Доля беларускае культуры пад Саветамі 1920—1991 гг
Анатоль Тарас
Выдавец: Харвест
Памер: 336с.
Мінск 2012
Мы закраналі гэтую тэму вышэй. Падавалі й прычыны, дзеля якіх у Беларусі ў I960—80-я гады дысыдэнцтва не аформілася ў клясычным выглядзе. Галоўныя зь іх — фізычнае зьнішчэньне патэнцыйных дысыдэнтаў у 1930—1940-я гады, абачлівасьць наступнікаў, сфармаваная стагодзьдзямі беларуская мэнтальнасьць.
Мы ўжо ставілі пытаньне: ці былі творы, забароненыя палітычнай цэнзурай, пісаныя «ў шуфляду», такія, што, безумоўна, не маглі быць апублікаваны ў тагачасных цэнзурных варунках. Называліся «Мёртвым не баліць» і «Круглянскі мост» В. Быкава, «Дабрасельцы» А. Кулакоўскага, «Леаніды не вернуцца да Зямлі» й «Маленькая балерына» Ул. Караткевіча... У «перабудовачны» ж час з шуфлядаў выцягваліся пераважна дзёньнікі, асобныя вершы, аповеды й нататкі, але буйнамаштабных дысыдэнцкіх твораў чытачу не адкрыта.
3 кніг, выдаваных у замежжы, варта адзначыць твор Зьніча (Алега Бембеля) «Роднае слова і маральна-эстэтычны прагрэс», выдадзены ў 1985 годзе у Лёндане.
Беларускі самвыдат утрымліваў і рукапісную бэлетрыстыку. Як адметную зьяву трэба адзначыць часопіс «Блакітны ліхтар», які выходзіў у 1971— 1974 гг. у Наваполацку. Выданьне ажыцьцяўлялі наваполацкія літаратары В. Мудроў, В. Шлыкаў, А. Рыбікаў. Улікуаўтараўбылі й Ул. Арлоў, Г. Кулажанка.
Напярэдадні «перабудовы» ў Менску выходзіў часопіс «Бурачок», у выпуску якога бралі ўдзел А. Бяляцкі, В. Вячорка, С. Дубавец, В. Івашкевіч ды іншыя. Выданьне, як і «Блакітны ліхтар», было спынена. Аўтары «Бурачка» пасьлядоўна скарыстоўвалі адноўленую «тарашкевіцу».
Варта дадаць да гэтага сьпісу машынапісныя выданьні маладэчанскага гісторыка-дысыдэнта М. Ермаловіча «Падсьнежнік» і «Гутарка», якія выходзілі з 1963 да 1964 ды з 1971 да 1976 гадоў. Выданьні зьмяшчалі й бэлетрыстычныя творы.
Аднавіліся традыцыі ананімнасьці. Узорам яе стаўся напісаны ў 1975 годзе (дата завяршэньня тэксту твору, які зьяўляўся па частках) Францішкам Ведзьмаком-Лысагорскім «Сказ пра Лысую гару». Зьмест паэмы ўяўляе зь сябе шарж на жыцьцё-быцьцё беларускіх пісьменьнікаў, і ў сваёй палітычнай завостранасыді не выходзіць за межы крытыкі мяшчанства й непавагі да беларушчыны. Разам з тым, андэграўнднае бытаваньне твору выклікала да яго цікавасьць з боку органаў КДБ.
Мікалай Улашчык (1906—1986). МастакА. Крывенка. 1996 год
Традыцыю ананімнасьці ў 1980—1990-я працягнуў Вядзьмак-Лысагорскі-меншы, аўтар некалькіх паэмаў памфлетнага, палітычна адкрытага гучаньня.
Палітычныя ахвя-
ры ў пісьменьніцкіх шэрагах у гэты час перасталі быць крывавымі. He было нават зьняволеных або дэпартаваных. Пэўныя непрыемнасьці ў дачыненьнях з уладамі мелі В. Быкаў, А. Адамовіч, А. Карпюк, А. Разанаў, С. Панізьнік, Ул. Арлоў ды інш. У 1975 годзе за нонканфармісцкія погляды зьмяшчаюць у псыхіятрычную
лякарню пісьменьніка Алеся Наўроцкага.
Трэба адзначыць пэўную грамадзкую актыўнасьць літаратараў, якія пасьля «хрушчоўскае адлігі» былі вызвалены з турмаў, лягероў ды месцаў высылкі. Некаторыя зь іх сьцішыліся, не выказвалі нават прыкметаў стрыманага нонканфармізму. Іншыя ж праяўлялі якасьці андэграўнднай чыннасьці — Мікола Улашчык, Браніслаў Ржэўскі й асабліва — Ларыса Геніюш.
Чыніліся дзеяньні й контрдзеяньні. Досыць шырокі розгалас мела закрыцьцё навуковай канфэрэнцыі, прысьвечанай этнагенэзу беларусаў, на якой выявілася «нацыяналістычнае кубло» ў Акадэміі навук БССР. Распачаліся «мяккія» рэпрэсіі, у выніку якіх пацярпелі поруч з гісторыкамі й літаратары, філёлягі. Былі звольнены з працы ў 1974 годзе Мікола Прашковіч, Валянцін Зайцаў, Алесь Каўрус, Валянцін Рабкевіч, Сьцяпан Місько.
Ня меншы рэзананс меў т.зв. «філфакаўскі бунт», які распачаўся зь нявіннай прось-
Ларыса Геніюш 11910—1983). Фота 1942 года
Уладзімір Арлоў
бы студэнтаў філфаку ды гістфаку БДУ да ЦК КПБ на пра-
ва атрымліваць веды па асобных дысцыплінах на беларускай мове. «Бунт» скончыўся рэпрэсіўнымі захадамі супраць завадатараў — Алеся Разанава, Віктара Яраца ды іншых.
Што ж тычыцца літаратараў-эмігрантаў у азначаны пэры-
яд... Зьехалі хіба што Ісідар Бас ды Арнольд Каштанаў у Ізраіль,
дый тое — з асабістых, а не літаратурных матывацыяў.
9. Нонканфармізм і сацыяльны крытыцызм
Пасьля 1956 году гэтыя дзьве зьявы пачынаюць парадаксальным чынам пераплятацца — нават у творчасьці таго ці іншага аўтара. Служэньне сыстэме ўсё болей набывае рытуальны характар, пазначаецца асабістым нявер’ем або няшчырасьцю. Пісьменьнік аддае даніну тэме — піша, скажам, твор, прысьвечаны Леніну, партыі, Кастрычніку, а затым бярэцца за ажыцьцяўленьне больш цікавых яму творчых праектаў. Прытым жа, майстра стараецца й гэтую рытуальную справу зрабіць як лепш, каб не было сорамна за рамяство. Так, Генадзь Бураўкін піша сваю дыхтоўна зробленую, але цалкам сэрвільную паэму «Ленін думае пра Беларусь» (1977).
Актуалізавалася такая форма памяркоўнага нонканфармізму, як сацыяльны крытыцызм. Гэтыя прыклады можна знайсьці ў творах I. Мележа, А. Макаёнка, А. Дударава, П. Панчанкі ды іншых.
Адносная лібэралізацыя цэнзурнага рэжыму дазваляла крыху пашырыць дыяпазон сацыяльнае крытыкі й наагул, жанравы й эстэтычны дыяпазон літаратуры. Спосабаў уцёкаў з «клеткі» сэрвілізму сталася значна больш. Адчыніліся новыя «экалягічныя нішы».
Разам з тым, некаторыя тэматычныя абсягі заставаліся амаль цалкам зачыненай зонай — прыкладам, падзеі 1930-х гг., іншыя «цьмяныя» старонкі гісторыі, наркаманія, падзеі афганскае вайны, эротыка... Спэктар забаронаў выглядае стракатым, часам алягічным. У гэтым адыграла сваю ролю ня толькі вонкавая цэнзура (у выглядзе Галоўліту, работнікаў адпаведных аддзелаў ЦК, літаратурных функцыянэраў і наглядчыкаў з КГБ), але й так званая «самацэнзура».
Стаічны нонканфармізм Васіля Быкава. Алесь Адамовіч некаторую манатоннасьць быкаўскай творчасьці параўноўваў з упартасьцю шэрагоўца або лейтэнанта, які ахоўвае сваю вышыню,— і мусіць ня зьменьвацца, бо тады перастане быць вартавым. Адна з эўрапейскіх газэт назвала Васіля Быкава апошнім пісьменьнікам-традыцыяналістам Эўропы.
Насамрэч мяняюцца і Васіль Быкаў, і абставіны вакол яго. Але сума нязьменных артэфактаў, зьвязаных зь ягонай творчасьцю, сапраўды ўражвае. Непаўторная быкаўская манера
гіісьма — строгасыдь і сквапнасыдь у выяўленчых сродках, суворасьнь, няўсьмешлівасьць, панурасьць, трагічная настраёвасьць — яны застаюцца.
Застаецца й трывалы, як каменны мур, быкаўскі нонканфармізм. Дарэмна асобныя крытыкі цьвердзілі пра «савецкасьць» ранейшага Быкава. Пісьменьнік заўжды ішоў насуперак плыні — наколькі магчыма было ісьці. Ягоныя першыя «ваенныя» рэчы процістаялі т.зв. «лакіровачнай» прозе пра вайну, сьцьвярджалі прынцыпы «акопнае» праўды, жорсткага рэалізму.
Пазьней Быкаўадчуўнасабе першыя ўдары афіцыйнае крытыкі — за творы, у якіх «скажаў» праўду пра вайну, па сутнасьці ж, — змагаўся з афіцыёзам у яе паказе (аповесьці «Мёртвым не
Васіль Быкаў (1924—2003)
баліць», «Праклятая вышыня», «Круглянскі мост»),
Цягам доўгага часу В. Быкаў падпадаў пад «мяккую апалу» разам з А. Адамовічам, А. Карпюком. Вядома ягоная нязломная пазыцыя падчас кампаніяў супраць А. Салжаніцына.
Празаік, які традыцыйна лічыўся «ваенным», спакваля пашырае тэматыку сваіх твораў, уводзячы ў яе раней табуяваныя рэаліі — раскулачваньне, прымусовая калектывізацыя, гвалт пасьля кастрычніцкага перавароту, масавыя рэпрэсіі 1930-х гг. («Знак бяды», «Аблава», «Кар’ер»,
«У тумане»); нарэшце, падзеі Слуцкага паўстаньня («На Чорныхлядах»), Курапаты («Жоўты пясочак»), чарнобыльская зона («У воўчай яме»), палітычныя падзеі самага апошняга часу — у апавяданьнях-парабалах, дасланых пісьменьнікам ужо зь Фінляндыі. Плюс палітычная публіцыстыка апошніх 10 гадоў, дзе бескампраміснасьць выказваньня сваёй пазыцыі не ўдае на просталінейнасьць, бо адкрытасьці патрабуе жанр.
Часам кажуць пра творчую ды ідэёвую эвалюцыю Васіля Быкава як адну з мадэляў пераўтварэньня «саўковага» творцы ў вольнага. Думаю, што тут маем іншую мадэль — пасту-
повага разгортваньня творчае асобы, раскрыцьця ўнутраных лябірынтаў, пераходу ад пакрыёмнага, выпакутаванага да адкрытага.
Трэба дадаць, што эстэтычны пік творчасьці Васіля Быкава прыпадае на «савецкі» час і не зусім супадае зь пікам грамадзянскае адкрытасьці. Але гэтае несупадзеньне ня сьведчыць пра «эвалюцыю», або «заняпад» творцы. Творчая асоба мусіць успрымацца як цэлае, як сума творчых імпульсаў ды здабыткаў. Таму мы й прыйшлі да гэтай формулы — стаічнага нонканфармізму.
Дабудоўваньне вежаў. Больш магчымасьцяў стала для «будоўлі» эстэтычных вежаў — у тым ліку, недабудаванай «вежы з чорнага дрэва» — беларускага мадэрнізму. Гэты праект менавіта ў застойны час пасьпяхова ажыцьцявіў Алесь Разанаў.
Міхась Стральцоў падоўжыў досьвед «чыстай эстэтыкі» — таму й апалітычнай, што чыстай.
Інтымная лірыка Яўгеніі Янішчыц, філязофская паэзія Аляксея Пысіна, вытанчаная вэрсыфікацыя Рыгора Бара-
Рыгор Барадулін і Васіль Быкаў
Яўгенія Янішчыц (1948—1988)
дуліна, інтэлектуальныя вэрлібры Максіма Танка, побытаапісаньне Вячаслава Адамчыка, антыўтопіі Алеся Адамовіча, міталягізаваная проза Віктара Казько, крытыка Рыгора Семашкевіча й Варлена Бсчыка, насычанае фактурай літаратуразнаўства Сыдяпана Александровіча, Адама Мальдзіса — сьпіс здабыткаў апалітычнай літаратуры можна доўжыць.
Зьявы гэтыя былі досыць, аднак, спарадычныя, што дало магчымасьць Сяргею Дубаўцу ў палемічным артыкуле «Нашай нівы» параўнаць усю «бэсэсэраўскую» літаратуру з «ружовым туманом».
Але зьяўленьне праўдзівага шэдэўру, выбітнага мастацкага твору ва ўсе часы было зьявай спарадычнай.
Ёсьць рацыя й у выказваньні філёзафа й літаратара Валянціна Акудовіча: «Галоўнае — не літаратурныя творы, галоўнае — літаратурны працэс». Працэс жа, насуперак уціску, адбываўся.
Сёньняшняя літаратурная сытуацыя выглядае надзвычай заблытанай ды супярэчлівай. 3 аднаго боку, існуюць нефармальныя ўмовы для літаратурнага лібэралізму. Яны дазваляюць удзельнічаць у альтэрнатыўных літаратурных суполках ды рухах, якія й засноўваюцца: «Таварыства Вольных Літаратараў», «БумБам-Літ», «ПЭН-цэнтар», «Вулей»... Маюцца недзяржаўныя літаратурныя выдавецтвы, незалежныя часопісы — «Спадчына», «Калосьсе», «Дзеяслоў», «Arche».