Доля беларускае культуры пад Саветамі 1920—1991 гг  Анатоль Тарас

Доля беларускае культуры пад Саветамі 1920—1991 гг

Анатоль Тарас
Выдавец: Харвест
Памер: 336с.
Мінск 2012
102.31 МБ
Натальля Вішнеўская (1907—1989)
Алесь Якімовіч (1904—1979)
прыгнечанага, народу, культуры ў самай сваёй істоце — дэмакратычнай, якая адлюстроўвала тэндэнцыі векавога змаганьня беларускага народу за сваё нацыянальнае і сацыяльнае вызваленне і ўздым роднае культуры.
28 жніўня 1933 году абвяшчаецца пастанова Савету Народных Камісараў БОСР «Аб зьменах і спрашчэньні беларускага правапісу» (118).
Хаця ў пастанове гаворыцца аб «зьменах і спрашчэньні беларускага правапісу», рэформа ў роўнай меры датычыць і зьменаў беларускае нарматыўнае граматыкі — фанэтыкі й марфалёгіі.
«У мэтах рашучага выгнаньня зь беларускага правапісу нацыянал-дэмакратычных уплываў і скажэньняў» і «ў мэтах далейшага разьвіцьця культуры беларускай мовы і поўнага падпарадкаваньня беларускага правапісу задачам выхаваньня працоўных мас у духу пралетарскага інтэрнацыяналізму» (119) рэформа забараніла ўжываць каля 30 тыповых і агульных для беларускае мовы фанэтычных і марфалягічных асаблівасьцяў, увёўшы на іхнае месца асаблівасьці чыста расейскія, чужыя й няўжываныя дагэтуль у беларускай мове (120).
Урадавы дэкрэт з 28 жніўня 1933 году палажыў пачатак сыстэматычнай русыфікацыі беларускай мовы, якая бесьперапынна працягваецца да нашых дзён і ідзе ў двух, узаемна сябе дапаўняючых, кірунках:
а)	у кірунку штучнага збліжэньня беларускае мовы да расейскае шляхам уводжаньня ў яе чужых беларускай мове расейскіх словаў, фанэтычных, марфалягічных і нават сінтаксічных асаблівасьцяў;
б)	у кірунку выцісканьня і гэтае зрусыфікаванае беларускае мовы з публічнага ўжываньня ў БССР і замены яе расейскай мовай.
Дэкрэтаваная зьверху і ўсьцяж паглыбляная й пашыраная русыфікацыя беларускае мовы была неаспрэчным законам, што ні хто ў БСС Р нават не адважваўся ані ей не падпарадкавацца, ані супраць яе пратэставаць. I толькі ў пэрыяд хрушчоўскае «адлігі» на бачынах беларускае савецкае прэсы, галоўна газэты «Літаратура і мастацтва» беларускія пісьменьнікі, студэнты й настаўнікі распачалі масавую кампанію ў вабароне беларускае мовы, ейнае дэрусыфікацыі й прывярненьня ейных правоў як дзяржаўнае мовы БССР (121).
Аляксандр Сержпутоўскі (1864—1940)
Тупыя, абмежаваныя ў пытаньнях беларускае культуры, партыйныя дагматыкі капаліся ў беларускіх выданьнях і адзін за другім выносілі прысуд забароны ўсім лепшым выданьням часоў Інстытуту Беларускае Культуры і першых гадоў дзейнасьці Беларускае Акадэміі Навук. Зь бібліятэк пачатку 30-х гадоў выкідаліся і нішчыліся творы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Зьмітрака Бядулі, Уладзіміра Дубоўкі, Язэпа Пушчы, Уладзіміра Жылкі, Міхася Зарэцкага, Цішкі Гартнага, Алеся Гаруна, Ядвігіна Ш., Максіма Гарэцкага, Антона Навіны, Міхала Грамыкі, нават Кузьмы Чорнага — як раман «Зямля», зборнік «Пачуцыді» і іншыя.
Зьнішчаюцца часапісы «Наш Край», «Асьвета», «Узвышша», «Полымя», «Маладняк», маладнякоўскія і ўзвышэнскія выданьні. Пад забарону трапляюць нават «Беларускія народныя казкі» А. Сержпутоўскага, краёвыя слоўнікі Чэрвеншчыны, Віцебшчыны, Мазыршчыны і іншыя, выданьні беларускае навуковае тэрміналёгіі, Працы Інбелкульту па гуманітарных навуках, Працы Першага Зьезду дасьледнікаў беларускае архэалёгіі і архэаграфіі, камплекты газэтаў «Савецкая Беларусь», «Беларуская вёска» зь
літаратурным дадаткам «Чырвоны Сейбіт», маладнякоўскія акруговыя альманахі і часапісы, фундамэнтальныя выданьні «Чатырохсотлецьце беларускагадруку», «Беларускі Архіў», праца М. Шчакаціхіна «Нарысы па гісторыі беларускага мастацтва», кнігі М. Касьпяровіча па гісторыі беларускага мастацтва, гісторыі гораду Віцебска, кніга «Краязнаўства» і г. д.1
Найболып бязьлітасным чынам зьнішчаюцца кнігі па беларускай мове, напісаныя Язэпам Лёсікам. У школах у вучняў
1 Зборнік«Чатырохсотлецьцебеларускагадруку»падрэдакпыяйУл. Пічэтыбыў выданы Інстытутам беларускай культуры ў І926 годзе. На яго 368 балонкахзнаходзяцца 12 артыкулаў 9 аўтараў: Уладзіміра Пічэты (4 артыкулы), Язэпа Воўка-Левановіча, Васіля Дружчыца, Зьмітра Егорава, Мацея Любаўскага, Уладзіміра Перцава, Міхала Піотуховіча, Міколы Шчакаціхіна, Антона Ясінскага. — Заўвага рэдактара.
Язэп Лёсік. Практычная граматыка беларускае мовы, 1921
забіраюць і здаюць на нішчэньне падручнікі па беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага, Уладзіміра Дзяржынскага, па геаграфіі Беларусі Аркадзя Смоліча і Азбукіна, па гісторыі Усевалада Ігнатоўскага і Уладзіміра Пічэты,якіДоўнар-Запольскага, Любаўскага і іншых гісторыкаў. Пад забарону трапляе нават і кніга па гісторыі беларускай літаратуры М. Пятуховіча, хоць аўтар яе аж да 1936 году хадзіў на свабодзе і выкладаў у Унівэрсытэце і Вышэйшым пэдагагічным інстытуце.
Пад шыльдаю змаганьня з нацыянал-дэмакратычнай ідэялёгіяй фактычна Беларусь апаражнялася ад усялякае нацыянальнае, у роднай мове, літаратуры, мастацтве, бо заместа нішчанае новае не адразу стваралася, ды і не магчыма гэта было рабіць у ўмовах здэзарыентаванай у сэньсе нацыянальнай палітыкі Беларусі. Дайшло да
таго, што беларуская кнігазрабілася небясьпечнай. Пры арыштах канваеры заўсёды шукалі г. зв. «нацдэмаўскай» літаратуры, і знойдзеная ў часе вобшуку беларуская кніга, асабліва забароненага аўтара, магла быць падставаю абвінавачаньня ў хаваньні і распаўсюджваньні беларускай нацыяналістычнай «контррэвалюцыйнай» літаратуры. Тысячы людзей паплаціліся свабодаю за трыманьне беларускіх кніжак. Праўда, найбольш упартых і сьведамых свае нацыянальнасьці беларусаў гэта не запужала, і яны перахавалі шмат беларускіх кніжак у ўмовах заўсёднага тэрору і небясьпекі за жыцьцё. Але і гінула іх за гэта шмат.
Па сутнасьці гэты ідэялягічны й фізычны тэрор бальшавікоў на Беларусі зьняпраўджваў словы самога Леніна, што
«для ўкраінцаў і беларусаў... абуджэньне масаў да авалодваньня роднай мовай і яе літаратурай ... тут яшчэ адбываецца. «Бацькаўшчына» тут яшчэ не прасьпявала ўсёй гістарычнай
песьні. «Абарона бацькаўшчыны» яшчэ можа быць тут абаронай дэмакратыі, роднай мовы, палітычнай свабоды супраць прыгнятаючых нацыяў» (Ленін. Збор твораў, том 23, бал. 278).
Гісторыя БССР і лёс беларускае культуры савецкага пэрыяду ўвачавідкі зьняпраўджваюць выхвалянае бальшавікамі ажыцьцяўленьне дэкляраваных правоў нацыянальнасьцяў на самавызначэньне і ператвараюць іх у пустую дэмагагічную форму. Яны даводзяць яшчэ раз, што вольнае разьвіцьцё нацыянальных культураў не пагаджаецца зь існаваньнем таталітарнага ладу.
Як першы канстытуцыйны акт — Дэклярацыя правоў народаў Расеі, падпісаная самым Ленінам і Сталінам у сьнежні 1917 году, якая абвесьціла роўнасьць і сувэрэннасьць народаў, іх правы на самастойнае, вольнае разьвіцьцё аж да адзьдзяленьня, — гэтак і канстытуцыя СССР, якая зноў пацьвердзіла гэта і зрабіла іх асноўным законам, — пры дыктатуры Сталіна ператварылася была ў фігавы лісток, якім прыхоўваўся вялікі падман народаў, што імкнуліся да самавызначэньня.
Ажыцьцяўленьне сталінскай формулы — нацыянальнай толькі па форме, а сацыялістычнай паводля зьместу культуры — пазбавіла беларускую культуру магчымасьці свабоднага разьвіцьця яшчэ на пачатку 30-х гадоў. Канчальна-ж яе ператварылі ў зброю таталітарнага ладу далейшыя крокі замацаваньня сталінскае дыктатуры. Забойчым для разьвіцьця беларускае культуры было абвешчаньне ў канцы 1933 году, што галоўнаю небясьпекаю на Беларусі зьяўляецца беларускі нацыяналізм. У сувязі з прыходам да ўлады ў Нямеччыне нацыстых,дасужыя«розумы»зАгітпропаЦКпартыісызьвердзілі, што і мясцовыя нацыяналізмы нясуць нібыта тую-ж нацыстаўскую мікробу. Яны стварылі ў сваёй уяве небясьпеку пасобніцтва «імпэрыялістычнай інтэрвэнцыі» з боку ўкраінскіх і беларускіх нацыяналістых. Для апраўданьня далейшага масавага тэрору Сьнежанскі Пленум 1933 году ЦК КП(б)Б пастанавіў:
«У даны мамэнт у Беларусі галоўную небясьпеку прадстаўляе мясцовы беларускі нацыяналізм, які змыкаецца зь імпэрыялістычнымі інтэрвэнтамі. Неабходна асабліва мець на ўвазе новую тактыку рускіх вялікадзяржаўных шавіністаў і беларускіх нацыяналістаў, падтрымліваемых усёй контррэзалюцыяй, у тым ліку і трацкістымі, якія на сучасным этапе
блакіруюцца паміж сабою на агульнай платформе адрыву БССР ад СССР для аслабленьня пазіцый СССР і ўмацаваньня пазіцый капіталізму» (122).
Ськіраваньне галоўнага агню супраць беларускага «ўхілу» прынесла нязьлічаныя шкоды беларускай культуры і запыніла фактычна далейшую беларусізацыю на Беларусі. Для мэтаў запыненьня беларусізацыі былі скарыстаныя некаторыя перагібы ў змаганьні за паўсюднае ўжываньне беларускае мовы. Гэтак газэта «Правда» выступіла ў вабарону нібыта цкаванага за ўжываньне расейскае мовы ў заяве ў сельсавет і ў размове з жонкаю настаўніка Бобрскай школы сялянскай моладзі, нейкага Сьцяпуры, а таксама вылучаных з партыі Віцебскай партыйнай арганізацыяй работнікаў-ударнікаў за тое, што тыя напісалі заяву і дагавор аб сацыялістычным спаборніцтве ў расейскай мове. Гэтыя выступы маскоўскага бальшавіцкага друку былі прынятыя ў Беларусі партыйнымі коламі як адкліканьне абавязковае беларусізацыі. На гэтых фактах была праведзена шырокая кампанія супраць крайнасьцяў палітыкі беларусізацыі. I хоць фармальна яна ня была адмененая, аднак тэмпы яе гэтак запавальнілі, што фактычна яна празь некаторы час наагул запынілася.
Дзеля небясьпекі быць абвінавачаным у найгоршых грахох і злачынствах нацыяналізму, а праз гэта ў пасобніцтве «капіталістычнай інтэрвэнцыі», энтузіястых актыўнае беларусізацыі рабілася ўсё менш і менш, а партыя ўжо больш ня вымагала ад сваіх партыйцаў абавязковага авалодваньня беларускай мовай. Паступова ўсе дзяржаўныя ўстановы зноў вярнуліся на расейскую мову. Расейская мова цалкам зноў запанавала ў вышэйшых навучальных установах, а затым і ў сярэдняй школе.
За часоў дзейнасьці народнага камісара асьветы БССР Уралавай нават гэтае былое асяродзішча беларускае мовы і культуры ператварылася паступова ў тыповую савецкую ўстанову на Беларусі з расейскай мовай у размовах супрацоўнікаў і самога камісара. Беларуская мова заставалася толькі намінальна афіцыйнаю моваю школаўі газэтаў. Зьвялося былодатаго, што ў гарадох жывую беларускую мову можна было пачуць у тэатры з вуснаў артыстых, якія тут-жа пасьля выкананьня свайго нумару ці ролі зноў часьцей пераходзілі на «агульназразумелую»