Доля беларускае культуры пад Саветамі 1920—1991 гг
Анатоль Тарас
Выдавец: Харвест
Памер: 336с.
Мінск 2012
Аўсьцігней Міровіч (1878—1952)
псыхалягічнага і эстэтычнага тэатральнага кірунку, стварыўшы сынтэзу ўсіх сучасных тэатральных плыняў. Аддаючы даніну рэвалюцыйнаму тэатру, мэйерхольдаўскай тэатральнай тэхніцы, беларускі тэатр, аднак, больш сьхіляўся да шляхоў псыхалягічна-рэалістычнага тэатру, які найбольш спрыяў выявам ягонага нацыянальнага твару. Каб не пазьнейшы разгром ягоных самабытных шляхоў разьвіцьця, беларускі тэатр могбы прыйсьці да выяўленьня запраўднага беларускага нацыянальнага тэатральнага стылю.
Аднак усё тое, чаго дасягнуў Беларускі Дзяржаўны Тэатр у 1920-я гады, дае яму поўнае права прэтэндаваць на ўзвышшы дасягненьняўбеларускае культурыўчасы гэтага кароткатрывалага рэнэсансу. Водгукі гэтага тэатральнага ўздыму адчуваліся ў самадзейнасьці беларускіх тэатральных дружынаў у Заходняй Беларусі і асабліва ў дзейнасьці досыць пасьпяховага беларускага тэатру ў Латвіі, у гарадох Дзьвінску і Рызе.
Сцэна са спэктаклю А. Міровіча «Кастусь Каліноўскі»
Тэарэтычныя пытаньні беларускага тэатру, як і ягоная гісторыя, распрацоўваліся ў Камісіі мастацтваў Інбелкульту і ў арганізаваным ініцыятываю Язэпа Дылы Тэатральным Музэі пры ім.
* * *
Раўналежна з тэатральным рэнэсансам у 1920-я гады на Беларусі адбываўся працэс узвышэньня беларускае літаратуры на сусьветны ўзровень. Ідэя адраджэньня беларускае культуры захапіла глыбокія пласты беларускіх студэнцкіх, настаўніцкіх і вучнёўскіх масаў. Аднэю з праяваў творчае дзейнасыді гэтае масы было стварэньне масавага літаратурнага руху.
Усебеларускаелітаратурнае аб’еднаньне«Маладняк», створанае ініцыятываю Міхася Чарота, Андрэя Александровіча, Алеся Дудара, Язэпа Пушчы, Адама Бабарэкі і Анатоля Вольнага ў лістападзе 1923 году, неўзабаве налічвалада 500 пісьменьнікаў
ШШШШМІ
Быўшм Дкв«ыуч№РЗГ-ХлЯ
Трупвй йм.артмсгаў 5ел. Рй6. Клюб\ .мд загадам Галубка
У НЯД38ЛЮ, 15 Ж®я 1920 г.
паст&ўлеяа будае
Й 8
3 S
S S
ДЫВЗРТЫСМЭНТ.
Пачатпк у8 гадз.веч. сов.чосу. Для сяброў клюбу ўход дармоаы.
Афіша спэктаклю
і паэтаў і мела свае філіі бадайшто ўва ўсіх гарадох Беларусі. Яно выдавала літаратурна-мастацкі часапіс «Маладняк» пад рэдакцыяй Міхася Чарота, зборнікі твораў сваіх сяброў, акруговыя альманахі і часапісы на месцах. Сярод іх варта назваць «Аршанскі Маладняк», «Маладняк Калініншчыны», зборнік «Змаганьне» — ворган Маскоўскай філіі «Маладняка», «Сьвітаньне» — ворган Віцебскай філіі, «Сьвітаньне» — штомесячны літаратурна-мастацкі дадатак да «Нашага працаўніка» Калініншчыны, «Уздым» —
ворган Бабруйскай філіі, «Росквіт» — ворган Полацкай філіі, «Наддзьвіньне» — альманах Полацкай філіі, «Пачатак» —
зборнік Віцебскай філіі, «Дняпроўскія Усплёскі» — зборнік
Трупа Беларускага трэцяга дзяржаўнага тэатру, 1933 год
БДТ-3. Сцэна з спэктаклю «Суд» Трупы беларускіх артыстаў (крайні справа — Уладзіслаў Галубок у ролі Авечкі). 1920-я гг.
Магілёўскай філіі, «Маладняк Барысаўшчыны», «Зарніцы» — альманах Полацкай філіі і іншыя.
На падставе апазыцыі дырэктыўнаму масавізму «Маладняка» ў 1926 годзе адбываецца вылучэньне нацыянальнапрагрэсыўнае групы «Маладняка» і ўтварэньне новага літаратурна-мастацкага згуртаваньня «Узвышша». Туды ўвайшлі такія пісьменьнікі і паэты, як Адам Бабарэка, Зьмітрок Бядуля, Пятро Глебка, Сяргей Дарожны, Уладзімір Дубоўка, Кандрат Крапіва, Максім Лужанін, Язэп Пушча, Кузьма Чорны, Васіль Шашалевіч; пазьней да яго далучыліся Антон Адамовіч, Уладзімір Жылка, Лукаш Калюга, Тодар Кляшторны, Фэлікс Купцэвіч, Андрэй Мрый.
Літаратурнае згуртаваньне «Узвышша» ставіла за мэту авалоданьне літаратурнай культурай, дасягненьне пісьменьніцкага майстроўства,змаганьнеза«сталічны Менск»супраць«Менску правінцыянальнага» (44). Вышэйшая адмыслова-літаратурная адукацыя, набытая Уладзімірам Дубоўкаю ў Літаратурным Інстытуце імя Валерыя Брусава ў Маскве, а іншымі ў іншых вышэйшых або сярэдніх навучальных установах (Адамовіч, Бабарэка, Глебка, Крапіва, Чорны —у Беларускім Дзяржаўным Унівэрсытэце; Пушча — у Ленінградзкім унівэрсытэце; Дарож-
Міхась Чарот (сапр. Кудзелька; 1896—1937)
ны, Калюга, Лужанін — у Менскім Белпэдтэхнікуме; Уладзімір Жылка — у Праскім Карлаўскім унівэрсытэце; Фэлікс Купцэвіч — у Інстытуце Чырвонай Прафэсуры і т.п.) спрыяла апанаваньню вышэйшым пісьменьніцкім майстроўствам. «Узвышша» ставіла за мэту стварыць такую высокамастацкую літаратуру заходня-эўрапэйскага ўзору, якая тварыла-б літаратурнае ўзвышша, якое, паводля ягонае дэклярацыі, «убачаць вякі і народы» (45).
Часапіс, які выдавала літаратурна-мастацкае згуртаваньне «Узвышша» пад гэтым-жа назовам, запраўды ўзбагаціў беларускую літаратуру творамі вышэйшае мастацкае вартасьці і ўзьвёў яе на агульна-эўрапэйскі Парнас. Такія творы, як раманы Кузьмы Чорнага «Зямля», «Лявон Бушмар», «Бацькаўшчына», «Сястра», сатырычныя творы Крапівы, лірычныя вершы і паэмы Язэпа Пушчы «Лісты да сабакі», «Ліст да Эўрапэйскіх паэтаў», «Цень Консула» і «Песь-
ня вайны», паэмы Уладзіміра Дубоўкі «Кругі», «Наля», «I пурпуровых ветразей узьвівы», «Браніслава», «Штурмуйце будучыні аванпосты» (Камбайн), лірыка Уладзіміра Жылкі, «Калі асядае муць» Тодара Кляшторнага, раман «Язэп Крушынскі» і аповесьць «Салавей» Зьмітрака Бядулі, «Воўчыя ночы» Васіля Шашалевіча, аповесьці і апавяданьні Лукаша Калюгі, сатырычная аповесьць Андрэя Мрыя «Запіскі Самсона Самасуя», як і досьледы па беларускай літаратуры Адама Бабарэкі, Фэлікса Купцэвіча, Антона Адамовіча і іншых крытыкаў, няўзвышэнцаў, што друкаваліся на балонках часапісу «Узвышша» (А. Вазьнясенскі, I. Замоцін, Юры Бярозка, А. Барычэўскі, Ул. Дзяржынскі, Зьм. Сьнежка і інш.), узбагацілі беларускую мастацкую літаратуру і літаратурную навуку на Беларусі. Яны тварылі вышэйшы этап літаратурнае гісторыі Беларусі, рабілі яе крыніцаю літаратурных ідэяў, пра што слушна казаў Адам Бабарэка яшчэ ў траўні 1929 году (46).
У канцы 1927 году адбылося аб’еднаньне старэйшых пісьменьнікаў-нашаніўцаў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Цішкі Гартнага, Алеся Гурло, Уладыслава Галубка, Алеся Ляжневіча, Янкі Нёманскага, Міхайлы Грамыкі із старэйшымі прадстаўнікамі пасьлярэвалюцыйнага пакаленьня пісьменьнікаў у новую літаратурную супалку «Полымя». Туды з «Маладняка» ўвайшлі Андрэй Александровіч, Анатоль Вольны, Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Васіль Сташэўскі, Міхась Чарот; далучыўся і праф. Міхаіл Пятуховічяккрытык.Далейшая дыфэрэнцыяцыя ў «Маладняку» прыводзіць да стварэньня лефаўскай «Літаратурнай Камуны» з часапісам «Росквіт» і Паўлюком Шукайлам на чале ды кароткатрывалага літаратурнага аб’еднаньня «Пробліск».
Аднак пасьля «Узвышша» найбольш плённай у творчых дачыненьнях было «Полымя», якое на балонках часапісу тае-ж назвы выдрукавала шмат каштоўных твораў Якуба Коласа, Янкі Купалы, Цішкі Гартнага, Янкі Нёманскага, Міхайлы Грамыкі, Васіля Сташэўскага,
Уладзімір Жылка (1900—1933)
ЯзэпДыла (1880—1973)
Міхася Зарэцкага, гэтага найбольш выдатнага маладога празаіка «Полымя». Ягоныя раманы «Сьцежкі-дарожкі», «Крывічы», аповесьць «Голы зьвер», нарыс «Падарожжа на Новую Зямлю» зрабіліся вызначальнымі для пэўнага пэрыяду творчае дзейнасьці нацыянальна сьведамае часткі палымянцаў і станавілі сабою зыркія балонкі апазыцыйнае мастацкае літаратуры на Беларусі.
Разам з актывізацыяй літаратурна-творчае працы разгортвалася і выдавецкая дзейнасьць. Утворанае ў 1920 годзе Дзяржаўнае Выдавецтва Беларусі першыя два гады існавала як беларускі адзьдзел Дзяржаўнага Выдавецтва РСФСР і выдала ўсяго 22 беларускія кніжкі, а рэшту ўсё ў расейскай мове, галоўнымчынампадручнікідляшкол.З 1921 годуўзмацняецца выданьне кніжак на беларускай мове. Частку друкуюць у Бэрліне /10 назоваў з тыражом 138 тысячаў паасобнікаў/.
У 1922 годзе ствараецца каапэратыўнае выдавецтва «Адраджэньне», пазьней пераназванае ў выдавецтва «Савецкая Беларусь». Яно і пачало шырэй выдаваць беларускую мастацкую літаратуру і падручнікі на беларускай мове. Ужо ў 1923 годзе было выдадзена 59 назоваў беларускіх кніжак. У верасьні 1924 году абодвы выдавецтвы — Дзяржаўнае Выдавецтва Беларусі і «Савецкая Беларусь» — былі ператвораныя ў вадно Беларускае Дзяржаўнае Выдавецтва. Беларусізацыя й пашырэньне тэрыторыі БССР пасунула ўперад справу выданьня беларускае літаратуры. У 1924/25 годзе ўжо было выдадзена 110 назоваў. Пры гэтым падручнікі для першых 2 клясаў працоўнае школы друкаваліся па 100 тысячаў паасобнікаў.
У 1925/26 годзе выдалі 107 назоваў і 1.038.000 паасобнікаў, а ў 1926/27 годзе — 203 назовы. У 1927 годзе Беларускае Дзяржаўнае Выдавецтва выдала 27 назоваў дзіцячых кніжак, колькі падручнікаў для вышэйшых навучальных установаў і тэхнікумаў (47).
Першы збор твораў Янкі Купалы (1925—1926 гг.)
Літаратурнае аб'яднаньне «Маладняк». Т. Кляшторны, Я. Бобрык, А. Звонак, В. Каваль. Менск. 1927 г.
Сярод гэтых выданьняў былі асабліва каштоўныя выданьні, якія дапамаглі народу пазнаёміцца з роднаю культураю і прылучыцца да агульнага ўздыму.
Адначасна з выдавецкай дзейнасьцяй пачала разгортвацца праца Беларускай Дзяржаўнай Бібліятэкі, як буйнейшага дзяржаўнага кніжнага цэнтру ў Беларусі. У 1928 годзе яна мела звыш 350 тысячаў томаў і ахоплівала ўсе формы бібліяграфічнай і бібліятэчнай працы (48).
Бібліятэка набыла кніжныя зборы акад. Яўхіма Карскага, праф. Міколы Янчука па беларусаведзе, этнаграфіі і літаратуры, матэматычную бібліятэку Барысава, біялягічную — праф. Ісаева, праф. Грота па славянаведзе, кніжны збор па гісторыі Летувы і Беларусі праф. Гольдштэйна і іншыя бібліятэкі. У1923 годзе Беларускай Дзяржаўнай Бібліятэцы была перададзеная буйная Бібліятэка былой Маскоўскай Харальнай Сынагогі, зь якое ўтварыўся Жыдоўскі адзьдзел Бібліятэкі. 3 1924 году Беларуская Дзяржаўная Бібліятэка рабіла сыстэматычны адбор кніжак у Дзяржаўным Кніжным Фоньдзе ў Ленінградзе. Гэтада 1927 годудало 15 тысячаў томаў.
У 1927 годзе БДБ атрымала буйны кніжны збор па гісторыі напалеонаўскай эпохі, сабраны Каладзеевам у Барысаве, які ад 1812 году знаходзіўся ў Маскве.
Багата кніжак падаравалі Беларускай Дзяржаўнай Бібліятэцы Акадэмія Навук СССР і Ленінградзкі Цэнтраархіў. У склад яе ўвайшлі таксама кніжныя зборы па гісторыі і беларусаведзе бібліятэкі былага апякуна Віленскай Вучэбнай Акругі — Карнілава, па юрыдычным навукам — Случэўскага, бібліятэка па хіміі Рогава, бібліятэка былой Менскай Духоўнай Сэмінарыі і частка бібліятэкі былога Віцебскага Адзьдзяленьня Маскоўскага Архэалягічнага Інстытуту, гімназіяў Слуцку,