Доля беларускае культуры пад Саветамі 1920—1991 гг
Анатоль Тарас
Выдавец: Харвест
Памер: 336с.
Мінск 2012
Іў саму гульню, наганяючы жах,
Зьяўляюцца госьці туды:
Стары — з тапаром у кастлявых грудзях,
На шыі зь пятлёй — малады...
Антон Адамовіч вытлумачвае тэты сюжэт наступным чынам: матыў самагубства ёсьць наступствам рэвалюцыі, яе ідэалаў, забітых самой жа рэвалюцыяй.
Вобразы рэвалюцыі, бальшавізму пэрсаніфікуюцца, паўстаюць у абліччы цмока-ўпыра (у Купалы), Базылішка (у аднайменнай п’есе Ф. Аляхновіча), Ценю Консула (у паэме Язэпа Пушчы).
Дача Купалы ў Ляўках (фота 1935 г.)
Нэгатыўным вобразам-сымбалем проціпастаўлены станоўчы вобразны шэраг. Ён доўжыцца ад часоў старога «нашаніўства» й улучае знаёмыя ўжо вобразы-сымбалі. Гэта Вялікі Сход («Раскіданае гняздо», «Час!», «На сход!..» Купалы), у новым кантэксьце — адменьнік нацыянальнай рэвалюцыі, разумнага й калектыўнага ўладкаваньня гістарычнага лёсу Беларусі. Гэта й вобраз Беларусі — Маці, Маладой (нявесты) — Ганна ў «Сымоне-музыку» Коласа, Гануля й Алёнка з трагікамедыі «Тутэйшыя» Купалы, нявеста з паэмы «Безназоўнае». Але й гэты вобраз у новых «постнашаніўскіх» варунках поўніцца трагізмам.
«Узвышэнец» Ул. Жылка дадае сюды яшчэ вобраз-сымбаль Места — Вільні, «крывіцкай Мекі», якая ў іншасказальным перачытаньні ўяўляецца аплотам беларушчыны, яе неўміру-
чым і велічным, накрэсьленым на стагодзьдзі, знакам. У варунках, калі Вільня была аддадзена чужынцам, гэты сымбаль таксама набыў трагічнае гучаньне.
«Узвышэнцы» рэанімавалі алегорыю «Пагоні», увасобленай з сувымяральнай геніяльнасьцю Максімам Багдановічам і Язэпам Драздовічам. Ул. Жылка інтэрпрэтуе «Пагоню» ў ейным традыцыйным і пазнавальным абліччы. У паэзіі шэрагу іншых «узвышэнцаў» «Пагоня» (Ул. Дубоўкі, Т. Кляшторнага,
Язэп Драздовіч (1888—1954).
Ул. Хадыкі) трансфармавалася ў сымбаль імклівага руху, часам «угрунь», але «бяз мэты пакуль». Хай сабе й так. Але падсьведама «ўзвышэнцы» адчувалі накірунак руху — да ўвасабленьня нацыянальнайідэі, ейнагасуладзьдзя з эстэтычным пошукам.
Мастацкі шыфр, алюзія, падтэкст. Знайсьці ключы да дэшыфроўкі ўкладзеных у твор аўтарскіх зьместаў бывае няпроста. Бывае ж і так, што праўда ляжыць на паверхні. Здараецца, што крытыка знаходзіць у творы й тое, пра што не здагадваўся сам аўтар. Але сьпяшацца адмаўляць
і такую трактоўку няварта: часам гісторыя піша за творцу, водзіць ягоным пяром, прымушае рабіць неўсьвядомленыя намёкі, алюзіі.
Наагул, дакладная дэшыфроўка твораў, напісаных у 1920-я гады,— занятак, нязвыклы для сучаснага літаратуразнаўства: ён патрабуе вывучэньня фактаграфіі, т.зв. «чалавечых дакумантаў». Аяк быць, калі самі «дакуманты» сышлі ў небыцьцё? Найбольш каштоўнымі застаюццасьведчаньнісучасьнікаў, іхныя асабістыя спробы дэшыфроўкі, падмацаваныя ўласнымі ўспамінамі. Самыя цікавыя з такіх трактовак належаць Антону Адамовічу, выкладзеныя ім у згаданай ужо кнізе «Opposition to Sovetization in Belorussian Literature (1917—1957)».
Інтэрпрэтацыі A. Адамовіча асабліва каштоўныя прысутнасыдю ў іх вядомых імёнаў, канкрэтных гістарычных і літаратурных рэаліяў.
Антон Адамовіч (1909—1998)
Прыкладам, раман Міхася Зарэцкага «Крывічы» (1929 г., пазьней быў жорстка раскрытыкаваны й забаронены, другая частка зьнішчана) Ант. Адамовіч расчытвае як адлюстраваньне літаратурнай групаўшчыны й барацьбы, што вялася паміж «старымі» літаратарамі, сябрамі «Маладняку», БелАППу, «Узвышша». Крытык называе імёны рэальных апанэнтаў, што хаваліся за іхнымі літаратурнымі «двайнікамі». Прататып Беразоўскага — Вацлаў Ластоўскі. Саўкі Малаховіча — Купала, Пражэні — Чарот, Вітушкі — Вольны, доктара Хамялевіча — Сянькевіч.
Крытык паспрабаваў «дэшыфраваць» аналягічным чынам нават казку Аляксандра Сержпутоўскага пра музыку, які запрадаў д’яблу сваю скрыпку. У гэтай казцы, у 1926 годзе зьмешчанай у зборніку «Казкі і апавяданьні беларусаў з Слуцкага павету», д’ябал — ня хто іншы, як бальшавік, музыка — Янка Купала, памагатыя д’ябла ў пекле — літаратары Мурашка й Барашка, якія пайшлі на службу да рэжыму.
Такога кшталту дэшыфроўкі, без сумневу, карысныя для глыбейшага спасьціжэньня твора, але яны найчасьцей закранаюць ягоны паверхневы пляст.
Што ж датычыцца падтэксту твораў, скіраваных супраць афіцыёзу, дык ён наш.мат багацейшы й складанейшы за суму простых расшыфровак.
Гэта добра бачна на прыкладзе вершаванага цыклю Язэпа Пушчы «Лісты да сабакі», які Ант. Адамовіч расчытаў надзвычай падрабязна. У выніку поруч з сацыяльнай інтэрпрэтацыяй тэксту зьявіліся наступныя паралелі: Сабака, да якога зьвяртаецца зь лістамі паэт,— Булак-Булаховіч; Мядзьведзь — савецкая Расея; Гаспадар — народ, якому сабака служыць.
«Лісты да сабакі» — без сумневу, твор шматрэгістравы. У ім мноства алюзіяў, празрыстых і цьмяных. Шмат што тлумачаць настрой і часавы кантэкст.
Безумоўна, Джэк — гэта і сябра, і вартаўнік, і «сымбаль нацыяналізму», і, магчыма, нехта з рэальных сяброў Пушчы — можа, той самы Дубоўка. Гэта — і той рэальны сабака, якога падабраўды прыгрэў каля сябе паэтаў бацька за часамі Першай усясьветнай вайны.
Настрой жатвору, трывожны й тужлівы, надломны — прадчуваньне бяды, пагрозы Бацькаўшчыне. Пра гэта нагадваюць і Зімовы палац, ад якога павявае сьмяротным холадам, і барвянае лісьцё, што сьцякае з клёнаў, нібы кроў. Пэўна, трэба адпаведна й расчытваць фінал твору.
Паэт наважваецца запрасіць сабаку да сябе ў госыці, у Ленінград, але тутжа спахопліваецца: «У сталіцы недазволяць жыць табе...»
Адзет ня будзеш ты ў парадны кіцель, Ня будзеш мець заслугі-мэдаля, Зьбягуцца і абступяць цябе гіцлі, I будзе шмат іх: дзе ні стань, ні глянь.
Язэп Пушча
Гаворка, вядома, ідзе не пра сапраўдных «гіцляў» — сабакаловаў, а пра паляўнічых налюдзей, якія, прымяраючы — хто кіцелі, хто йывільнае, — ужо рыхтаваліся да грандыёзнага паляваньня...
Відавочна, «узвышэнцы» распрацавалі сваю сыстэму алюзіяў, кодаў, знакаў, ужо шмат чым адрозную ад алегарычнай сыстэмы старых «нашаніўцаў». Некаторыя літары гэтай сыстэмы насёньня, а можа й назаўжды, забытыя. Іншыя ж — знаходзяцца. I ня могуць ня ўражваць.
Вось, прыкладам, дэшыфроўка назвы паэмы Язэпа Пушчы «Цень Консула» зь яе злавесным антыгероем-монстрам, які душыць усё жывое, людзкае. А расшыфроўцваецца назва па першых дзьвюх літарах, якія
ўтвараюць абрэвіятуру, — ЦК.
Зь сьведчаньня Антона Адамовіча, паэт Андрэй Александровіч у адным са сваіх твораў ужыў прыём акраверша, зашыфраваўшы ў пачатковых літарах сказ: «Што нам даў Кастрычнік? — Змэнчаную блыху».
Гістарычнае пераапрананьне. Таталітарная ўлада заўжды хварэла набоязьгісторыі. Гісторыю варта або адмяніць, якгэта зрабілі балылавікі ў дачыненьні да беларускай мінуўшчыны й да ўсяго, што было да 1917 году, або перапісаць, як гэта адбылося ў прыдуманай Дж. Оруэлам звышімпэрыі. Гісторыя палохае ўладу сваімі паўтарэньнямі, зь якіх вынікаюць аналёгіі й паралелі. 3 паўтарэньняў адкрываецца, што імпэрыі рана або позна развальваюцца, дыктатуры гінуць, адыктатары караюцца — або судом зямным, або судом Божым.
У 1930-я гады два дыктатары — Сталін ды Гітлер — шукалі выгодныхсабе паралеляў. Нямецкіяфрэйтарапэляваўдалегендарных часоўЗыгфрыда, настальгаваў па Бісмарку, але ўрэшце рэшт у гісторыі расчараваўся — яна была занадта дарагой раскошай. Няўдалы грузінскі сэмінарысты спрабаваў знайсыді свае гістарычныя адлюстраваньні ў асобах Івана Жахлівагады Пятра Першага — з дапамогай, дарэчы, савецкіх пісьменьнікаў. I таксама расчараваўся ў гэтых небясьпечных гульнях.
Для беларускага рэзыстансу экскурсы ў гісторыю былі асабліва плённымн. I асабліва небясьпечнымі —для ўлады. Бо беларусы бачылі ў мінуўшчыне занядбаную насёньня веліч і мізэрнасьць прыгнятальнікаў.
У 1920-я гады адбылося частковае вяртаньне беларускае гісторыі. Зьявіліся творы, перадусім п’есы — пра Скарыну («Скарынаў сын з Полацку» Грамыкі), пра Кастуся Каліноўскага (аднайменная п’еса Яўсцігнея Міровіча), шэраг іншых твораў гістарычнага й фальклёрна-міталягічнага кірункаў.
I хаця гэтыя творы падаваліся «ідэёва вытрыманымі», бо адпавядалі некаторым палажэньням пра клясавую ды нацыянальна-вызваленчую барацьбу, яны ўсё адно былі закасаваны таталітарным рэжымам. Вяртаньне да гісторыі ў любой форме, са шматлікімі прыкладамі тыраніі й змагарства супраць яе, — гэта рэжыму падалося залішнім. У 1930-я гады ў Беларусі не магло зьявіцца аніводнага твору, у якім згадваліся б Скарына, Каліноўскі ці іншы які «феадальны» або «буржуазны» цемрашал. Гісторыя Беларусі да 1917 году цалкам «зачынілася».
Гістарычнае пераапрананьне. Паміж тым, «нашаніўскія» ды «ўзвышэнскія» аўтары яшчэ ў 1920-я гады пасьпелі выпрацаваць адметную форму актуалізацыі мінуўшчыны — г. зв. гістарычнае пераапрананьне.
Адным зь першых гэты прыём скарыстаў Зьмітрок Бядуля ў сваёй аповесьці — а пасьля п’есе «Салавей» (1927). Мы звыкліся бачыць у гэтым творы адлюстраваньне прыгону, фэадальнага нявольніцтва ды бунтусупрацьяго. Але Бядуля, бадай, сьведама экстрапаляваў гістарычныя рэаліі твору на сучаснасьць. Панства, прыгнёт — заўжды панства й прыгнёт, хай сабе яны пераапрануты ў чырвоную камуністычную апратку.
«Не хачу быць панскім салаўём!» — вокліч творцы, які не падпарадкоўваецца аніякаму гвалту, панскаму або бальшавіцкаму.
Купала ў 1921 годзе завяршае пераклад «Слова пра паход Ігаравы». Чым выкліканы нечаканы зварот да такой далёкай мінуўшчыны — хіба толькі пошукам адхланьня ў варунках творчай дэпрэсіі? Безумоўна, у гісторыі вар’яцкагаўчынку князя Ігара — змаганьня з паганцамі — надта шмат было аналёгіяў сьвежым падзеям рэчаіснасьці.
Вось як дасьціпна расшыфроўвае Купалаву задуму той жа Антон Адамовіч. Купала марыў узьвялічыць адвагу й ахвярнасьць беларускага паўстанцкага (белага) войска. Чырвоныя — вядома ж, паганцы, тыя, што ў «Слове...» — полаўцы. Ігар Сьвятаслававіч — «двайнік» беларускага правадыра Булаховіча. Уцёкі Ігара з палону атаясамліваюцца з уцёкамі ад бальшавізму.
Цікава, што перадрук купалаўскай вэрсіі «Слова...», апублікаванай у выданьні «Вольны сьцяг», быў за Саветамі забаронены.
Забарона наклалася практычна на ўвесь гістарычны жанр, ад якога засталася хіба што адна рэвалюцыйная тэматыка. Яшчэ нейкім дзівам прарваўся са сваёй паралельлю ў часы вайны Пятрусь Броўка — маецца на ўвазе верш «Кастусь Каліноўскі» (1943). У гэтым наскрозь савецкім вершы нечакана аджыла мроя пахаванай калісь нацыянальнае пасіянарнасьці.