Доля беларускае культуры пад Саветамі 1920—1991 гг  Анатоль Тарас

Доля беларускае культуры пад Саветамі 1920—1991 гг

Анатоль Тарас
Выдавец: Харвест
Памер: 336с.
Мінск 2012
102.31 МБ
Якуб Колас і Янка Купала (1935 г.)
ды на Украіне. Таму рэпрэсіі асабліва жорсткія тут, у выніку якіх вынішчана каля 80 адсоткаў складу творчых саюзаў.
Бянтэжыць пазыцыя саміх творцаў, паводзіны бальшыні зь іх, у якіх, на першы пагляд, амаль адсутнічае як асабісты, гэтак і індывідуальны інстынкт самазахаваньня. Ня кажучы ўжо пра элемэнтарнае для мастака пачуцьцё боязі за ўласную рэпутацыю й ўнутраную волю.
Выпадкі пісьменьніцкае салідарнасьці, узаемадапамогі, вядома, былі, але досыць рэдкія. Купалу, Коласу, Бядулю, некаторым іншым «нашаніўцам» удалося выратаваць з засьценкаў ды лягероў ГПУ Натальлю Арсеньневу, Кузьму Чорнага. Дамагліся амністыі для Аляксандра Уласава — былога рэдактара «Нашай Нівы», Уладзіміра Жылкі. Аднак гэтая дапамога прыйшла запозна.
Аўген Калубовіч прыгадвае выпадак, калі па дапамогу да Коласазьвярнуўся бацька Максіма Багдановіча, Адам Ягоравіч, у якога адабралі пэрсанальную пэнсію, бо сын быў пасьмяротна абвешчаны «нацдэмам». Колас, нібыта, ня толькі дапамог пэнсіянэру, але паспрыяў і рэабілітацыі паэта-клясыка. Заступніцтва ў тых варунках было самое па сабе сьмяротна небясьпечным актам, роўным замаху на самагубства. Бо над галовамі памянёныхтворцаўдамоклавым мячом вісела пагроза іхнага арышту: крымінальныя справы былі заведзены практычна на кожнага.
Гэта бачна з наступнага прыкладу, пераказанага Антонам Адамовічам. У 1930 годзе, калі пачаліся першыя арышты й працэсы над «нацдэмамі», Максім Гарэцкі ўгаворваў Купалу й Коласа адмовіцца, на знак пратэсту, ад званьня народных паэтаў. Колас, нібыта, адразу адхіліў гэтую прапанову, Купала ж — вагаўся. Але ягоная жонка, Уладзіслава Францаўна, катэгарычна забараніла Купалу «пратэставаць» такім спосабам.
У выніку Гарэцкі разарваў адносіны з абодвума «народнымі». Чым жа скончыўся ягоны нонканфармізм, вядома, — арыштам, высылкай, пасьля — расстрэлам.
У такіх варунках экзыстэнцыйны выбар у беларускіх літаратараў быў не нашмат большы, чымся ў герояў трагічных аповесьцяў Васіля Быкава: той або іншы спосаб самагубства, або неўмяшаньне, зацятае маўчаньне, «унутраная эміграцыя». Зрэшты, у но'вых абставінах ад рэпрэсіяў не ратавалі ані
«ўнутраная эміграцыя», ані нават самае зацятае служэньне рэжыму. Але ж іншай мажлівасьці, бадай, і не паўставала.
Злавесны парадокс у тым, што мноства пісьменьнікаў, асаблівамаладогавеку, выбралаякразапошняе! Прытым, адразу, без ваганьняў, як бы ў стане нейкага незвычайнага афэкту. Служэньне праяўлялася ня толькі й ня столькі ва ўхваленьні рэжыму, выкананьні ягоных «сацыяльных заказаў», але ў напісаньні даносаў — у празаічнай, вершаванай, літаратурнакрытычнай і драматургічнай формах. Даносы пісаліся як на былых літаратурных апанэнтаў, гэтак і на колішніх сяброў па «Маладняку». Рыхтыкякутой п’есе Кандрата Крапівы «Канец дружбы».
Надта сьпяшаўся Міхась Чарот, які пасьля таго, як былі заарыштаваны (але яшчэ не засуджаны) В. Ластоўскі, М. Гарэцкі, А. Дудар, Ул. Дубоўка, Я. Пушча, М. Грамыка, друкуеў№ 12 «Маладняку» й у №№ 11—12 «Полымя» вершаваную «інвэктыву» — «Суровы прыгавор падпісваю першым»:
Чаго хацелі вы?Якое мелі права
Крывёю гандляваць працоўных Беларусі?
Прыйшла на вас суровая расправа,
Перад судом віну прызнаць прымусім.
(...)
Вы прытаіліся пад венікам, як мышы,
Каб зноў паўзьці на вольныя загоны,
Вы марылі ўзабрацца на ўзвышша
I дыктаваць драпежныя законы.
Наш сьмелы крок — Узвышша затраслося,
Законы піша дыктатура працы.
Чарот ня ведаў, што «дыктатура працы» празь сем год падпіша сьмяротны прысуд яму самому — яго расстраляюць.
Аналягічныя вершаваныя прысуды ў 1930 годзе выйшлі з-пад пяра М. Лужаніна («Дзень гневу», «Узвышша», 1930, №№ 9—10), В. Казлоўскага («Абвяшчаю я свой прыгавор», «Узвышша», 1930, №№9—10). Разважлівы Кандрат Крапіва, на той час рэдактар «Узвышша», надрукуе на старонках часопісу й свой артыкул з асуджэньнем «дрэнных», «правых»
«узвышэнцаў» (ім ужо, маўляў, усё адно), але з абаронаю «no­dpara», «левага» крыла «Узвышша». He атрымалася, аднак, цалкам адратаваць і «левае» крыло.
У крывавай вакханаліі, што разгарнулася, цяжэй за ўсё зразумець лёгіку паводзінаў паслугачоў рэпрэсіяў ад літаратуры, якія неўзабаве самі зробяцца ахвярамі. Бадай, таму, што нам бачны іхныяўчынкі, дый наступныя падзеі, у адваротнай пэрспэктыве. Яны ж такой пэрспэктывы ня мелі.
Колас, Купала, Броўка, Бядуля (1939 г.)
Уважаючы на гэты чыньнік, паспрабуйма пранікнуць у матывацыю сэрвілізму падчас агоніі літаратуры. Мастаком, які робіць выбар на карысьпь паслугоўваньня, могуць кіраваць некалькі відавочных матываў:
•	выгода;
•	страх;
•	перакананьні: адданасьць уладару або ўладзе.
Матывацыя можа быць спалучэньнем дзьвюх-трох пералічаных прычынаў: напрыклад, выгоды й страху.
Сталінскі рэжым прадэманстраваў ужываньне вядомай палітыкі пугі й перніка. Аўтарскія ганарары за гэтым часам лічыліся ці не найвышэйшымі ў сьвеце. Сталінскай прэміі ха-
пала на тое, каб набыць прыстойны аўтамабіль. Але гэты залаты дождж падаў на абраных. Адным з такіх быў Янка Купала — паэт, якому адначасова «сьвяцілі» ордэны й ордэры (на арышт). I што ордэры нечакана зьмяніліся на ордэны — зусім не заслуга ані Панамарэнкі, ані Сталіна, як слушна даводзіць у сваёй кнізе Георгі Колас.
Выратаваньне Купалы збылося з шчасьлівага для яго зьбегу абставінаў.
Разам з тым, тут прысутнічаў і страх. Менавіта ён змусіў песьняра адкаснуцца ў слынным пакаянным лісьце ў газэце «Звязда» (1930 г.) ад сваіх паплечнікаў-нашаніўцаў. Гэты акт адрачэньня фатальным чынам зьвязаны з замахама Купалы на ўласнае жыцьцё. Папаўзла пагалоска пра сьмерць паэты. I вось ён, адказваючы сябром ды «ворагам», у запале кідае: «Ніколі ніхто мяне пры савецкай уладзе не арыштоўваў, і ніколі я не паміраў». Гэта пасьля тага, як у лісьце да А. Чарвякова ён выціснуў зь сябе горкае прызнаньне:
«Уміраю, прымаючы тое, што лепей сьмерць фізычная, чымся незаслужаная сьмерць політычная. Відаць, такая доля паэтаў. Павесіўся Ясенін, застрэліўся Маякоўскі, ну і мне туды
Кандрат Крапіва выступае з прамовай на пахаваньні Янкі Купалы
за імі дарога. Шкадую толькі, што не змагу болей прымаць удзел у вялікім будаўніцтве, якое разгарнула партыя й Сав. улада ў БССР».
Але фатум паэта, ягоная доля распарадзіліся па-свойму. Фізычная сьмерць яго абмінула — дала адтэрміноўку да 1942 году. Пачалося духоўнае паміраньне — агонія таленту. Страх, які душыў паэта да пераломнага 1930 году, дапоўніўся спакусай выгоды. У 1930-я Купала меў усё, што мог мець на той час прадстаўнік сталінскае эліты,— уласны асабняк, прыслугу, дзяржаўнае забесьпячэньне, аўтамабіль, кіроўцу, лецішча ў Ляўкох. 1... не адмовіўся ад гэтых выгодаў. Дарэчы, адмова таксама была б успрынята як замах на самагубства...
Як Купала ставіўся да атрыманых з рук крамлёўскага горца дабротаў? Як імогставіццабеларус — не адмаўляўся. Працягваў патаемна ненавідзець правадыра. Пісаў на гонар яго оды. А на свой дабрабыт глядзеў зь цяжкой, трагічнай іроніяй — сёньня ёсьць, заутра няма.
Купала ня быў цынічным прагматыкам. Рэчы й грошы не адыгрывалі ў ягоным жыцьці такое ролі, каб яго можна было назваць, крый Божа, прадажным сэрвілістам. А такая катэгорыя літаратараў у 1930-я гады існавала, 1 яны пасьпяхова займаліся так званай «аглабельнай крытыкай».
3.	«Доносйтельство» як прафэсія
Мікіта Зносак з купалаўскіх «Тутэйшых» аднойчы заблытаўся ў сваіх «Вольных профэсіях». Ніхто так і не даведаўся, кім ён служыў за палякамі — «разноснтелем», альбо «доноснтелем». У тым ліку, і сам драматургічны герой.
Зносак быў бяздарным невукам у справе «доноснтельства». Усяго што й зрабіў — дык гэта здаў уладам аднаго «таварыша», які ўваскрос ды напрыканцы п’есы павёў Мікіту Зноска за кулісы, каб «шлёпнуць».
Напрыканцы 20-х гадоў літаратурнае «доноснтельство» сталася прафэсіяй, носьбіты якой атрымлівалі сякі-такі заробак, ганарар ды прэміяльныя. Дзейнічаў атрад крытыкаў, што кваліфікаваліся налітаратурныхданосах, напісаньні рэцэнзіяў ды артыкулаў, якія можна было б далучаць да судовых сгіраў літаратараў-нацдэмаў.
Ян Скрыган (1905—1992)
Рабілася гэта досыць прафэсійна. Адмысловы атрад аформіўся арганізацыйнаў 1928 годзе й абвясьціў сябе БелАППам — Беларускай асацыяцыяй пралетарскіх пісьменьнікаў, якая ўзьнікла ў выніку другога расколу «Маладняку».
Першы раскол, дарэчы, які адбыўся ў 1926 годзе, вызваліў найбольш творчыя, дынамічныя рэзэрвы суполкі й прывёў да стварэньня «Узвышша», а другі вызвабадзіў энэргію іншага кшталту.
Зь нейкае цьмянае прычыны — клясавай прымхлівасьці, ці што — да БелАППу далучыліся й някрытыкі — А. Астрэйка, П. Броўка, П. Галавач, Ю. Гаўрук, I. Гурскі, А. Звонак, А. Куляшоў, М.Лынькоў, Б. Мікуліч, Я. Скрыган, Ю. Таўбін, В. Таўлай, П. Трус, С. Шушкевіч ды іншыя. He пра іх цяпер гавор-
ка — іх можна вінаваціць хіба што за пэўныя сацыяльныя ілюзіі.
У нетрах БелАППу аформілася структура, якая выконвала адначасова некалькі функцыяў:
•	працягвала літаратурную палеміку, распачатую яшчэ ў часы «маладнякізму»;
•	захапіла манаполію на літаратурную крытыку;
•	выпрацоўвала афіцыйную «лінію» палітычнай цэнзуры, «доноснтельства»;
а пасьля — літаратурна-крытычнага забесьпячэньня фізычнай расправы з творцамі.
Імёны «прафэсіяналаў» набылі сумную вядомасьць: Лукаш Бэндэ, Алесь Кучар, Іларыён Барашка, Якаў Бранштэйн, Арэст Канакоцін ды іншыя. «Прафэсіяналізацыя» колішняй «маладнякоўскай» крытыкі азначала, пасутнасьці, злаякаснае перараджэньне суполю. Дыскусіі й палемікі, разьвязаныя ўжо напрыканцы 1920-х гг., у «белапаўскі перыяд» не былі ўжо ані бяскрыўднымі, ані творчымі, але мелі выразна палітычны, агрэсіўны, абцяжараны фатальнымі наступствамі характар.
Распачынаецца шумная «кампанія» супраць Язэпа Пушчы зь ягонымі «Лістамі да сабакі», Міхася Зарэцкага зь ягонай «кулацкай» ды «нацдэмаўскай» прозай, Уладзіміра Дубоўкі зь ягонымі паэмамі — уласна кажучы, супраць усяго «нашаніўства» ды «ўзвышэнства».
Да «кампаніі» далучыліся ня толькі крытыкі-прафэсіяналы, але й былыя паэты, празаікі, якія таксама «прафэсіяналізаваліся» на жанры «аглабельнай крытыкі». Зьміцер Жылуновіч (Цішка Гартны) нават дзеля гэтага выбраў яшчэ адзін псэўданім ды стаўся Янкам Пільным. Пад гэтым псэўданімам колішні нацыянал-камуністы бічаваў Язэпа Пушчу: