Доля беларускае культуры пад Саветамі 1920—1991 гг  Анатоль Тарас

Доля беларускае культуры пад Саветамі 1920—1991 гг

Анатоль Тарас

Выдавец: Харвест
Памер: 336с.
Мінск 2012
102.31 МБ
1 Пятрусь Броўка (1905—1980) займаў пасаду старшыні праўлення СП БССР амаль што 20 гадоў, з 1948 да 1967 году. А у 1967—80 гадох ён узначальваў выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя». — Рэд.
на бітых ужо і без таго моцна аўтараў апавяданьняў і артыкулаў у часапісе «Новый Ммр» і «Лнтературная Москва» — Аляксандра Яшына, Данілы Граніна, Уладзіміра Дудзінцава, Барыса Слуцкага, Канстанціна Сіманава, Яўгена Еўтушэнкі, Вольгі Бэргольц, Канстанціна Паўстоўскага, Назарава, Грыднёва і іншых. Тут Броўка сябе паказаў як паслухмяны партыйны магільшчык свабоды ў літаратуры і мастацтве.
Такім чынам, гэтыя людзі на чале важнейшых навуковакультурных установаў ажыцьцяўляюць волю партыі і стрымліваюць культурны поступ Беларусі. Таму беларуская культура пасьлясталінскага пэрыяду і ня ў стане выйсьці з новага ідэялягічнага сьляпога завулка, да якога яе прывяло партыйнае кіраўніцтва.
2.	Кананізацыя партыі
Пасьля XX зьезду Усесаюзнай камуністычнай партыі, які ў дакладзе Хрушчова асудзіў культ асобы Сталіна, пачалося тэрмінова заменьваньне імя Сталіна новым культам — культам самое камуністычнае партыі. 1 вось тыя, якія сьпявалі гасанну і праз доўгія гады курылі фіміям гэніяльнасьці правадыра, раптам зьмянілі знадворныя фэтышы на іншыя. Цяпер заместа праслаўленьня аднае асобы славіцца калектыўны розум усяе партыі, іначай кажучы, сьпяваецца гасанна ейнаму калектыўнаму кіраўніцтву, дарма, што і яно дае шчэліны, як нядаўна здарылася з вылучэньнем асобаў Молатава, Кагановіча і Маленкова з ЦК партыі.
Паэты і пісьменьнікі цяпер на ўсе лады стараюцца выперадзіць адзін аднаго ў выхваляньні ўяўныхдабрадзействаў партыі. Пад іншаю шыльдаю працягваецца тое-ж рабскае нізкапаклонства перад сілаю. Піліп Пестрак, прыкладам, гаворыць:
Ты, партыя, для ўсіх маяк
Высокі, горды і агністы.
Яго ні засланіць ніяк
Шалёным штормам, дням агністым,
Hi бурам восені імжыстай,
Hi хмарам — чорным груганам,
Бо ты маяк, ты сьвеціш нам!
За ім славіць таго-ж ідала Аляксей Зарыцкі:
Родная партыя ўсёмне сказала, Матчыным словам узрадаван я.
Мэта бліжэйшай, таварышы, стала, Стала дужэйшаю наша сям ’я.
Ім насьлядуюць маладзейшыя паэты, накшталт Янкі Непачаловіча:
I таму яшчэ ў школе за партаю Зразумеў, хоць малым быў дзіцём, Што армейцы — бацькі славы вартыя, Што табе, наша родная партыя, Я сваім абавязан жыцьцём.
Складаюць партыі гымны Максім Танк, Аркадзь Куляшоў, Кастусь Кірэенка, Пятрусь Броўка і ўсе іншыя савецкія паэты. Сяньня яны ўслаўляюць партыю ў тых-жа словах, якімі яны нядаўна складалі оды Сталіну.
А Кандрат Крапіва для трохтомнага выданьня сваіх твораў у 1956 годзе пасьпяшаўся перарабіць канец п’есы «Пяюць жаваранкі», каб зьліквідаваць сьляды культу асобы ў сваёй творчасыді. Згодна з новай вымогай славіць партыю, Крапіва выкідае раней пададзены намі канец п’есы і заместа яго ўстаўляе
Янка Непачаловіч (1917—1969)
наступны канец:
«Аўдоцьця: Падзякуйце, дзеткімае засваю шчасьлівуюдолю нашай роднай комуністычнай партыі» (147).
Такім чынам, пад іншым культам хаваецца тая-ж самая фэтышызацыя і кананізацыя, якія зноў забіваюць беларускае мастацтва і пазбаўляюць яго абы-якое жывое думкі і самабытнасьці. Вымогі партыйнасьці і абавязковага марксыстоўска-
Янка Лепагалобіг
МЕРА АЮБВІ
ДЗЯРЖАЎНАЕ ВЫДАВЕЦТВА SCCP Ріданцыя мастацкаЛ літаратуры МІНСК 19»
ленінскага камуністычнага дачыненьня да кажнае маляванае зьявы пазбаўляюць яго жыцьцёвае шматхварбнасьці.
На прыкладзе такога здольнага паэты, як Максім Танк, можна лёгка пераканацца, да чаго прывяла падмена вольнага натхненьня і перакананьня творцы, — прымусовым казённым рыфмаваньнем чарговых прапагандовых лёзунгаў.
Некалі, у часы такіх зборнікаў вершаў, як «На этапах» (1936), «Журавінавы цьвет» (1937), «Пад мачтай» (1938), як паэма «Нарач» (1937) Максім Танк мог ствараць цудоўныя паэтычныя творы. Тады паэта быў вольны ад прымусовай дактрыны, бо жыў не пад «савецкаю зоркай», аўсталіцы Заходняй Беларусі —
Вільні, што знаходзілася пад Польшчай. I хоць і тады Танк аддаваў даніну рэвалюцыйнай ідэялёгіі, але гэта йшло ад перакананьняў, а не ад прымусовае камуністычнае ідэялёгіі савецкага тыпу. Таму паэтычны сьвет тады ў ягоных творах зіхацеў усімі адменамі прыгожае чалавечае душы, красою маладых парываньняў і глыбінёю беспасярэдніх пачуцьцяў.
Адчуваньне прыроды і вобразнае адтварэньне яе, памножанае на перакананьні змагара за вызваленьне Беларусі, надавалі ягонай лірыцы патасу, рамантычнай прыўзьнятасьці і арыгінальнасьці. Заходняя Беларусь і ўся беларуская літаратура магла ганарыцца Танкавым укладам у мастацкую паэзію.
Але варта было Максіму Танку апынуцца ў рэчышчы агульнасавецкае літаратуры і падпарадкавацца вымогам партыйнасьці і г. зв. «сацыялістычнага рэалізму», як адразу пачало зьнікаць вобразнае багацьце ягонай творчасьці. Прапала тэматычная і жанравая арыгінальнасьць задумы. Максім Танк стаў мала вырозьнівацца сярод цэлае чарады літаратурных падзёншчыкаў, што дзеля кавалка хлеба дзень-у-дзень сьпяваюць на адзін агульнапрыняты лад гымны савецкаму ўраду
і камуністычнай партыі. Максім Танк марнуе сваю музу на танных тэндэнцыйных вершах, накшталт «Сталінская канстытуцыя», «Песьня пра Сталіна», «Партрэт правадыра», «Мы — камуністы», «Зьезд партыі», «Варашылаў», «Райком», «Маўзалей Дзьмітрава», «Песьня трактарыста» і ім падобныя. Ягоныя зборнікі вершаў «Каб ведалі» (1948), «На камні, жалезе і золаце» (1951) і «У дарозе» (1954) ужо скрозь перасыпаныя лёзунгамі і вершаваным усхваленьнем бадай-што кажнага савецкага мерапрыемства. Затое паэзія цяпер у ёй і не начавала. Гэта ўжо абрыдлы набор сьцёртых словаў, што, як тыя медзякі, бражджаць, але музыкі ня робяць.
Цяпер толькі часамі прарываецца калішні талент Танка, гэта тады, калі ён на нейкі час адыходзіць ад утылітарных партыйных думак у сьвет прыроды або адцягненых развагаў, што адбілася ў неблагіх вершах «Камяні», «Сасна», «Рубікон» 1946 году, а пазьней у васобных мацнейшых радкох вершаў «Вадаспад Адама Міцкевіча», «Вяртаючыся дамоў» і ў вершы «Пра сябе» ў 1955 годзе. У гэтых вершах падцінаная муза на момант запратэставала быць служанкай палітыкі і выявілася некалькі чыста мастацкімі вершамі ці радкамі.
Але ў ходаньні за месца ў складаным савецкім сьвеце Танк мусіцьгвалціцьголасчыстаемузыізанявольвацьяезаданьнямі палітычнага вершаплёцтва. Злыя сілы афіцыйных вымогаў бяруць верх у паэтавай душы. Відаць, Танк ня мае тае духовае сілы нязломнасьці, пра якую казаў паэта Уладзімір Дубоўка: «У душы паэта чорт зламае карак». Але ня ў прыклад Дубоўку, Танк лёгка і адразу запрадаў сваю музу палітыцы, і тая згубіла ягоную ліру. Цяпер ён ужо ня можа абыйсьціся без такое барабаншчыны, як у хвалёным бальшавіцкімі крытыкамі цыклю «Вершы з дарогі», што з працягам друкаваўся ў часапісе «Полымя» за 1957 год.
Капіталізм!
Каланіялізм!..
He, мы не павінны слоў гэтых пакінуць
Успадчыну сьвету, каб ён не загінуў!
Вершам «Амстэрдам» Максім Танк узяўся давесьш, што «капіталізм» яшчэ моцны і зь ім гіатрэбнае рашучае змаганьне. Пад шыльдай прапаганды дружбы народаў Максім Танк фак-
тычна прапагуе дывэрсію і агрэсію. Ён апісвае Грэцыю ў вершы «У краіне мітаў». Яму шкада заламаньня камуністычнага паўстаньня ў гэтай краіне, і ён сьпявае пахвалу ягоным завадатаям1. Паэта прарочыць Грэцыі новую бойню:
Бо грымеў недарма тут баёў несьціханы гром
Iзямлю арасіла ахвярная кроў партызанаў...
У Гібральтары паэтаву ўвагу займае «брытанскі леў», ненасытныя вочы якога сочаць за Афрыкай, каб ня даць ёй вызваліцца з-пад каляніяльнага ярма:
Гора мільёнаў агонь высякае,
Стане чырвоным зьняволеных гнеў!
У турэцкім Стамбуле Танк бачыцьуяўную руку «амэрыканскага імпэрыялізму» і перасьцерагае «насільшчыкаў, грузчыкаў і муляроў» аб магчымай «правакацыі»:
Каб супраць вас / нас, народаў братніх
He павярнулі гэтых джал гарматных!
Але ўжо зусім недараванай дэмагогіяй адзначаецца верш Максіма Танка аб сьвятым месыде Ватыкане. У вершы «Дарога ў Сарэнта»Танкмалюенаватбудучыабразрасправызьсьвятарамі Ватыкану і будучага камуністычнага суду над імі пасьля сусьветнай камуністычнай рэвалюцыі. Паэта страшыць:
На’т месца адшукаў для трыбунала,
Які ў свой час тут некалі засядзе,
Каб асудзіць злачынствы цемрашалаў
I зьнішчыць гэта логавішча гадзін...
Так Максім Танк паставіўся цалкам на службу апраўданьня мэтаў разбурэньня вольната сьвету, зьнішчэньня сьвятых хрысьціянскіх месцаў і ў сваіх рыфмаваных заявах абяцае новую хвалю тэрору з жудаснымі трыбуналамі і тройкамі ЧЭКА— ГПУ—НКВД—МГД. Гэтак нізка апусьцілася муза паэты, што
1 3 кастрычніка 1946 до кастрычніка 1949 гг. у гэтай краіне цягнулася вельмі жорсткая грамадзянская вайна паміж камуністымі і манархістымі. — Рэд.
калісьці высака лунала ў паднябесьсі і прыносіла асалоду аматарубеларускагамастацкагаслова. Гэтаяскравы прыкладтаго, як можа заняпасьці паэзія на службе мэтам партыі, што ня вызнае свабоды сумленьня чалавека і плянуе сьвету новую духо-
вую няволю.
Гісторыя заняволеньня і заламаньня таленту Максіма Танка добра ілюструе становішча кажнага творцы ўва ўмовах адсутнасьці творчае свабоды і вымаганае новай кананізацыяй партыі партыйнасьці як абавязковага прынцыпу падыходу да кажнае закрананае ў мастацкім творы зьявы рэчаіснасьці. Да такога абылганьня ўсяго вольнага сьвету Танк прышоў праз прымусовае выяўленьне партыйнае няпрымірымасьці ў дачыненьні да бачанага ім у Заходняй Эўропе. Гэта ня гэтак сама паэтава душа, як аба-
вязковы «сацыяльны заказ» кіраваў усімі згаданымі радкамі вершаў, поўнымі злосыді і нянавісыді да заходня-эўрапэйскае дэмакратыі. Гэтатолькі азіраньне на смак і вымогі партыйных чыноўнікаў ад літаратуры атруціла ягоную паэзію і пазбавіла яе чыста чалавечага гуманнага.зьместу.
Усё гэта яшчэ і яшчэ раз даводзіць нясумяшчальнасьць вольнае нацыянальнае культуры з умовамі панаваньня абавязковых камуністычных пастулятаў.
Максім Танк (сапр. Яўген Скурко; 1912—1995)
3.	Нацыянальная шолькі намінальна
Пасьлятаго,якнаХХзьезьдзе Камуністычнае ПартыіСССР да ведама дэлегатаў зьезду была даведзена праца Леніна «Да пытаньня аб нацыянальнасьцях ці аб «аўтаномізацыі», а затым гэтаяпрацазьявілася набалонкахчасапісу«Коммунмст»№ 9за 1956 год і асобнай кніжыцай, недаацэна нацыянальнае працы ў БССР сталася відавочнай нават партыйным арганізацыям. Ленінская крытыка «вялікаруска-нацыяналістычнай» палі-