Доля беларускае культуры пад Саветамі 1920—1991 гг
Анатоль Тарас
Выдавец: Харвест
Памер: 336с.
Мінск 2012
Але ўжо тады Саветы выявілі сваю «пільнасьць». Праз колькі месяцаў ён быў арыштаваны, абвінавачаны ДПУ ў страшэнным злачынстве — шпіянажы на карысьць Польшчы — і сасланы аж на дзесяць гадоў у Салавецкі канцэнтрацыйны лягер.
Толькі празь сем гадоў, у 1933 годзе ў выніку вымены палітычных вязьняў з Польшчаю, яму ўдалося вырвацца на волю, каб пазьней, ужо ўвесну 1944 году, загінуць ад кулі нявядомага забойцы ў акупаванай немцамі Вільні.
Праўда, нешчасьлівы лёс выгнаньніка Ф. Аляхновіча іншыя культурныя дзеячы, што вярнуліся ў Савецкую Беларусь, як В. Ластоўскі, А. Цьвікевіч, М. Гарэцкі, У. Жылка, падзялілі значна пазьней. Ім удалося папрацаваць на дабро роднае культуры значна даўжэй, да 1930 году. Іхняя дзейнасьць у гэтай галіне была больш плённай і пакінула па сабе значны сьлед у найноўшым рэнэсансе беларускае культуры і навукі. Праз апанаваньне ключавых пазыцыяў яны надалі працэсу беларускага нацыянальнага зьместу і ськіравалі народную творчую энэргію ў кірунку беларускае нацыянальнае самабытнасьці. Гэтым ствараліся падставы для запраўднае народнае, непаўторнае нацыянальнае культуры ў беларускім стылі.
ПЭРЫЯД ЗМАГАНЬНЯ ПАРТЫІ ЗЬ БЕЛАРУСКІМ НАЦЫЯНАЛДЭМАКРАТЫЗМАМ
I НАЦЫЯНАЛЬНЫМІ ЎХІЛАМІ (1930—1940)
1. Зьменыў нацыянальнай палітыцы партыі на Беларусі
Аналіз дакумантаў і рэзалюцыяў камуністычнае партыі ў нацыянальным пытаньні выяўляе, што бурны рост нацыянальна-вызвольнага руху і запраўдны ўздым нацыянальнае працы і культуры зусім не ўваходзіў у пляны бальшавіцкае таталітарнае дыктатуры.
Калі-ж камуністычная партыя на пэўных адмежках часу і падтрымвала нацыянальную працу, дык гэта рабілася ня дзеля самое мэты нацыянальнага адраджэньня народаў, прыгнечаных у былой царскай імпэрыі, а выкарыстоўвалася для больш далёкасяжных меркаваньняў.
Варта толькі зьвярнуцца да такога найбольш важнага ў сэньсе вызначэньня нацыянальнае палітыкі савецкае ўлады дакуманту, як пастанова X зьезду Расейскай Камуністычнай Партыі (бальшавікоў) «Аб чарговых задачах партыі ў нацыянальным пытаньні», каб пераканацца ў інструмэнтальным характары ўсяе нацыянальнае палітыкі камуністых. У разьдзеле «б) Савецкілад і нацыянальная свабода» гэтая пастанова гэтак вызначае мэты стварэньня савецкіх, пазьнейшых г. зв. «незалежных» саюзных рэспублікаў:
«Але існаваньне савецкіх рэспублік, хоць-бы і самых нязначных па разьмерах прадстаўляе сьмяротную пагрозу імпэрыялізму. Пагроза гэта заключаецца ня толькі ў тым, што савецкія рэспублікі, парваўшы зь імпэрыялізмам, ператварыліся з калёніяў у запраўды самастойныя дзяржавы і тым самым пазбавілі імпэрыялістых лішняга кавалка тэрыторыі і лішніх даходаў, але перш за ўсё ў тым, што самае існаваньне савецкіх рэспублік, кажны крок гэтых рэспублік па шляху да задушэньнябуржуазіі іўмацаваньнядыктатуры пралетарыяту зьяўляецца найвялікшай агітацыяй супроць капіталізму і імпэрыялізму, агітацыяй за вызваленьне залежных краін ад імпэрыялістычнай кабалы, непераможным фактарам разлажэньня і дэзарганізацыі капіталізму ўва ўсіх яго выглядах» (74).
Кіруючыся перш-наперш гэтымі заданьнямі міжнароднае рэвалюцыі і прапагандовымі мэтамі афішаваньня нібыта ажыцыдёўленай ідэі ўсіх прыгнечаных народнасьцяў былое Расеі на самавызначэньне, бальшавікі, паводля ленінскае думкі, і ўхапіліся за ідэю нібыта сувэрэнных рэспубліку складзе пазьнейшага СССР. Аднак пры гэтым яны ня спынялі завайстраць увагу партыйных ворганаў і дзяржаўных установаў БССР да небясьпекі нацыяналізму. У тым-жа самым 1926 годзе, калі быў высунуты лёзунг — «Уся КП(б) Беларусі павінна гаварыць на беларускай мове» — і пазьней, рэзалюцыі партыйных пленумаў і зьездаў кажны раз супрацьстаўляюць сваю нацыянальную палітыку праграмам па нацыянальнаму пытаньню г. зв. «нацыянал-шавіністычных» партыяў — Бунду, Беларускай Сацыялістычнай Грамады, Усебеларускага Кангрэсу і г. д.
«Асобныя пласты беларускай, польскай, рускай і жыдоўскай інтэлігенцыі зьяўляюцца выяўнікамі вырастаючых у адпаведных ўмовах элемэнтаў нацыяналістычных настрояў, якія ідуць супроць савецкае улады», — пішацца ў пастанове XI з’езду КП(б)Б» (75).
«Калі дробна-буржуазны нацыяналізм і нацыянал-дэмакратызм на Беларусі ў мінулым быў прагрэсыўным зьявішчам, — гаворыцца ў тэй-жа пастанове, — змагаўся з самадзяржаўем і даваў адпор уціску рускага царызму, дык у ўмовах дыктатуры пралетарыяту ён зрабіўся контррэвалюцыйным зьявішчам, накірованым супроць дыктатуры пралетарыяту.
Таму бараньба супраць нацыяналізму ўсіх нацыяў і адценняў, супраць нацыяналістычных ухілаў і нацыянал-дзмакратызму павінна быць і надалей рашуча працягнута. Гэтая барацьба павінна весьціся ў першую чаргу камуністымі сярод сваіх нацыянальнасьцяў» (76).
Той-жа зьезд выказвае сваё незадавальненьне з прычыны адыходу нацыяналістычных колаў інтэлігенцыі ад формулы — «культура пралетарская па зьмесьце і нацыянальная па форме» — у бок падмены пралетарскага зьместу дробна-буржуазным. Асабліва абураецца зьезд імкненьнем інтэлігенцыі перахапіць кіраўніцтва культураю і культурным будаўніцтвам і адсунуць ролю партыі, як і затушоўваньнем нацыянальнай формаю г. зв. «пралетарскага» зьместу.
«Частка беларускай інтэлігенцыі, — гаворыцца ў пастанове XI зьезду КП(б)Б, — на груньце беларусізацыі імкнулася пашырыць свае нацыяналістычна-шавіністычныя ўплывы і зьдзейсьніцьдробна-буржуазныя ідэялы» (77).
Такім чынам, адначасна з абвешчаньнем і працягваньнем палітыкі беларусізацыі камуністычная партыя на Беларусі мела на ўвазе скарыстаць мясцовыя нацыянальныя асаблівасьці для больш пасьпяховага прыцягненьня беларускіх масаў і інтэлігенцыі да справы савецкага будаўніцтва, у канчальным выніку — для справы камунізму. XI зьезд КП(б)Беларусі прызнаўся, што ў гэтых мэтах бальшавікі былі дазволілі нават склікаць Усебеларускі Кангрэс у сьнежні 1917 году, «каб павесьці беларускі нацыянальны рух па шляху Кастрычніцкай рэвалюцыі. Гэта спроба не ўдалася. Кангрэс пайшоў па шляху контррэвалюцыі».
Зьявіўшыся такім інструмэнтальным сяродкам партыйнае палітыкі, беларусізацыя яшчэ колькі гадоў трывала побач з усё большым і большым наступам партыі супраць нацыянальнага зьместу беларускае культурнае працы. Разгортваньне змаганьня з партыйнаю апазыцыяй аўтаматычна вяло і да паралельнага абвайстрэньня змаганьня зь беларускім нацыяналдэмакратычным рухам на Беларусі.
Ужоў 1928 годзе партыйныя прапагандыстыя распальваюць г. зв. тэатральную дыскусію. Скарыстаўшы з колькіх выступаў беларускіх пісьменьнікаў — Тодара Глыбоцкага (79), Зьмітрака
Жылуновіча (80) і іншых у вабарону самабытнага рэпэртуару, а таксама выступ беларускіх дзеячоў Вацлава Ластоўскага, Аляксандра Цьвікевіча і Алеся Адамовіча на балонках газэты «Савецкая Беларусь» супраць цкаваньня беларускага тэатру газэтамі «Зьвязда» і «Чырвоная Зьмена», бальшавікі раздулі
АЛ. ДУДАР
БЕЛАРУСЬ БУНТАРСКАЯ
Дджржзукзе Выммцгія
УЖСК' 1У25
Вокладка 1925 г.
АлесьДудар (1904—1937) (сапр. Ал. Дайлідовіч, у крытыцы выступаў пад псеўданімам Тодар Глыбоцкі)
ўяўную небясьпеку замыканьня ў вузкія рамкі вылучна беларускага рэпэртуару да памераў нібыта «контррэвалюцыйнага» выступу нацыянал-дэмакратаў супраць пралетарскага рэпэртуару. Аўтарам, якія выступілі супраць запанаваньня на беларускай сцэне пераважна перакладнага рэпэртуару, за нацыянальны зьмест, была закінутая цэлая праграма сьвядомае апазыцыі арыентацыі на г. зв. пралетарскую Маскву.
Шум, падняты бальшавіцкімі газэтамі супраць беларускіх нацыяналістых, быў хутка падхоплены маскоўскай газэтаю «Комсомольская правда». У 1929 і 1930 гг. на яе балонках друкуюцца вялізарныя артыкулы «адмысловых карэспандэнтаў зь Беларусі». У гэтых артыкулах выкрываецца нібыта контррэвалюцыйная дзейнасьць беларускіх нацыянал-дэмакратаў. Чэрніцца беларуская праца такіх дзеячоў з былога незалежніцкага лягеру, як Аркадзь Смоліч, Вацлаў Ластоўскі, Аляксандр Цьвікевіч, Язэп Лёсік, Антон Баліцкі, Сьцяпан Некрашэвіч, Усевалад Ігнатоўскі і іншыя. Гэтую крытыку хутка падхоплівае газэта «Правда».
Сыгналы цэнтральнага маскоўскага друку прымаюцца на месцы як дырэктывы партыі. А пры партыйным цэнтралізьме, які вымагае безагляднага паслухмянства, партыйная арганізацыя Беларусі мусіла таксама зарэагаваць на
Аркадзь Смоліч (1891—1938)
гэтыя выступы цэнтральнага партыйнага друку. Ворган беларускіх камуністых «Зьвязда» таксама не застаецца далёка ззаду. Яна, паводля маскоўскага прыкладу, таксама разгортвае крытыку нацыянал-дэмакратаў у Беларусі. Увесь партыйны друк заадно загаварыў аб страшэннай дзейнасьці нацыяналдэмакратычнае контррэвалюцыі на Беларусі.
Асаблівай разьюшанасьці гэтай антынацдэмаўскай кампаніі спрыяла тое, што пачынаўся новы, г. зв. рэканструкцыйны пэрыяд савецкага будаўніцтва.
Сталін пастанавіў скончыць з рэшткамі новае эканамічнае палітыкі, уведзенае яшчэ за часоў Леніна. Адным з важнейшых сяродкаў апанаваньня масамі дзеля ўмацаваньня свае ўлады ён уважаў зьнішчэньне ўсялякае апазыцыі. На Беларусі гэта значыла перш-наперш скончыць з уступкамі беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі ў нацыянальным пытанызі, якія за часоў НЭПу дасягнулі былі найбольшага размаху.
Дзеля таго, што першы сакратар КП(б)Беларусі Вільгельм Кнорын (1927—28 гг.), латыш з паходжаньня, а пасьля яго — жыд Янкель Гамарнік (лістапад 1928 — снежань 1929), разумелі інтарэсы беларускага нацыянальнага руху, зжыліся зь беларускімі дзеячамі і ня вельмі перашкаджалі нацыянальнай працы, Масква адклікае іх з гэтае пасады і прысылае на Беларусь эстонца Канстанціна Гея (студзень 1930 — студзень 1932). Гэты апошні і пачаў тэрмінова ажыцьцяўляць новыя інструкцыі што да разгортваньня бязьлітаснага змаганьня зь беларускім нацыянал-дэмакратызмам.
На кастрычніцкім Пленуме ЦК КП(б)Б у 1930 годзе Гей робіцьдаклад«Абнацыянальнымпытаньні». Побачззаклікамі
дадалейшаебеларусізацыіінаватпрыцягненьнядаадказнасьці партыйных урадаўцаў за нявыкананьне дырэктываў у нацыянальным пытаньні (у справе авалоданьня беларускаю Mosaic), Гей шырака абвесыдіў аб контррэвалюцыйнай прыродзе
Вацлаў Ластоўскі (1883—1938)
нацыянал-дэмакратызму.
Рэзалюцыя, прынятая па ягонаму дакладу (82), прыпісвае нацыянал-дэмакратызму інтэрвэнцкія імкненьні з мэтаю рэстаўрацыі капіталізму на Беларусі: