Доля беларускае культуры пад Саветамі 1920—1991 гг  Анатоль Тарас

Доля беларускае культуры пад Саветамі 1920—1991 гг

Анатоль Тарас
Выдавец: Харвест
Памер: 336с.
Мінск 2012
102.31 МБ
Фармаванне музычнай культуры савецкай Беларусі
3 надыходам савецкай улады пачала фармавацца новая культура на аснове камуністычных каштоўнасцяў. У выніку была сфармавана беларуская савецкая музычная культура і эстэтыка, якія ўвабралі некаторыя элементы з народных традыцый, часткова выкарысталі беларускую мову і здабыткі нацыянальнага руху. Аднак гэтыя пласты беларускай культуры выкарыстоўваліся з мэтамі, сугучнымі савецкай ідэалогіі.
Савецкая ўлада пазіцыянавала сябе як «народная», «сялянска-рабочая» і таму яна мусіла шукаць падмурак у фальклорнай спадчыне. Пасля 1917 года ўзнік цэлы пласт народных па стылістыцы песень, якія змяшчаліся ў этнаграфічных зборніках у раздзеле «сучасныя народныя песні»: «Як прысла-
ла Масква падкрапленіе», «Калгасная веснавая», «Песня пра Заслонава» і падобныя да іх.
Беларускія музыказнаўцы пісалі, што «большой популярностью у нас пользуются песнн о Ленмне, «проторнвшем дороженьку» к зажнточной кохозной жнзнм», у тым ліку ўзгадваецца, напрыклад, плач’ пра Леніна, быццам запісаны на Ушаччыне ў 1920-х гг. пасля яго смерці [4; с. 59, 264], [16; с. 30], [18; с. 110, 119].
Адзінзпадобныхтвораў, па-майстэрску выкананыдзяржаўным хорам у народнай спеўнай традыцыі, гучыць наступным чынам:
Як крыніца цячэ, наша ўлада расце,
Ўлада нашая ды совецкая.
I расце, і цвіце, і жыццё нам дае,
Ды вясёлае, ды шчаслівае.
А хто шчасце нам даў, хто жыццёзбудаваў?
Ўлада нашая, ды совецкая.
Ленін, Сталін далі ўсім народам зямлі
Жыццёсветлае ды заможнае [18; с. 101],
Яшчэ адной рысай беларускай савецкай музычнай культуры стала тое, што яна была штучна пазбаўлена здабыткаў мінулага. Паводле савецкай ідэалогіі беларускі народ і яго культура напрацягу ўсёй сваёй гісторыі існаваў толькі ў чыста сялянска-рабочым сацыяльным складзе, «шляхецкія старонкі» беларускай мінуўшчыны старанна імкнуліся «затушаваць». Асноўны пафас савецкага часу заключаўся ў тым, што менавіта «палітыка партыі ўзняла культуру беларускага народа на ўзровень перадавой культуры ўсяго Савецкага Саюза» [4; с. 163],
Дл я замацавання на гэтай пазіцыі неабходна было стварыць нацыянальную беларускую оперу, што сталася б адзнакай высокага ўзроўню развіцця, прафесійнасці музычнай культуры. У якасці вырашэння гэтай задачы кампазітарамі былі створаны оперы «Вызваленне працы», «Тарас на Парнасе», «Міхась Падгорны», «Кастусь Каліноўскі» і некаторыя іншыя.
1 Плач, галашэнне — жанр народнай творчасці, рэчытатыўная экспрэсіўная жалоба па памерлым на яго магіле, якую звычайна спраўлялі так званыя плачкі, жанчыны з вёскі.
Напачатку творчых пошукаў адзначалася, што стварэнне нацыянальнай оперы адбываецца з вялікімі цяжкасцямі [4; с. 81, 235]. Але ва ўлік не браліся першыя оперныя прэм’еры на Беларусі2-й паловыXVIII стагоддзяў Нясвіжы — «Агатка, альбо Прыезд пана» Яна Голанда (1784 г.), заснаваная на беларускіх рэаліях, з героямі-сялянамі, з выкарыстаннем славянскіх матываў у музыцы, а таксама некалькі іншых опер [5; с. 180]. He актуальнай была тэма «аматарскай» музыкі XVIII стагоддзя — творчасці Міхала Казіміра (1730—1800) і Міхала Клеафаса (1765—1833) Агінскіх, а таксама Станіслава Манюшкі (1819— 1872), Напалеона Орды (1807—1883) — кампазітараўзтакзванага «літвінскага» асяродку. He прымалася ва ўлік «Сялянка» — беларуская опера сярэдзіны XIX стагоддзя з яскравым нацыянальным зместам аўтарства Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (1808—1884) і Ст. Манюшкі.
Стаяць (злева направа): Р. Пукст, А. Багатыроў, I. Жыновіч, М. Пігулеўскі, П. Падкавыраў, У. Алоўнікаў, Л. Абеліёвіч. Сядзяць: Я. Цікоцкі, Л. Залатарова, В. Залатароў, Д. Лукас, С. Нісневіч
Створаныя ў савецкі час буйныя музычныя творы адрозніваліся выражаным сацыялістычным пафасам і спробай выкарыстаць фальклорны матэрыял дзеля новых ідэалагічных задач. Опера «Міхась Падгорны» Яўгена Цікоцкага распавядае аб жыцці беларускага народа напярэдадні Кастрычніцкай рэвалюцыі і да стварэння савецкай дзяржаўнасці; опера «Вызваленне працы» Мікалая Чуркіна выяўляе барацьбу рабочага класу супраць царызму ў гады Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Балет «Князь-возера» Васіля Залатарова (1949 г.) быў створаны паводле палескай легенды, але дзеля павышэння яго камуністычнай ідэйнасці ў яго сюжэтную лінію ўведзены канфлікт сялянаў з князем [11; с. 119], [4; с. 79, 81], [13; с. 25].
Неаднаразова ў справаздачах адзначалася «адставанне беларускай нацыянальнай музыкі ад патрабаванняў, якія прад’яўлялі да мастацтва Камуністычная партыя, народ». «Слабыя бакі беларускага сімфанізму» адзначаліся ў 50-я гг. на з’ездах і пленумах Саюза кампазітараў БССР, удруку [4; с. 237, 402], Музыкам навязваліся нормы, каб падцягнуць іх творы да «агульнасавецкага» ўзроўню.
Зразумела, што працэс ідэалагізацыі закрануў і народную культуру. Як пісала I. Назіна, «у некаторых народных хорах пры дамах культуры ігнараваліся традыцыі сялянскага шматгалосся, штучна насаджалася акадэмічнае чатырохгалоссе» [4; с. 253].
Але ў гэты ж час узнік і культурніцкі рух іншага характару, які меў на мэце захаваць нацыянальную культурную адметнасць Беларусі. Музычнае таварыства, у склад якога ўваходзілі Янка Купала, Якуб Колас, Змітрок Бядуля, займалася папулярызацыяй беларускай народнай песні і танца [4; с. 66]. Вялікую ролю адыграла дзейнасць Рыгора Шырмы, выбітнага хормайстра і фалькларыста, аднаго з лідараў нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі ў 1920—30-х гг., стваральніка і кіраўніка знакамітай харавой капэлы. Яскравымі момантамі, якія прэзентавалі самабытнасць айчыннай культуры, сталі выступы беларускіх дудароў у Парыжы на Мастацкай выставе ў 1925 г., выбітнай беларускай опернай спявачкі Ларысы Александроўскай (1904—1980) і знакамітага цымбаліста Станіслава Навіцкага (1899—1972) на міжнароднай выставе ў Франкфурце-на-Майне ў 1927 годзе [4; с. 66].
Умовы жыццядзейнасці беларускіх музыкаў у савецкі час
Сярод найбольш знакамітых музыкаў і кампазітараў гэтага часу трэба адзначыць наступныя постаці:
•	хормайстар Рыгор Шырма (1892—1978), музыка-цымбаліст, кампазітар і дырыжор, які ўвёў цымбалы з народнага — у акадэмічны музычны ўжытак;
•	Рыгор Пукст (1900—1960), кампазітар, аўтар некалькіх балетаў;
•	кампазітар і фалькларыст Мікалай Чуркін (1869—1964), адзін з заснавальнікаў беларускай прафесійнай музыкі;
•	Васіль Залатароў (1872—1964), кампазітар, заснавальнік Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (зараз Акадэмія музыкі);
•	кампазітар, аўтар музыкі для Беларускага радыё і мастацкі кіраўнік Беларускай філармоніі Яўген Цікоцкі (1893-1970);
•	Мікалай Аладаў (1890—1972), кампазітар, народны артыст БССР(1955);
•	Іосіф Жыновіч (1907—1974), музыказнавец і этнограф, аўтар шматлікіх апрацовак народных песень для хораў;
•	Генадзь Цітовіч (1910—1986), кампазітар, аўтар шматлікіх харавых і інструментальных твораў, песень, сярод якіх асабліва папулярнай стала песня «Радзіма, мая дарагая!»;
•	Уладзімір Алоўнікаў (1919—1996), кампазітар, аўтар некалькіх опер, сімфоній, музыкі да кінафільмаў і спектакляў;
•	кампазітар, аўтар некалькіх опер, шматлікіх інструментальных і харавых твораў Анатоль Багатыроў (1913— 2003), старшыня праўлення Саюза кампазітараў БССР у 1938—1959 гг., атаксама шэраг іншых.
Гэтыя дзеячы музычнай культуры, якія мусілі паводле адраджэнскіх заклікаў «зваць з путаў на свабоду» беларускі народ, самі былі пастаўлены ў складаныя ўмовы «несвабоды».
3 аднаго боку савецкая ўлада давала вялікія магчымасці музыкам, брала на сябе матэрыяльнае забеспячэнне іх дзейнасці: у 1930-я гг. былі адчынены Беларуская дзяржаўная кансерваторыя і Беларуская дзяржаўная філармонія, праводзіліся разнастайныя Усесаюзныя конкурсы, быў створаны Беларускі дзяржаўны тэатр оперы і балета, быў утвораны Саюз савецкіх кампазітараў БССР, наладжана выданне падручнікаў, заснаваны дзяржаўныя прэміі; плаціла заробкі, забяспечвала жыллём творчую інтэлігенцыю [4; с. 105—113, 238—242], Адзін з афіцыйных дакументаў сведчыў:
«...советское правятельство й Коммунйстйческая Парті-ія создают все условяя для бурного развйтяя соцйалйстйческой культуры, расцвета нскусства, для выявленйя й роста народных талантов нашей Велнкой Родйны» 16; с. 45].
Але, з іншага боку, камуністычная партыя вызначыла для сябе ролю «гаспадара» адносна музыкаў. Слова «дзяржаўны»
ў назвах пералічаных установаў, адчыненых у 30-я гг., падкрэслівае іх маёмасную прыналежнасць не дзяржаве, а партыі, паказвае, хто з’яўляецца «гаспадаром» на ўтвораным полі дзейнасці.
Патрабаванні партыі да музыкаў мелі дырэктыўны, безапеляцыйны характар, што выяўляе тон афіцыйных партыйных дакументаў:
«Йсторйческяе решенйя XX сьезда Партйй, выступленйя Н. С. Хрушёва обязывают (падкрэслена аўтарам) всех работнйков музыкальной куль-
туры... етё больше совершенствовать своё нсполнйтельское мастерство...» [6; 45]
Кіраўнікі партыі, якія атаясмляліся з народам і дзяржавай, загіатрабавалі ад музыкаў твораў, адпаведных камуністычнай ідэалогіі.
Партыйнае кіраўніцтва вызначала і адпаведнасць тых ці іншых музычных твораў задачам камуністычнага будаўніцтва, ацэньвала вартасць твора. Як вынік, усе творы падзяляліся на «правільныя» і «няправільныя»,
Рыгор Шырма
Рыгор Пукст. Здымак 1927 года
музыкі былі пазбаўлены свабоды ў творчасці. М. С. Хрушчоў на нарадах з творчай інтэлігенцыяй у ЦК КПСС адзначаў:
«Нашаму народу патрэбны творы літаратуры, жывапісу, музыкі, якія б адлюстроўвалі пафас працы, былі зразумелыя народу. Партыя вядзе непрымірымую барацьбу су-
Мікалай Чуркін
праць пранікнення ў літаратуру і мастацтва уплываў варожай ідэалогіі...
На жаль, сярод работнікаў літаратуры і мастацтва сустракаюцца прыхільнікі “свабоднай творчасці”, якія ў скажоным выглядзе паказваюць жыццё савецкага грамадства, якія не хочуць узгадняць свае ўчынкі з патрабаваннямі партыйнай дысцыпліны.
Такія фальшывыя пазіцыі адзіночак, якія адрываюцца ад калектыву, выклікалі справядлівае асуджэнне з боку пісьменнікаў» [15; с. 31-33].
А назва аднаго з партыйных дакументаў — «Пастанова ЦК КПСС ад 28 мая 1958 года «Аб выпраўленні памылак у ацэнцы опер «Вялікая дружба», «Багдан Хмяльніцкі», «Ад усяго cap­ita» — ужо сама за сябе гаворыць пра характар узаемаадносінаў творцаў і дзяржаўнай улады ў гэты час. [4; с. 234],