вынішчэння чужынскай уладай.
Складанасці гістарычнага развіцця прывялі да таго, што ў свядомасці еўрапейскіх народаў угрунтавалася своеасаблівая ацэначная шкала нацыянальных культур, паводле якой яны падзяляюцца на больш і менш развітыя. Цягам стагоддзяў гэта было крыніцай узаемных прадузятасцей і стэрэатыпаў. У сваю чаргу стаўленне з павагай да іншай традыцыі заўсёды спрыяла знаходжанню супольных элементаў у агульначалавечым вымярэнні.
Аутэнтычнае супрацоўніцтва і культурны абмен патрабуюць свабодных кантактаў і доступу да інфармацыі, як і пэўнай інстытуцыяналізацыі гэтага працэсу. У існуючай дасюль міжнароднай практыцы культурных адносін можна вылучыць два іх асноўныя тыпы.
Першы зыходзіць з аддзялення адно ад аднаго дзяржаўнапалітычных і культурных міжнародных дачыненняў, якія трактуюцца паасобку. У гэтым выпадку першапланавай становіцца тэндэнцыя да больш шырокага разумення культуры як
1	Фрагменты з кнігі: Вашкевіч Ю. Беларуска-польскія культурныя сувязі ў 1945-1991 гг. Мінск, 2004.
універсальнай вартасці, а міжнародныя культурныя адносіны выходзяць па-за спецыфіку замежнай палітыкі дзяржаў. Такі тып узаемадзеяння характэрны для адкрытых грамадстваў, якія функцыянуюць ва ўмовах дэмакратычных дзяржаў.
Другі тып культурных зносін праяўляецца у трактоўцы іх як неад’емнай часткі дзяржаўных міжнародных зносін, што падразумявае вужэйшае разуменне культуры, якая ў гэтым выпадку непазбежна зводзіцца да аднаго з элементаў замежнай палітыкі дзяржавы. У гэтым выпадку яна носіць больш інструментальны характар і ў меншай ступені лічыцца самастойным чыннікам.
Інструментальная трактоўка культуры яшчэ больш узмацняеццаўтаталітарныхдзяржавах. Класічны ўзортакогатыпу — СССР, які быў ідэалагічнай дзяржавай, таму што кіраўніцтва Савецкага Саюза бачыла ў ідэалагічным націску на грамадства неабходную ўмову захавання свайго панавання. 3 гэтай мэтай савецкі таталітарызм стварыў сістэму кантролю і забарон, якія не мелі аналагаў у гісторыі, устанаўліваючы манаполію на ўсе без выключэння формы калектыўнай свядомасці. Прымяняліся таксама найбольш рафінаваныя метады ўздзеяння на творцаў і развіццё культурнага жыцця. Кантраляваліся не толькі словы, але і бачанні, мастацкія інтэрпрэтацыі, нават інтанацыі і іншыя сродкі выяўлення.
Найважнейшым звяном у рэгулюючым ланцугу была дзейнасць камуністычнай партыі, вышэйшых і мясцовых дзяржаўных органаў, якія прысвойвалі сабе прывілеі, правы і прэрагатывы ва ўсіх сферах жыцця асобы і грамадства. Культура была адным з элементаў апраўдання і падтрымання ладу, а тыя трансфармацыі, што ў ёй адбываліся, падпарадкоўваліся спецыфічным функцыям камуністычнага грамадства. Гэта быў свядомы і мэтанакіраваны працэс фарміравання чалавека і чалавечай супольнасці згодна з арыенцірамі і пастулатамі марксісцка-ленінскай дактрыны, а ідэя новага чалавека была краевуголыіым камянём гэтага ладу. Таму ўсеахопная індактрынацыя грамадзян з мэтай стварэння адпаведнага ўнутрыпалітычнага клімату ў краіне была звычайнай практыкай у СССР.
Другой прычынай прымусовага навязвання марксісцкаленінскай дактрыны былі засцярогі перад неабмежаванай канкурэнцыяй ідэй, свабодным абменам інфармацыяй. Згодна з гэтым літаратура і мастацтва павінны былі выконваць дапа-
можную ролю, цалкам падпарадкаваную ідэалогіі. Гэтадатычыла дзяржаў, залежных ад СССР як у палітычна-гаспадарчай сферы, так і ў сацыяльна-культурнай.
3 1920-х гадоў развіццё культуры на Беларусі цалкам адбывалася ў рэчышчы «савецкай сацыялістычнай культуры БССР». Сённяшнія беларускія навуковыя падыходы, якія датычаць савецкагаперыядуразвіцця нашайкультуры, можназвесцідадзвюх асноўных супрацьлеглых ацэнак. Адны схіляюцца да трактоўкі гэтага перыяду як перапынку ў нармальным ходзе гісторыі Беларусі, іншыя лічаць існаванне БССР цалкам нармальным перыядам нацыянальнай мінуўшчыны. На нашу думку, аніводзін з гэтых бакоў не мае рацыі, бо атаясамлівае ацэнку гістарычнага развіцця Беларусі з ацэнкай яе палітычнай сістэмы.
Трэба ўлічваць, што нават найбольш таталітарная сістэма не ў стане ахапіць усе працэсы, што адбываюцца на кантраляваным ёю абшары. Гэтыя працэсы могуць мець прычыны, якія не паддаюцца кантролю дзяржавы і пазбягаюць яго. Некаторыя з іх маюць доўгую традыцыю, іншыя з’яўляюцца вынікам агульнасусветнага цывілізацыйнага развіцця. Гэтыя працэсы палітычная сістэма можа прыспешваць або затрымліваць, не ўплываючы на сам факт іх існавання. Тое, што ў СССР, нягледзячы на яго квазідзяржаўны характар, адбываліся культурастваральныя працэсы, якія пакінулі пасля сябе варты ўвагі даробак, служыць доказам гэтага.
Дзесяцігоддзе 1945—1955 было перыядам асабліва шчыльнага закрыцця межаў і спынення ўсялякіх кантактаў СССР з вонкавым светам. Гэта было выклікана не толькі тым, што на гэтыя гады прыпадае начатак «халоднай вайны». Справа была ў гюўнай ізаляцыі насельніцтва ад заходніх уплываў, якія пачалі пранікаць у герметычна замкнёную краіну.
Другая суветная вайна прымусіла ўлады СССР да пэўнага аслаблення ідэалагічнагарэжыму, босутыкненнезгітлерызмам стварыла смяротную пагрозу сталінскай дыктатуры. У выключных умовах вайны ў краіне адрадзіліся традыцыйныя чалавечыя пачуцці, а сярод іх і сапраўдны патрыятызм. Вайна часова разбурыла існуючыя межы, і мільёны савецкіх грамадзян мелі магчымасць на прыкладзе нават паўразбуранай Эўропы скласці асабістае ўражанне адносна ўзроўню цывілізацыі, ад якой яны былі дагэтуль адгароджаны непранікальнай «жалезнай заслонай». Тых, якія вярнуліся дадому, нялёгка ўжо было перарабіць
у новых савецкіх людзей. Усё гэта ўзбудзіла трывогу Крамля, таму закрыццё межаў са знешнім светам наступіла вельмі хутка. Практычна адразу пасля заканчэння вайны адбылося вяртаннедастану «шчыльнасці», які існаваўда 1939 года.
Існавалі таксама чыста ўнутраныя прычыны занепакоенасці ўлад. Пасля вайны ў краіне, перажыўшай трагічныя часы, сярод змучаных пачварнасцямі генацыду жыхароў хутка пачала ўзрастаць цікавасць да культурных каштоўнасцей. Гэта супала з настроямі дзеячоў культуры, у якіх драматычныя перыпетыі чалавечага жыцця, абвостраныя вайной, абудзілі новыя творчыя сілы.
Ажыўленне культурнага жыцця непазбежна выклікала з’яўленне крытычнай думкі, якую было цяжка кантраляваць. Менавіта гэтага асцерагалася сталінскае кіраўніцтва.
У 1946 годзе пачаўся наступ супраць усіх праяў аўтаноміі культуры. Правядзенне самой кампаніі звязана з імем Андрэя Жданава, таму ў апісаннях гэтага перыяду яна акрэсліваецца як «жданаўшчына», хаця думкі, выказаныя ім у прамовах і ацэнках, не былі яго асабістымі. Іх сапраўдным інспіратарам быў Сталін, а ў некаторых, найбольш важных выпадках, яны пацвярджаліся спецыяльнымі партыйнымі пастановамі.
Шмат якіх творцаў абвінавачвалі ў празмерным нізкапаклонстве перад Захадам і, у выніку, у «касмапалітызме». Першымі падвергліся атацы літаратура, кіно, тэатр, г. зн. тыя сферы культуры СССР, якія ў 1946 годзе былі найбольш даступныя для шырокіх мас. Пад агонь крытыкі трапілатаксама музыка'. Усе вядомыя тагачасныя кампазітары: С. Пракоф’еў, Дз. Шастаковіч, А. Хачатуран, М. Мяскоўскі адчулі на сабе цяжар «разоблаченнй» і абвінавачванняў у «фармалізме»2. Ім раілі чэрпаць натхненне з пайбольш папулярных народных мелодый, паколькі існавалі асцярогі, што мова музыкі, менш зразумелая для шырокіх колаў 1 таму ацэненая як «фармалістычная», можа ўтрымоўваць у сабе непажаданыя намёкі.
Крытыкаваліся таксама вядомыя кінарэжысёры — С. Эйзенштэйн, У. Пудаўкін, Г. Козінцаў, Л. Траўберг5. Тэатры абві-
1 Развнвать н совершенствовать советскую музыку (К выходу сборннка «Совешанне деятелей советской музыкм в ЦК ВКП(б) // «Большевнк». 1948. № 6. С. 62— 67.
2 Об опере «Велнкая дружба» В. Мураделм: Постановленне ЦК ВКП(б) от 10 февраля 1948 г. // «Большевнк». 1948. № 3. С. 10—14.
3 Сучков Б. Протнв безыдейных н фальшнвых кннофнльмов // «Правда». 1946.
11 сент.(№ 216). С. 2.
навачваліся ў пастаноўцы спектакляў замежных аўтараў, якія нібыта маглі заразіць свядомасць грамадзян варожымі савецкаму грамадству ідэямі'.
Найбольш знішчальнай была першая хваля крытыкі, якая ахапіла галіну літаратуры. Прычынай стала публікацыя ў літаратурных часопісах «Звезда» і «Ленннград» твораў двух выдатных аўтараў — Анны Ахматавай і Міхаіла Зошчанкі, якія абвінавачваліся ў«нізкапаклонстве»перадзаходнееўрапейскім дэкадэнцтвам. Задача савецкай літаратуры, як сцвярджалася ў рашэнні, прысвечаным пісьменнікам, заключаецца ў тым, каб дапамагаць дзяржаве ў справе правільнага выхавання моладзі2. Канкрэтызацыя гэтай задачы зводзілася да таго, каб літаратура, мастацтва і культура ў цэлым дапамагалі партыі. Ставілася патрабаванне, каб мастацтва прадстаўляла жыццё, рэкамендавалася яшчэ больш ўмацоўваць шчыльную сувязь з народам.
Партыя не апелявала да свабоднай волі творцаў, а указвала на тое, што павінна было з’яўляцца іх бясспрэчным абавязкам адносна існуючага ладу — прапагандаванне даступнымі ім сродкамі мастацкай мовы афіцыяльна адобранай ідэалагічнапалітычнай дактрыны.