Доля беларускае культуры пад Саветамі 1920—1991 гг
Анатоль Тарас
Выдавец: Харвест
Памер: 336с.
Мінск 2012
тыкі Сталіна і Дзяржынскага, вымаганьне «ўвесыді самыя строгія правілы адносна ўжываньня нацыянальнае мовы ў іншанацыянальных рэспубліках, што ўваходзяць у наш саюз, і праверыць гэтыя правілы асаблівадасканала» (149), — зьвярнула цяпер увагу партыі на шматгадовую практыку ўшчамленьня правоў нацыянальных савецкіх рэспублікаў.
У Савецкім Саюзе побач з разьвянчаньнем культу асобы Сталіна распачалася кампанія пашырэньня правоў рэспублік у галіне праўнай і культурнага будаўніцтва. На добры лад гэта магло-б прычыніцца да разгортваньня новай кампаніі беларусізацыі і новага культурнага ўздыму. Але гэта не магло стацца ў Савецкай Беларусі, як і ў кажнай іншай савецкай рэспубліцы. Занадта доўга Беларусь ужо абсаджвалася вернымі маскоўскаму курсу палітыкі камуністымі.
Заведзеныя пасьля вайны масавыя школы ў расейскай мове побач з афіцыйна-беларускімі, але ў бальшыні таксама з расейскай мовай выкладаньня, як і паўсюдная практыка расейскага рэпэртуару канцэртна-эстрадных калектываў зрабілі тое, што на Беларусі фактычна стала пераважаць расейская мова ўва ўстановах і школах. Дзяржаўная перапіска ў бальшыні міністэрстваў Беларусі пачала весьціся ў расейскай мове яшчэ ад сярэдзіны 30-х гадоў. Дайшло да таго, што нават некаторыя беларускія пісьменьнікі на сваіх нарадах карыстаюцца расейскай мовай. Настаўнікі, выпускнікі намінальна беларускіх вышэйшых школаў, гавораць паміж сабою і выкладаюць свае прадметы ў школе на расейскай мове, як гэта давяла апошняя праверка стану выкладаньня і ўзроўню ведаў вучняў, праведзеная Адзьдзелам школ ЦК КП Беларусі і Міністэрствам асьветы БССРу 1957 годзе(150).
У прынятай з гэтай нагоды пастанове ЦК КП Беларусі мусіў прызнаць сумны факт няпрыгляднага стану беларускае мовы ў школах Беларусі:
«У многіх сямігодках і сярэдніх школах выкладаньне прадметаў, за выключэньнем беларускай мовы і літаратуры, вядзецца на рускай мове. Гэта адмоўна адбіваецца на ўзроўні ведаў вучняў і робіць цяжкім працэс авалоданьня беларускай мовай... У многіх школах не змагаюцца за пісьменнасьць, адсутнічаюць агульныя намаганьні пэдагагічных калектываў школ за выкананьне. арфаграфічнага рэжыму. Многія настаўнікі вядуць выкладаньне на зьмешанай беларускай і рускай мовах,
не прад’яўляюць да сябе неабходнай патрабавальнасьці ў павышэньні культуры мовы. Таму і вучні размаўляюць на зьмешанай мове, не зусім пісьменна выказваюць свае думкі вусна і пісьмова» (151).
Праўда, тая-ж пастанова ЦК КПБніслованязгадваетаго,што прычынай гэтае зьявы моўнае мешаніны ў школах Беларусі зьяўляецца ўзмоцненая разбудова расейскіх школаў на Беларусі, што была шырака абвешчаная сакратаром ЦК КПБ Цімохам Гарбуновам набалонкахчасапісу «Коммунмст» у 1954 годзе (152). Гарбуноў там выхваляўся, як дасягненьнем, тым, што «за апошні час на Беларусі значна павялічылася колькасьць школ, дзе выкладаньне вядзецца на
Цімох Гарбуноў (1904—1969), сакратар ЦК КПБ
расейскай мове» (153). Пры гэтым Гарбуноў выдаваў сваю
ініцыятыву (пэўна-ж на загад ЦК) як ініцыятыву насельніцтва беларускіх гарадоў, мястэчкаў і раённых цэнтраў (154). Цяпер
гэтая русыфікацыя абярнулася нізкім станам культуры мовы беларускае вучнёўскае моладзі.
Але Гарбуноў па-ранейшаму на балонках «Камуніста
Беларусі» аддае перавагу «ўплывам перадавой рускай культуры» на беларускую і бачыць у голых лічбах выяў дасягненьняў сацыялістычнае культуры (155).
Ня прыходзіцца запярэчваць, што ў лічбовым аспэкце Беларусь мае пэўныя дасягненьні ў галіне кулыурнага будаўніцтва. Для чужынца, неабазнанага з запраўдным станам культуры ў БССР, — запраўды могуць гучаць пераканальна такія паказальнікі, як тое, што на Беларусі ў школах вучыцца на 10 тысячаў насельніцтва 1631 вучань, калі ў Ангельшчыне — 1524, у Францыі ў інстытутах — 1441, у Італіі — 1038. Лік настаўнікаў цяпер на Беларусі больш чым у дзесяць разоў, чымсябылода рэвалюцыі, удваз паловай разы большы , чымся было напярэдадні вайны 1941—1945 гг.
Запраўды ў Савецкай Беларусі шмат вячэрніх і завочных школаў для работніцкай і сялянскай моладзі, станцыяў юных тэхнікаўі натуралістых, экскурсыйна-турыстычныхстанцыяў, дзіцячых спартыўных школаў, стадыёнаў, палацаў і дамоў піянэраў, бібліятэк, дзіцячых кінотэатраў, ёсьць Беларускі тэатр Юнага Гледача і г. д.
У БССР у вышэйшых навучальных установах вучыцца 64 чалавек і на 10 тысяч насельніцтва, у той час, як у Францыі — толькі 37, у Фэдэратыўнай Нямецкай Рэспубліцы — 27 чалавек. У Савецкай Беларусі выдаецца цяпер 210 газэтаў, зь іх 170 у беларускай мове, з 15 выдаваных часапісаў — 13 у беларускай мове. У масавых бібліятэках налічваецца больш за 10 мільёнаў кніг, у 3,6 разы больш за 1940 год і ў 43 разы больш, чымся іх было да рэвалюцыі (156). Шмат ёсьць кінотэатраў, дамоў культуры, клюбаў, хат-чытальняў, тэатраў. Ёсьць свая Акадэмія Навук з шматлікімі навукова-дасыіеднымі інстытутамі, Сельскагаспадарская Акадэмія, Беларускі Унівэрсытэт і шмат вышэйшых навучальных інстытутаў.
3 1933 году Савецкая Беларусьлічыццарэспублікай суцэльнай пісьменнасьці, як адна зь першых у СССР, што ліквідавала няпісьменнасьць і малапісьменнасьць сярод дарослых і моладзі. Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі разгортвае шырокую выдавецкую дзейнасьйь, друкуе беларускія кнігі (пэўна-ж, побач з расейскімі) мастацкага, навукова-асьветнага і палітычнага зьместу.
Вельмі разбудаванай выглядае і сыстэма мастацка-асьветных і мастацка-творчых установаў на Беларусі. Толькі на Дэкадзе Беларускага Мастацтва ў Маскве ў 1955 годзе былі рэпрэзэнтаваныя такія мастацкія калектывы, як Беларускі Дзяржаўны Драматычны тэатр імя Янкі Купалы, Беларускі Дзяржаўны Драматычнытэатр імя Якуба Коласа, Беларускі Дзяржаўны тэатр Опэры і Балету, Беларуская Дзяржаўная філярмонія зь Беларускім Дзяржаўным хорам, Дзяржаўным народным хорам, Сымфанічнай аркестраю і Беларускай дзяржаўнай аркестрай народных інструмэнтаў, затым кінастудыя «Беларусьфільм», Саюз савецкіх мастакоў Беларусі, Саюз савецкіх пісьменьнікаў Беларусі, Саюз савецкіх кампазытараў Беларусі, Менскае харэаграфічнае вучылішча і Менская музычная школа зь Дзіцячым хорам і ансамблем скрыпачоў, Рэспубліканскі Дом народнае творчасьці з самадзейнымі калектывамі Мала-
дэчанскага ансамблю песьні і танцу, хорам «Новае жыцьцё» Тураўскага раёну, Танцавальным калектывам Гомельскага палацу культуры.
Апрача таго, на Беларусі працуюць сталыя тэатральныя дружыны Гомельскага, Магілёўскага, Горадзенскага, Берасьцейскага, Пінскага, Бабруйскага і іншых тэатраў, Тэатр лялек, больш за 300 кінотэатраў, каля двух тысячаў кінаўстановак, Мастацкая галярэя, Канцэртна-эстраднае бюро, Кансэрваторыя, Тэатральна-мастацкі інстытут, мастацкія школы ў Менску, Віцебску, музычныя школы вышэйшай ступені ў Менску, Віцебску, Гомелі, Магілёве, Берасьці, Горадні, Музычная
Спявак Мікалай Ворвулеў (1917-1967)
школа-дзесяцігодка ў Менску і 27 іншых музычных школаў на Беларусі і г. д.
Сотні артыстых, мастакоў, пісьменьнікаў і паэтаў, кампазытараў, мастакоў, скульптараў, архітэктараў,сьпевакоў,музыкаў, выкладчыкаў мастацкіх прадметаў і г. д. працуюць творча над разьвіцьцём беларускага мастацтва.
Трэба прызнаць і пэўнае пашырэньне азнаямленьня чужаземнага сьвету зь беларускім мастацтвам. Выезды сьпявачкі Ларысы Александроўскай на гастролі ў Заходнюю Нямеччыну, удзел беларускіх сьпевакоў
Млодэк, Ворвулева, Ніжнікавай, Дзянісаваі іншыху опэрахна сцэне ў Лятуве, даклады аб беларускай літаратуры ў Польшчы, мастацкія выстаўкі і выступленьні Беларускага дзяржаўнага хору пад кіраўніцтвам Цітовіча ў Варшаве, гастролі беларускіх тэатраў у Польшчы ў Дні беларускай культуры, як і выступы беларускіх пісьменьнікаў, паэтаў і салістых зрабілі шмат для пашырэньня культурных сувязяў з заграніцай, дарма што гэта пераважна з краінамі савецкае арбіты ўплываў, г. зв. краінамі «народных дэмакратыяў». Аднак пераклады твораў беларускіх мастацкіх твораў на нямецкую, чэскую, польскую, румынскую, баўгарскую, вугорскую і кітайскую мовы робяць шмат
для азнаямленьня зь беларускай культурай у шырокім сьвеце. П’есы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Аркадзя Маўзона, Віталя Вольскага, Кандрата Крапівы і іншых цяпер часта ставяцца ў Карэі, Кітаі, Румыніі і іншых краінах.
На вялікі жаль, гэтаму пашырэньню і вызнаньню беларускага мастацтваў сьвеце перашкаджае тое, што яно само пазбаўлена запраўднага нацыянальнага зьместу і ў савецкіх умовах вымаганьня сацыялістычнага зьместу не паднялося на ўзровень выяўленьня свайго нацыянальнага стылю ў мастацтве.
Дарма што пісьменьнікі і творцы сучаснага беларускага мастацтва знаходзяць часта шчэліны для таго, каб выявіць нацыянальны твар беларускай культуры, галоўным у ёй усё-ж застаецца г. зв. «сацыялістычны» зьмест пры вельмі адносным і няпоўным ужываньні роднае мовы. Намінальнасьць дазвалянае нацыянальнае формы даводзіцца і прадаўжаным яшчэ і цяпер выкарчоўваньнем усялякае нацыянальнае традыцыі і хвальшаваньнем гістарычнае праўды што да кажнае зьявы мінулага Беларусі.
Прыкладам, да сяньняшняга дня ня была адкліканая паклёпніцкая трактоўка дзейнасьці Беларускай СялянскаРаботніцкай Грамады ў Заходняй Беларусі ў выхваляным на трэйцім Зьезьдзе пісьменьнікаў Беларусі рамане Піліпа Пестрака «Сустрэнемся на барыкадах». Увесь вызвольны нацыя-
Піліп Пестрак (1903—1978)
нальны рух у Заходняй Беларусі Пестрак паказаў як раскольніцкі, наслужбе польскіхакупантаў і антынародны, за вылучэньне, вядома, камуністых, да якіх належаў сам аўтар. Піліп Пестрак сам сваімі вачыма бачыў народны вызвольны характар гэтага руху і ня мусіў-бы ўзводзіць паклёпу на гэрояў, што за нацыянальнае вызваленьне аддавалі сваё жыцьцё. Але такімі былі ў час пісаньня раману дачыненьні бальшавікоў да Грамады і беларускіх нацыяналістых. Таму ён і выліў цэлы цэбар памыяў на вызвольны рух Заходняе
Беларусі і прычыніў шкоду азнаямленьню моладзі зь мінулым
свайго краю.
Той-жа Піліп Пестрак у вапавяданьні «Раздвоены» на балонках часапісу «Беларусь» (№ 5, 1955 г.) у вадпаведнасьці з
вымогамі партыйнага антырэлігійнага курсу дае хвальшывы
абраз жыцьця ў заходня-беларускім
мястэчку савецкага пэ-
рыяду. 3 мэтаю ашальмаваць рэлігію і аўтарытэт духоўнікаў у народзе, ён вывеў ксяндза бандытам-дывэрсантам, арышт якога быццам расчыняе вочы савецкаму міліцыянэру Станіславу Бутрымовічу, што верыў і аддаваў чэсьць ксяндзу, хадзіў да яго да споведзі і з рознымі духовымі патрэбамі. Заместа мастацкіх пошукаў Піліпа Пестрака цікавілі мэты дагадзіць партыйнаму густу і палітыцы. Таму і гэты твор, наўсуперак думцы аўтара, выпадае з мастацкае літаратуры, якая ня церпіць штучнасьці і тэндэнцыйнасьці.