• Газеты, часопісы і г.д.
  • Доля беларускае культуры пад Саветамі 1920—1991 гг  Анатоль Тарас

    Доля беларускае культуры пад Саветамі 1920—1991 гг

    Анатоль Тарас

    Выдавец: Харвест
    Памер: 336с.
    Мінск 2012
    102.31 МБ
    Кіраўнінтва Віцебскага Мастацкага тэхнікуму ў васобах Керзіна і Касьпяровіча было абвінавачана ў распрацоўцы варожай пралетарыяту тэматыкі.
    У вабразох Філіповіча знайшлі ідэялізацыю мінулага, адлюстраваньне народных забабонаў і кулацкіх настрояў. Ягоны ўдзел у экспэдыцыях, як і сам факт паездак з мэтаю зарысовак старажытных цэркваў і царкоўнага абсталяваньня, быў расцэнены як варожая дзейнасьць нацыянал-дэмакратаў.
    Мастакі-графікі былі раскрытыкаваныя за імкненьне адрадзіць традыцыі Скарынінскай бібліі. У мастацкіх працах Лебедзевай, Эндэ, В. Волкава, Тычыны і іншых мастакоў былі адшуканыя элемэнты скарынінскага стылю і асуджаныя як праява нацдэмаўшчыны ў мастацтве.
    У адказ на заклік партыі выкарчоўваюць ідэялізацыю мінулага Беларусі распачалася кампанія вынішчэньня працаў, якія можна было падагнаць пад
    гэтую катэгорыю. Партрэты і скульптуры першага беларускага друкара і асьветніка Францішка Скарыны, як і беларускага нацыянальнага гэроя, кіраўніка паўстаньня беларускіх сялян у 1863 годзе, Кастуся Каліноўскага, зробленыя мастакамі Бразэрам, Сьлепяням, Кругерам, Кастэлянскім, В. Волкавам, Філіповічам, Грубэ і іншымі, пачалі здымацца з грамадзкіх месцаў і нішчыцца. Бальшавікі знайшлі, што ўдзяляючы ўвагу гэтым старажытным постацям, мастакі выявілі сваю няўвагу і недаацэну сучасных камуністычных правадыроў.
    Мастакі Пэн, Кругер, Юдовіч і іншыя разносіліся заўяўную ідэялізацыю мястэчка і нібыта за супрацьстаўленьне апошняга пралетарскаму гораду.
    Асабліва дасталося мастаку Грубэ за афармленьне памешканьня Беларускай акадэмічнай канфэрэнцыі 1926 году ў Менску ў беларускім нацыянальным стылі зь перавагаю белых колераў. Цяпер гэта прыгадалі, як доказ зьнявагі да пралетарскіх эмблемаў і выяў няпрыязьні да чырвонага колеру як савецкае эмблемы.
    Буйнейшыя беларускія мастацтваведы, як М. Шчакаціхін і М. Касьпяровіч, у 1930 годзе арыштоўваюцца за ўяўны ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі і асуджваюцца на выгнаньне. Курсы беларускай архітэктуры і малярства, што чыталіся ў Віцебскім Мастацкім Тэхнікуме і ў Беларускім Дзяржаўным Унівэрсытэце, здымаюццазпраграмы навучаньня. Катэдрабеларускага мастацтва пры БДУ была ліквідаваная.
    3 мэтаю падпарадкаваць кінавытворчасьць партыйнаму дыктату былі моцна скрытыкаваныя, як ідэялягічна нявытрыманыя, фільмы «Хвоі гамоняць», «Гатэль Савой», «Яго правасхадзіцельства», «Кастусь Каліноўскі» і іншыя лепшыя дасягненьні беларускай нацыянальнай кінаматаграфіі. У фільме «Кастусь Каліноўскі» ўбачылі выкананьне таго-ж нацыянал-дэмакратычнага заданьня ў сэньсе ідэялізацыі «дробна-буржуазнага гэроя».
    У беларускім тэатры былі забароненыя бадай-што ўсе лепшыя паказы 20-х гадоў. Былі зьнятыя з рэпэртуару спэктаклі паводля п’есаў Аўсьцігнея Міровіча «Кастусь Каліноўскі», «Машэка», «Каваль-Ваявода»; Міхася Чарота «На Купальле»; Васіля Шашалевіча «Апраметная»; М. Міцкевіча «Цар Максімільян»; Янкі Купалы «Тутэйшыя» (зьнятыя з рэпэртуару яшчэ колькі гадоў перад тым); Міхайлы Грамыкі «Над Нёмнам», «Каля тэрасы» і «Скарына, сын з Полацку», усе п’есы Ф. Аляхновіча і шмат іншых. Нават паказы такіх клясычных п’есаў, як «Сон у летнюю ноч» Шэксьпіра, былі вызнаныя за нацыянал-дэмакратычныя паводля фармальных прынцыпаў сцэнічнага ўвасабленьня, дарма, што яны былі гонарам беларускага драматычнага тэатру і сваім часам выклікалі захапленьне замежных дэлегацыяў, чым спрыялі сусьветнай славе беларускага тэатру і мастацтва наагул.
    У змаганьні супраць нацыянал-дэмакратычнага руху на Беларусі бальшавікі нагэтулькі пайшлі далёка, што не палічыліся з аўтарытэтам такіх дзеячоў беларускае культуры, як народныя паэты Янка Купала, Якуб Колас і прэзыдэнт Бе-
    ларускай Акадэміі Навук праф. Усевалад Ігнатоўскі. Усіх трох яны пачалі абліваць памыямі жорсткае крытыкі за калішнія ідэялягічныя, з гледзішча бальшавікоў, памылкі.
    Як кіраўнічыя працаўнікі ў Беларускай Акадэміі Навук у галіне літаратуры і навукі, яны пачалі вінаваціцца ў супрацоўніцтве з нацыянал-дэмакратычнымі дзеячамі і з «нацдэмаўскай контррэвалюцыяй». У старых вершах Янкі Купалы і Якуба Коласа павыкопвалі і павыцягвалі на сьвет Божы радкі, якія супярэчылі новай палітыцы партыі, і на гэтай падставе выставілі іх як актыўных памагатых беларускім нацыяналістым.
    Дайшло датаго, штоўчасе масавыхарыштаў 1930годуЯнка Купала вымушаны быў зрабіць спробу самагубства японскім спосабам харакіры. Аднак і гэта не пазбавіла як Янку Купалу, гэтак і Якуба Коласа і Усевалада Ігнатоўскага ад таго грамадзкага самаапляваньня, да якога яны былі змушаныя ў ведамых адкрытых лістох, надрукаваных у савецкім друку ў 1930 годзе.
    У гэтых лістох іх змусілі адкрыта прызнацца да самых вялікіх, як на той час і ў бальшавіцкім разуменьні, злачынствах. Тут варта падаць урыўкі з гэтых дакумантаў найвялікшага ў сьвеце паніжэньня чалавека. Вось урывак зь ліста Ігнатоўскага:
    «Для сваіх агідных контррэвалюцыйных мэт яны (г.зн. нацдэмы. — У Г) выкарысталі рад савецкіх устаноў, у тым ліку НКА, ІБК, а потым БАН, у часы, калі я там стаяў на чале кіраўніцтва. Гэта выкарыстаньне зрабілася магчымым, дзякуючы майму нацыяналапартунізму ў тэорыі і на практыцы.
    Адным з асноўных зьвеньняў, якім змыкаўся нацыяналапартуніст з нацыянал-дэмакратам, было буржуазна-кулацкае, контррэвалюцыйнае «адраджэньне», сканцэнтраванае ў свае часы каля «Нашай Нівы». Яно было ідэялізавана, як і «Наша Ніва», буржуазна-кулацкай нацыяналістычнай інтэлігенцыяй,
    Ўсевалад Ігнатоўскі (1881-1931)
    як«вялікірухадраджэньня мужыцкай Беларусі». Яно прасякнула ў такім выглядзе ў савецкую кнігу, прасякнула ў паасобныя зьвеньні партыі, як нацыянал-апартунізм, і існавала і існуе паза партыяй, як нацыянал-дэмакратызм. Міжіншым, прыдапамозе гэтага «адраджэнства» рабілася змычка паміж нацыяналапартуністым і нацыянал-дэмакратам. Гэта пытаньне патрабуе дэтальнай глыбокай марксісцкай распрацоўкі для выкрыцьця ўсяе контррэвалюцыйнай сутнасьці адраджэньня, што я пастанавіў сваей бліжэйшай мэтай зрабіць пад кіраўніцтвам і пры дапамозе партыі» (112).
    Гаўрыла Гарэцкі і Сцяпан Некрашэвіч.1926 год
    Далей Ігнатоўскі пад дыктоўку партыйнага воргану асуджае самога сябе і тлумачыць карэньні сучасных «памылак» эсэраўскім партыйным мінулым.
    «Перажыткамі “адраджэнства”, якія засталіся ў мяне ад эсэраўска-грамадаўскага мінулага, наогул маім нацыяналапартунізмам у тэорыі і на практыцы; незалежна ад таго, хацеўя ці не хацеў, я выконваў сацыяльны заказ нашых заклятых клясавых ворагаў, быў іх палітычным рупарам і зброяй і смыкаўся з нацдэмамі. Дзякуючы гэтаму, я зрабіўся, па правільнай фармулёўцы т. Гея, “нацыянал-дэмакратам з партбілетам у кішэні”.
    Ня ведаючы аб існаваньні контррэвалюцыйнай групы, я тым ня менш служыў інтарэсам контррэвалюцыі, накіраванай супроць дыктатуры пралетарыяту як у СССР, так і ў БССР.
    Сваю цяжкую віну перад партыяй я прызнаю безагаворачна.
    ...Зусім правільна пленум ЦК КП(б)Б пастанавіў вывесьці мяне са складу Бюро ЦК і ЦБК і перадаў справу аб далейшым маім знаходжаньні ў партыі ў ЦБК, дзе яна разьбіраецца.
    Як ні балюча, як ні цяжка гэта для мяне, але перад ЦК КП(б)Б і перад усёй партыяй я цьвёрда павінен прызнаць, што палітычна я зрабіў здраду перад партыяй, хоць і не хацеў зрабіць гэтага суб’ектыўна. Тым ня менш здрада застаецца здрадаю, і сутнасыдь справы ад гэтага не мяняецца» (113).
    У канцы гэтага ліста Ігнатоўскі нават рабіў паказную спробу прадэманстраваць сваю савецкую ідэялягічную вытрыманасьць і нібыта абураўся контррэвалюцыйнай дзейнасьцяй нацдэмаў, уздымаў свой голас і патрабаваў для ўсіх арыштаваных «самай суровай кары з боку ворганаў пралетарскай дыктатуры» (114).
    Аднак, як ні ратаваў свае жыцьцё гэты заслужаны дзеяч культуры і навукі, яго яму ўратаваць не ўдалося. Хоць яго пакуль што не арыштоўвалі, але клікалі надопыты, у часе якіх ён зразумеў, што ДПУ рыхтуе вялікую акцыю і чарга дойдзе і да яго. Чацьвёртага лютага 1931 году Усевалад Ігнатоўскі канчае жыцьцё самагубствам.
    Аднак гэтаня спыніла інквізытарскай працы ворганаўДПУ і партыі. 1м патрэбна было вырваць падобныя прызнанызі і з боку Янкі Купалы і Якуба Коласа, каб стварыць уражаньне, што нацыянал-дэмакратычная дзейнасьць асуджваецца нават самімі носьбітамі гэтага нацыянал-дэмакратычнага духу. I восьзьяўляюцца«АдкрытыялістыЯнкі Купалы»ад Юсьнежня 1930 году і Якуба Коласа ад 30 лістапада таго-ж 1930 году (П5).
    У гэтых лістох народныя паэты былі змушаныя перакрэсьліць усё сваё мінулае, абылгаць увесь нашаніўскі пэрыяд беларускае культуры, як рэакцыйны, «буржуазна-кулацкі» і нацыяналістычны, а сваю собскую дзейнасьць выставіць у самым няпрыглядным сьвятле. Абодвы клясыкі беларускае літаратуры былі змушаныя ўзяць на сябе найбольш страшныя абвінавачаньні і прызнаваццаўтым, у чым ня былі вінаватымі.
    Але так патрэбна было для інтарэсаў партыі, і гэтыя людзі, у мінулым найвызначнейшыя постаці беларускага адраджэньня, з больлю на сэрцы і пакутамі душы бралі на сябе ролю зраднікаў роднае справы. Дзеля таго, што гэтыя лісты становяць сабою балонкі найбольшае трагэдыі беларускае культуры пры савецкай уладзе, тут варта прывесьці колькі большых урыўкаў зь іх тэксту.
    «Якую ролю я асабіста і мая літаратурная творчасыдь адыгралі ў гэтай контррэвалюцыйнай дзейнасьці беларускага нацыянал-дэмакратызму? — пісаўЯнка Купала.
    На літаратурную ніву я ўступіўу 1905 г., надрукаваўшы свой першы верш “Мужык”.
    ...Але, пачаўшы з 1908 г., у часы самае чорнае рэакцыі, працавацьу “Нашай Ніве”, я падпаў пад уплыў нашаніўскага дробна-буржуазнага і кулацкага нацыяналістычнага адраджанізму, захапіўшыся гэтымі адраджэнцкімі ідэямі нацыяналдэмакратычнае дзяржаўнасыді і пачаў іх адбіваць у сваёй далейшай творчасьці, апяваючы, як нешта цэлае пазаклясавае, беларускі «народ», ідэялізуючы ў некаторых сваіх творах гістарычнае мінулае Беларусі, зацямняючы гэтым самым клясавую сутнасьць соцыяльнай і нацыянальнай барацьбы за вызваленьне, якая і ў гэты пэрыяд хоць прыдушана, але хвалявала, узбурала ў імкненьнях і парывах працоўных мас (нелегальная рэвалюцыйная літаратура, забастоўкі і г. д.).
    Гэта захапленьне дробна-буржуазнымі нацыянал-дэмакратычнымі ідэяламі прычынілася таму, што я і ў першыя гады Кастрычніцкай рэвалюцыі ня змог ад іх пазбавіцца ды ўразумець і ўсьвядоміць усю веліч і гістарычную нямінучасьць пралетарскай рэвалюцыі, якая адна несла запраўднае сацыяльнае і нацыянальнае вызваленьне працоўным былой царскай Расіі, у тым ліку і Беларусі. Дзякуючы гэтаму свайму асьляпленьню, зьявіліся мае такія творы зь ярка нацыянал-дэмакратычнымі настроямі, як, напрыклад, «Паўстань», «Перад будучыняй», п’еса «Тутэйшыя» і іншыя.