Доля беларускае культуры пад Саветамі 1920—1991 гг  Анатоль Тарас

Доля беларускае культуры пад Саветамі 1920—1991 гг

Анатоль Тарас
Выдавец: Харвест
Памер: 336с.
Мінск 2012
102.31 МБ
Трэ, кабмы ім заплацілі!..
Пойдзем, хлопцы, да Касьцюшкі,
Будзем біці маскалюшкі!
Аналягам, пэўна, паслужаць геніяльныятэксты Янкі Купалы з цыклю «На вайсковыя матывы» («Песьні на ваяцкі лад»), прымеркаваныя для віртуальнага, так і не сфармаванага конча беларускага войска:
Будзь здаровы, бацька, маці, — Мы пайшліўжо ваяваці.
Сьвішча куля, йяй-ха-ха!
Каля вуха дзецюка.
Што за доля, што за воля — Жаўнероньку выйсьці ў поле! Сьвішча куля, йяй-ха-ха!
Каля вуха дзецюка.
2.	Пасіянарызм
Тварэньне агітацыйнай лірыкі, заангажаванай літаратуры зьвязана з тым асаблівым кшталтам чыннасьці, які варта назваць пасіянарызмам — духоўным гарэньнем, ахвярнасьцю.
Кароткі, зыркі, бы полымя сьвечкі, шлях пасіянарыяў вянчаўся пятлёй — як лёс караля пасіянарыяў Кастуся Каліноўскага. Лёс іншых вырашала «прафэсійная хвароба» пасіянарыяў — сухоты (Багдановіч, Гарун, Іван Луцкевіч, Жылка). Францішак Савіч памірае ад халеры (як і Адам Міцкевіч), Адам Гурыновіч ад чорнай воспы, Цётка — ад тыфусу.
У кожным разе хваробы былі зьвязаны зь неспакойным, «пасіянарным» ладам жыцьця, перасьледамі з боку ўлады, з нутраным «гарэньнем». Сяргей Палуян сканчае жыцьцё самагубствам. Сьмерць Фабіяна Шантыра, палымянага нацыянал-камуністага, паэты ды публіцыста, расстралянага пры загадкавых абставінах 29 траўня 1920 году, параўноўваюць са сьмерцю зацятага расейскага контррэвалюцыянэра й паэта Мікалая Гумілёва.
Маладосьць Купалы — скрозь у гэтых усплёсках пратэсту, непакоры, якія адліваліся то ў строфах агітацыйнае паэзіі, публіцыстыкі.
Янка Купала ў 1923 г.
то ў радкох патрыятычнай
Найбольш уражвае адкрыты, нічым не замаскаваны антысаветызм Купалы пачатку дваццатых гадоў.
Купалава публіцыстыка 1918—1920-х гг., паэзія пэрыяду «Спадчыны», трагікамедыя «Тутэйшыя» засьведчылі сапраўдныя адносіны паэта да кастрычніцкага перавароту — непрыняцьцё. Апалягэтычнае купалазнаўства, каб нейк выгарадзіць творцу, ужывала тэрмін: «не адразу зразумеў». Самы «адкрыты» верш Купалы, які цалкам адлюстроўвае ягонае непрыхаванае стаўленьне да бальшавізму, — «Пазвалі вас», напісаны ў 1922 годзе й пазначаны эпіграфам: «Эўрапейскія дзяржавы пастанавілі запрасіць на міжнародную нараду ў Геную т. Леніна. (3 газэт. 1921 г.)» Выклік бальшавізму Купала кінуў у выглядзе паэтычнай бінарнай апазыцыі — проціпастаўленьня «нас» ды «вас».
Пазвалі вас на nip піроў,
Пазвалі вас за волю стаць,
I далі ўладу путы рваць,
I далі ўладу біць цароў,
— Зрабілі з вас гаспадароў.
I вы зрабоў пайшлі ў цары...
Верш зьмяшчае самыя разнастайныя адценьні палітычнае інвэктывы на адрас бальшавіцкіх «цароў-рабоў» — ад ледзьве стрыманага гневу да «чорнай» іроніі.
Купала прадказвае злаякаснае перараджэньне бальшавізму, стварэньне ўласнай дыктатуры, накшталт якабінскае, у выніку якой учарашнія «рабы» конча ператворацца ў новых, хіжых ды крыважэрных «цароў». У гэтым клопаце Купалам кіруе неспакой пра Бацькаўшчыну. Ён ужо зьняверыўся ва ўласных патэнцыях «Тутэйшых» вырашаць свой лёс, і бачыць, што доля беларушчыны залежыць, перадусім, ад вонкавых палітычных абставінаў.
У 1920-ягадыбеларускія пасіянарыі-«нашаніўцы»дзейнічалі ў зусім нязьведаных варунках. Страхі новага якабінства (бальшавізму) можна было толькі прадбачыць. Таму варта належным чынам ацаніць апазыцыянізм «нашаніўцаў» 1920-х, тыя адкрытасыдь ды бясстрашша, зь якімі яны процістаялі новаму рэжыму, яшчэ ня ведаючы ягоных наступстваў, на самым пачатку дыктатуры.
Апазыцыянэрамі тады фактычна сталіся ўсе колішнія «нашаніўцы» — Купала, Колас, Бядуля, Гарэцкі... Шчырайбез агаворак віталі надыход Кастрычніка хіба што два «старых» паэты — нацыянал-камуністы Цішка Гартны (Зм. Жылуновіч) ды мала каму вядомы ціхмяны паэта Янка Журба. Астатнія былі ў апазыцыі — адкрытай або прыхаванай.
Гэты апазыцыянізм ужо на пачатку 1920-х, у часы адноснага лібэралізмубальшавіцкайцэнзуры, атрымліваўпроцідзеяньне. Так, у 1919 годзе быў забаронены верш Купалы «Перад будучыняй».
Надта нечаканым, нават у параўнаньні з чыннасьцю Коласа, быў пасіянарны бунт Зьмітрака Бядулі. Пісьменьнік, які меў рэпутацыю адцягненага сузіральніка й містыка, выступаў з шэрагам публіцыстычных артыкулаў, скіраваных супраць бальшавізму.
У шэрагу артыкулаў, друкаваных Бядулем пад псэўданімам «Ясакар» у газэце «Вольная Беларусь», ён называе бальшавізм «пеклам», бальшавікоў «д’ябламі» й зьвінавачвае ўлады за тое, што яны падзялілі народ беларускі на два лягеры — «таварышаў» ды «буржуяў».
Драматург Францішак Аляхновіч у шэрагу п’ес, напісаных за рэвалюцыйным часам, параўноўвае рэвалюцыю з крыважэрным монстрам Базылішкам («Базылішак») ды проціпастаўляе безаблічнаму бальшавізму ідэю нацыянальнай рэвалюцыі («Калісь», «Пан міністар»).
Алесь Гарун у публіцыстыцы гэтага часу параўноўвае бальшавіцкі рэжым з «чырвоным туманом».
Максім Гарэцкі ў цэлым адмоўна характарызуе кастрычніцікі пераварот у аповесьці «Дзьве душы», п’есах «Чырвоныя ружы», «Жартаўлівы Пісарэвіч», малюе абразы бязладзьдзя, нястачы, разрухі ды гвалту. Разам з тым, ацэнкі Га-
рэцкага стрыманыя, у іх мала Максім Гарэцкі(189з-і938). публіцыстычнага запалу ДЫ адМастакА. Крывенка. 1994 г.
крытага апазыцыянізму. Пасьля сьмерці Максіма Багдановіча Гарэцкі нібыта прыняў на сябе місію інтэлектуала-філёзафа маладога беларускага нацыянальнага руху.
Вядома, такога кшталту грамадзянская чыннасьць абярнулася для творцаў у будучым самым трагічным чынам — дый ці магла працягвацца доўга? Насьпявалі палітычныя замаразкі. Творцы мусілі зыходзіць у андэграўндныя сфэры дзейнасьці — «унутраную ці рэальную эміграцыю», «маўчаньне».
3.	Нелегальная літаратура
Нелегальную літаратуру ня трэба блытаць зь літаратурай падпольнай, альбо андэграўнднай. Нелегальнае пісьменства — адкрыты выклік уладзе. Узоры такога кшталту пісьменства маем, дзякуючы «Мужыцкай праўдзе» Каліноўскага. «Мужыцкая праўда» — без сумневу, ёсьць узорам літаратуры нелегальнай, а рукапісныя часопісы «Бурачок» або «Блакітны ліхтар», выдаваныя пад час «брэжнеўскіх замаразкаў» падпольна,— узоры андэграўнднага пісьменства. «Сказ пра Лысую гару» й усе наступныя «сказы», створаныя Ведзьмаком Лысагорскім ды ягонымі спадкаемцамі,— узоры андэграўнднага пісьменства.
Такім чынам, нелегальная літаратура як спосаб апазыцыянізму ў Беларусі ня склалася гістарычна, саступіўшы месца больш пашыраным андэграўндным формам чыннасыді. Тое ж можна сказаць і ў дачыненьні да т.зв. дысыдэнцтва: у клясычнай форме, як лічаць дасьледчыкі найноўшае гісторыі, яно таксама ня склалася.
Патэнцыйныя пасьлядоўныя дысыдэнты былі фізычна зьнішчаны яшчэ ў 1930-я гады. На зьмену ім прыйшла даволі асьцярожная генэрацыя літаратараў, якая здолела ўсё ж стварыць сваё падабенства дысыдэнцкага руху — але досыць адрознае ад клясычнае мадэлі.
Ці былі ў беларускім пісьменстве другой паловы XX стагодзьдзя забароненыя творы? Так, былі. «Круглянскі мост», «Мёртвым не баліць» Васіля Быкава; «Дабрасельцы» Аляксея Кулакоўскага; «Нельга забыць» Уладзіміра Караткевіча; «Пагарэльцы» Андрэя Макаёнка. У гэтых твораў даволі дзіўны лёс. Яны пабачылі сьвет — і былі неафіцыйна забароненыя ўжо апасьля публікацыі.
Больш рэдкія выпадкі стварэньня тэкстаў, што ні пры якіх умовах не маглі б быць надрукаваны. Прыкладам, навэла Ул. Караткевіча «Маленькая балерына». Але такія здарэньні — досыць незвычайныя. Відавочна, беларускія аўтары ня мелі звычкі сьведама працаваць «на шуфляду».
Ня сталася «цьвярдыняй» клясычнага дысыдэнцтва й беларуская літаратурная эміграцыя. Хаця, пры гэтым, цяжка перабольшыць ейны ўнёсак у захаваньне праўдзівай, ня папсаванай канцылярытамі, саветызмамі ды наркамаўкай літаратурнай мовы, стварэньне самой магчымасьці літаратурнае альтэрнатывы. Беларуская эміграцыя — асабліва тая, што фармавалася падчас свае «трэцяе хвалі», — была добра-такі разьвітая, структураваная, эстэтычна выразная. Разам з тым, яна мела на сабе таўро кволай апазыцыйнасьці, хаця вонкавыя ўмовы існаваньня яедатагане змушалі. Хутчэй, «адыгрываўся» ўнутраны чыньнік, даўні ген беларускае мэнтальнасьці, беларускага руху.
Францішак Аляхновіч быў першым літаратара.м, хто пакаштаваў бурды сталінскага ГУЛАГу, ды яшчэ не абы-якога — Салавецкага. Ён жа й першы стварыў паўнавартасны твор пра сталінскія «гулагі» й сталінізм — кнігу-дзёньнік «У кіпцюрах ГПУ», за 40 год да стварэньня А. Салжаніцыным ягонай фундамэнтальнай энцыкляпэдыі ды анатоміі сталінізму.
Аднак Аляхновіч у сваёй рэчы не аналітычны й не наступальны — амаль што не апазыцыйны. Яго душаць крыўда, цяжар перанесеных пакутаў, але кампэнсуюцца яны празь незласьлівае іранічнае апісаньне, гумар, часам — сарказм. У ягоным дзёньніку няма разгорнутай сацыяльнай інвэктывы на савецкі лад. Хутчэй — гэта пратэст аднаго асобна ўзятага літаратара супраць рэжыму, аднак пратэст чалавека з артыстычнай, а не пракурорскай душой.
Адсутнасыдь нянавісьці замінае творам беларускіх эмігрантаў быць папраўдзе апазыцыйнымі й дысыдэнцкімі. Ды, зь іншага боку, нянавісыдь здатная разьядаць мастацкую аснову твору, ператвараць яго ў калялітаратурную зьяву.
I ўсё ж паспрабуем уявіць, што савецкая ўлада раптам не адрынула, а прылашчыла (на момант) Францішка Аляхновіча, як гэта было з Вацлавам Ластоўскім, Максімам Гарэцкім, Язэпам Лёсікам ды Купалам? Наабяцала ўсялякіх званьняў, пэнсіяў, пасадаў? Ці нарадзілася б тады крыўда? Ці нарадзіўся
б сам твор «У кіпцюрах ГПУ»? Пакуты блізкага ня так уражваюць, як свае ўласныя.
Прыгадаем, што Браніслаў Тарашкевіч, на якога вымянялі Аляхновіча,таксамаехаўу БССРуспадзяваньніналаскуідэёвых паплечнікаў. А быў жа насамрэч палымяным пасіянарыем, ня горшым ад Аляхновіча.
Адкрыты апазыцыянізм грунтуецца на бескампраміснасьці, зацятасьці й высакароднай нянавісьці, якія не заўжды былі ўласьцівыя беларускім уцекачом — эмігрантам. Зрэшты, брак бескампраміснасыді ў беларусаў канстатаваў яшчэ філёзаф Ігнат Канчэўскі, чым адрозьніваў іх ад усходніх суседзяў.
Адэкватнае разуменьне савецкай рэчаіснасьці, месца Беларусі ў ёй у творах эмігрантаў, безумоўна, прысутнічае — у прозе Кастуся Акулы, публіцыстыцы Аўгена Калубовіча,
Браты Гарэцкія: Гаўрыла (злева) і Максім (1926 год)
Юр’я Туронка, эсэ Юркі Віцьбіча, празрыстай мэтафорыцы «Зьвера двухногага» Уладзіміра Дудзіцкага, грамадзянскай лірыцы Натальлі Арсеньневай, «Споведзі» Ларысы Геніюш.