Доля беларускае культуры пад Саветамі 1920—1991 гг  Анатоль Тарас

Доля беларускае культуры пад Саветамі 1920—1991 гг

Анатоль Тарас
Выдавец: Харвест
Памер: 336с.
Мінск 2012
102.31 МБ
Паўліна Мядзёлка (1893—1974)
Такім пабачыў «монстра» аглабельнае крытыкі Барыс Сачанка ў 1960 годзе.
Але ў абліччы Бэндэ, дый у ягоных тварэньнях, уражвае не дэманізм, а пасрэднасьць — пасрэднасыдь, узьведзеная ў квадрат.
Мэтода Бэндэ надзвычай прымітыўная: зьнішчэньне літаратара праз клясавую ацэнку ягонай творчасьні, дапоўненую халоднай нянавісьцю (комплекс Сальеры) ды нейкай асаблівай уедлівасьцю. Так зьнішчаліся ня толькі жывыя, але й мёртвыя майстры.
3 вучоных трактатаў ды артыкулаў Бэндэ:
«Творчасьць М. Багдановіча па сутнасьці сваёй ёсьць мастанкае выяўленьне надзей, сілы, імкненьняў, роспачы, страху й бясьсільля беларускай буржуазіі...»
«Творчасць Купалы з актыўна дзейнай рэволюцыйнай ператвараецца напярэдадні Кастрычніка ў лібэралісцкую, з прычыны адсутнасьці рэволюцыйных элемэнтаў набывае глыбока нацыяналістычны характар, з усімі ўласьцівымі нашаніўскаму нацыяналізму рысамі».
Парадаксальна, але некаторыя высновы Бэндэ выглядаюць дакладнымі, калі ацэньваць іх бяз знакаў «плюс» або «мінус». Гэта — пра сымбалізм утворчасьці Купалы, містычны зьмест асобных ягоных твораў, непрыняцьцё Купалам, Коласам ды іншымі «нашаніўцамі» кастрычніцкага перавароту, адраджэнцкія ідэалы пісьменьнікаў...
Аб’ектыўна слушныя й зьвінавачаньні Бэндэ на адрас Купалы ды іншых ягоных сучасьнікаў за непрыняцьцё рэвалюцыі, унутраны супраціў, апазыцыянізм да яе. Зрэшты, можна было б пагадзіцца й з вызначэньнем «нацдэм» у ягоным станоўчым сэнсе («нацыянал-дэмакратызм»), якое само па сабе не выглядае крамолай.
Дарэчы, у 1940-я—1950-я гады тэрмін «нацдэм» памяняўся на «белбурнац» («беларускі буржуазны нацыяналіст»), Літаратуразнаўчая «школа» Лукаша Бэндэ дапаўняецца распрацоўкамі ягоныхпасьлядоўнікаў: А. Кучара«Вялікая перабудова» (Мн., 1933), А. Канакоціна «Літаратура — зброя клясавай барацьбы» (Мн., 1933), I. Барашкі «Буржуазныя плыні ўсучаснай літаратуры» (Мн., 1930) ды іншымі.
4.	Сэрвілізм як рытуал
Літаратары, якія пайшлі на супрацоўніцтва з рэжымам у 1920-я гады на глебе беларусізацыі, дазвалялі сабе прыхаваны апазыцыянізм, вернасьць нашаніўскім ідэалам, пэўны сацыяльны крытыцызм.
Літаратары ў 1930-я гады ўжо ня мелі выбару ісьці або не ісьці на супрацоўніцтва з уладай. Улада дыктавала ім законы фізычнагавыжываньня. Прычым, гэтыя законы не гарантавалі іхнае бясьпекі ад арышту, сьледзтва, зьняволеньня або высылкі. Тым ня менш, літаратары паспрабавалі прыняць правілы жор-
сткай гульні. Ня ўсе кінуліся пісаць артыкулы-даносы. Але сэрвілістамі сталіся многія.
Крытыкі, як мы ведаем, пераважна займаліся выкрыцьцём ды зьнішчэньнем ворагаў у літаратуры. Празаікі ўзяліся за выкананьне «сацыяльных заказаў» — пісаньне аповесьцяў ды раманаў пра індустрыялізацыю, калектывізацыю, раскулачваньне й г.д. («Спалох на загонах» П. Галавача, «Вясна» К. Чорнага, «Вязьмо» М. Зарэцкага, «Язэп Крушынскі» Зм. Бядулі). Драматургі скарыстоўвалі магчымасьці гэтага роду літаратуры (інтрыга, канфлікт) і паказвалі пераважна жахі капіталізму, шпіянажу й падкопы ўсялякіх ворагаў. Або кідаліся ў новаўтвораны жанр «вытворчай драмы» («Мост» Я. Рамановіча, «Гута» Р. Кобеца, «Качагары» I. Гурскага).
Паэты аддалі перавагу хваласьпевам, одам — сацыялістычнаму будаўніцтву, партыі, Сталіну. He было аніводнага беларускага паэты, які не прысьвяціў бы Іосіфу Сталіну некалькіх вершаў. Узьвелічэньне правадыра сталася свайго кшталту літаратурным рытуалам.
Нябыўвыключэньнем іЯнка Купала. Складальнікі перадапошняга ягонага Збору твораў старанна вычысьцілі з выданьня як «нацыяналістычныя» творы песьняра (трагікамэдыю «Тутэйшыя», каля сотні вершаў, публіцыстычныя артыкулы, лісты), так і сэрвілісцкія тварэньні. 1 дарэмна. Публікаваць трэба ўсё.
Вершаў, прысьвечаных Сталіну, у Купалы досыць: «Табе, правадыр...», «Дзень Канстытуцыі», «Аб Сталіне-сейбіту», «Дзякую партыі Леніна-Сталіна». Дарма шукаць у гэтых творах шчырасьць. Адкуль? Як вядома, Купала ненавідзеў правадыра. Заўжды. Выкананьне рытуалу сталася адным зь цяжкіх этапаў ягонага згасаньня. У купалавай «сталініяне» найчасьцей праяўляюць сябе стома, аўтаматызм пісьма, дзяжурная газэтная патаснасыдь. Купала не даймаў сябе пошукам тропаў — быў і без таго зламаны й сьмяротна змораны. Ён аўтаматычна зарыфмоўваў радок за радком, найчасьцей скарыстоўваючы рэфрэны:
Дзякуй за годнасьць паэта народнага,
Дзякуіл за Леніна ордэн мне радасны,
Дзякуй за прэмію Сталіна роднага,
Дзякую Сталіну, сокалу яснаму!
Абы-якіярадкі — адабыякавасьці. I гэтакзусёйкупалаўскай «сталініянай» — за невялікім выняткам, пра што будзем казаць. Купала мусіў выканаць яшчэ адзін рытуал — выкрыцьця й асуджэньня ворагаў — забойцаў Кірава, Горкага, трацкістаў, укланістаў... Ёнівыканаў —зтымжахалоднымсэрцам, мёртвай абыякавасьцю — вершы «На сьмерць таварыша Кірава», «Мала іх павесіць!..», «Сьмерць забойцам А.М. Горкага». Іўгэтыхтворах — фэнамэнальная для Купалы нядбайнасьць у паэтычнай тэхніцы, у стварэньні рытуальнага настрою нянавісьці:
Пятакоў і Троцкі,
Муралаў і Радэк
Пакінуць хацелі
Царскінам парадак
«Гэта не Купала!» — прамовіць абураны чытач. Так, гэта ня той Купала, якога мы ведалі раней. Прымітыўнасьць вышэйпададзеных радкоў паказвае не на творчую бездапаможнасьць, але на наўмысную нязграбнасьць.
5.	Ілюзіі сэрвілістых
Купала, з прычыны свайго сталага творчага ўзросту, жыцьцёвага досьведу, асаблівага прарочага дару, ня мог мець ілюзіяў. Дый не хацеў. Ён яктворцасамарэалізаваўся раней. Аў 1930-я дажываў мастакоўскі век. Сваю Беларусь ён ужо адсьпяваў, пасадзіў за вясельны стол ды пахаваў. Лепшыя творы былі ўжо напісаны. Ня маючы нічога лепшага, з адсутнасьцю пэрспэктывы, творца спрабаваў хоць неяк дажыць гэтую рэшту жыцьця.
Маладзейшым — тым, хто толькі ўваходзіў у фазу творчай сьпеласьці й прагнуў поўнай саімарэалізацыі, цяжка верылася ў тупіковасьць творчага лёсу.
Адным з такіх быў Кузьма Чорны. Мара кожнага празаіка — стварыць «раман стагодзьдзя». Кузьма Чорны, з свайго Божага дару, творчых патэнцыяў мог ня толькі марыць — ён могстварыцьраман стагодзьдзя. Пачатактворчасыді Чорнага можна параўнаць з дэбютамі найбуйных майстроў літаратуры XX стагодзьдзя, будучых Нобэлеўскіх ляўрэатаў. Ён практыкаваўся ў літаратурным імпрэсіянізме, экспэ-
рымэнтаваў, спасыцігаў найтанчэйшыя прыёмы псыхалягічнага аналізу, пранікненьня ў «плынь падсвядомасьці». Ён стварае адзін зь першых у беларускім пісьменстве ўзор інтэлектуальнага рамана — «Сястра» (1927—1928).
Пэўна, пісьменьнік нават сам не адразу адчуў у сваёй прозе пераломны момант. Крытыка пераконвала, што гэты пера-
лом — да лепшага.
Крызысныя прыкметы мела аповесыдь «Лявон Бушмар» (1929). Твор, напісаны падчас «вялікага пералому», ужо напалову кан’юнктурны, напалову псыхалягічна «чорнаўскі». Празаікдаводзіцьзаганнасьцькулацтва.алеспрабуевынайсьці «ген» уласьніцтва, разглядае кулацтва не як сацыяльную зьяву, але як інстынкт, дадзены ў спадчыну, — свайго кшталту фатум. I тут збліжаецца з мастацкім досьведам Гаўптмана, Ібсэна.
Наступны твор Чорнага — аповесьць «Вясна» (1939) — цалкам кан’юнктурны. «Трэцяе пакаленьне», «Люба Лук’янская» — узоры сэрвільнае прозы (ня самыя горшыя), створаныя паводле сацыяльнага заказу. Яны не задавальнялі самога стваральніка аніяк. У гэтыя гады Чорны мусіў адбівацца ад нападаў «аглабельнае крытыкі», а сам патаемна марыў пра стварэны-іе рамана стагодзьдзя.
Вядома, раман стагодзьдзя не ствараецца паводле кан’юнктурных замоў. Кан’-
Кузьма Чорны (сапр. Мікалай Раманоўскі; 1900—1944)
юнктурная паслухмянасьць ня
выратавала ад арышту. Чорны быў зьняволены ў 1938 годзе, адседзеў у КПЗ на Валадарцы 8 месяцаў, пасьля — дзякуючы ўдачы ды заступніцтву старэйшых літаратараў, адпушчаны на
волю.
У 1940-я гг. Чорны зробіць адчайную, апошнюю спробу стварыць «раман стагодзьдзя». Ім мог бы стацца твор «Пошукі будучыні» або «Млечны шлях». Першаму не хапіла літаратурнае шліфоўкі й асабістай перажытасьці матэрыялу.
Другі, глябальны паводле сваёй задумы,— папросту застаўся незавершаным. Памёр Чорны ў 1944 г. ад апаплексічнага ўдару, пры цьмяных, нявысьветленых акалічнасьцях.
Дыхтоўны сэрвілізм. Яшчэ адна спакуса, ілюзія мастакоў, што падпадалі пад узьдзеяньне кан’юнктуры,— спакуса рамяством, дыхтоўнасьцю: маўляў, і сэрвілізм дазваляе рабіць сапраўднае мастацтва — якаснае, вартае.
Гэтакую спакусу перажыў герой славутае стужкі «Мэфістофэль» — мастак, які ў 1930-я гг. запрадаў свой талент д’яблу — пайшоў на службу да нацыстаў, маючы ілюзію поўнай самарэалізацыі ў варунках таталітарызму.
Можна спадзявацца «на потым», як Чорны, можна апатычна жыць як набяжыць, дажываць свой творчы захад, як Купала. Але поўная самарэалізацыя ў варунках таталітарызму — ілюзія. Адзіная рэальная магчымасьць — хаця б не згубіць свае формы, захаваць аблічча.
Беларускі сэрвілізм мае ў сваім актыве некалькі напраўду
Кузьма Чорны / Юрый Гаўрук. 1927 г
дыхтоўных, добра зробленых твораў. Адзін зь іх — вершаваны ліст «Вялікаму Сталіну ад беларускага народа», датаваны 11 ліпеня 1936 году. «Пісьмо», як сьведчыць рэмарка, «падпісалі 2 мільёны працоўных Совецкай Беларусі». Стваральнікамі ж гэтага ўнікальнага тэксту былі шасьцёра — Янка Купала, Якуб Колас, Андрэй Александровіч, Пятрусь Броўка, Пятро Глебка, Ізі Харык. Кожны рабіў сваю, асобную, част-
ку. Складаньне «Пісьма» ператварылася ў своеасаблівае спаборніцтва — хто лепей, якасьней. Дзейнічаў антыганарар, якім магла аказацца куля або працяглы тэрмін зьняволеньня. I ў гэтым спаборніцтве нават Купала здрадзіў свайму кволаму дзяжурнаму сэрвілізму: ягоныя радкі, якімі «Пісьмо» завяршаецца, безумоўна, найбольш дасканалыя, калі браць за крытэр паэтычную тэхніку. Можна нават адчуць: гэта былы Купала, тэмпэрамэнтны, палкі, вітальны, ніколі ня цёплы — або гарачы, або халодны:
Хай смутак вачэй тваіх добрых ня росіць
Ці сонейка захад, ці сонейка ўсход,
Прымі прывітаньне, якое прыносіць
Табе, правадыр, беларускі народ
Уражаньне, быццам Купала бачыў, калі складаў гэтыя радкі, іншага — напраўду з добрымі вачыма. Каго? Магчыма, Уладара беларускае зямлі, пра якога марыў і якому мог бы служыць як паэта. Чарговая ілюзія сэрвілізму...
Аналягічны ліст да «правадыра» склалі беларускія паэты Заходняе Беларусн у ліку якіх — Максім Танк і Натальля Арсеньнева. Тыя мелі свае ілюзіі адносна савецкай Беларусі й ейнага крамлёўскага «бацькі».