Доля беларускае культуры пад Саветамі 1920—1991 гг
Анатоль Тарас
Выдавец: Харвест
Памер: 336с.
Мінск 2012
Нічога агульнага з нацыя-
Іван Шамякін (1921—2004)
нальнай літаратурай ня маюць і такія найноўшыя раманы, як «Крыніцы» Івана Шамякіна і «К.алі зьліваюцца рэкі» Пятруся Броўкі. Абодвы раманы былі напісаныя ў вадказ на чарговыя партыйныя палітычныя кампаніі. «Крыніцы» напісаны на тэму, выкліканую кампаніяй умацаваньня калгасаў, а «Калі зьліваюццарэкі» — натэмудружбы народаў. Зьяўляючыся прадуктам адзяржаўленага творства, яны менш за ўсё адзначаюцца якімі-небудзь нацыянальнымі рысамі, апрача зьбяднелае і стандартызаванае беларускае мовы. Прапагандовыя мэты гэтак зьбяднілі зьмест гэтых твораў, што далей атоесамліваньня партыйнай лініі з крыніцамі нібыта народнага жыцьця і прапісных праўдаў праклямаванае дружбы народаў творы гэтыя ня йдуць. Уся іхняя «мудрасьць» вычэрпваецца чарговай
партыйнай пастановай.
Казённае маралізаваньне, ілжывая павучальнасьць гэтак абмежавалі мастацкія выдумкі аўтараў, што ўсе пэрсанажы,
ня гледзячы на розьніцу веку і становішча, ад інтэлігентаў да простых калгасьнікаў, як галасьнікі партыйнае палітыкі падобныя адзін на другога як тыя тэлеграфічныя слупы. Стандартызаваны тып гэроя робіць гэтыя творы аднакаляровымі плякатамі і зводзіць на нішто спробы стварыць шырокія эпічныя палотны. Іх роля, як ілюстратараў палітычных лёзунгаў, настолькі відавочная, што ў кажнага высокакультурнага чытача яны толькі выклічуць адштурхоўваньне ад савецкае літаратуры.
Нездарма газэта «Літаратура і мастацтва» вельмі часта скардзіцца на абыякавыя дачыненьні да савецкае літаратуры з боку кніжных магазынаў, бібліятэкаў, дамоў культуры і самога чытача. Цяжка змусіць апошняга да выявы зацікаўленасьці, калі савецкая літаратура ўсё яшчэ прадаўжае кармінь чытача эпігоннымі скарынкамі прапіснога партыйнага думаньня.
Іншай выявай намінальнасьці дазвалянай у Беларусі нацыянальнай формы будзе хвалыпаваньне і абкраданьне беларускай клясычнай спадчыны, выхалашчваньня зь яе ўсяго, што становіць лепшыя ўзоры беларускага культурнага творства. Да сяньняшняга дня сярод рэгабілітаваных няма такіх
Манумэнт Сталіну на Цэнтральнай плошчы ў Менску. Аўтары 3. Азгур, А. Бэмбэль, А. Глебаў, С. Селіханаў.
імёнаў, як Мікола Азбукін, Францішак Аляхновіч, Адам Бабарэка, Антон Баліцкі, Алесь Гарун, Уладзімір Жылка, Усевалад Ігнатоўскі, Карусь Каганец, Лукаш Калюга, Фэлікс Купцэвіч, Вацлаў Ластоўскі, Язэп Лёсік, Андрэй Мрый, Аркадзь Смоліч, Ядвігін Ш. (Лявіцкі) і іншых выдатных дзеячоў і творцаў беларускае культуры.
А дазволеныя аўтары ў выданьнях быццам поўных збораў твораў пазбаўляюцца часта лепшых твораў і цэлых кніжак. Шасьцітомнік Янкі Купалы, выданы ў Менску ў першай палове 1950-х гадоў Акадэміяй Навук БССР, Інстытутам літаратуры пад кіраўніцтвам В. Барысенкі, не далічвае трох вершаў з «Жалейкі», 7 вершаў з «Гусьляра», аж 51 верш із зборніка «Шляхам жыцьця», 55 вершаў із «Спадчыны» і 9 вершаў з «Безназоўнага». Цалкам — 125 твораў! (157). Дагэтуль хаваецца ад народу купалаўская вялікая п’еса «Тутэйшыя», купалаўскія запальныя творы на нацыянальна-вызвольныя тэмы — «Ворагам беларушчыны», «Дзесяць асінавых кольляў», «Забраны край», «Каб», «Казка аб песьні», «Крыўда», «Маладая Беларусь», «На сход», «Паўстань, з народу нашага прарок», «Паяжджане», «Перад будучыняй», «Перад вісельняй», «Прарок», «Роднае слова», «Свайму народу», «Ужо днее», «Царскія дары», «Цару неба і зямлі», «Я ад вас далёка» і шмат іншых твораў найвялікшага беларускага паэты. Найлепшая, найбольш насычаная нацыянальна-вызвольнымі настроямі частка купалаўскае спадчыны бессаромна замоўчваецца і трымаецца недаступнай для народу.
Выдаючы выбраныя творы Максіма Багдановіча і ўлучыўшы туды ўсю лірыку паэты, зь яе вылучылі, аднак, адзін зь лепшых твораў — «Пагоню». Таму чытач не прачытае такіх ваяўнічых нацыянальных радкоў, што завуць Беларусь вызваляцца з-пад чужога ярма і поўныя гневу супраць рэнэгатаў свайго народу.
3 назову вершу «Ліст да Вацлава Ластоўскага» выдаўцырэдактары ўдасужыліся выкінуць імя выдатнага беларускага пісьменьніка і дзеяча нашаніўскага і пазьнейшага часу, Вацлава Ластоўскага. Чытач мусіць зьвярнуцца да Поўнага Збору Твораў Максіма Багдановіча, выдадзенага Беларускай Акадэміяй Навук у Менску ў 1927—1928 гг., каб зразумець, што значыць зварот «Вацлаве», якім пачынаецца гэты твор. А між іншым Вацлаў Ластоўскі якраз і быў першым, хто належна
ацаніў творы Максіма Багдановіча ў рэдакцыі «Нашай Нівы» і зрабіў усё, каб яны пабачылі сьвет. Без імя Ластоўскага чытач пазбаўляецца ключа, важнага для зразуменьня творчасыді Багдановіча, ня кажучы ўжо аб тым, што паэта пазбаўляецца права выяўленьня свае ўдзячнасьці таму, каму ў шмат чым быў абавязаны творча.
Шасьцітомны збор твораў Кузьмы Чорнага таксама ня ўлучае аднаго зь першых раманаў гэтага выдатнага беларускага празаіка — раману «Сястра», што друкаваўся на балонках часапіса «Узвышша» ў 1927—1928 гг. А раман «Зямля» пазбаўлены выдаўцамі цудоўнага эпіграфу зь вершу Язэпа Пушчы:
У прасторы зоры лушчаць
Сузор’яў срэбра-стынь.
Лясы, дубровы, пушчы
Вартуюць нашу сінь.
3 раману «Ідзі, ідзі» К. Чорнага і «Язэп Крушынскі» 3. Бядулі выкінулі колькі ідэялягічна спрэчных частак. Страшэнна абрэзалі літаратурную спадчыну Якуба Коласа ў ягоным сямітомніку, Зьмітрака Бядулі ў чатырохтомніку, Францішкі Багушэвіча і Цёткі ў зборах выбраных твораў, што выйшлі ў Менску ў пачатку 50-х гадоў. У гэтай галіне нічога фактычна не зьмянілася і пасьля сьмерці Сталіна. Шмат якія факты мінулага беларускае культуры або замоўчваюцца, або зьіначваюцца ў новай трактоўцы.
Асабліва не шанцуе тут беларускаму мастацтву. Уся гісторыя гэтай галіны беларускае культуры стала апрацоўваецца гэтак, што зь яе выпатрошваецца ўсялякая нацыянальная самабытнасьць. Сьветчаньнем гэтага можа быць кніга «Мастацтва Совецкай Беларусі», што выйшла ў Дзяржаўным выдавецтве Беларусі ў Менску ў 1955 годзе. Прысьвечаная беларускаму тэатру, музыцы, выяўленчаму мастацтву і дзеячом сцэнічнага мастацтва, яна быццам адмыслова выпустошвае ўсе нацыянальныя элементы, што яшчэ і прасякаюць часам у мастацтва наўсуперак савенкім жаданьням. Кніга замоўчвае мастацкі рэнэсанс, які перажыла беларуская культура ў 20-х гадох, калі дзякуючы кіраўнічай і творчай ролі беларускай інтэлігенцыі ўсе галіны культуры дасяглі буйнага росквіту.
Заместа выяўленьня тагачаснага рэнэсансу, кніга ня скупіцца на лаяніну ў адрыс беларускіх нацыяналістых і ўсяго, што зьвязана зь іхняю дзейнасьцяй. Таму чытач і ня знойдзе ў кнізе характарыстыкі такіх дасягненьняў беларускага тэатру таго часу, як паказы п’есаў Міхайлы Грамыкі — «Над Нёмнам», «Скарына, сын з Полацку», «Каля Тэрасы»; Васіля Шашалевіча «Апраметная», «Вір»; Язэпа Дылы (Бываеўскага) «Панскі Гайдук»; «На Купальле» Міхася Чарота. Маўчаць аўтары кнігі і аб паказе п’есы Янкі Купалы «Тутэйшыя», аб дзейнасьці слаўнага Беларускага Вандроўнага тэатру пад кіраўніцтвам Уладыслава Галубка, народнага артыстага Беларусі.
Затое аб розных перакладных п’есах, што нічога не дадавалі да самабытнага твару беларускага тэатру і сьветчылі часта аб рабскім кап’яваньні маскоўскіх узораў тэатральнае практыкі, аўтары расьпісваюць на цэлыя разьдзелы. Калі верыць кнізе, дык акторскае майстроўства быццам было лягчэй выявіць на перакладных п’есах, у той час як добра вядома, што талент кажнага актора лягчэй раскрываецца на роднай драматургіі, бо пабытова і псыхалягічна лягчэй працаваць на ўзорах блізкіх і да канца зразумелых родных вобразах.
Чытаючы пра музыку, малярства, скульптуру і г. д., пра паасобных дзеячоў мастацтва, скрозь відаць карыстаньне пераважна чужым рэпэртуарам або чужою тэматыкаю. Што супольнага маюць скулыітуры Фэлікса Дзяржынскага работы Азгура, Леніна работы Бэмбэля, манумэнт Сталіна работы Азгура, Бэмбэля, Глебава і Селіханава ды бясконцыя фігуры іншых балынавіцкіх дзеячоў зь інтарэсамі беларускага гледача, які шукае перш-наперш свайго нацыянальнага мастацкага стылю і свае краёвае тэматыкі?
Гэта — мастацтва без нацыянальнага зьместу і нават без нацыянальнае формы.
Такім-жа ўзорам намінальна-беларускае навуковае працы ёсыдь і «Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры», што нарэшце, пасьля шматгодніх абяцаньняў, выйшлі ў 1956 годзе ў Менску ў Дзяржаўным вучэбна-пэдагагічным выдавецтве Міністэрства асьветы БССР пад рэдакцыяй В. Барысенкі, П. Броўкі, М. Лынькова. Тут пад пяром вялікае колькасьці аўтараў, як Барсток, Вольскі, Жыдовіч, Івашын, Клімковіч, Перкін, Пшыркоў, Семяновіч і самога Барысенкі беларуская літаратура ўсіх стагодзьдзяў была ўкладзеная ў пракрустава
ІНСГЫТУТ ЛГГАРАТУРЫ I МАСТАЦТВА АКАДЭМІІ НАВУК БССР
ложа вымаганага марксізму і страціла ўсё сваё багацьце і творчую самабытнасьць.
Дактрына г.зв. сацыялістычнага рэалізму гэтак зраўнаважыла ўсіх пісьменьнікаў, што яны страцілі свой індывідуальны твар творцаў мастацкае літаратуры. Мэтад сацыялістычнага рэалізму нівэляваў усе адценьні стылявых асаблівасьцяў і пазбавіў літаратуру разнастайнасьці хварбаў і стыляў. Непадобныя Зьмітрок Бядуля і Хвядос Шынклер сталі тут мала адрознымі. Максім Танк стаў падобным на Пімена Панчанку, а Пятрусь Броўка на Аркадзя Куляшова. Цяжка нават уявіць, чым адрозьніваецца творчасыдь Эдуарда Самуйлёнка ад вялікага беларускага празаіка Кузьмы Чорнага. Усе яны паводля аўтараў гэтае кнігі — сацыялістычныя рэалістыя і з гэтага гледзішча яны, галоўным чынам, і дасьледуюцца з боку ідэялёгіі, тэматыкі і зьместу іхных твораў.
Аналізуформы, стылю, мовы, кампазыцыітвораўадводзяццатолькі асобныя сказы і радкі. Уцалку, гэтахутчэй заўсётрактаты на сацыяльна-эканамічныя тэмы, чымся нарысы аб мастацкай літаратуры. Гэтак абыйдзена ў іх уся складаная спэцыфіка мастацкае літаратуры, як формы вобразнага адтварэньня жыцьця.
Мастацкая форма літаратуры расплылася там у вагульных разважаньнях пераважна ідэялягічнага характару. Таму аўтары бясконца і паўтараюць адзіндругогаікарыстаюццачаста нават аднымі і тымі-ж цытатамі з г. зв. «клясыкаў» марксізмуленінізму. Ня прыходзіцца дзівіцца, што асаблівае спэцыфікі гісторыі беларускае літаратуры ў гэтай калектыўнай кнізе аўтары ня выявілі. Кніга гэтая — хутчэй нейкі прыдатак да
«Нарысы па гісторыі беларускай •• ••
літаратуры»(1956) сацыялегп, чымся характарыпад рэд. в. Барысенкі і інш. стыка мастацкіх зьяваў.