Доля беларускае культуры пад Саветамі 1920—1991 гг  Анатоль Тарас

Доля беларускае культуры пад Саветамі 1920—1991 гг

Анатоль Тарас
Выдавец: Харвест
Памер: 336с.
Мінск 2012
102.31 МБ
Ягоныя думкі падтрымаў другі прадстаўнік ЦК ВКП(б), Ануфрыеў. Ён дэталізаваў некаторыя тэзы папярэдняга дакладчыка і расказаў аб шляхох
Андрэй Жданаў (1896—1949), сакратар ЦК ВКП(б). Фота 1941 года
разьвіцьця расейскай літаратуры, аб яе сусьветным значаньні і аб ролі Леніна і Сталіна ў узгадаваньні літаратурных кадраў і ў разгроме варожых уплываў у літаратуры.
Пад’юджаныя маскоўскімі прадстаўнікамі, мясцовыя камуністыя пачалі дэманстраваць сваю адданасьць партыі Леніна і Сталіна. Прыклад самога Сталіна ў разгроме варожых ідэялягічных плыняў зьявіўся абавязваючым. Сакратар Ц1< КП(б) Беларусі па прапагандзе, Яўген Бугаёў падвёў базу пад існаваньне беларускае буржуазнае ідэялёгіі ў наяўнасьці індывідуальнай сялянскай гаспадаркі (відаць, намякаў на Заходнюю Беларусь) і вытлумачыў гэтым неабходнасьць войстрай барацьбы з г. зв. «перажыткамі капіталізму ў сьвядомасыді працоўных Беларусі». Бугаёў гаварыў і аб недахопах у выкладаньні грамадзкіх навукаў на Беларусі, раскрытыкаваў першы выпуск гісторыі БССР з гледзішча адсутнасьці ўдумлівай глыбокай працы над марксыстоўска-ленінскай тэорыяй.
Разам дасталося і падрыхтаваным да друку другому і трэйцяму выпускам гісторыі БССР. Сурова крытыкавалася праца Інстытуту гісторыі Акадэміі Навук БССР.
За недастатковую ўвагу да літаратурных падзеяў крытыкаваў беларускі друк К. Ржэўскі. Падзеям у галіне літаратуры прысьвяціў сваё выступленьне тагачасны намесьнік старшыні Савету Міністраў БССР, Іван Ільлюшын. Гэты накінуўся на беларускіх пісьменьнікаў за тое, што яны быццам не зразумелі сваёй ролі як памагатых партыі ў вырашэньні задачаў пасьляваеннага часу. Ён моцна раскрытыкаваў г. зв. «бязьідэйныя» творы за ідэялягічныя хібы і настроі, чужыя савецкай грамадзкасьці. «Ідэялягічныя зрывы, здольныя ажывіць антысавецкія настроі», Ільлюшын вышукаў у творах Гурскага, Агняцвет, Клімковіча, Крапівы, Танка, Панчанкі, Бялевіча і іншых.
У працылітаратуразнаўцы МіхасяЛарчанкі,унапісанымім падручніку па беларускай літаратуры і праграме па літаратуры для школаў Ільлюшын знайшоў «нацыяналістычную трактоўку» творчасьці асобных пісьменьнікаў і гістарычна-літаратурнага працэсу ў цэлым.
«Гэта зьявілася вынікам недастатковай мэтадалягічнай тэарэтычнай узброенасьці самога тав. Ларчанкі, які ня змог самастойна разабрацца ў матар’яле і сьлепа ўспрыняў некаторыя чужыя канцэпцыі...» — абагуліў Ільлюшын (134).
Гэтак як на Украіне распачалі наскок на сатырыкаў тыпу Астапа Вішні, а ў Расеі забаранілі творы Міхала Зошчанкі, на Беларусі першым аб’ектам крытычнага разгрому зьявілася сатырычная п’еса Кандрата Крапівы «Мілы Чалавек», а таксама п’еса Алеся Кучара «Заложнікі». Адмыслова створаная для ідэялягічных атакаў маскоўская газэта «Культура н Жнзнь» у нумары за 11 студзеня 1947 году выступіла супроць гэтых п'есаў у артыкуле П. Клімава і 1. Цьвяткова «Аб недахопах у друкаванай прапагандзе і ў літаратуры Беларусі» (134). Маскоўскія аўтары абвінавацілі Крапіву за тое, што ён змусіў глядача выслухоўваць паклёпніцкія выдумкі і пашляціну ў адрас савецкае ўлады:
«У п’есе асьмяяныя і паказаныя ў карыкатурным выглядзе партыйныя і савецкія працаўнікі, на вачох якіх жулік свабодна творыць свае цёмныя справы» (136).
Яны дакаралі беларускія тэатры за тое, што гэтая п’еса доўга ішла на беларускай сцэне і ня толькі ня была раскрытыкаваная, але наватдоўгі час выхвалялася.
П’есу Кучара «Заложнікі» раскрытыкавалі за тое, што ў васяродку ў ёй выводзіліся зраднікі радзімы, а ня перадавыя змагары зь нямецкай акупацыяй на Беларусі. Больш таго, аўтара абвінавацілі нават у тым, што ён паказвае зраднікамі і калябарантамі быццам чэсных савецкіх людзей, моладзь, выхаваную савецкай школай. Нічыпар, гэрой п’есы, у часе акупацыі супрацоўнічае зь немцамі, ягоная дачка Зіна робіцца наложніцай нямецкіх ахвінэраў. Камандзір партызанаў Мінай паказаны якбацька-пакутнікзаарыштаваныхнемцамідзяцей, партызан Мікалайчык паказаны п’яніцай, а партызан Карэнчык — злодзеем. П’еса «Заложнікі» была вызнаная як схвальшаваны паказ партызанскае дзейнасыді на Беларусі.
А паэта Антон Бялевіч у творы «Мароз-партызан», паводля згаданых аўтараў, сьцьвярджаў, што рашаючым у змаганьні зь нямецкімі захопнікамі быў мароз, які засьпеў немцаў непадрыхтаванымі і змусіў да заламаньня фронту.
Пасьля гэтага ў партыйным друку Беларусі зьяўляюцца артыкулы супраць уяўных нацыяналістычных тэорыяў «адзінага струменю» ў беларускай культуры і гісторыі наагул, які, быццам, паводля сьцьверджаньняў нацыяналістых, праходзіў бяз клясавага змаганьня. Сам сакратар ЦК КП(б)Беларусі,
Мікалай Гусараў, у сваім справаздачным дакладзе на XIX зьезьдзе Камуністычнай партыі Беларусі накінуўся на крытыкаў, якія залічылі да беларускіх патрыётаў усіх пісьменьнікаў і дзеячоў культуры, у тым ліку і такіх, паводля думкі Гусарава, ідэялёгаў беларускага буржуазнага нацыяналістычнага лягеру, як Алесь Гарун і Ядвігін Ш. (Лявіцкі). Тут меліся на ўвазе артыкул Ларчанкі ў вабарону Алеся Гаруна ў часапісе «Беларусь» (137) яшчэ ў 1945 годзе, як і ягоныя разьдзелы аб Гаруну і Ядвігіну Ш. у падрыхтаваным ім тады падручніку па гісторыі беларускае літаратуры, асуджаным у часы жданаўскае рэакцыі.
Той-жа Гусараў і іншыя
Міхась Ларчанка (1907—1981)	партыЙНЫЯ ЧЫНОўНІКІ ЗЛОС-
на накідваліся на «нацыяналістычную» тэорыю, што быццам сьвятло культуры на Беларусь ішло ня з Усходу, а толькі з Захаду, быццам-бы беларуская літаратура і культура наагул разьвівалася не пад
Мікалай Гусараў (1905—1985), сакратар ЦК КПБ у 1947—1950 гг.
магутным прагрэсыўным уплывам расейскае культуры, а была насаджана ў Беларусі дзеячамі польскай панска-шляхоцкай культуры і рымска-каталіцкай царквы. Таксама яны асабліва войстра крытыкавалі «нацыяналістычную тэорыйку» аб «залатым веку», які перажывала Беларусь у галіне эканомікі, палітыкі, духовага жыцьця і культурнага разьвіцьця ў XIV— XVI стагодзьдзях у складзе Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітае.
Усьлед за партыйнымі фэльд’егерамі іхны стаўленік
Пятрусь БроўкауролістаршыніСаюзу Савецкіх Пісьменьнікаў Беларусі, як і кіраўнікі саюзу кампазытараў і мастакоў, далей праводзяць жорсткую барацьбу з г. зв. «буржуазнымі нацыялістымі» ў мастацтве і літаратуры. У тэатры абвяшчаецца бязьлітаснае змаганьне з фармалістычнай рэжысурай і захапленьнем заходня-эўрапэйскай драматургіяй. Забараняецца гаварыць аб уплывах Бальзака на Кузьму Чорнага. Затое ўсялякім чынам стымулюецца гаворка пра ўплыў расейскіх клясыкаў і савецкіх расейскіх драматургаў на творчасьць беларускіх драматургаў і пісьменьнікаў. У п’есах Чорнага вынайшлі плённы ўплыў драматургіі Максіма Горкага, а ў
драматургп Крапівы — расенскам клясычнан сатырычнам драмы і п’есы К. Трэнёва «Любоў Яравая».
Каб больш хутка і пасьпяхова асаветызаваць драматургію і тэатр, газэта «Правда» распачала кампанію супраць так званых «бязродных касмапалітаў». У Беларусі ў сакавіку 1949 году былі
скліканыя адмысловыя нарады для абмеркаваньня артыкулаў «Правды» і газэты «Культура н Жмзнь» аб «антыпатрыятычнай дзейнасьці» групы тэатральных крытыкаў. Галоўным завадатаям бязроднага касмапалітызму на Беларусі быў абвешчаны М. Модэль, які быццам нізкапаклоньнічаў перад усім замежным, паклёпнічаў на беларускую літаратуру і зьяўляўся закончаным фармалістым.
Шальмаваньне	белару-
скай літаратуры было закінута Я. Гэрцовічу, Л. Бэндэ, В. Гальперыну, М. Смолкіну, А. Кучару. Фальклёрыстыя Леў Бараг і
Леў Бараг (1911—1994)
Мееровіч былі абвінавачаныя ў вадмаўленьні самабытнасыді беларускага фальклёру і сьцьверджаньнях аб заходняэўрапэйскіх запазычаньнях, фармалістым і эстэтам быў абвешчаны А. Кучар. Аўген Рамановіч вінаваціўся, што будучы на чале літаратурнае часткі Тэатру імя Янкі Купалы, не дапушчаў на сцэну твораў беларускае драматургіі. М. Модэль
Віктар Галаўчынер (1905—1961). Фота 1950-х гадоў
Леў Літвінаў (сапр. Гурэвіч; 1899—1963)
быў разьбіты за ідэялізацыю тэатральнага майстроўства Мэйерхольда і недаацэнку МХАТ-у.
Рэжысэр Л. Літвінаў быў абвешчаны старым ворагам прынцыпаў МХАТ-у і рэалістычнае сыстэмы Станіслаўскага, рэалізм якога ён быццам называў «бяскрылым». У паказе п’есы Янкі Купалы «Паўлінка» Літвінаў быццам выпусташыў зь яе рэвалюцыйны зьмест, ператварыўшы спэктакль у вадэвіль. А рэжысэр В. Галаўчынер быў абвешчаны фармалістым і эстэтам за тое, што за ўсю сваю тэатральную дзейнасьць ні разу не паказаў сур’ёзнага спэктаклю, а толькі абмяжоўваўся п’есамі «забаўнага характару» або ставіў варожыя п’есы Гольфадэна.
Крытыка недахопаў твораў А. Стаховіча, У. Краўчанкі, М. Пасьлядовіча або А. Бялевіча з боку крытыка Я. Гэрцовіча і іншых цяпер трактавалася як праява варожых дачыненьняў да сучаснае савецкае літаратуры, як спроба зьнішчэньня савецкае літаратуры на сучасную актуальную тэматыку.
Такім чынам, сталася небясьпечным гаварыць аб недахопах і слабасьцях савецкае літаратуры.
Гэта зьнізіла ўзровень патрабаваньняў да якасьці літаратурных
твораў і зачыніла рот самым кваліфікаваным крытыкам. Вы-
мушанае маўчаньне крытыкаў і штучнае стымуляваньне творчасьці на актуальную тэматыку выклікала тое, што ў тэатр і ў часапісы хлынулі такія слабыя творы, якія раней не маглі пабачыць сцэнічнае рампы або балонак друку.
Неўзабаве запанавалі схэматычныя няжыцьцёвыя творы накшталт п’есаў «Хлеб» I. Гурскага, «Песьня нашых сэрцаў» В. Палескага, «Кветка Цянь-Шаня» М. Пасьлядовіча і Н. Горцава, «Прамень будучыні» В. Віткі, ілжывыя псэўдарэалістычныя празаічныя палотны на калгасныя тэмы накшталт раманаў А. Стаховіча «Пад мірным небам», «Цёплае дыханьне» М. Пасьлядовіча, «Станаўленьне» У. Краўчанкі, бясконцых зарыфмаваных лёзунгаў аб уяўных дасягненьнях савецкага ладу ў вершах Пятруся Броўкі, Антона Бялевіча, Кастуся Кірэенкі, Анатоля Астрэйкі і даіхпадобныхпаэтаў —служакаў савецкага друку.
Але разгром касмапалітаў праводзіўся адначасна з узмоцненым наступам на нацыяналістых, хоць у гэтым і ня было ніякае лёгікі і пасьлядоўнасьці. Артыкул «Правды» супраць ідэялягічных скрыўленьняў у літаратуры, якія яна знайшла аж у 1950 годзе ў вершы ўкраінскага паэты Уладзіміра Сасюры «Любі Украіну», што быў напісаны значна раней і сваім часам нават хваліўся ў савецкім друку, як узор патрыятычных настрояў, распачаў шырэйшую