Доля беларускае культуры пад Саветамі 1920—1991 гг
Анатоль Тарас
Выдавец: Харвест
Памер: 336с.
Мінск 2012
Прасякнуты нацыянал-дэмакратычнай заразай, прышчэпленай мне нашаніўскім пэрыядам маёй літаратурнай працы, калі я стаў быў адным зь ідэялёгаў буржуазна-дэмакратычнага адраджэнства і «незалежніцтва», я і пасьля Кастрычніцкай рэвалюцыі не адмежаваўся, як гэта належала. ад абкружаючага мяне нацыянал-дэмакратычнага асяродзішча, а быў уцягнутым
ім і прыняў самы блізкі ўдзел у контррэвалюцыйнай рабоце віднейшых наныянал-дэмакратаў, якія на груньце канстытуцыі Савецкай Беларусі, карыстаючыся давер’ем, якое аказана было ім з боку савецкай улады, прыкрываючыся хлусьліва заслонай фальшывых крывадушных дэклярацыяў і запэўненьнем, праводзілі свае шкодніцкія нацыянал-дэмакратычныя ідэі на культурным фронце.
Працуючы ў навукова-тэрміналёгічнай камісіі ў Інбелкульце, БАН, гэтых кіруючых штабах беларускага нацыяналдэмакратызму, бачачы сваімі вачыма іхнія несумяшчальныя зь інтарэсамі беларускіх працоўных мае і запатрабаваньнямі партыі і савецкай улады ўстаноўкі і мерапрыемствы ў культурным будаўніцтве, я ня толькі ні разу не асудзіў іх, але, наадварот, маральна падтрымліваў і дапамагаў іх рэалізацыі.
Але гэты этап пройдзены. Цяпер я бачу ўсю шкоднасьць і гібельнасьць таго шляху, па якім памыкаліся беларускія нацыянал-дэмакраты павярнуцьход гісторыі.
Парываючы сам катэгарычна і беспаваротна, ідэйна і арганізацыйна зь беларускім нацыянал-дэмакратызмам, як зь нейкай хвараблівай зданьню, якая паланіла мяне на працягу доўгіх год майго сьвядомага жыцыдя, я шчыра жадаю, каб гэты мой горкі вопыт паслужыў навукай для тэй часткі беларускай інтэлігенцыі, якая яшчэ ня зусім вызвалілася ад нацыяналдэмакратычнага шалупіньня, якая канчаткова ня прышла да перакананьня, што толькі працуючы пад кіраўніцтвам камуністычнае партыі, гэтага авангарду рабочае клясы, толькі аддаючы сілы на сацыялістычнае будаўніцтва, яна ня будзе адмецена жыцьцём, як агідная памятка рабскага мінулага» (116).
Ня менш жахлівае ўражаньне робіць на чытача і «Адкрыты ліст Якуба Коласа». Там паэта ўжо бэсьціць ня толькі сваё нашаніўскае мінулае, але ідзедалей, перакрэсьліваючы наагул усю культурную спадчыну мінулых эпохаў, адмаўляе права на бытаваньнс ў сучаснай культуры гістарычных постацяў Скарыны, Каліноўскага, лае тых, хто ідэялізаваў «залаты век» беларускай культуры, станоўча ацэньваў Васіля Цяпінскага, Сымона Буднага і іншых культурных дзеячоў мінулае беларускае культуры.
Самааплёўваньне і самаасуджэньне тут таксама выходзіла зь межаў усялякае чалавечае годнасьці і служыла тым-жа мэ-
там апраўданьня бальшавіцкага пагрому беларускае нацыянальнае культуры ў 30-х гадох. Якуб Колас у згаданым лісьце пісаў:
«У гэтай шкоднай контррэвалюцыйнай рабоце, побач з актыўнейшымі прадстаўнікамі беларускага наныянал-дэмакратызму, прымаў удзел і я, падпаўшы пад уплыў нацыяналдэмакратычных ідэй і настрояў.
Мая дзейнасьць выразілася ня толькі ў канкрэтнай рабоце ў якасьці члена тэрміналёгічнай камісіі ў Інстытуце Беларускай Культуры, але і ў маральным падтрыманьні і адабрэньні тае работы, тых установак і тых ідэялёгічных вывіхаў і контррэвалюцыйных праяў, што няўнікнёна, у сілу свае дробна-буржуазнае кулацкае прыроды, нёс беларускі нацыянал-дэмакратызм. Адарваны ад жывых крыніц пралетарскіх мас, замкнёны ў цесным крузе нацыянал-дэмакратычнай інтэлігенцыі і атручаны нацыянал-дэмакратычным дурманам, я па-прымірэнцку і апартуністычна адносіўся да ўсіх яго праяў, ні разу ня выступіўшы супроць іх ні вусна, ні ў друку, ні ў парадку пралетарскай самакрытыкі.
Мая літаратурная дзейнасьць, асабліва яе першы пэрыяд, выходзячы сваімі карэньнямі з часоў «Нашай Нівы» і наскрозь прасякнутая дробна-буржуазнымі нацыянал-дэмакратычнымі настроямі, таксама шмат спрыяла росту і разьвіцьцю беларускага нацыянал-дэмакратызму.
Катэгарычна парываючы зь беларускім нацыянал-дэмакратызмам, які ў умовах Заходняе Беларусі перарос у нацыянал-фашызм, я безагаворачна асуджаю яго, як канцэпцыю рэстаўрацыі капіталізму, канцэпцыю адміраючых клясаў, варожых дыктатуры пралетарыяту, якмутную антыпралетарскую плынь у творчым патоку сацыялістычнага будаўніцтва, як агіднае зьвяно ў іржавым ланцугу шкодніцтва контррэвалюцыйных арганізацый, нядаўна выкрытых у розных мясцох Саюзу ССР, шпіянажу для замежных капіталістычных дзяржаў і іх генеральных штабаў, рыхтуючых употайку крывавую інтэрвэнцыю супроць Саюзу ССР.
Асуджаны гісторыяй на адміраньне, як аджыўшая свой час дробна-буржуазная спадчыннасьць старога капіталістычнага сьвету, беларускі нацыянал-дэмакратызм павінен быцьадмецен іськінут, яктормаз зьдарогі пераможнага ходу сацыялістычнага будаўніцтва» (117).
Бальшавікі мелі патрэбу ў гэткай ідэялягічнай падрыхтове, каб пад шыльдаю змаганьня з нацыянал-дэмакратычнай «контррэвалюцыяй» больш шырака правесьці фізычны разгром беларускіх навуковых і літаратурных кадраў.
Ужо ў 1930 годзе арыштоўваюцца, а ў наступным годзе высылаюцца зь Беларусі на выгнаньне да трохсот выдатнейшых культурных і нацыянальных дзеячоў. Сярод іх Алесь Адамовіч, Антон Адамовіч, Мікола Азбукін, Адам Бабарэка, Антон Баліцкі, Назар Бываеўскі, Янка Бялевіч', Аляксандр Вазьнясенскі, Аляксандр Галавінскі, Алесь Гародня, Максім і Гаўрыла Гарэцкія, Міхал Грамыка, ЗьмітрокДаўгяла, Уладзімір Дзяржынскі, Мітрафан Доўнар-Запольскі, Васіль Дружчыц, Уладзімір Дубоўка, Язэп Дыла, Флёрыян Ждановіч, Жыдовіч, Уладзімір Жылка, Пётра Ільлючонак, Мікола Красінскі, Аляксандр Круталевіч, Вацлаў Ластоўскі, Язэп Лёсік, Алесь Ляжневіч, Янка Марук, М. Мялешка, Сяргей Мялешка, Сьця-
пан Некрашэвіч, Уладзімір Пічэта, Зьмітра Прышчэпаў, Язэп Пушча, Аркадзь Смоліч, Пётра Трамповіч, Мікола Улашчык, Павал Харламповіч, Сымон Хурсік, Аляксандр і Іван Цьвікевічы, Лявон Цьвяткоў, Нічыпар Чарнушэвіч, Васіль Шашалевіч, Алыерд Шлюбскі, Мікола Шчакаціхін, Браніслаў Эпімах-Шыпіла, Антон Ясінскі і іншыя.
У другі вялікі набор сярод арыштаваных у 1933 годзе пісьменьнікаў папалі Зьмітрок
мікола нікановіч (1902-1944) Астапенка, Сяргей Астрэйка, Зьмітрок Віталін, Сяргей Гайка, Гінтаўт, Уладзімір Глыбінны (Сядура), Лукаш Калюга (Вашына), Міхал Ключановіч, Фэлікс Купцэвіч,СьцяпанЛіхадзіеўскі, Максім Лужанін, Мікола Нікановіч, Зьмітрок Паваротны, Сяргей Русаковіч, Юлі Таўбін, Макар Шалай і шэраг іншых.
Хутчэй за ўсё, аўтар мас на увазе Яфіма Бялевіча (1888—1942), дзеяча беларускага нацыянальнага руху. Арыштаваны 19 сакавіка 1932, асуджаны да 5 гадоў і этапаваны ў Свірскі канцлагер. У лагеры 27 снежня 1936 зноў арыійтаваны і 8 лютага 1937 асуджаны яшчэ на 5 гадоўзняволення. Загінуў у Магаданскім канцлагеры.
У жніўні 1933 году арыштаваны Алесь Салагуб, Андрэй Шашалевіч /Мрый/, беларускія паслы ў польскім сойме і дзеячы, што пераехалі ў БССР — Сяргей Баран, Міхал Бурсэвіч, Паўла Валошын, Флегонт Валынец, Язэп Гаўрылік, Ігнат Дварчанін, Пётра Мятла, Сымон Рак-Міхайлоўскі, Леанід Родзевіч, Браніслаў Тарашкевіч і іншыя.
У 1936—37—38 гг. арыштаваны выдатнейшыя беларускія
пісьменьнікі і паэты, тысячы беларускае інтэлігенцыі, сотні тысячаў сялян і работнікаў. Сярод арыштаваных, асуджаных на выгнаньне або і на сьмерць, былі:
Андрэй Александровіч, Сымон Баранавых, Алесь Багун, Янка Бобрык, Якаў Бранштэйн, Петра Бузук, Рыгор Бярозкін, Язэп Вазёрны, Алесь Вечар, Натальля Вішнеўская, Анатоль Вольны (Ажгірэй), Платон Галавач, Уладыслаў Галубок, Максім Гарэцкі, Юры Гаўрук, Мікола Гваздоў, Сяргей Грахоўскі, Сяргей Дарожны, Аркадзь Дзяркач, Алесь Дудар (Тодар Глыбоцкі), Зьмітрок Жылуновіч (Цішка Гартны), Іван Замоцін, Алесь Звонак, Сяргей Знаёмы, Васіль Каваль, Язэп Каранеўскі, Уладзімір Клішэвіч, Тодар Кляшторны, Рыгор Кобец, Тодар Лебяда, Сымон Левін, Юрка Лявонны, Міхась Мазуркевіч, Валеры Маракоў, Аркадзь Мардвілка, Я. Мацюкевіч, Барыс Мікуліч, Алесь Некрашэвіч, Янка Нёманскі, Язэп Пада-
Анатоль Вольны (сапр. Ажгірэй; 1904—1937)
Андрэй Александровіч (1906—1963)
бед, Альбэрт Паўловіч, Зяма Півавараў, Антон Платун, Ула-
Зяма Півавараў (1910—1937)
Янка Нёманскі (сапр. Іван Пятровіч; 1890—1937)
дзімір Прыбыткоўскі, Пятро Пятуховіч, Сяргей Ракіта, Янка Скрыган, Васіль Сташэўскі, Зьмітро Сьнежка, Янка Сэрбаў, Масей Сяднёў, Янка Туміловіч, Уладзімір Тэраўскі, Сяргей Фамін, Уладзімір Хадыка, Пятро Хатулёў, Мікола Хведаровіч, М іхась Чарот, Алесь Чарну шэвіч, Паўлюк Шукайла, Станіслаў Шушкевіч, Мікола Шчарбакоў і шмат-шмат іншых творцаў беларускае навукі, культуры і асьветы.
Пасьля крывавае яжоўскае лазьні 1936—38 гг. з усяго Усебеларускага Літаратурнага Аб’еднаньня «Маладняк», які ў канцы 20-х гадоў налічваў ужо да 500 сябраў, засталося ўсяго колькі асобаў, а зь ягонае ініцыятыўнае групы на сяньня жывым захаваўся толькі адзін А. Якімовіч, цяперашні савецкі беларускі дзіцячы пісьменьнік.
3 усяго «Полымя» не арыштаванымі і ня зьнішчанымі тэрорам фізычна заставаліся да сьмерці Янка Купала і Якуб Колас, хоць пра першага таксама нельга з пэўнасьцяй сьцьвярджаць, што ён адыйшоў ад жыцьця натуральней сьмерцяй,
бо існуюць паважныя спасьцярогі, што і ён скончыў жыцьцё самагубствам ці быў забіты ў чэрвені 1942 году.
Усяго колькі асобаў засталося і ад калішняга літаратурнамастацкага згуртаваньня «Узвышша».
Такі жахлівы вынік бальшавіцкіх перасьледаў і тэрору ў дачыненьні да беларускае культуры ў 30-я гады. Тэрор забраў лепшыя сілы, што станавілі красу і гонар маладое беларускае
мастацкае літаратуры, абяскровіў іх і змусіў рэшту, някранутую беспасярэдна тэрорам, цурацца беларускае нацыянальнае тэматыкі, баяцца гістарычнае тэматыкі, вырачыся свае нацыянальнае сьведамасьці і пайсьці служыць чужанацыянальным інтарэсам камуністычнае прапаганды.
Гэта зьнізіла агульны ўзровень беларускае культуры і далёка адсунула яе ад агульначалавечых эўрапэйскіх крыніцаў
заходняе культуры, да якое яна мусіць належаць як з прычыны гістарычных лёсаў краю, гэтак і паводля сваіх культурных традыцыяў у народзе.
Разгром беларускіх культурных сілаў у 30-х гадох быў роўназначны абвешчаньню вайны самабытнай беларускай культуры. Ён зьявіўся найбольш трагічным часам у найноўшай гісторыі Беларусі. Увесь культурны рэнэсанс быў узяты бальшавікамі на ўлік, як западозраны ў сымпатыях да буржуазнага Захаду.
Артадаксальным гора-марксіцкім савецкім крытыкам скрозь бачылася прапаганда бясклясавасьці беларускай нацыі, ідэялізацыя беларускай народнай самабытнасьці, нацыянальны рамантызм і нацыяналістычная эгзотыка, тэорыя мастацтва для мастацтва, эстэтызм, фармалізм, стылізацыя нібыта «рэакцыйных» бакоў народнага мастацтва і іншыя ўхілы. Пры гэтым ігнараваўся запраўдны твар маладой беларускай культуры, якая зьяўлялася плёнам творчасьці інтэлігенцыі працоўнага, вякамі