• Газеты, часопісы і г.д.
  • Доля беларускае культуры пад Саветамі 1920—1991 гг  Анатоль Тарас

    Доля беларускае культуры пад Саветамі 1920—1991 гг

    Анатоль Тарас

    Выдавец: Харвест
    Памер: 336с.
    Мінск 2012
    102.31 МБ
    Беларуская мінуўшчына засталася амаль не кранутым бэлетрыстыкаю цаліком, і гэтак доўжылася некалькі дзесяцігодзьдзяў, пакуль ня высьпела іншая сытуацыя ды не прыйшоў Уладзімір Караткевіч.
    Сатыра. Адначасова дзейсны й нямоглы жанр, надзелены сацыяльнымі функцыямі. Сатыра лічыцца літаратурнай зброяй ды мае свае адвечныя й часовыя аб’екты. Разам з тым, сатырыкі за некалькі тысячагодзьдзяў, што існуе іхная зброя, гэтак і не перарабілі сьветуда лепшага, не панішчылі грамадзкіх ды маральных заганаў.
    У той жа час улада панічна палохаецца сатыры й сатырыкаў. У лібэральных сваіх праявах улада спрабуе прыручыць сатырыкаў, або цярпець іх. Сэнтымэнтальная царыца Кацярына праліла нямала сьлёзз нагоды «шпілек», якія адпускаў на ейны адрас выдавец «Трутню» Нікалай Новікаў. Хаця прасьцей ёй, здавалася, было не зважаць на аўтара або закінуць яго ў якую крэпасьць.
    Ня дужа лібэральныя рэжымы проста зьнішчалі сатырыкаў — маральна або фізычна. Існаваньне сатыры падчас эпохі таталітарызму ў СССР сталася адным зь яе парадоксаў. Сталін ува ўласьцівай яму крывадушнай манеры абвясьціў, што Саветам «патрэбны Салтыковы ды Гогалі». Магчыма, мелася на ўвазе адна асаблівасьць сатыры як зброі: яна рэжа з двух бакоў — можа агрызацца на ўладу, але можа й дабіваць ейных «ворагаў».
    У апошнім выпадку сатыра лякалізуецца, набывае прыкладны, пасутнасьці, вузка сэрвільны характар. Гэтага, пэўна, і хацеў крамлёўскі ўладар. Некаторыя наіўныя аўтары ня гэтак зразумелі яго й паспрабавалі быць на ўзроўні сучасных Гогаляў ды Салтыковых. Дзеля гэтага межы сатыры пашырыліся — ажно да стварэньня разгорнутых гратэскавых абразкоў савецкай рэчаіснасьці. I за гэта Сталін пачаў іхтравіць: Платонава, Булгакава, нават свайго ўлюбёнца Дзям’яна Беднага — «мужнка вредного». Празь нейкі цуд ацалелі Ільф і Пятроў.
    Жанравая, анталягічная прырода сатыры такая, што яна правакуе да абагульненьняў, да стварэньня сатырычных сьветаў, унівэрсалізацыі. ГэтакАрыстафан, Эразм Ратэрдамскі, Сьвіфт — яны, можа, і не замахваліся на глябальныя аб’екты, а ваявалі супраць асобных людзкіх ды грамадзкіх заганаў. Але стварылі свае дэфармаваныя, звыродлівыя сьветы дзеля законаў унівэрсалізацыі.
    Таталітарная ўлада бачыць у гэтых гіганцкіх крывых люстрах сваё адэкватнае адлюстраваньне. Таму люстры разьбіваюцца, а іхныя творцы зьнішчаюцца.
    Андрэй Мрый (сапр. Шашалевіч; 1893—1943)
    Так было з раманам «Запіскі Самсона Самасуя» й зь ягоным аўтарам, Андрэем Мрыем. Колькі ні пераконваў ён сябе й «бацьку ўсіх народаў», што піша твор пра прыстасаванца, кар’ерыстага, «прымазаніка» да савецкай улады, — яму не паверылі.
    Дзе ж там было паверыць, калі Мрый стварыў цэлы фантасмагарычны сьвет, населены напаўлюдзьмі, напаўжывёламі, лінамі, самамі, курыцамі, курапакамі, у якім пануюць жывёльна-клясавыя інстынкты. Сьвет гэты называўся — Шапялёўка. I ёнжыўпаводлезавядзёнакзвычайнагасавецкага мястэчка, зь ягонымі бязглуздымі кампаніямі — супраць царквы, кулакоў, іншадумцаў.
    Мрый настолькі захапіўся сваім тварэньнем, што пераносіў у тэкст усё, што ні траплялася пад руку,— газэтныя лёзунгі, канцылярскія маразмы й... нават выказваньні «бацькі ўсіх народаў». Напрыклад, гэтае: «Кадры рашаюць усё».
    Ягоны Самасуй пачаў выглядаць ня простым савецкім кар’ерыстым, але монстрам, выпешчаным Сыстэмай. У рэшце рэшт монстр праглынуў свайго ж стваральніка.
    Лёс сатырыкаў, паўтаруся,
    можа быць гаротны і ў тых, хто дагаджае ўладам, і ў тых, хто бярэцца зь ёю ў рожкі.
    Францішак Аляхновіч, аўтар бліскучай сатырычнай камэдыі «Пан міністар»ды іншых, адбыў 7 год усалавецкім лягеры, быў абмяняны на Бр. Тарашкевіча, адпушчаны ў Польшчу, але ліхі лёс напаткаў яго ў 1944 годзе, калі й памёр драматург не сваёй сьмерцю.
    Леапольд Родзевіч на пачатку 1920-х гг. піша вострасатырычную «фацэцыю» пад назваю «П.С.Х.», у якой заклікае беларускае сялянства не ісьці ні пад бальшавікоў, ні пад палякаў, а ствараць сваю партыю — П.С.Х. («Пільнуй сваю хату!»). П’еса сталася забароненай і ў Польшчы, і ў БССР.
    Аўтар яе быў арыштаваны савецкімі органамі ў 1938 годзе і бясьсьледна згінуў.
    Сатырык Анатоль Дзяркач значную частку свайго таленту выдаткаваў на змаганьне з ворагамі савецкае ўлады й рэлігіяй (зборнікі сатырычных вершаў «Пра папоў, пра дзякоў, пра сялян-мужыкоў», «Богудвох», «Качаргой па абразох»), За што й быў аддзячаны рэжымам — у 1938 годзе яго расстралялі.
    Дзіўнае ўмельства балянсаваць паміж прыхаваным апазыцыянізмам ды адданым сэрвілізмам праявіў байкапісец ды камэдыёграф Кандрат Крапіва. Выратавалі яго, можа, шчасная доля ды ўменьне паступіцца часам прынцыпамі дзеля ўратаваньня. Асобныя ягоныя творы служаць узорам тага, як адзін і той жа тэкст можа ўспрымацца і як апазыцыйны, і як сэрвільны.
    Прыкладам, напісаная ў 1939 годзе рэч «Хто сьмяецца апошнім», ужо адна назваякой — як падвойнае дно валізкі. У 1939 годзе сьмяяліся з ворагаў народу, выведзеных Крапівой у абліччы Гарлахвацкага й Зёлкіна. Падвойнае дно выявілася празь
    дзесяцігодзьдзі у камэдыі	Леапольд Родзевіч
    пачалі бачыцца сатанінскія пра-	(1895—1938)
    явы сталінскага часу: страх, падазронасьць, шабас шматлікіх гарлахвацкіх.
    Дарэчы, малады Крапіва, Крапіва «ўзвышэнскага» часу — далёка не такі памяркоўны й паслужлівы ўстасунках з уладамі. Некаторыя зь першых ягоных баек ды сатырычных вершаў прыкметныя адкрытым апазыцыянізмам, за што й былі пазьней забаронены.
    Байка «Сарамлівы» распавядае пра дзецюка, дужа ахвочага да жанчын. Хлапец падчэплівае «цікавую» хваробу, але да лекараў ісьці не сьпяшаецца — саромеецца.
    Нарэшце хвароба пагнала-такі яго да доктара, але той, паглядзеўшы на балячку, скрывіўся ды вымавіў: «Позна!» Мараль байкі:
    Хлапца, вядома, нам шкада,
    Але шкадней у сотню столак,
    Калі хварэе грамада,
    А мы з-за сораму ня баным болек —
    Тады саўсім бяда.
    Была пад забаронаю байка «Казёл», у якой Крапіваатакаваў беларусафобаў, расейскі шавінізм. Дый многія зь незабароненых твораў выяўляюць сваё «падвойнае» дно («Мандат», «Дэкрэт», Язычок», «Чорт»),
    Частка 2.
    ФЭНОМЭН АІТАРАТУРНАГА СЭРВІЛІЗМУ
    1.	Мастацтва альбо антымастацтва?
    Слова «сэрвілізм» паходзіць ад лацінскага servilis (рабскі, нявольніцкі), дый у шырокім ягоным значэньні расчытваецца як рабалепства, прыслугоўваньне, ахвотнае нараўленьне. У культуралёгіі слова ўжываецца нароўні з тэрмінам «сэрвільнае мастацтва» й пазначае мастакоўскае слугаваньне ўладзе, манарху, патрону, мэцэнату й гэтак далей.
    Мы звыкліся зьвязваць творчасьць з праявамі ўнутранае волі, і таму само існаваньне сэрвільнага мастацтва можа быць пастаўлена пад сумнеў. Калі яно прыслугоўвае, абмяжоўвае творчую волю адной непрывабнай функцыяй, дык ці мастацтва яно наагул?
    Але сучасная практыка сьведчыць: сэрвільнае мастацтва прызнанае шэрагам экспэртаў за самастойнае адгалінаваньне мастацтва, ёсьць аб’ектам пільнага вывучэньня культуролягаў, эстэтыкаў, мастацтвазнаўцаў.
    Ладзяцца міжнародныя выставы выяўленчага сэрвільнага мастацтва. Дасьледуюцца культуры, высьпеленыя ў варунках таталітарных рэжымаў,— прыкладам, Нямеччыны 1930-х гадоў.
    Дый у краінах Цэнтральнае Эўропы — тых, што выйшлі з камуністычнага лягеру, сэрвільнае мастацтва не выкідаецца з нацыянальнага культурнага кантэксту, але пераацэньваецца — у тым ліку і ў эстэтычным аспэкце. У нас жа грунтоўна пе-
    раацэнена хіба што выяўленчае мастацтва эпохі сталінізму — перадусім архітэктура т.зв. «сталінскага» клясыцызму й, магчыма, жывапіс — у шэрагу «нашаніўскіх» артыкулаў Сяргея Харэўскага.
    Вядома, прыслужніцтва мастака — зьява ня дужа высокай маральнай пробы. Але ўсясьветны досьвед паказвае на несупадзеньне этыкі й эстэтыкі, канонаў творчасьці й маралі.
    У выніку ўзьнікае накірунак т.зв. імаралістычнае літаратуры — таксама аб’ект для эстэтычнага й дасьледчыцкага ўспрыманьня.
    Гісторыя ўсясьветнае літаратуры зьмяшчае шматлікія прыклады паслугоўваньня творцаў першай зорнай велічыні й стварэньне ў гэтых варунках істых шэдэўраў. Лепшыя паэты рымскае антычнасьці — Вэргілій, Гарацый, Авідый — былі пасьлядоўнымі сэрвілістамі. Свайго патрона, імпэратара Аўгуста яны ўважалі ня толькі за магутнага ўладара ўсясьветнай дзяржавы, але й за зямнога бога. Сэрвілістам, паводле палітычных арыентацыяў, тэндэнцыйнасьці, быў і Мальер — прыдворны камэдыёграф караля Людовіка XIV. Ягоныя драматургічныя тэксты скрозь перасыпаны лісьлівымі прадмовамі, зьвернутымі да караля й уплывовых вяльможаў.
    Рабалепства перад абсалютнай каралеўскаю ўладаю прасякае шэраг ягоных твораў, у тым ліку такога ўзору «высокай» камэдыі, як «Тарцюф».
    Прыклады палітычнага сэрвілізму, або канфармізму, можна знайсьці ў жыцьцяпісах Шэксьпіра, Дыкенса, Пушкіна, Горкага, Шолахава, Гамсуна.
    Слугаваньне само па сабе — працэс нятворчы. Яно звужае ўнутраную волю творцы, абмяжоўвае ягоныя магчымасыді. Пераадолець гэтае звужэньне шляхам эстэтычнай ка.мпэнсацыі можа толькі адораны вялікім талентам мастак. У параўнаньні зь ім мноства прыдворных паэтаў, лізаблюдаў ад літаратуры сыходзяць у забыцьцё, і іхныя імёны прыгадваюцца хіба што спэцыялістамі — дасьледчыкамі літаратурнае гісторыі.
    Або гэтыя імёны атаясамліваюцца толькі з самім працэсам прыслугоўваньня — як, прыкладам, Фадзея Булгарына, дарэчы, беларуса з паходжаньня з племені «рэнэгатаў і дэгенэратаў» (Купала); а ён жа меў і сякія-такія літаратурныя здатнасьці...
    2.	Традыцыя беларускага сэрвілізму
    У XIX стагодзьдзі літаратурны сэрвілізм у Беларусі амаль адсутнічаў — не знаходзілася вартых для прыслугоўваньня ўладароў. Новы, досыць нечаканы, бурны й разбуральны, паводле сваіх наступстваў, усплёск сэрвілізму распачаўся ў Беларусі ў 1920—1930-я гады. Гэта быў напраўду ўздым сэрвілізму на тле агоніі літаратуры.
    Літаратура, зь ейнымі традыцыямі, творамі й творцамі, вынішчалася перадусім фізычна, выкаранялася маральна, дэфармаваліся натуральныя законы культурнага разьвіцьця, парушаліся нават тыя правілы гульні, на якія замахваецца ня кожны таталітарны рэжым.
    Як заўсёды, у такой зьяве лягчэй зразумець лёгіку ўлады, надзвычай цынічнай, жорсткай ды непераборлівай. У варунках панаваньня сталінскай дыктатуры, пэрспэктыў новага перадзелу Эўропы нацыянальная інтэлігэнцыя — у тым ліку творчая — была ёй абсалютна не патрэбна, асабліва ў Беларусі