Доля беларускае культуры пад Саветамі 1920—1991 гг
Анатоль Тарас
Выдавец: Харвест
Памер: 336с.
Мінск 2012
Партыйныя дзеячы дырэктыўна вызначалі мастацкія сродкі, тэмы для творчасці кампазітараў:
«Пастановы ЦК Камуністычнай Партыі 1946—1948 гг. па ідэалагічных пытаннях, што пацвердзілі непахіснасць прынцыпаў сацыялістычнага рэалізму... накіроўвалі дзейнасць беларускіх кампазітараў... нацэльвалі на стварэнне дэмакратычных жанраў творчасці, дапамагалі ўмацавацца на рэалістычных пазіцыях» [4; с. 234].
Такім чынам, музыкі, як і ўся беларуская культура, былі ўціснуты ў «карсет» ідэалагічных рамак, пазбаўлены творчай свабоды.
Музыка як служыцель народа ў кантэксце савецкай ідэалогіі
У партыйных патрабаваннях да кампазітараў мы сустракаем цікавыя алюзіі на традыцыйныя міфапаэтычныя ўяўленні беларусаў аб Музыку. Рашэнні КПСС, з’ездаў кампазітараў заклікалі музыкаў да «актыўнага служэння народу, узмац-
нення выхаваучан, музычнаасветніцкай дзейнасці».
«Грамадскімі служыцелямі» названы беларускія дудары і музыкі ў этнаграфічнай літаратуры XIX ст. [10; с. 2], маральна-выхаваўчай была і роля лірнікаў у беларускай вёсцы XVIII— XIX ст. Але ж у савецкім грамадстве музыкі былі закліканы быць «верным памочнікам Кампартыі ў ажыццяўленні вялікіх задач будаўніцтва новага грамадства» [15; с. 3], Дзіўна, але Іванькапрастачок з аднайменнай народнай казкі таксама змагаецца са Змеем дзеля «новага грамадства», дзе будуць панаваць праўда, справядлівасць, роўнасць, дабрабыт [13; с. 149—152],
У традыцыйным грамадстве музыкі былі пакліканы быць «выразнікам святочнага светаадчування» («Іграем, каб было весела, радасна ўсім і кожнаму»), ад грання Музыкі ў фальклорнай казцы «пакідаюць мужыкі й бабы косы, граблі, вілы, гаршкі й біклагі, возьмутца ў бокі й давай скакаць. Скачуць малые дзеці, скачуць коні, скачуць кусты й лес, скачуць зоркі, скачуць хмаркі — усе скачэ й смеетца» [9;
Яўген Цікоцкі
Васіль Залатароў
с. 17], [13; с. 3], Прычым радасць Музыка прыносіў, «адцягваючы ўвагу ад звыклай будзённасці» [10; с. 3]. Музыкадаваўмагчымасцьчалавекудалучыццадачароўнага іншасвету, данезямной прыгажосці, яго рамяство часта асацыявалася з чараўніцтвам [1;с.13].
Савецкія кампазітары былі таксама пакліканы да выражэння радасных пачуццяў, але грамадства чакала ад іх, што
Мікалай Аладаў
Іосіф Жыновіч
яны будуць не «адцягваць ад працоўных будняў», а наадварот — «пісаць творы, сугучныя радаснаму жыццю народа, якія дапамагаюць у працы, натхняюць на подзвіг, паказваюць велічнасць савецкай эпохі» [4; с. 108). To бок музыкі мусілі праслаўляць гэтую, зямную рэчаіснасць, працу чалавека і яе плён.
Савецкая паэзія так выражала чаканні партыі і народа ад музыкаў:
Грайжа, музыка-брат,
Пра наша поле, Шчасную долю Калгасных хат!
Грай жа і праслаўляй
Нашы дарогі,
Нівы, разлогі,
Любы наш край!\У, с. 1701
Паводле міфапаэтычных уяўленняў, талент, як і музычны інструмент, падораны Музыку трыма старцамі (сімвал сакральнага, Бога) ці самім Ісусам Хрыстом, пасля чаго Музыка пачынае «па свеце хадзіць, у дудачку граць, людзей збіраць да ім праўду казаць» [13; с. 151],
Зразумела, што і адказнасць Музыка нясе перад тым, хто надзяліў яго магчымасцю, накіраваў на шлях. Адсюль — вальналюбства Музыкі, яго непадначаленасць зямной уладзе:
«Дудка свішчэ, дудка грае; пошчак па свету гуляе, л юдзей навучае. Яго не злавіць, ні з гармат не забіць. Ён вольна па свету гуляе, ніякіх загародак не знае» [13; с. 151],
Гэтая асаблівасць (сувязь Музыкі перад сакральным) захоўваецца і ў адраджэнскіхтэкстах. Гусляр з паэмы Янкі Купалы «Курган» так адказвае князю, які за грошы хацеў атрымаць заўгодных сабе песень:
Гэй ты, князь! Гэй праслаўны на цэлы бел-свет!
He такую задумаў ты думу, —
He дае гуслярам сказу золата цвет,
Белых хорамаў п ’яныя шумы.
Скурганіў бы душу чырванцом тваім я;
Гуслям, княжа, не пішуць законаў:
Небу справу здае сэрца, думка мая,
Сонцу, зорам, арлам толькіроўна [8; с. 56],
Калі ж мы бярэм савецкі час, то фармальна ўсё застаецца на сваіх месцах, паняцці служэння народу, праўдзівасці твораў захоўваюцца. Толькі цяпер Камуністычная партыя вызначае напаўненне гэтых паняццяў,
ставіць мэты, дае магчымасці, a значыць, перад ёй музы'кі нясуць адказнасць:
«...калі барацьба за ідэалы камунізма, за шчасце свайго народа з’яўляецца мэтай жыцця мастака, калі ён жыве інтарэсамі народа, ягодумкамі, спадзяваннямі, то якую б тэму ён ні абраў, яго творы будуць адпавядаць інтарэсам народа, дзяржавы, партыі. Такі мастак выбірае шлях служэння народу свабодна, без прымушэння, па ўласнаму перакананню і прызванню» [15; с. 30],
Генадзь Цітовіч
Такім чынам, у савецкі час адбылася тонкая падмена базісныхкаштоўнасцяў:ідэальныя,трансцэндэнтныяпаняцці
.... Бога, паклікання, праўды, якімі
Анатоль Багатыроў
былі прасякнуты міфалагічныя ўяўленні беларусаў аб служэнні Музыкі, былі заменены на чыста зямныя, выпрацаваныя чалавекам, рэальныя паняцці. Гэта адпавядала агульным зменам у культуры гэтага часу: камуністычная ідэалогія, якая мела падмуркам матэрыялізм і атэізм, імкнулася замяніць сакральнае ў культуры на зямное, чалавечае, імкнулася надаць камуністычным сімвалам і ідэалам характар сакральнасці, свяшчэннасці.
Музыка як служыцель дзяржавы і дзяржаўнай эліты
Таксама цікавыя падабенствы заўважаюцца, калі супа-
Уладзімір Алоўнікаў
ставіць сацыяльныя ролі кампазітараў БССР (мы назвалі іх «прыдзяржаўнымі музыкамі») і прыдворных музыкаў Вялікага княства Літоўскага XVI— XVIII стст.
Фактычна, Кампартыя, «выдаліўшы» паноў як грамадскі клас, заняла іх месца ў грамадстве. Узгадваючы ўрачыстыя музычныя гімны з нагоды магнацкіх святаў, напісаныя пад заказ велічныя эпітафіі і панегірыкі [2; с. 85—89], міжволі напрошваюцца асацыяцыі са з’явамі музычнай культуры савецкай Беларусі.
Вядомы расейскі «партыйны» даследчык літаратуры, мастацтва і культуры Анатоль Луначарскі (1875—1933) пісаў:
«...новая музыка ў нашай краіне народзіцца са “службовай” музыкі. Няхай музыканты перш-наперш славяць Кастрычнік спецыяльна створанымі гімнамі, песнямі, маршамі...» [12; с. 79],
I сапраўды, кампазітар Мікалай Аладаў яшчэ ў 1927 годзе напісаў кантату «10 год», прысвечаную дзесяцігоддзю Кастрычніцкай рэвалюцыі. Шматлікія сімфанічныя творы беларускіх кампазітараў прысвячаліся 30-, 40-, 50-годдзю БССР, іншым дзяржаўным святам.
Пра адзін з падобных твораў адзначалася, што ён быў напісаны «пад уражаннем прынятай XXII з’ездам КПСС новай Праграмы» [12; с. 56].
Высновы
Такім чынам, савецкая культура, маючы нігілістычны характар, адмовілася ад пераемнасці і шматлікіх набыткаў мінулага, адмовілася ад многіх традыцыйных каштоўнасцяў. У выніку вобраз Музыкі перастаўбыцьзнакавым і сімвалічным для беларускага грамадства, ён атрымаў новую інтэрпрэтацыю, адпаведную савецкай ідэалогіі.
Заканамерна, што канкрэтна-гістарычным музыкам, кампазітарам і выканаўцам Беларусі была адведзена новая роля, яны былі пераарыентаваны на новыя мэты — служыць дзяржаўнай ідэалогіі і новаму пануючаму класу — наменклатуры. Гэтая новая тэндэнцыя рэзка супярэчыла ў найбольш грунтоўных момантах уяўленням аб Музыку, што бытавалі ў традыцыйнай культуры беларусаў, былі ўвасоблены ў фальклоры.
Таксама і адраджэнскія чаканні ад музыкаў — «абуджэнне народа ад шматвекавога сну», «запальванне агнёў у братніх сэрцах сярод цемры» [18; с. 11] і падобныя — зніклі з тэкстаў культуры савецкай Беларусі. Усё гэта сведчыла пра адыход культуры ад сваіх глыбінных першаасноваў і натуральнага ходу развіцця.
Літаратура
1. Абрамчук Р. Такі ўжо музыкародзіцца: архетыпавы вобраз музы'кі ў беларускай культуры // «Роднае слова», 2008, № 3. С. 11—14.
2. Барышев Г. Н. Театральная культура Белорусснй XVIII в. Мн., 1992. 290 с.
3. Беларускія песні/склад. Р. Р. Шырма/. Мн., 1955. — 216 с.
4. Гісторыя беларускай савецкай музыкі / Г.С. Глушчанка і інш. / Мн„ 1971. 538 с.
5. Дадзіёмава В. Музычная культура Беларусі 18 ст.: Гісторыкатэарэтычнае даследаванне. Мн., 2002. — 384 с.
6. Жйновйч М. Государственный белорусскнй народный оркестр. Мн.,1958. -45 с.
7. Конан Ул. Хрысціянскія каштоўнасці беларускай культуры // Матэрыялы «круглага стала» «Хрысціянскія каштоўнасці ў Беларусі»: захаваныя традыцыяй, укаранёныя адукацыяй, адкінутыя бязвер’ем». Мн., 2007. — 54 с.
8. Купала Янка. Поўны збор твораў. Том 6: Паэмы, пераклады. Мн., 1999.-430 с.
9. Назіна I. Традыцыйная музычна-інструментальная культура беларусаў як прадмет навуковага даследавання // Музычная культура Беларусі: Гістарычны шлях. Кантакты. Матэрыялы X Навуковых чытанняў памяці Л.С. Мухарынскай (1906—1987). Мн.,2002. 182 с.
10. Нйкйфоровскяй Н.Я. Очеркй Вйтебской Белоруссій. Ч. 2.: Музыка н дудар. М., 1892. — 34 с.
11. Нйсневйч С. В. А. Золотарёв. М., 1964. — 176 с.
12. Нісневіч С. Яўген Цікоцкі. Мн., 1972. — 94с.
13. Сержпутовскій A. К. Сказкй й разсказы белоруссов-полешуковь: Матерйалык'ьйзученйютворчествабелоруссовй нхговора. СПб., 1911. 190 с.
14. Скорабагатаў В. Зайгралі спадчынныя куранты: Цыкл нарысаў з гісторыі прафесійнай музычнай культуры Беларусі. Мн., 1998. — 154 с.
15. Хрушчоў Н. С. За цесную сувязь літаратуры і мастацтва з жыццём народа (Скарочаны пераказ выступленняў на нарадзе пісьменнікаў у ЦК КПСС 13 мая 1957 г., на прыёме пісьменнікаў, мастакоў, скульптараў і кампазітараў 19 мая 1957 г., на партыйным актыве ў ліпені 1957 г.). Мн.,1957. — 40 с.
16. Цйтовйч Г, Нйсневнч 14. Белорусская ССР. М., 1958. — 156 с.
17. Чернявская Ю.В. Белорус: штрйхй к автопортрету. Мн., 2006. — 244 с.
18. Шырма Р. Песня — душа народа. Мн., 1993. — 348 с.
ЗМЕСТ
ЧАСТКАI
Уладзімір Глыбінны (Сядура)
ДОЛЯ БЕЛАРУСКАЕ КУЛЬТУРЫ ПАД САВЕТАМІ 1920-1957 гг.
Прадмова 3
Жменька слоў рэдактара 5
Уводзіны II
Разьдзел I
Адносны РЭНЭСАНС БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ (1920—1929) 18
1. Перадумовы культурнага ўздыму ў Беларусі 18
2. Беларусізацыя і культура 24
3. Інстытут Беларускай Культуры 39
4. Здабыткі навуковага пазнаньня мастацкае спадчыны . 44
5. Тэатральны і літаратурны рэнэсанс 53
6. Замежныя сувязі і водгукі ў Заходняй Беларусі 67
Разьдзел II
ПЭРЫЯД ЗМАГАНЬНЯ ПАРТЫІ ЗЬ БЕЛАРУСКІМ НАЦЫЯНАЛ-
ДЭМАКРАТЫЗМАМ I НАЦЫЯНАЛЬНЫМІ ЎХІЛАМІ (1930 — 1940) 77
1. Зьмены ў нацыянальнай палітыцы партыі на Беларусі . 77