Доля беларускае культуры пад Саветамі 1920—1991 гг
Анатоль Тарас
Выдавец: Харвест
Памер: 336с.
Мінск 2012
Але гэтае разуменьне яшчэ не стварае праўдзівай апазыцыйнасьці, франтальнага супраціву таталітарнаму рэжыму. А натуральная настальгія па Бацькаўшчыне, хай сабе й савецкай, нейкае інстынктыўнае пачуцьцё крэўнасьці стварала глебу для паразуменьня з «клясавымі» супраціўнікамі нават у часы ха-
лоднае вайны, калі беларускія эмігранты з ахвотаю прымалі ў сябе «служак» савецкага рэжыму — Андрэя Макаёнка, Барыса Сачанку, гурт «Песьняры». Гэтай насталыіяй, адвечным сантымэнтам па роднай старонцы закрэсьлівалася ўсё астатняе. Добра гэта ці не, але яно мела месца.
Франтальнай апазыцыйнасьці беларускай эміграцыі замінае й узьведзеная ў квадрат істотная рыса беларускага мэнталітэту — прыхільнасьць да разьяднаньня, драбленьня паводле канфэсійных, палітычных, псыхалягічных ды іншых прыкметаў.
Магчыма, новая генэрацыя беларускіх літаратараў-эмігрантаў, што інтэнсіўна фармуецца ў найноўшы час, выявіць іншыя якасьці.
4. «Лябірынтавая» сьведамасьць
Прыхаваны апазыцыянізм, спэцыфічны беларускі «андэграўнд» меў яскрава выяўленыя формы, што ўрасталі ў плоць гістарычнага працэсу, зьвязваліся з цэлымі стагодзьдзямі.
Так, беларуская мова, пазбаўленая за Рэччу Паспалітай права на афіцыйны статус, цэлае XVIII стагодзьдзе зьберагалася ў сховах народнай гутаркі, фальклёру ды рукапісных тварэньняў асобных аўтараў. У XIX стагодзьдзі новая беларуская мова ды новая беларускамоўная літаратура так цалкам і ня вызваліліся зь няпэўнага становішча напаўзабароненасьці-напаўіснаваньня. Шэдэўры беларускамоўнае літаратуры XIX ст. выдаваліся ўдалёкім (Лёндан) або блізкім (Кракаў, Познань, Пецярбург) замежжы.
He памянялася істотна становішча й пасьля 1906 году — зь легалізацыяй беларускага кнігадруку. Бо пэрыяды поўнай або частковай забароны вольнага нацыянальнага слова як пайшлі ад пачатку стагодзьдзя, так і да сёньня доўжацца.
Вацлаў Ластоўскі геніяльна вызначыў адзіна магчымы спосаб кансэрвацыі, існаваньня ды самапраяўленьня беларускае самабытнасьці — лябірынтавае, з рытмічнымі зыходжаньнямі ў прадметнае або мэтафізычнае падпольле й выхадамі зь яго. Рытміцы лябірынтавага існаваньня падпарадкавана й чаргаваньне бясконцых беларускіх адраджэньняў.
Пакрыёмнасьць, сьцёртасьць, вонкавая недапраяўленасьць — істотныя прыкметы лябірынтавага працэсу. Яны
паказваюць на запаволенасьць і няўлоўнасыдь але не на адсутнасьць руху.
Размаітасьць — адна з праяў гэтай дынамікі, «бясконца ліючайся формы» (паводле Ігната Абдзіраловіча).
5. Маўчаныіе ды ўнутраная эміграцыя
Чыстая творчасьць, якой суправаджаўся адыход у лябірынтавую экзыстэнцыю, змушаў выпрабоўваць самыя розныя формы процідзеяньня. У тым ліку, маўчаньне — у тых жорсткіх варунках, калі іншыя спосабы рэзыстансу не спрацоўвалі...
Гэтае зацятае маўчаньне, нутраное ператраўліваньне гневу, пратэсту знамянавала сабой пераход творцы ў стан т.зв. унутранае эміграцыі.
Купала ад 1917 да 1930 году ўпадаў у маўчаньне некалькі разоў. Ягоныя ад’езды ў Акопы мэтафарычным чынам пазначалі зыходжаньне паэты ва ўнутраную эміграцыю. Гэтаксама, якнастаўнікуЯнку Здольніку, герою купалаўскіх«Тутэйшых», раз-пораз робіцца непамысна й душна ў апанаваным акупантамі Менску, і ён зьяжджае ў вёску, так і Купалу нядобра паўсюль — і ён накіроўваецца ў свае Акопы. Там, аднак, ягонае маўчаньне й бязьдзейнасьць перапыняюцца, і ён піша свае лепшыя творы смутнага пасьлярэвалюцыйнага часу.
Першая рэакцыя Купалы, Коласа, Бядулі (Ясакара) на рэвалюцыйныя падзеі 1917 году — маўчаньне. У 1916—1917 гг. Купала наагул ня піша аніводнага (!) верша. Для параўнаньня: 1918 — 29 вершаў (яны, пасіянарна напоўненыя, складуць аснову зборніка «Спадчына»), 1919 — 19, 1920 — 16, 1921 — 10, 1922 — 9, 1923 — 3 (зноў переломны год!), 1924 — 4 (зьяўляецца слынны твор, споўнены трагічнай скрухі, — «...О, так! Я — пралетар!..»), 1925 — 2, 1926 — 21, 1927 — аніводнага (!), 1928 — 2, 1929 — 2, 1930 — 3. I нават пасярэдзіне «сэрвільнага» пэрыяду купалаўскага жыцьцяпісу, калі маўчаньне было забароненае, у 1933 г. — 3 вершы, у 1936-м — 6.
1 гэта Купала, зьягонай фэнамэнальнай прадуктыўнасьцю вершаскладальніка, які за лепшымі часамі ў дзень мог занатоўваць дзясяткі й сотні вершаваных радкоў!
Маўчаў і задуменны, загадкавы, бы беларускі Сьфінкс, Максім Гарэцкі — ажно да восені 1937 году.
Прынцыгювае маўчаньне літаратара ў ягоным супрацьстаяньні таталітарнаму рэжыму можа ўявіцца зброяй слабых. Але надараліся пэрыяды, калі нават гэтую зброю ўжыць было амальнемагчыма. Скажам, 1930-я, калі абавязковай атрыбутыкайтворчасьцілічылася славаслоўе Сталіну, абозьвінавачаньні на адрас «ворагаў».
Маўчаньне як такое набывае рытуальнае аблічча ў наш час — у эфэктным пэрфомансе Славаміра Адамовіча, які публічна зашыў сабе губу...
6. Эстэтыка андэграўнду.
Мастацкія формы
Андэграўнд у Беларусі — не абавязкова й нават ня столькі падпольнае існаваньне літаратуры, колькі зашыфроўка, кадаваньне, спосаб прытойваньня, рэтрансьляцыі альтэрнатыўных, апазыцыйных афіцыёзнай ідэалёгіі, поглядаў. Прытойваньне, пакрыёмасьць, у адрозьненьне ад адкрытага выказваньня, мае больш эстэтычных шанцаў. Таму й жанры, формы, прыёмы, тропы андэграўнднага, пакрыёмнага слова больш разнастайныя, структураваныя й па-мастацку адпаведныя духу XX стагодзьдзя.
Можна вылучыць наступныя спосабы маскіроўкі аўтарскіх думак, поглядаў, ідэалягемаў — алегорыя (або эзопава мова), сымболіка, мастацкі шыфр, алюзія (намёк на палітычную, гістарычную, літаратурную рэалію), падтэкст, гістарычнае пераапрананьне. Падабенства й генэтычная роднаснасьць іх у тым, што ўсе яны зьвязаны з переносам сэнсаў, іншасказаньнем. Па чарзе разгледзім кожны зь іх.
Алегорыя (эзопава мова) ды сымболіка. Прыём, сама назва якога кажа пра ягоную апрабаванасьць ды глыбокую старажытнасьць. Літаратура навучылася гаварыць тое, што забаронена, у апасродкаванай форме, праз сыстэму іншасказаньняў, ключы да якой знаходзяцца тамсама, у літаратуры. Таму алегорыі даволі проста расчытваюцца нават у шырокім чытацкім асяродзьдзі. Але гэта мае й свае невыгоды: цэнзура ня горш за чытачоў навучылася расшыфроўваць гэты тайнапіс, які губляе сваю сакрэтнасьць...
Клясычныя прыклады разгорнутай алегорыі ў беларускай літаратуры — казаньні Кірылы Тураўскага ды «Трэнас»
(«Фрынас») Мялета Сматрыцкага. Выразную палітычную афарбоўку алегорыя набывае ў вершы Уладзіслава Сыракомлі «Добрыя весьці», у якім надыход вясны атаясамліваецца з рэвалюцыйнымі ды нацыянальна-вызваленчымі працэсамі на Захадзе, надыходам «Вясны народаў». У далейшым палітызаваныя алегарычныя вобразы сустракаем у грамадзянскай лірыцы Адама Гурыновіча, Янкі Лучыны, Альгерда Абуховіча ды іншых.
Але найвялікшую разнастайнасьць выяўляюць алегарычныя ды сымбалічныя вобразы ў эстэтыцы «нашаніўства», a пасьля — «узвышэнства». Тут яны маюць прыкметы цэласнай разгалінаванай мастацкай сыстэмы, прылеглайда эстэтыкідэкадансу (сымбалізму) ды мадэрнізму.
Спроба разводу паняткаў «алегорыя» й «сымбаль» у гэтым гісторыка-літаратурным кантэксьце дае наступны вынік. Алегорыя лёгка й адназначна расшыфроўваецца, палітызуецца. Сымбаль расшыфроўваецца цяжка й неадназначна, ён нязрушны, грувасткі ў справе рэзыстансу, затое эстэтычна больш напоўнены.
Характэрна, што ў раньні нашаніўскі час творцы часьцей ужывалі сымбаль — палітычнае змаганьне вялося больш адкрытым, публіцыстычным шляхам. «Сон на кургане», «Раскіданае гняздо» Купалы, вэрленізм Багдановіча, «ручаёвая сымболіка» «Матчынага дару» Алеся Гаруна, алегарызм абразкоў Бядулі й Гарэцкага, шэраг навэлаў Ядвігіна Ш., разгалінаваная сыстэма вобразаў-сымбаляў «Сымона-музыкі» Коласа — яны выглядаюць спробай не перахітрыць цэнзуру, але пранікнуць у адвечныя таямніцы быцыдя.
У постнашаніўскую эпоху ўзмацняецца менавіта палітычная, рэзыстансавая функцыя іншасказаньняў. Палітызуецца, да прыкладу, пазьнейшая рэдакцыя «Сымона-музыкі» Коласа. Сымболіка Купалы пачынае набываць выразнае палітычнае прачытаньне, з чаго ягоныя творы рэвалюцыйнага часу старанна абміналіся савецкай крытыкай (верш «Паяжджане», да прыкладу). Гэтая лінія працягваецца й у традыцыі «ўзвышэнства».
Найбольш сымбалічных значэньняў канцэнтруецца вакол такіх зьяў, як рэвалюцыя й бальшавізм. Натуральна, іхныя алегорыка-сымбалічныя сэнсы маюць выразнае нэгатыўнае адценьне.
Рэвалюцыя ў паэзіі Купалы, Коласа, Гаруна параўноўваецца найчасьцей з разбуральнай, дзікай стыхіяй — паводкай, завірухай, пажарам, бураломам. Зрэшты, гэтая алегорыя ўжывалася й уранейшы, уласна нашаніўскі час, але ня мелатакой выразна акрэсьленай нэгатыўнай афарбоўкі.
Ня проста паводка, а «такая, меджду протчым, чырвоная паводка, аб якой ня сьнілася ні Фараону, ні Салямону», як казаў купалаўскі герой Мікіта Зносак пра савецкую ўладу. «Чырвоная», без сумневу, азначае «крывавая».
Вобраз-сымбаль злавеснага, усепаглынальнага полымя, станоўчы ў сымбалічнай сыстэме Гаруна, у творчасьці нават апалагета рэвалюцыі, Міхася Чарота, выглядае ўжо нэгатыўна («Босыя на вогнішчы»),
Зь верша Купалы «Мароз», напісанагаў 1921 годзе:
Янка Купала і Мікалай Галадзед (1935 г.)
Іду я, сьняжысты, ўсясільны,
Па сьцежках-пуцінах пустых,
I ночкай, і днём безупынна
Пільную абшараў сваіх.
(...)
Палац мой — лес буйны, вяцьвісты —
Ірдзіцца брыльянтамі скрозь,
Мне воўк і мядзьведзь у паслугах,
Мне служаць вавёрка ілось.
Па-за кантэкстам часу — бяскрыўдны пейзажны верш. Але Лукаш Бэндэ, пажьшьцёвы крытык-выкрывальнік Купалы, угледзеў у гэтым вершы, і ня без падстаў, алегарычны паказ «дыктатуры пралетарыяту».
Параўнаем цяпер купалаўскі твор з алегарычнай гульнёй «зімовымі» вобразамі «ўзвышэнца» Язэпа Пушчы ў вершах цыклю «Лісты да сабакі»:
Стаю вось перад Зімнім тут палацам
I ўвесь, ня ведаю й чаго, дрыжу,
I сам ня ведаю, чаго так плачу...
Хто там?Прыйдзі хутчэй — крыжуй!
Алегорыка-сымбалічныя вобразы ў іхным руху здатныя ствараць мікрасюжэт, які ў пераносным пляне паўтарае рэальныя палітычныя падзеі. Так, зьмена акупацыйных рэжымаў у Менску й надыход бальшавікоў паказваюцца ў купалаўскіх «Тутэйшых» праз устаўную інтэрмэдыю-балет, злавесны танец Ценяў, якія абкружылі соннага Мікіту Зноска.
Досыць цікаваінтэрпрэтуе алегарычны сюжэтверша Купалы «Забытая карчма» Антон Адамовіч. У вершы распавядаецца пра выпадак у карчме падчас п’янай сваркі: сын засек бацьку сякерай, а пасьля сам засіліўся на асіне. У балядны верш уплятаецца містычны матыў. Гады ў рады наведваная карчма ажывае, напаўняецца гасьцьмі-прывідамі, ільецца гарэлка, грае музыка.