Доля беларускае культуры пад Саветамі 1920—1991 гг
Анатоль Тарас
Выдавец: Харвест
Памер: 336с.
Мінск 2012
«...польскія падзеі ўплываюць таксама на сітуацыю ў заходніх абласцях нашай краіны. Асабліва на Беларусі шмат у якіх вёсках добра прымаюцца польскамоўныя тэлевізійныя і радыёпраграмы»2.
У Савецкім Саюзе асцерагаліся, што аслабленне ідэалагічнага кантролю за культурай выклікае паступовую страту тоеснасці дзяржавы і, такім чынам, падарве яе ўладу. Савецкі Сагоз ўсё яшчэ заставаўся краінай татальнай індактрынацыі, у якой інтэлектуалыіае жыццё было цалкам падпарадкавана марксісцка-ленінскай дактрыне, а партыйны кантроль за культурай і гуманітарнымі навукамі меў часам характар падрабязных прадпісанняў. Культурнае жыццё ў БССР заставалася пад націскам ідэалагічных загадаў ажно да пачатку 1990-х гадоў.
Ідэалогія пасляваеннага сталінізму на Беларусі характарызавалася абсалютна непрымірымым стаўленнем у адносінах да ўсіх поглядаў, якія адрозніваліся ад афіцыйных, што рабіла магчымым вядзенне актыўнай барацьбы супраць плюралізму думак і падтрымлівала пастаянную ідэалгічную напружанасць у грамадстве.
Пад асабліва пільным кантролем знаходзілася ў СССР сфера гуманітарных навук. У згаданы ўжо перыяд «жданаўшчыны» востра крытыкаваліся філасофія і палітэканомія3. У рэшце рэшт «чыстка» ахапіла ўсе грамадскія навукі, звязаныя з ідэалогіяй. Нагодай для атак стала праца з галіны гісторыі еўрапейскай філасофіі, напісаная тагачасным ідэолагам партыйнай прапаганды акадэмікам Г. Аляксандравым, якога
I «Правда». 1980. 26 окт.
2 Стэнаграма паседжання. Цыт. паводле: W. Bukowski. Moskiewski proces. Dysydent w archiwach Kremla. Warszawa: «Volumen», 1998. S. 552.
3 «Вопросы экономнкн». 1948. № 1. C. 3.
абвінавачвалі ў «суб’ектыўным падыходзе» да аналізу заходняй філасофскай думкі. А катэгарычнае патрабаванне, якое ставілася ў адносінах да ўсіх галін і кірункаў грамадскіх навук, прымушалазыходзіцьз прынцыпу «партыйнасці», зразумелага як неабходнасць вядзення тэндэнцыйнай палемікі, натуральна, са шкодай для канкрэтных даследаванняў ідэй і фактаў. Змест, высновы даследаванняў і навуковых публікацый мусілі адпавядаць афіцыйным ацэнкам і дырэктывам КПСС. У адваротным выпадку наступала ўмяшальніцтва з мэтай увядзення адпаведных змен, пераробак або забарон.
Падпарадкаванне гуманітарных навук мэтам дактрыны было ўсеахопным. Яно не абмінала нават далёкія ад ідэалогіі галіны этнаграфіі, фальклору, мастацтва і мовазнаўства. Прыкладам, у 1970-я гады партыйныя чыннікі вызначалі Інстытуту гісторыі мастацтва, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук БССР наступныя тэмы навуковых даследаванняў: «Грамадскі побыт і культура працуючай моладзі горада», «Найбольш важныя рысы і якасці савецкага вобразу жыцця». У рамках выканання рашэння ЦК КПСС аб узмацненні ідэалагічнай работы Інстытут мовазнаўства быў забавязаны ўключыць у план навуковыхдаследаванняўтэму «Роля рускай мовы якмовыдружбы, міжнацыянальных зносін, як фактара далейшага прагрэсу сацыялістычнай беларускай нацыі»1.
I НАРБ, ф. 4, воп. 119, спр. 40, аа. 93-94; воп. 62, спр. 869, аа. 42 48; воп 130 спр. 55, а.192.
Уладзімір Глыбінны
3 ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАГА ТЭАТРУ «ТЭАТРАЛЬНАЯ ДЫСКУСІЯ» 1928 — 1929 гг.'
Сэзон 1927—28 іт. супаў з пачаткам узмацненьня ідэялёгічнага тэрору з боку савецкае ўлады. Ва ўсіх галінах ідэялёгічнага жыцьця — літаратуры, мастацтва, выкладаньня — пачаўся наступ на г.зв. «капіталістычныя элемэнты». Партыя распачынала змаганьне за г.зв. «пралетарскую» ідэялёгію як сістэму поглядаў работніцкае клясы. Прычым у тыя часы гэта разумелася надта вузка, абмежавана і зводзілася да бальшавіцкае палітычнае абэцэды.
3 прымітыўнейшымі палажэньнямі палітграматы падыходзілі і да ацэны складаных пытаньняў літаратуры і мастацтва. Гэтыя галіны пачалі асабліва цярпець ад бальшавіцкіх наскокаў. Дужа пацярпеў ад іх і Беларускі Дзяржаўны Тэатар. Ад яго пачалі ўсё больш вымагаць г. зв. ідэйна-пралетарскага зьместу працы.
Увесь беларускі нацыянальны рэпэртуар тэатру пачаў разглядацца як неадпаведны пэрыяду канца «аднаўленчага пэрыяду» і пачатку «пэрыяду выцясьненьня з эканомікі і культуры прыватна-капіталістычных элемэнтаў». Ад тэатру патрабавалі, каб ён пераключыўся на новыя пазыцыі, стаў тварам да новага пэрыяду рэканструкцыі, каб не адставаў ад задачаў «сацыялістычнага будаўніцтва».
3 новага сэзону ад тэатру пачалі рашуча патрабаваць перабудовы свае працы, адмаўленьня ад чыста нацыянальнага рэпэртуару, які цяпер вызнаваўся за «буржуазна-нацыяналістычны», і пераходу да працы на «новыя рэйкі» — з г.зв. інтэрнацыянальным савецкім рэпэртуарам.
1 Першыдрук—«Беларуская газэта», 23.02, 26.02, 1.03.1944 г.
Увесну 1926 году ў Маскве пры ЦК УсеКП(б), як на тое ліха, адбылася і адмысловая партыйная нарада па пытаньнях тэатральнага мастацтва, якая патрабавала ад тэатраў перабудовы ў пралетарскім інтэрнацыянальным духу і заклікалаўсю «партыйную і пралетарскую грамадзкасьць» сачыць і ўплываць на кірунак працы тэатраў.
Ня прыходзіцца і казацьпратое, што гэтыя інструкцыі былі законам для партыйных чыноўнікаў і работнікаў мастацтва і на Беларусі.
Каб адарваць Першы Беларускі Дзяржаўны Тэатар ад уплыву «нацыянал-дэмакратычных» ідэялёгаў, ад беларускіх нацыянальных сілаў у Менску і пазбавіць яго іхняга плённага ўзаемадзеяньня, яго выправаджваюць у гастрольную паездку ў Віцебск, затым Магілёў, Горкі і Воршу. У Віцебску тэатар адразу-ж падпаў пад моцны «пралетарскі» кантроль. Тут пачаў упершыню працаваць «мастацкі савет» з прыцягненьнем у яго прадстаўнікоў «савецкае грамадзкасьці», партыйных, прафэсійных і іншых арганізацыяў. Разам з гэтым распачаліся масавыя работніцкія і камсамольскія паходы ў тэатар. Зразумела, што ўсё гэта зрабіла найгоршы ўплыў на кірунак працы. Някультурныя і няпісьменныя ў пытаньнях тэатральнага мастацтва масы пачалі ўтыкацца ў чужыя для іх пытаньні і рабіць уплыў на выбар рэпэртуару.
Выехаўшы на гастролі, тэатар, дарэчы, зьменшыў і свой склад, пазбавіўся некаторых каштоўных для тэатру актораў. А тут яшчэ падыходзіла 10-я гадавіна кастрычніцкай рэвалюцыі. Ад тэатру патрабавалі адлюстраваньня рэвалюцыйных падзеяў. Беларускіх п’есаў на гэтую тэму ня было. I тэатар здаецца націску савецкае грамадзкасьці, абірае пагубны для свае самабытнасьці шлях скарыстаньня твораў расейскіх савецкіх драмаробаў.
Тэатар ставіць п’есы, якія ўжо даўно ідуць або адыйшлі на сцэнерасейскіхтэатраў, як«Мяцеж» — Фурманава-Паліванава, «Месяц зьлева» — Біля-Белацаркоўскага. Пад уплывам агульнае тэндэнцыі асавечываньня зьместу п’есаў малады беларускі драматург А. Рамановіч таксама дае п’есу «Крывая аблона», прысьвечаную падзеям грамадзянскае вайны, хоць з акцэнтацыяй на псыхалёгічныя працэсы ўлюдзей, зштурхнутых рэвалюцыяй з астоенагажыцьця. Праўда, гэтая п’еса не падабалася партыйным саноўнікам і была названая на XII з’езьдзе КПБ
«мяшчанскай трухою», хоць «па-савецку» падфарбаванай і ў «савецкую» вопратку прыбранай».
Дарма, што п’еса «Мяцеж» пастаўлена была сьпешна і фармальна — недапрацаваная, акторы падмянялі глыбіню пачуцьцяў паасобных дзейных асобаў штучным патасам, бо для іх быў далёкім чужанацыянальны зьмест гэтага паказу. Аднак афіцыйная крытыка ўзьняла вакол яе шум і з вялікай помпай адзначыла рашучы пераход тэатру да сучасных тэмаў і новага рэпэртуару.
3 ранейшых працаў былі паказаныя «Кастусь Каліноўскі», «Каваль-Ваявода», «Панскі гайдук», «Кар’ера таварыша Брызгаліна», «Над Нёманам», «Вір», «Стралок Тэль», «Эльга», «Савецкі чорт», «Мешчанін у шляхоцтве», «Змрок», «Перамога».
Гэтае забыцьцё працы над беларускім нацыянальным рэпэртуарам, пераход да перакладнага і фактычна расейскага савецкага зьместам рэпэртуару замацаваліся ў наступным сэзоне 1928-29 г.
Пад уплывам агульнае плыні прытарнаваньня да савецкіх патрабаваньняў нават гэткі аўтар лепшых беларускіх п’есаў з
Сцэны з «Тутэйшых» Янкі Купалы
нацыянальна-гістарычным зьместам («Кастусь Каліноўскі», «Каваль-Ваявода»), як А. Міровіч, дае п’есу «Запяюць верацёны» з жыцьця беларускіх работнікаў, напісаную ўжо паводле тагачасных рэцэптаў і патрабаваньняў.
Асабліва ўзрасталі патрабаваньні індустрыяльна-заводзкае тэматыкі, якая ўважалася за найбольш «пралетарскі» кірунак у творчасьці. 1м паддаўся драматург А. Рамановіч і даў п’есу «Мост» на тэму індустрыялізацыі краіны.
Абедзьве названыя п’есы былі пастаўленыя рэжысэрам А. Міровічам і аформлены мастаком А. Марыксам пры дапамозе мастака В. Волкава («Запяюць верацёны»). Абедзьве яны сьветчылі пра заняпад нацыянальнае драматургіі, пра крызыс беларускага зьместу ў тэатры.
Апрача гэтых дзьвюх п’есаў мяйсцовых аўтараў, тэатар паказаў псракладзеныя з расейскае мовы п’есы «Броняцягнік» Ус. Іванова ў пастаноўцы запрошаных расейскіх рэжысэраў А. Вінэра і В. Сьмяянава і афармленьні Волкава і «Інга» Глебава ў пастаноўцы Сьмяянава і афармленьні Крэйна.
Рэжысэр Міровіч, праўда, зрабіў усё, каб надаць сваім пастаноўкам выгляд арыгінальных мастацкіх паказаў. Акторы Крыловіч у ролі старога інжынэра Чужакова і Уладамірскі ў камічнай ролі табельшчыка Мухіна прыклалі шмат майстроўства, каб ярка паказаць тыповыя рысы сваіх дзейных асобаў. Мастак Аскар Марыкс зрабіў на сцэне канструкцыю маста, які паварачваўся па кругу і пры паваротах даваў цікавыя палажэньні і плошчы, на якіх адбывалася гульня актораў па ходу дзеі.
Міровіч імкнуўся надаць гульні актораў такі характар, каб вобраз выяўляўдушу героя, цёкдумак і пачуцьцяў, патрабаваў ад актора дасканалага выяўленызя мастацкіх сродкаў акторскае гульні.
Аднак адсутнасьць шырокіх мастацкіх абагульненьняў рабіла тое, што п’есы «Мост» і «Запяюць верацёны» мелі шмат непатрэбных бязьдзейных бытавых дэталяў, што абцяжарвалі паказы і зацямнялі сцэнічнае мастацтва гульні актораў.
Праз чужанацыянальны зьмест тэатар стаў выракацца свайго нацыянальнага стылю. Гэтак, п’есы «Запяюць верацёны» і «Броняцягнік» былі пастаўленыя ўжо цалкам пад уплывам маскоўскага тэатру імя МСПС, а «Мост» і «Інга» пад уплывам маскоўскага тэатру імя Вахтангава.
Таму беларускія нацыянальныя сілы змушаныя былі выступіць супраць гэтае антыбеларускае небясьпекі на тэтральным фроньце. Гэтак, неўзабаве пасьля паказу «Броняцягніка» на балонках газэты «Савецкая Беларусь» з артыкулам «Даволі анэкдотаў» выступіў літаратар Тодар Глыбоцкі. Ягоныя цьверджаньні падтрымаў на балонках тэй жа газэты пісьменьнік Зм. Жылуновіч (Цішка Гартны) у артыкуле «Заўвагі к часу».