Доля беларускае культуры пад Саветамі 1920—1991 гг
Анатоль Тарас
Выдавец: Харвест
Памер: 336с.
Мінск 2012
АльбоДавыдЯкерсан. Тым, хто вывучаўгісторыювіцебскае школы 20-х гг., гэтае імя павінна было трапляцца на вочы ў перыёдыках тага часу ды ўспамінах мастакоў. Яго ўважалі за аднаго з самых таленавітых і любімых вучняў Пэна. Урэшце, з майстэрні Пэна й пачалася ягоная мастакоўская біяграфія. Пасьля разам зь сябрамі, Эль Лісіцкім і Фрыляндарам, едзе ў Рыгу, дзе паступае ў Палітэхнічны інстытут. Але вайна перарывае шкаленьне, і мастак вяртаецца ў Беларусь.
Падхоплены ваенна-рэвалюцыйнай завірухаю, ён актыўна ўнурваецца ў мастацкае жыцыдё роднга гораду: кіруе скульптурнаймайстэрняюў Народнаймастацкайвучэльні, вырабляе дзясятак помнікаў паводле славутага пляну манумэнтальнае прапаганды, супольна з Маркам Шагалам стварае аздабленьне Віцебскуда гадавіны рэвалюцыі. У творчасыді гэтага майстра, як у кінастужцы, кадар за кадрам, адлюстраваліся ледзь ня
Давыд Якерсан (1896—1947)
ўсе мастацкія тагачасны плыні. Ён пачынаў як прыхільнік «ар нуово», якое гэтак было ў модзе ў буржуазнай Рызе, тады ствараў вельмі далікатныя, пекна арнамэнтаваныя дэкаратыўныя кампазыцыі.
Але першыя ж спробы сіл у скулычтуры занесьлі яго ў імпрэсіянізм. Пасьля знаёмства з Казімерам Малевічам ён становіцца адным з апалягетаў супрэматызма, экспэрымэнтуючы ў кубістычнай ды супрэматычнай скульптуры.
На працягу 1919—1921 гг. ён стварыў і нізку лінарытаў на матывы беларускіх, жыдоўскіх ды расейскіх казак. Дарэчы, гэтае захапленьне казачным фальклёрам наагул было ледзь не абавязковым ці не для ўсіх віцебскіх мастакоў таго часу. Дастаткова прыгадаць клясычныя
іл юстрацыі да казак Марка Шагала ці Эль Л ісіцкага...
Разам з камісарам Шагалам Якерсан камісарыў таксама. Пасьля супрацоўнічаў зь віцебскім Уновісам, быў тут ці ня самым адданым сябрам Малевіча, дапамогшы перажыць яму цяжкуюзіму 1919—1920гг. Імкнуўсябыцьбліжэй ідаДабужынскага, у якім яму гэтак імпанавалі ўпэўненая інтэлігентнасыдь і культурны кшталт. Імя Якерсана несупынна паўтаралася ў гэтым коле мастакоў. Побач з імёнамі Лісіцкага, Коган і Ермалаевай. Але Якерсанбыўзабыты. Забыты настолькі, штоягонае імя не патрапіла нават у 5 тамовік «Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі». Ён рабіў нібы ўсё тое ж, што й ягоныя паплечнікі й землякі: архітэктоны, кампазыцыі з чорнымі квадратамі, «супрэматычныя» фігуркі ды безьліч графічных аркушаў. Усё тое ж, м’о й лепей, бо ён ніколі не выглядаў на вузкага адэпта аднае якое плыні...
Імя мастака сьцерлі са скрыжаляў гісторыі нашага мастацтва. Што ж засталося пасьля Якерсана? Некалькі фатаздымкаў кубістычных скульптураў. Некалькі здымкаў драўляных і гіпсавых барэльефаў, на матывы беларуска-жыдоўскае арна-
мэнтыкі. Апроч таго, вялікая сэрыя лінагравюраў да розных казак, напрыклад «Залатое яечка», «Дурны воўк», «Лісічка-сястрычка», «Музыка ды яшчарка», «Бабчын козьлік»... Прытым, стылёвая інтэрпрэтацыя гэтых казак надзвычай калярытная.
Нешта тут і ад барочных дрэварытаў, нешта ад графікі Шагала... Але асабліва дзіўнымі падаюцца арнамэнты, у якіх
Юдэль Пэн, Давыд Якерсан, Алена Кабйіцэр-Якерсан (1929)
пераплецены беларускія геамэтры ч н ы я маты вы п л яскатае разьбы й вышывак з мудрагелістым усходнім жыдоўскім арнамэнтам.
Цікавыя й самі фарматы гэтых гравюраў. Большасьць зь іх мае абрыс авалу, як на традыцыйныхжыдоўскіхнадмагільлях «мацэвот». А й нат канцоўка «Козьліка» выдае, хутчэй, на тока-гіранічную трактоўку юдэйскага сымбалю — аленя... Апроч казачных, фантастычных сюжэтаў, тамсама ёсыдь багата малюнкаў і гравюраў на дакумэнтальныя сюжэты. Гэта і замалёўкі беларускіх гарадоў і
мястэчак, і карцінкі з жыдоўскага побыту, і невялічкая нізка, прысьвечаная эвакуацыі й падзеям ваеннага міжчасься 1914— 1921 гг...
Ёсьць таксама й некалькі ранейшых аркушоў, цяжка вытлумачальнага, сымбалічнага зьместу: нейкія бясполыя астэнічныя постаці ў садзе, невядамых краёў архітэктура, мудрагелістыя перапляценьні лілеяў.
У ноч з 1 на 2 красавіка 1937 году Егуда Пэн, настаўнік Якерсана, быў па-зьверску забіты на хаце. Забойства гэтае, на першы погляд абсалютна бессэнсоўнае, дагэтуль не раскрыта. Зьвінавацілі сваякоў: маўляў, патрэбны былі грошы. Але куды тыя грошы заСаветамі ў 37-м? Пагатоў, менавітасваякі й мусілі ведаць, што ў Пэна тых грошай не было... Настаўнік гэткіх мастакоў, як Шагал, Лісіцкі, Цадкін, Рояк, Якерсан ды яшчэ сотні, сышоў з жыцьця брутальна й цёмна. Гэтак вусьцішна скончылася вялікая кароткая эпоха віцебскае школы.
7. Канфарміспгы, нацыяналіспіы і авангардысты
У паваеннны час мастацтва БССР доўжыла існаваньне ў рэчышчы таталітарных установак, палітычных і эстэтычных. Разам з тым, гэта зусім іншы этап у гісторыі нашае культуры.
Былі жорсткія ідэалягічныя рэгулы, але не было прымусу, за мастакамі пакідаўся выбар тэмаў: можна было, прыкладам, маляваць адно краявіды. Гэтым шляхам пайшлі па вайне Бялыніцкі-Біруля, Масьленікаў, Цьвірка.
Была прафэсійная фільтрацыя па ідэйных прынцыпах, але была створана шматступенная сыстэма адукацыі, дзякуючы якой у 1960-я гг. у мастацтва ўвайшла вялізарная генэрацыя, выхаваная й падрыхтаваная ўжо ў Беларусі. 3 імклівым ростам новае сыстэмы мастакоўскае адукацыі зьвязаны й бясспрэчныя посьпехі беларускае школы графікі. Дзясяткі імёнаў беларускіх мастакоў сталі вядомы цэламу сьвету: Вашчанка, Пасьлядовіч, Лось, Кішчанка, Савіч, Селяшчук, Славукды іншыя.
Урэшце, сышла ў нябыт сыстэма фізычных рэпрэсіяў супраць творцаў, што была заменена на сыстэму ізаляцыі «нядобранадзейных» твораў. За эрзацам масавае прапаганды праз прэсу, выставы й закупы схавалася цалкам тое, што не адпавядала канонам сацрэалізму. Адпаведна, імёны прадстаўнікоў андэграўнду ды іхныя творы былі надзейна адгароджаны ад публікі. Але яны ўсё ж былі ў рэчаіснасьці.
Творцаў тае эпохі, да 1990-х гг. можна ўмоўна падзяліць на тры катэгорыі. Найперш гэта канфармісты, якія шчыра абслугоўвалі савецкую ідэалёгію, ствараючы «сацыялістычныя паводле зьместу» творы. Сьпіс іхных імёнаў амаль бясконцы. Прыпусьцім, што да канфармістаў належала блізу паловы мастакоў БССР.
Яскравым прыкладам тут ёсьць постаць Міхаіла Савіцкага, аўтара соцень твораў, што апявалі савецкую рэчаіснасьць ды ейных стваральнікаў. Роля Савіцкага ў гісторыі савецкага мастацтва выключная. Ніводзін зь беларускіх мастакоў не дасягнуў гэткіх вышыняў і зіхаткога зьзяньня дзяржаўных рэгаліяў. Адно званьне народнага мастака СССР чаго вартае... Асоба Савіцкага будзе даваць спажыву для многіх тэмаў. Савіцкі — культуртрэгер, вясковы хлапец, які па вайне патрапіў вучыцца ў Маскву й вярнуўся зь перакананьнем свае выключнасьці па-над беларускімі калегамі. Савіцкі — нэкра-
мант, які добрую палову свае творчасьці прысьвяціў сьмерці ў розных яе праявах, асабліва вылучаючы матывы сьмерці дзяцей і маладых жанчын.
Савіцкі і Ленін — асобная тэма, бо менавіта ягоныя палотны й габэлены склалі гэтак званы «залаты фонд беларускае ленініяны», у тым ліку дзякуючы абсалютным памерам тых твораў. Савіцкі і Шагал — адна з найбольш красамоўных тэмаў у гісторыі нашае культуры. Менавіта Савіцкі, паслугоўваючыся поўным даверам савецкіх уладаў, прыклаў нямала высілкаў, каб імя ягонага геніяльнага калегі і земляка было «сьцёрта» са скрыжаляў беларускага мастацтва...
Міхаілу Савіцкаму належаць і колькі пачэсных старонак у беларускай культуры. Некалькі ягоных палотнаў застануцца й пасьля таго, як за нашымі сьпінамі зьнікне далягляд сёньняшняга стагодзьдзя. Натуральна, гэта будзе ня «Песьня» (1958 г.), хадульная кампазыцыйна й анэмічная з жывапісу. Гэтае першае буйное палатно будучага маэстра болей нагадвае афішу да тагачасных фільмаў пра краіну, «дзе так вольна дыхае чалавек». Ня будуць тое й палотны на тэмы партызаншчыны, то лубковыя, то відочна фальшывыя пачуцьцямі. Ды й «Лічбы на сэрцы» ня знойдуць сабе лепшага месца за тое, дзе яны цяпер, — у Музэі вайны.
Самым значным з тварэньняў Савіцкага сталася тое, дзе ён вычувае сваю зьнітаванасьць з краямі свайго дзяцінства. Кажучы інакш, тое, што сьведчыць пра ягоную прыроду, генэтычную повязь зь людам простым. Невыпадкова, дэбютуючы «Песьняю», ён напружана шукаў повязі, болып адпаведнай ягоHaMyego, чымся кампіляцыізмэксыканскіхмуралістаў. Жыцьцё хлебаробаў ды ільнаводаў родных палеткаў Віцебшчыны, куды больш знаёмае мастаку, чым штучны патас «ярасных атак», лягала на ягоныя палотны, нібы адхланьнем, пачуцьцём ціхае й рацыянальнае згоды з Жыцьцём.
Напрыклад, «Ураджай», напісаны ў 1966 годзе. I гэта дзіўна, зважаючы і на год напісаньня, і на паралельныя з гэтай карціны Савіцкага, створаныя ў тыя ж гады, але ў нейкім чадзе бруталізму, шэрымі, невыразнымі фарбамі, палотны, якія па інэрцыі эксплюатавалі модную тады тэму партызаншчыны. Блізкай духам да гэтага палатна стала карціна «Селянін у чырвонай кашулі». Аднак у ёй перад тэмаю бясконцай плыні жыцьця, паперадзе паўстае матыў жыцьцядайнасьці самой
зямлі, жалобнай і ўрачыстай, зямлі, якая дорыць усё жыцьцём і ў якую жыцьцё сыходзіць... Наступныя ягоныя работы, нібы набліжаныя да канкрэтных побытавых рэаліяў, таксама шыфруюць у сабе тэму эўхарыстыі: «Хлеб», «Хлеб новага ўраджаю» і «Хлябы».
To бок, Савіцкі, як і бальшыня мастакоў-канфармістаў не цураўся й уласна мастакоўскіх задачаў, не зьвязаных з камуністычнай ідэалёгіяй. Ягоныя творы, прынамсі, бальшыня, пераўзыходзяць сваімі якасьцямі творы шмат каго з савецкіх мастакоў. Аднак, не зважаючы на дзясяткі ягоных клясычных работ, далёкіх ад афіцыёзу, імя ягонае назаўжды застанецца зьнітаваным найперш з услаўленьнем таталітарнае ідэалёгіі й паслугаваньнем ёй.
Другая плынь у беларускім паваенным мастацтве — гэта нацыянальныя рамантыкі. Іх яшчэ беспадстаўна называюць «этнаграфістамі». Гэта тое кола мастакоў, якія літаральна разумелі сваю задачу стварэньня мастацтва «нацыянальнага паводле формы». У першую чаргу, дзеля прыкладу, тут варта назваць Яўгена Куліка.
Ён доўгія гады быў эталёнам маральнасьці для свайго атачэньня. Гэта ў ягонай майстэрні, што была на праспэкце насупраць КДБ, у 1960-я гады ўтварыўся нефармальны
Яўген Кулік (1937—2002). Здымак 1978 года
нацыяналістычны асяродак, што ад месцазнаходжаньня майстэрні атрымаў жартоўны назоў «На паддашку». Людзі з тага асяродку, сябры Яўгена Куліка, пазьней ачолілі беларускі вызвольны рух, сталі лідэрамі Беларускага Народнага Фронту. А сам спадар Кулік у 1991 годзе стаў адным з аўтараў новых дзяржаўных сымбаляў новае Беларусі: бел-чырвона-белага сьцягу й гербу «Пагоня». Зь ягонага творчага даробку варта згадаць унікальныя графічныя нізкі «Помнікі дойліздтва Гарадзеншчыны», «Замкі Беларусі», «Паўстаньне 1863 г. у Беларусі», якімі творца запачаткаваў цэлую плынь у беларускім мастацтве. Менавіта ад ягоных твораў бярэ пачатак гістарызм паваеннае пары.