Доля беларускае культуры пад Саветамі 1920—1991 гг
Анатоль Тарас
Выдавец: Харвест
Памер: 336с.
Мінск 2012
«Пісьменьніку трэба лячыцца, каб не спаралізаваць сябе.
Яму трэба прайсьці інфэкцыйную камэру й збавіцца ад шкодных наростаў, атруціўшых яго думкі й узбаламуціўшых яго настрой» («Полымя», 1927, № 5).
Тодар Глыбоцкі (А. Дудар) піша артыкул-данос «Вецер з Усходу» супраць Дубоўкі й Пушчы. 3 аналягічнай публікацыяй — «Цені на сонцы» — выступаў А. Александровіч.
Гэтыя энэргічныя захады прывялі да тага, што «Узвышша» распусьцілі й рэпрэсавалі.
Ад апалягетыкі — да аглабельшчыны
Гэты пераход заслугоўвае ўвагі, бо мае ў сабе шэраг павучальных момантаў. Асабліва ўражвае кантраст паміж высакароднай інтэнцыяй і наступствам — канчатковым, так бы мовіць, прадуктам.
Дыскусіі ўлітаратуры былі й будуць. Яны ёсьць прынадаю ня толькі для адвечных літаратурных скандалістаў, але й для эстэтаў, летуценьнікаў, апалягетаў творчай ідэі.
Павучальную гісторыю распавёў у сваёй кнізе-споведзі Барыс Мікуліч — пра ўласны ўдзел у «кампаніі» супраць «узвышэнцаў», у якіх ён бачыў літаратурных непрыяцеляў:
«“Узвышанцы” на меня косйлйсь — с 1928 года в печатй появйлось несколько мойх агрессйвных рецензвй й статей; “Узвышша” не выдержало й ответнло мне в своем журнале — значят, заело. После одного “собранйя”, которое закончялось грандйозной попойкой с хожденнем на польское кладбяше, я отстал от этой компанйй. 14 здесь Сенькевйч (он редактяровал
“Полымя”, ставшее тогда “нейтральным”) вдруг предложмл мне вместе с Лнходневскнм напнсать рецензнн на кннгн Таубнна, Астапенкм».
Б. Мікуліч задаволена й шчыра прыняў прапанову...
Біяграфічная даведка. Зьмітрок Астапенка быў арыштаваны ў 1936-м й засуджаны на 8 год зьняволеньня. Напачатку вайны забраны ў войска, памёр у 1944.
Сьцяпан Ліхадзіеўскі рэпрэсаваны ў 1933 — высланы на тры гады на поўдзень у Казахстан, але застаўся жыць.
Барыс Мікуліч у 1936 засуджаны на 10 гадоў зьняволеньня, вызваліўся ў 1947, у 1949 засуджаны другі раз і памёр у высылцы ў Сібіры ў 1954 г.
Барыс Мікуліч (1912—1954)
Зусім не выключаецца, што многія з агрэсіўных сэрвілістаў свайго часу ўдзельнічалі ў суіцыдзе літаратуры сьведама, шчыра, ідэёва. Многія захоўвалі вернасьць сталінскай ідэалёгіі й уласным палітычным перакананьням нават перад расстрэлам. Але адлегласыіь паміж апалягетыкай ды чыстым сэрвілізмам, як высьветліцца, зусім не вялікая.
Комплекс Сотнікава й Рыбака. Гісторыю Сотнікава й Рыбака многія расчытваюць як аповесьць пра подзьвіг і здраду, героя й юду.
Але ў Быкава ніколі не бывае ўсё гэтак проста. Рыбак, нібыта, выглядае жывым ува-
сабленьнем прыслужніцтва. Зь якой гатовасьцю ён пайшоў на службу да паліцаяў, пабег з прыбіральні на вокліч новага начальства, прытрымліваючы штаны... Як быццам комплекс прыслужніцтва сядзеў у ягоных генах.
Ажно няёмка за беларуса, гратэскава дэфармаванага ў гэ-
тым пэрсанажы.
Адна мая знаёмая з Расеі пыталася: «Скажыце, чаму сярод беларусаў столькі здраднікаў? Як паказала Вялікая айчынная вайна»... Мне доўга давялося тлумачыць пра вытокі й абставіны калябарацыянізму. Пра тое, як у гісторыі беларусы ўнікальным чынам здраджвалі самім сабе, але парадаксальна праз гэта й выратоўваліся. Яны цярпелі прыгнёт, экспансію ды гвалт, а захопнікі ды гвалтаўнікі прымалі гэтае цярпеньне за салідарнасьць. I вельмі зьдзіўляліся, а затым крыўдавалі на беларусаў за тое, што «зноў здрадзілі».
Ня будзем, аднак, скідаць з рахункаў «комплекс служэньня» ў мадэлі паводзінаў беларуса. Ён ёсьць.
Як ёсьць насьцярожанасьць ды імкненьне ладзіць з паганым, найгоршым у сьвеце начальствам (Ул. Караткевіч) — іншага Бог ня даў.
Парадаксальна, але «антыпод» Рыбака — Сотнікаў — таксама служыць! Ён — нявольнік сваіх перакананьняў, часам забабонаў, жалезнай ды жорсткай лёгікі, дагматычна зразуметага вайсковага абавязку. Дзеля гэтага Сотнікаў гатовы расправіцца з старастам, які спачувае й спрыяе партызанам, робіцца далучным да пагібелі ні чым не вінаватай Дзёмчыхі ды ейных дзяцей. Па вялікім рахунку, Сотнікаў разам з Рыбаком дзеліць віну й за праваленае заданьне.
Сотнікаў і Рыбак — дзьве скрайнасьці служэньня. Рыбак — працяг Сотнікава ў іншай іпастасі. «Служэньне ідэі», «прынцыпам», што так імпэтна выяўлялі літаратары ў зацятай грызьні, па сутнасьці, у тым
палітычным кантэксьце, аб’ектыўна падмацоўвалі ўладу, былі праяваю адданасьці ідэалёгіі, рэжыму, таталітарнай сыстэме.
Зьмітрок Астапенка (1910—1944)
«Канец дружбы» (Кучар і Маракоў). Барыс Мікуліч «раўнаваў» Кучара: наракаў, што той задужа сьпявае дыфірамбы варожым для яго «мсьціслаўцам» — у прыватнасьці, Юлію Таўбіну.
Валеры Маракоў (1909—1937) і ягоны сябра Юзаф Доўят (фота 1924 года)
Алесь Кучар напраўду на пачатку свае кар’еры быў крытыкам дыфірамбічным. Зрэшты, і досыць кваліфікаваным: прынамсі, мог адрозніць сапраўдную літаратуру ад падробкі.
Кучар 1920-х гадоў спэцыялізаваўся ў жанры «літаратурных партрэтаў». Ку-
чар 1930-х — аўтар «партрэтаў», якія служылі падставай для крымінальных працэсаўды прысудаў.
Нарыс Кучара пра паэта Валер’я Маракова, надрукаваны ў часопісе «Маладняк» (№ 7 за 1929 г.), — гэта допіс сябра, звышпрыхільны разгляд эстэтычных ды адраджэнцкіх вартасьцяў паэзіі Маракова (якія напраўду былі). Адносіны Маракова й Кучара зь юнацтва складаліся як вялікае творчае й чалавечае сяброўства. Да часу.
Ёсьць іншы дакумэнт — «О творчестве Валерня Морякова»,
Алесь (Айзік) Кучар (1910-1996)
выкананы крытыкам з запыту УГБ 20.05.1935 г. Адзін і той жа творца, адна й тая ж паэзія, тыя ж самыя творы. 1 той самы крытык — сябра. I вось якія дзьве ацэнкі.
/Маракоў/ «...кідаецца ад сялянскіх матываў да гарадзкіх, і яму надзвычайна балюча кінуць адно зь іх. Гэта відно зь яго зборніку «Пялёсткі», якомухарактэрны мастацкасьць і эмоцыйнасьць вершаў.
Наймацнейшыя вершы трэцяга творчага пэрыяду Маракова: «Цыганка»... цікавы вялічэзнай замілаванасьцю паэты да «залатой таемнічасьці зямлі», «Чуеш, Бела-
русь»... — бунтарска-напружаны верш, «Беларусі»... які характэрны шчырым каханьнем поэты айчыны»...
3 другога дакумэнту:
«Такнм образом, перед намн творческое лмцо Морякова. Моряков на протяженнн своего творческого путн мсповедовал буржуазно-нацноналнстнческне, кулацкме взгляды. Этн взгляды теснейшнм образом переплеталнсь у него с пьяной богемой н упаднмчеством, с врожденным отношеннем к фабрнке, заводу, мндустрналнзацнн советской Белорусснн, с клеветннческнмн обвнненнямй по адресу советской властн, что она не бережет н не заботнтся о рабочнх так же, как об ннтеллмгенцмн, в том чнсле, ннтеллнгенцнн художественной».
Біяграфічная даведка. Паэт Валер Маракоў арыштаваны й расстраляны ў 1937. Падчас допытаў сьледчы карыстаўся «распрацоўкамі» Кучара, як сьведчаць архіўныя дакумэнты. Рэабілітаваны ў 1957 г.
Алесь (Айзік) Кучар памёр у 1996. Узнагароджаны ордэнамі «Знак Пашаны», Айчыннай вайны II ступені, мэдалямі. Вядомы наступны факт: у 1970-я — 1980-я гады зь бібліятэк пазьнікалі публікацыі Кучара 1930-х гг. — былі нажніцамі павыразаны з гадавікоў.
Комплекс Сальеры й школа нянавісьці. Вымалёўваецца чацьвёрты чыньнік, які дзейсна спрыяе ператварэньню літаратара ў афэсіўнага сэрвілістага — сублімаваная нянавісьць. Творчая нязгода й канкурэнцыя, напал літаратурнае барацьбы, рэўнасьць да чужой славы, зайздрасьць бездара да таленту (комплекс Сальеры) — усё спрыяе таму. Аднойчы ў творцы зьяўляеццажаданьне зьнішчыць, забіць апанэнта. Больш прыдатных умоў для тага, чымся таталітарны, рэпрэсіўны рэжым, у яго няма.
Рэжым апраўдваўзабойствадзеляідэі, узгадоўваўнянавісьць, сакралізаваў акты калектыўнай нянавісьці (нешта падобнае на апісаныя Оруэлам «хвілінкі нянавісьці»), У завочнай расправе творцаў над творцамі дзівіць надзвычайная лютасьць, гэтакі літаратурны канібалізм. Узор такога калектыўнага канібалізму — «Прысьвячэньне паэту Пушчу й другім падобным», складзенае «групай паэтаў» Калініншчыны (была й там «маладнякоўская» філія), друкаванае ў «Чырвоным сейбіце» (1929, № 12):
Хто такі ты, Пушча? Што ў цябе на сэрцы, Яд, атрута, злосьць?! Табе у дзень цёмна, Цёмна, як уночы.
Бо чаму ты кажаш: Запалю ліўтарню.
Годзе пляміць нашы песьні, Голас скора ўжо ваш трэсьне!
Адбываўся працэс выштурхоўваньня зь літаратуры асобаў, адораных паўнавартаснымі талентамі, яркіх індывідуальнасьцяў. Гэтакіятаталітарнамурэжыму, зьягонымістандартамі жыцьця, нівэліроўкай ува ўсіх сфэрах, не патрэбны.
«Кат вучоны» — Лукаш Бэндэ. Часам у гэтай постаці знаходзяць нешта злавесна-дэманічнае, містычнае. Аж да такой ступені, што спрабуюць сьпісаць амаль усе злачынствы супраць літаратуры ў 1930-я гады на гэтую звышадыёзную асобу.
Пра Лукаша Бэндэ з агідай, абурэньнем і амаль містычным жахам пісалі Алег Лойка ў біяграфічнай кнізе пра Купалу, Паўліна Мядзёлка ў сваіх успамінах. Барыс Сачанка прысьвяціў гэтаму антыгерою цэлы разьдзел кнігі «Сняцца сны аб Беларусі...»
Лукаш Бэндэ (1903-1961)
«Акадэмічнае» аблічча Лукаша Бэндэ, ягоная «літаратуразнаўчая» ўедлівасьць ды настырнасьць у пошуках контррэвалюцыі, халодная
жорсткасьць, «майстэрства»
ператвараць белае ў чорнае — усё адпавядае рысам «ката вучонага».
Псыхолягі знойдуць у ягонай «літаратурна-крытычнай чыннасьці» сублімацыю складанага садамазахісцкага комплексу. Бэндэ зьнішчаў іншых. Але й сам бываў прыніжаным. Хаця й застаўся ня зьнішчаным.
У 1934 годзе ён ледзьве ногі прыбраў зь Беларусі, калі пачалася кампанія па барацьбе з «вульгарызатарамі». Пры гэтым, прыхапіў з сабою архівы пісьменьнікаў, рэпрэсаваных паводле ягоных даносаў.
Згадвае адзін зь літаратараў, што стаўся ахвярай «ката вучонага»:
«Быў я на кватэры ў Ленінградзе ў гэтага гіцаля, як называла яго Уладзіслава Францаўна (...) Пасьля вайны ўжо. Жыў ён раскошна, на Неўскім праспэкце. Уся вялікая, на некалькі пакояў, кватэра застаўлена была папкамі, кнігамі... I мая знайшлася кніга, што павінна была выйсьці, ды ня выйшла...
I нявыдадзеныя кнігі іншых беларускіх пісьменьнікаў там стаялі — Дубоўкі, Пушчы, Гарэцкага, Жылкі... Так, як нас бралі, у такім парадку стаялі й нашы кнігі... Ён іх прадаваў, вядома, задобрую цану...»
«Ён нават зьнешне быў непрыемны. Худы, лысы да апошняга воласу, з вачыма, што глядзелі, быццам з таго сьвету, і праціналі навылет. Помню, калі, знаёмячыся, ён працягнуў руку, і я ў адказ падаў сваю, здалося, што дакрануўся чагосьці ліпкага, агіднага — ні то цьвілі, ні то павуціньня».