Доля беларускае культуры пад Саветамі 1920—1991 гг  Анатоль Тарас

Доля беларускае культуры пад Саветамі 1920—1991 гг

Анатоль Тарас
Выдавец: Харвест
Памер: 336с.
Мінск 2012
102.31 МБ
За бясконцымі самакансьпірацыямі й самаабмежаваньнямі пазьнікалі цэлыя плоймы імёнаў.
Л ішне казаць, што ані дзяржава, ані тыя, хто завуцца «творчай інтэлігэнцыяй», не выяўлялі й не выяўляюць дасёньня цікавасьці да іх узнаўленьня. А праз тое вялікія абсягі нашае культуры застаюцца ў смузе...
6.	Лёс творцаў
Беларускія біяграфіі XX стагодзьдзя заблытаны й захутаны смугою недагаворак, намёкаў, інтэрпрэтацыяў. Калі ў папярэднія эпохі мастакі разглядалі эпісталярны й мэмуарны жанры як спосаб падзяліцца сваімі ідэямі, прыадчыніць вакенца ў сваё сьветаадчуваньне, а то й рашуча сьцвердзіць свае эстэтычныя прынцыпы, то амаль усё XX ст. адбывалася роўна наадварот. Мастакі імкнуліся ўсуплёце палітычныхрэаліяўяк мага глыбей зашыфраваць свае сьветапогляды. Ато й папросту схаваць акалічнасьці сваіх біяграфіяў...
Няма ў беларускіх энцыкляпэдыях зьвестак і пра багата якіх іншых мастакоў, якія палеглі ахвярамі тэрору яшчэ перад вайною. На пачатку 30-х гг. былі арыштаваны Ібрагім Гембіцкі, Міхась Філіповіч, Міхал Станюта. Але ім, можна казаць, пашэнціла. Неўзабаве яны павярталіся дахаты жывымі й працягвалі творчасьць. Хоць і не патрапілі ў гэтак званы Саюз мастакоў, штобыўутвораныў 1938годзе. Выпадкова,у39-м,уцёк ад арышту зь Вялейкі Уладзіслаў Стржамінскі, перабраўшыся ў Нямеччыну. Фашысты на яго не зьвярнулі ўвагі. Выжыў.
А вось некаторыя разьлічыліся за свой талент жыцьцём. Адным зь першых быў забіты Уладзіслаў Галубок. Ён быў ня толькі літаратарам, акторам ды рэжысэрам, але й мастаком. Галубок сам афармляў пастаноўкі ўсіх сваіх спэктакляў, а да таго ж браў удзел у выставах як жывапісец... Ён быў адным з пачынальнікаў найноўшага нацыянальнага рамантычнага пэйзажу. Яго расстралялі ў 1937-м.
ушзіслзў галувок ^^I882-I9»2^S^
Малюнак Я. Ціхановіча (1983 год)
Пра тыя гады я папрасіў распавесьці зяця Галубка, славутага беларускага мастака, Яўгена Мікалаевіча Ціхановіча (1911—2005). Яўген Ціхановіч ці не апошні сьведка тае эпохі з мастакоўскага асяродзьдзя. Й ён распавёў, як склаліся лёсы тых людзей, якіх ён асабіста ведаў, у каго вучыўся, з кім працаваў...
ГадлеўскіЭдуард(1912—1994).Пасьляпарадуфізкультурнікаў яго выслалі ў Магадан. Затое, што ягоная скульптура Сталіна з пап’е-машэ павалілася. Сталін ледзь ня даў нырца ў Масквураку. Гадлеўскі пасьля адсідкі ў Менск не вярнуўся, далей ён працаваў на Украіне.
Змудзінскі, які рабіў малюнкі да буквароў, быў высланы ў Сібір за тое, што быў у мінулым афіцэрам «царскага рэжыму». Быў час сталінскага тэрору.
Абрамаў, мастак-графік, зрабіў, між іншым, гэаграфічныя мапы ў Белдзяржвыдавецтве. Меў хату й вялікі сад. Але ўлады захапілі ягоны пляц і пабудавалі там Лечкамісію. Вядома, была ўчынена маральная зьнявага й матэрыяльная страта. Чалавек пачаў абурацца, што й было падставаю ягонага арышту й высылкі. Там і памёр.
Кашкель — мастак-графік, працаваў у Белдзяржвыдавецтве. Але ягоны бацька пры НЭПе меў вялікі магазін. Толькі гэта й зрабілася падставаю для ягонага арышту й высылкі пры сталінскім «хапуне».
1937 год не абмінуў Віцебскага мастацкага тэхнікуму. Мы лічым яго вышэйшай мастацкай установаю, бо там выкладалі настаўнікі, што скончылі яшчэ імпэратарскую Акадэмію мастацтваў у Санкт-Пецярбурзе. Такія славутыя мастакі, як Волкаў, Керзін, Эндэ, былі настаўнікамі. Такія як Фогт, Хрусталёў, Загароўскі, Груцай, Дзежыц.
Керзіна, напрыклад, пазбавілі права выкладаць скульптуру адно таму, што ён атрымаў дыплём Акадэміі мастацтваў. Скульптуру пачаў выкладаць Ганс Шульц, які скончыў Інстытут Пралетарскага Мастацтва. Сама назва гаворыць сама за сябе. Скончылася акадэмічная праграма, наступіўхаос...
Настаўнікі Віцебскага мастацкага тэхнікуму, браты Даркевічы. Петра Даркевіч выкладаў мастацтвазнаўства, а ягоны родны брат Хрыстафор выкладаў манумэнтальны жывапіс. Бацька іхны быў вельмы заможны, меў свой вялікі млын. Таму іх арыштавалі й расстралялі. Гэта быў 1937 год...
Мінін выкладаў у тым самым тэхнікуме графіку, а ў мінулым быў афіцэрам царскага войска. Арыштаваны быў у 37-м. Расстраляны...
Натуральна, мартыралёг гэты далёка ня поўны. Нам не вядомы лёсы мастакоў з Гомелю, Магілёву, Мазыру, Бабруйску, Полацку. Ніхто сёньня адмыслова гэтай тэмаю не займаецца. Але нават з таго, што мы ведаем, можна зрабіць адну супярэчлівую выснову: мастакоў рэпрэсавалі ў куды меншых маштабах, чым літаратараў, і менш жорстка. Высылка — ня куля. На гэткую маю выснову Яўген Ціхановіч выказаў меркаваньне, што мастакамітаня надтахтой называўсязаСталіным. У тым сталінскім Саюзе мастакоў на 38-ы год было ўсяго дзесяць чалавек, пераважна небеларусаў. А большасыдь беларускіх мастакоў стала ў тыя гады проста выкладчыкамі ды пазьяжджала куды далей з буйных гарадоў.
Адам Глёбус цьвердзіць: адносна мякчэйшае стаўленьне камуністаў да мастакоў тлумачыццай тым, штосапраўдны мастак—бажавольны,крыхувар’ят, а таму прымусіць ці прыдушыць яго не выпадае. Бо ж мастацтва — ці не адзіны від творчасьці, што не падлягае дысцыпліне. Нат той жа жывапісец Волкаў, са слоў Ціхановіча, мог і за Гітлерам і за Сталіным адмаўляцьлюдзям ува ўніформе, спасылаючыся на адсутнасьць настрою: «На сёньня сэанс адкладаецца». Зрэшты,
Раман Семашкевйч (1900—1937). Аўтапартрэт 1933 года
абедзьве пазыцыі не пярэчаць адна адной. Хоць гэта ніяк не ўваскрэсіць нам таго мастацтва,
што было зьнішчана альбо й ня створана... Нішто нам яго не
ўваскрэсіць.
Марна шукаць і імя Рамана Семашкевіча ў беларускіх энцыкляпэдыях. Яго там няма.
Было колькі публікацыяў у пэрыёдыках, у прыватнасыіі, у «ЛіМе», й «Культуры», але было тое даўно. Мо таму стогадовы юбілей гэтага выбітнага мастака прамінуў у Беларусі
незаўважна. Семашкевіч папросту выпаў з кантэксту нашае культуры.
Аміжтым, ягоны юбілей адзначылі ў Расеі: выдадзены альбомы, зьняты дакумэнтальны фільм, прайшло сёлета некалькі шумных выстаў. Яго там называюць ня йначай, як «мараю калекцыянэраў».
Раман Семашкевйч. Бюракраты (На сходзе) (1931 год)
Нарадзіўся мастак у кастрычніку 1900 году ў мястэчку Лебедзева, што на Маладэчаншчыне. Гадаванец Віленскай Беларускай Гімназіі, вучань Язэпа Драздовіча, Семашкевіч у 1925 годзе прыбыў у Менск, адкуль, разам зь Міхасём Філіповічам, перабіраецца ў Маскву, на вучобу ў Вышэйшых мастацкатэхнічных майстэрнях. У Семашкевіча зь Філіповічам нават імёны бацькоўсупадаюць: абодва — Мацьвеевічы. Праз 5 гадоў Філіповіч усё ж вяртаецца ў Беларусь.
Семашкевіч нічога ня ведаў пра лес свайго сябра. Ягоны ж уласны лёс склаўся на чужыне зусім ня добра. Напачатку 30-х ён паехаў у Тбілісі, да яшчэ аднаго земляка, беларуса Кірылы Зданевіча,тагосамага, што адкрыўсьветусьветПірасманішвілі. Пабачаная на кватэры Зданевіча калекцыя твораў геніяльнага грузінскага прымітывіста зрабіла на Семашкевіча калясаль-
нае ўражаньне. 3 тага часу традыцыяналісцкі жывапіс мастака рэзка зьмяняецца. Ён становіцца насычаным, зьдзічэлым, натуральным.
Можна праўда, шукаць ня гэтулькі грузінскіх, як францускіх каранёў ягонага мастацтва й лёгка паставіць яго ў адзін шэраг з Утрылла, Марке, Дзюфі ці Руо.
Што праўда, семашкевіцкая графіка тым часам застаецца выкшталцонай і пекнай, толькі зрэдзьчасу пераўвасабляючыся ў экспрэсіянсцкія выверты. У 1931-м ён уваходзіць у мастакоўскую суполку «13-ці», разам зь якою ладзіць вялікую выставу ў Маскве. Сярод іх было таксама колькі беларусаў, што знайшлі сабе прытулак пад непахіснымі сьценамі Крамля: Стэфанскі, Мілашэўскі, Дрэвін, Рамановіч. Ці не апошні ўсплёск мастакоўскае свавольнасьці. Урэшце, толькі яна іх і лучыла, людзей рознага маштабу й розных эстэтычных прыхільнасыдяў.
Тым часам у Менску рэпрэсіі ўжо набывалі статыстычны размах, у Маскве ж на тое не выглядала. За лякерам усьмешлівага аптымізму яшчэ не было відаць вупырных іклаў. А Семашкевіч нешта нібы ўжо вычуваў. Вось, напрыклад, малюнак «Чалавек і пачвара». Стаіць сабе мужык як мае быць: у ботах ды картузе, а за ім ужо цікуе нейкая земнаводная страшыдла з высалапяным языком. Прадчуваў? Можа быць. Як і шмат хто іншы. Але адрозна ад іншых, ён выкладаў свае прадчуваньні на роўнядзь паперы. Зрэшты, асабліва варажыць не даводзілася. Два ягоныя родныя браты былі арыштаваны за пераход мяжы й польскі шпіянаж. Па іх не засталося й знаку. 1 лістапада 1937 году прыйшлі й па яго. У пратаколе «тройкі» значылася: «за нелегальны пераход савецкае мяжы, за актыўную кантррэвалюцыйную фашыстоўскую дзейнасьць, ухваленьне фашыстоўскага ладу, 2 браты-шпіёны...»
Hi на водным з допытаў Семашкевіч вінаватым сябе не прызнаў. Нікога выдаваць не зьбіраўся. 17 лістапада допыты перапыніліся. 22 сьнежня яго расстралялі. Каб расстраляць, завезьлі чамусьці ў Татарстан. Ягоных жа сяброў чакалі толькі высылкі. Мо дзякуючы ягонаму маўчаньню яны засталіся жывымі?
He пакінулі ўспакоі й ягонагатворчага даробку: звыш 300 (!) палотнаў былі забраны ў НКВД, дзе прапалі незваротна. У даведцы з К.ДБ пра рэабілітацыю гаворыцца дакладна, што на
карціны маецца вопіс і іх у НКВД трымалі да 1940 году. Ад мастака засталіся: рамень ад эцюдніка, бутэлечка зь фіксатывам для малюнкаў і раскладное палатнянае крэсла. А яшчэ 150 малюнкаў тушам, што перахаваліся ў сяброў ды знаёмых і яшчэ дзясятак карцінаў, раскіданых ад Пензы да Тбілісі. Уладзімір Мілашэўскі, ягоны сябра й зямляк, славуты савецкі графік, якому пашчасьціла ацалець пасьля ссылкі, падчас адлігі 60-х, шчыра ня мог узяць у цям гэткую нялітасьцівасьць: «Наш Семашкевіч быў цалкам бесьсвядомы. Жывапісец зь вялікай літары. Якія ў яго маглі быць палітычныя погляды?»
Але, мяркую, нейкія погляды ў гэтага бажавольнага бясшкоднага творцы ўсё ж былі. Невыпадкова на ягоных малюнках суседзяць паседжаньні партячэяк зь пінгвінамі й ламамі ў заасадзе, паляваньні побач з вымысьленымі турмамі. Ягоная творчасыдь — гэта мастацтва супраціву. He маляваў ён Сталіных, Варашылавых, Жданавых. He маляваў трыюмфаваньня пралетарыяту, не імкнуўся падладжвацца й ня меў ілюзіяў. Ён грэбаваў тымі людзямі, што забівалі ў саміх сабе сваю самавітасьць і тымі, што забівалі яго, ён не сказаў ім нічога. I сябе ня спрабаваў выгарадзіць. Ён ведаў, за што яго зьнішчалі.
Рэмень ад эцюдніка, бутэлечка зь фіксатывам для малюнкаў і раскладное палатнянае крэсла... Ці ня самыя каштоўныя рэліквіі XX стагодзьдзя. Сьведчаньне супраціву. He патрапілі ў беларускія энцыкляпэдыі.