Доля беларускае культуры пад Саветамі 1920—1991 гг
Анатоль Тарас
Выдавец: Харвест
Памер: 336с.
Мінск 2012
Палітыка, кажуць, цудоўная рэч,
Цуднейшая нават за шашкі, шахматы;
Прад ёю пакорна сьхіляецца меч,
Прад ёю змаўкаюць гарматаўраскаты.
Ужо самым фактам, што Язэп Пушча не напісаў ніводнага верша для ўслаўленьня савецкага ладу за ўвесь свой творчы пэрыяд з 1923 па 1930 год, гаворыць аб ягонай апазыцыйнасьці. Нягледзячы на скогат бальшавіцкага друку аб буржуазнасьці, ён застаўся верным свайму разуменьню творчае свабоды, а ў «Лістох да паэтаў» зьвяртаўся да Захаду з апэляцыяй у справах Беларусі. У адрас-жа прыстасавальнікаў да вымогаў партыі паэта ськіраваў колькі саркастычна-завойстраных вершаў, накшталт «Чорных варонаў». якіх абыходзяць людзі, каб ня чуць іхнага прыкрага крыку. Партыйны друк пісакаў на службе крывавай дыктатуры паэта паказаў у вобразе прадажнага журналістага Валасені, што служыць Консулу, гэтаму ўвасабленьню самога Сталіна пад вэлюмам паказу першае нямецкае акупацыі.
Пушчаў зборнік вершаў «Песьні на руінах» самым назовам сымбалізаваў разбураную Беларусь, за якую паэта перажываў вялікі сум:
Стаю вось перад зімнім тут палацам
і ўвесь ня ведаю w чаго дрыжу, і сам ня ведаю, чаго так плачу... Хто там?Прыдзі хутчэй іукрыжуй!
Канец хай будзеўсім маім цярпеньням: няхай лісты разьвеюцца з асін, з чала краіны вырву ўсё-ж я церні, каб болю іх ня ведаў болей сын.
Глыбокімі настроямі апазыцыйнасьці адзначалася ягоная апошняя кніга вершаў «Грэшная кніга», якую пасьля ягонага арышту ўлетку 1930 году забаранілі ўжо ў карэктурных адбітках
у Беларускім дзяржаўным выдавецтве.
Сьледам за старэйшымі паэтамі ў выяўленьні апазыцыйных настрояў часта ішлі ўсьлед маладыя пабрацімы па пяру. Гэтак Максім Лужанін у 1927 годзе адважыўся выказацца аб савецкім сьвяце з прычыны дзесяцігодзьдзя Кастрычніцкае рэвалюцыі, як аб чужым, прынесеным не беларускімі рукамі. Ён адкрыта заявіў, што ня хоча вітаць Кастрычніка, як справы рук бальшавіцкіх. Паэта прарочыў яму нямінучы канец і выказваў чаканьне новага дню:
Сяргей Дарожны і Максім Лужанін, 1920-я гады
Кожны дзень прыходзіць расьцьвітаць,
Каб пасьля памерці за гарамі...
Мы ня хочам радасьці вітаць,
Што чужымі дадзена рукамі...
За гэтыя словы вольнае думкі Лужаніну і прышлося пасьля адбыць два гады канцэнтрацыйнага лягеру ў Заходняй Сібіры. Але словы гэтыя сталіся такімі-ж крылатымі, як і ведамыя словы Тодара Кляшторнага аб ДПУ, Дударовы словы «Пасеклі край наш папалам» або Коласавы словы — «Нас падзялілі! — Хто? — Чужаніцы, цёмных дарог махляры».
Адылі супраціў беларускай культуры працэсу саветызацыі выяўляўся ня толькі ў форме беспасярэдніх выступаў супраць савецкае палітыкі. Часьцей гэта рабілася ў вельмі завуалява-
Язэп Пушча, Уладзімір Дубоўка, Андрэй Александровіч
най форме або проста ў форме імкненьня да чыстага мастацтва і ігнараваньня вымогаў службовае і прапагандовае, г. зв. «сацыялістычнае» тэматыкі. Гэтак, Уладзімір Жылка выявіў свой антысавецкі настрой у вершы, зусім далёкім ад усялякае палітыкі. У 1929 годзе на балонках часапісу «Узвышша» № 2 ён зьмясьціў верш «Над калыскаю». У ім ён апяваў малое дзіця, сына, як зброю і сьцяг у пошуках выхаду з жахлівае савецкае рэчаіснасьці. У тых умовах надзея на зьяўленьне чаканага сына запраўды гучала збаўленьнем, як
Надзей нязьдзейсьненых зь вякоў, Усьмешлівых маіх часін, Ўсіх уздыханьняў, гардых сноў Вясёлы, гучны бераг — сын!
Пошукі ўцехі ў ласкавым сьвеце дзіцячых вачэй, калі «паза дзьвярыма сэрца — жах», а жыцьцё «гняло і хіліла да зямлі», зварот да асабістага і чыста чалавечага маглі гучэць у тых умовах вялікім, дарма, што прыхаваным, пратэстам супраць згубнае рэчаіснасьці. Дарэчы, тады-ж савецкая крытыка ў васобе
А. Гародні i A. Кучара гэтак і разумела гэты верш і на сходах літаратурнага гуртка пры Менскім Беларускім Пэдагагічным Тэхнікуме імя Усевалада Ігнатоўскага выказвалася іхнымі вуснамі рэзка адмоўна што да згаданага твору.
Супраціў гэты часта быў ужо і ў самай нацыянальнай форме беларускае літаратуры і мастацтва, як і ўсяе культуры
Беларусі. Нявыпадкова брыгада пад кіраўніцтвам акад. Вальфсона і зрабіла галоўным аб’ектам сваіх наскокаў самую форму беларускае нацыянальнае культуры. Яны вычувалі вялікую рэвалюцыйна-адраджэнскую ролю самое нацыянальнае формы. Стараючыся па магчымасьці ігнараваць вымаганы савецкі зьмест, беларуская культура пэрыяду згаданага рэнэсансу культывавала нацыянальную форму ў выглядзе самабытнае арыгінальнае мовы, асаблівае псыхалёгіі беларускіх працоўных гушчаў, мясцовага быту і асаблівасьцяў народнага мастацтва, вырабляла свой нацыянальны стыль. Гэта накладвала на ўсю культурную працу гэткігусты пластнацыянальнага зьместу, а ня толькі формы, што зь цягам часу запраўды нацыянальны зьмест і форма пачалі выціскаць чужанацыянальны інтэрнацыянальны зьмест, на які спадзяваліся бальшавікі, дазваляючы беларусізацыю на Беларусі.
Усё гэта і дало падставу латыскаму прафэсару Блезэ пасьля звароту з Усебеларускае Акадэмічнае Канфэрэнцыі за-
Уладыслаў Галубок (сапр. Голуб; 1882—1937)
Кандрат Крапіва (сапр. Атраховіч; 1896—1991)
явіць, што «ня гледзячы на ўплыў камуністых, нацыяналь-
ныя элемэнты больш моцныя, чымся камуністычныя, чаму
ня выключаецца мажлівасычь, што нацыяналізм возьме верх над камунізмам» (129). А ксёндз Адам Станкевіч, які трымаў руку на пульсе культурнага будаўніцтва ў БССР, з прыемнасьцяй адзначыў, што літаратурныя групы «Узвышша» і «Полымя» праводзяць у сваіх творах ідэі, вельмі далёкія ад камуністычных. Ён вызначыў іх, як «агульнанародныя, чыста беларускія ідэі» (130).
Пазьней, у 30-х гадох, гэтыя «агульнанародныя, чыста беларускія ідэі» праводзіць было ўжо цяжэй і цяжэй дзе-
ля ўзмацненьня ідэялягічнага ціску і больш суровай і пільнай цэнзуры. Аднак і тады час ад часу выяўляўся духовы супраціў таталітарнай дыктатуры на Беларусі. Гэтак, прамова народнага артыстага Беларусі, Уладыслава Галубка, у сьнежні 1935 году на ўрачыстым паседжаньні ў Гомелі з прычыны 15-годзьдзя Трэйцяга, былога Вандроўнага, Беларускага Дзяржаўнага Тэатру зьяўляецца пазьнейшым прыкладам мужнае абароны прынцыпаў свабоды
міхась Філіповіч (1896—1947) творчасьці перад мёртваю хваткаю афіцыйнай камуністычнай ідэялёгіі. Галубок тады супрацьстаўляў пэрыяд 20-х гадоў зь іх адноснаю творчаю свабодаю пазьнейшаму пэрыяду рэглямэнтацыі тэатральна-мастацкага жыцьця партыйнымі чыноўнікамі, якія давялі тэатральнае мастацтва да казёншчыны і схэматычнасьці, якія ўжо забівалі жывое цела і душу запраўднага мастацтва (131).
Вельмі ўдала для выяўленьня антысавецкіх настрояў карыстаецца мэтадам крыптаграфіі беларускі сатырык Кандрат Крапіва. Прыкладам, у п’есе 1934 году «Канец дружбы» ён пад выглядам крытыкі апартунізму спрытна правёў скрозь цэнзурныя рагаткі сваеасаблівы пратэст супраць разбурэньня маральных падставаў сям’і, каханьня, сяброўства пры
Малюнак Анатоля Тычыны 1926 года (з альбому «Мой Мінск») камуністычным ладзе. Ён-жа ў 1939 годзе ў п’есе «Хто сьмяецца апошнім» выкарыстаў кароткатрывалую кампанію супраць паклёпнікаў, каб выкрыць масавую ў савецкіх умовах зьяву даношчыцтва і паўсюднае асокі.
У 1945 годзе Кандрат Крапіва ў камэдыі «Мілы Чалавек» паказаў савецкага вяльможу, жуліка з партыйным білетам, Жлукту, які жыруе на паверхні савецкага віру. Вуснамі цэлага шэрагу пэрсанажаў у п’есе «Мілы Чалавек» выказвалася шмат антысавецкіх думак. Антысавецкім гэроям давалася магчымасьць выказацца з падмосткаў савецкае тэатральнае сцэны. Нездарма пасьля жданаўскіх рэзалюцыяў ЦК партыі ў пытаньнях мастацтва, тэатру і літаратуры ў 1946—47 гг. і асуджэньня сатыры М. Зошчанкі гэтая п’еса зьявілася на Беларусі першай мішэньню разьяранай камуністычнай крытыкі, якая знайшла ў ёй «паклёпніцкія выдумкі і пашляціну ў адрас савецкіх людзей» (132).
У выяўленчым мастацтве супраціў спробам партыі падпарадкаваць малярства, разьбярства, графіку і іншыя галіны
мэтам прапаганды камунізму доўга трываў у форме захапленьня беларускім народным геамэтрычным арнамэнтам, адыходу ў краязнаўчую тэматыку, ідэялізацыі гістарычнага мінулага Беларусі ў постацях Скарыны і Каліноўскага, рэстаўрацыі скарынінскіх традыцыяў у графіцы, вялікай увагі беларускаму краявіду, як сяродку адыходу ад вымаганай прапагандовай тэматыкі.
Культываваньне чыста-мастацкіх традыцыяў у малярскіх і графічных працах Тычыны, Дучыца, В. Волкава, Грубэ, Кашкеля, Гуткоўскага, Гэмбіцкага, Пашкевіча, Ахрэмчыка і Філіповіча і станавілі сабою прыклад стыхійнага супраціву духовай няволі.
Працы Віцебскага дзяржаўнага мастацкага тэхнікуму, як выстаўляная на Першай Усебеларускай Мастацкай Выстаўцы ў 1925 годзе графічная праца «Панас на небе», вокладка да зборніка«400-лецьцебеларускагадруку»настаўніцы Віцебскага Мастацкага тэхнікуму Марыі Лебедзевай, як ейныя і мастака Міхала Эндэ застаўкі, канцоўкі і загалоўныя літары да таго-ж зборніку і шмат якія іншыя працы віцяблян рэпрэзантавалі гэтую плынь у беларускім мастацтве, якая змагалася за свой нацыянальны стыль і супрацьстаўляла яго афіцыйнаму партыйнаму курсу ў мастацтве.
Наяўнасьць доўгатрывалай актыўнай апазыцыі савецкаму кірунку ў беларускай культуры вымоўна сьветчыла аб нясумяшчальнасьці шляхоў нацыянальнай культуры з таталітарнымімэтамісавецкагаладу. Гэтысупраціўкрасамоўна гаварыў аб тым, што шляхі вольнае беларускае культуры карэнным чынам разыходзяцца з бальшавіцкай практыкай у дачыненьні да нацыянальных культураў народаў СССР. Змаганьне Беларусі з дыктатурай у галіне культуры зьяўляецца балонкамі агульнага значаньня для ўсіх народаў СССР у іх змаганьні за свабоду духовага і нацыянальнага разьвіцьця.
ПЭРЫЯД ВЫМУШАНЫХ УСТУПАК НАЦЫЯНАЛЬНАЙ КУЛЬТУРЫ Ў ЧАСЕ ВАЙНЫ
(1941—1945)
У сьвятле вышэйапісанага адпору беларускай культуры камуністычнай ідэялёгіі выразна вырысаваўся вельмі паважны элемэнт, што адыйграў немалаважную ролю ў зьменах палітыкі камуністычнае партыі на Беларусі. Гэтым элементам ёсьньтая духовая сіла нацыянальнага пачуцьця беларускага народу, зь якою мусілі лічыцца нават такія дактрынэры, як бальшавікі.
Калі ім ставалася цяжка і іхняя інтэрнацыянальная ідэялёгія адразу-ж у першыя дні вайны зь Нямеччынай збанкрутавала, бо за яе ніхто не хацеў ваяваць, бальшавікі зьвярнуліся зноў да даўно імі адкінутай гульні на нацыянальна-патрыятычных пачуцьцях. У вайну ім прышлося адступіць перад фактам нацыянальнае амбіцыі народаў. У мэтах мабілізацыі ўсіх сілаў народу для змаганьня з фашыстаўска-нямецкай навалай яны зноў прыкінуліся шчырымі патрыётамі і пачалі шырака карыстацца нацыянальна-патрыятычнымі лёзунгамі. На нейкі час старыя лёзунгі аб камунізьме сталі замяняцца заклікамі да абароны Бацькаўшчыныіратаваньнянацыянальныхкультураў ад фашыстаўскага барбарства. Пачаўся пэрыяд ідэялягічных уступак ваеннага часу.