• Газеты, часопісы і г.д.
  • Доля беларускае культуры пад Саветамі 1920—1991 гг  Анатоль Тарас

    Доля беларускае культуры пад Саветамі 1920—1991 гг

    Анатоль Тарас

    Выдавец: Харвест
    Памер: 336с.
    Мінск 2012
    102.31 МБ
    Для азнаямленьня настаўнікаў зь беларускай мовай і культурай былі створаныя кароткатэрміновыя курсы беларусазнаўства, у кажную ўстанову рассылалася вучэбная і пэдагагічная літаратура.
    Саюз Працаўнікоў Асьветы зрабіў перагрупоўку пэдагагічнага складу школаў — сямігодак і другой ступені, каб кажная зь іх мела беларусаведу. У рабфаках, сельскагаспадарскіх і пэдагагічных тэхнікумах было ўведзена абавязкавае выкладаньне беларускай літаратуры, гісторыі і геаграфіі Беларусі. Пры вышэйшых навучальных установах былі заснаваныя адмысловыя катэдры павывучэньню Беларусі (гісторыі, геаграфіі,
    Удзельнікі семінара па беларусізацыі школы (Мінск, 1924 г.) У першым радзе побач адзін з другім — Янка Купала і Паўліна Мядзёлка
    мовы, літаратуры, эканомікі і да т.п.). Інстытуту Беларускай Культуры было вызначана апрацаваць і выдаць у 1924—25 навучальным годзе беларускую навуковую тэрміналёгію і рускабеларускі акадэмічны слоўнік.
    Пры замяшчэньні вакантных катэдраў вышэйшых навучальных установаў было прапанавана аддаваць перавагу асобам, якія ведаюць беларускую мову.
    У залежнасьці ад нацыянальнага складу насельніцтва забясьпечвалася на беларускай і іншых мовах праца хатаў-чытальняў, народных дамоў, клюбаў і бібліятэкаў. Мастацкія і музычныя школы прыстасоўваліся да вывучэньня і распрацоўкі беларускага мастацтва й музыкі. Зьвярталася ўвага на далейшае разьвіцьцё Беларускага дзяржаўнага тэатру і студыі ў Маскве з мэтаю забясьпячэньня арыгінальнага беларускага рэпэртуару. Пашыралася выдавецкая дзейнасьць, пачалі выдавацца часапісы для дзяцей малодшага ўзросту і для работнікаў народнай асьветы.
    Яшчэ шырэйшую базу для нацыянальнае работы на Беларусі стварылі пастановы Пленуму ЦК КП(б)Б у студзені і затым у кастрычніку 1925 года. Студзенская рэзалюцыя Пленуму вылучыла на першае месца працу па гаспадарскаму і культурнаму адраджэньню краю. У вадмысловым разьдзеле
    гэтае рэзалюцыі — «г) Культурнае адраджэньне Беларусі» — вылучнае месца займае ўвага да работы па разьвіцьцю беларускай культуры. КПБ прыймае афіцыйна лёзунг беларусізацыі. «Справа разьвіцьця мовы, літаратуры, школы, усёй культуры на беларускай мове прызнаецца першай і асноўнай справай» (14). Ставіцца задача выпрацоўкі папулярнай мовы, найболып блізкай да вёскі, апрацоўкі палітычнай, навуковай і юрыдычнай тэрміналёгіі. Пастаўлена пытаньне аб палепшаньні выдавецкай тэхнікі для пашырэньня выданьняў у першую чаргу на беларускай мове.
    Прызнаўшы недахопы ў галіне правядзеньня беларусізацыі, Пленум выпрацаваў цэлую праграму мерапрыемстваў у сэньсе падвышэньня і інтэнсыфікацыі справы беларусізацыі. Яшчэ далей паглыбіць беларусізацыю вымагае Кастрычніцкі Пленум ЦІС КП(б)Б 1925 года. Ён асудзіў недастатковую плянамернасьць беларусізацыі і маруднасьць выкананьня дырэктывы студзенскага Пленуму аб папулярнай літаратурнай мове, асуджае шавіністычныя пагляды на беларускую мову як нібыта «выдуманую» або «штучную», заклікаў пакласьці канец саматужным мэтадам беларусізацыі. Ён запатрабаваў цэнтралізаваных курсаў беларусазнаўства і даручыў гэтую справу Галоўпалітасьвеце. Партыйныя арганізацыі былі закліканыядаваць прыклад беларусізацыі. Цэнтральны ворган «Зьвязда» часткова пераводзіцца на беларускую мову. Іншыя газэты беларусізуюцца, для сялянаў прызнана выдаваць асобную газэту ў беларускай мове. Калінінская акруга, дзе найбольш поўна была праведзеная беларусізацыя, выстаўляецца за ўзор работы для іншых акругаў. Ліквідацыя беларускае няпісьменнасьці абвяшчаецца ўсеагульнай задачай для ўсіх партыйных і дзяржаўных установаў, прафсаюзаў, школаў, рабкораўскага складу і г. д. (15)
    У 1926 годзе, калі НЭП дасягнуў свайго найвышэйшага ўзроўню разьвіцьця, сакавіковы Пленум Ш< КП(б)Б прымае пастанову «Аб інтэлігенцыі», аліпенскі Пленум — «Абчарговых задачах культурнага будаўніцтва ў БССР», у якіх культурнай рабоце зноў аддаецца вылучная ўвага. А рэзалюцыя Пленуму ЦК КП(б)Б ў кастрычніку 1926 года ідзе ўжо на яшчэ большыя ўступкі беларускаму нацыянальнаму руху.
    Калі яшчэ ў рэзалюцыях 1925 года адзначалася небясыіека ўхілаў у бок мясцовых нацыяналізмаў і захапленьне нацыя-
    нальнай формай наўсуперак г. зв. «пралетарскаму зьместу», дык у 1926 годзе ўжо вызнаецца, што
    «адзначаныя ў рэзалюцыі кастрычніцкага Пленуму ЦК 1925 годаўхілы як вялікадзяржаўнага шавінізму, так і мясцовага ў партыйным асяродзьдзі ў значнай ступені аслаблены і страцілі сваю вайстрыню» (16).
    Замест гэтага Пленум завайстрае ўвагу да пасыўных дачыненьняўдабеларусізацыііпатрабуеправядзеньнярашучага змаганьня з гэтаю зьяваю. Больш таго, гэты пленум высоўвае цяпер у якасыді галоўнага лёзунгу наступны: «Уся КП(б)Б павінна гаварыць на беларускай мове». Такім чынам мерапрыемствы партыі па вывучэньню беларускае мовы становяцца абавязковымі для ўсяе камуністычнае партыі Беларусі. Пазьней гэта неаднаразова пацьвярджалася і іншымі пленумамі ЦК і ЦБК КП(б)Б, як, прыкладам, «Аб чарговых задачах культурнага будаўніцтва ў БССР» (17) у ліпені 1926 года, Пастанова XI зьезду КП(б)Б «Аб выніках нацыянальна-культурнага будаўніцтва і палітасьветнай работы да дзесяцігодзьдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі» (18) або Пастанова Бюро ЦК КП(б)Б «Аб ходзе работ па беларусізацыі ўстаноў БССР» (19) ад 25 верасьня 1928 года і інш.
    У выкананьне гэтых дырэктываў камуністычнай партыі Беларусі савецкі ўрад БССР у сваю чаргу вынес колькі пастановаў што да ажыцьцяўленьня нацыянальнае палітыкі ў БССР.
    Асабліва вялікае значаньне для беларусізацыі мелі такія пастановы, як прынятая 2-й Сэсіяй Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту Саветаў БССР 15 чэрвеня 1924 года пастанова — «Аб практычных мерапрыемствах па правядзеньню нацыянальнай палітыкі» (20), пастанова Прэзыдыюму ЦБК БССР падакладу Камісіі па выкананьню нацыянальнай палітыкі ад 10 ліпеня 1925 года, пратакол № 5 (21), як і пастанова Прэзыдыюму ЦБК БССР па дакладу Камісіі ЦБК БССР па ажыцьцяўленьню нацыянальнай палітыкі ад 10 ліпеня 1925 года (22), а таксама Пастанова ЦБК і Савету Народных Камісараў БССР «Аб парадку праверкі выкананьня пастановаў 2-й Сэсіі ЦБК БССР шостага скліканьня ад 15 ліпеня 1924 г. што да правядзеньня беларусізацы і апаратаў савецкіх і каапэратыўных арганізацыяў і ўстановаў БССР» ад 18 верасьня 1926 года (23).
    Усе гэтыя пастановы н мерапрыемствы па іх ажыцьцяўленьню забясьпечылі актыўнае і плянавае правядзеньне беларусізацыі ад 1924 году. Камісія па ажыцьцяўленьню нацыянальнай палітыкі ЦБК БССР зь яе мясцовымі адзьдзеламі пры Акруговых Выканаўчых Камітэтах праводзілі растлумачальную работу. Праз курсы беларускае мовы былі прапушчаныя ўсе супрацоўнікі ўстановаў. Ужо ў 1927 годзе веданьне беларускае мовы сярод супрацоўнікаў цэнтральных установаў дасяг-
    Аляксандар Цьвікевіч (1883-1937)
    нула 80 %, а ў вакруговых і раённых — 70 %. У 1928 годзе ўжо была поўнасьцю беларусізаваная сыстэма ўсіх дзяржаўных установаў БССР.
    Паступова беларуская мова пачынала ўваходзіць у штодзённы быт урадоўцаў, у прыватныя гутаркі, асабліва моладзі й вучняў. Беларусізацыя захапіла таксама нават беларускія часткі Чырвонае Арміі. Вайсковая школа ЦБК БССР на 75 % была ўкамплектаваная беларусамі, беларускія вайсковыя часткі былі забясьпечаныя баявым ўставам, трымя часткамі стралковага уставу і дысцыплінарным
    уставам на беларускай мове. Палітычныя заняткі і ліквідацыя няпісьменнасьці сярод чырвонаармейцаў праводзіліся па беларуску. Матар’ялы нагляднай агітацыі таксама былі на беларускай мове.
    Усебеларускія, акруговыя і раённыя канфэрэнцыі прафсаюзаў таксама перайшлі на беларускую мову, як і іхняя куль-
    турна-масавая праца.
    Палітыка беларусізацыі праводзілася адначасна з шырокай карэнізацыяй, высоўваньнем на дзяржаўную працу мясцовых сілаў. Гэтым савецкая ўлада рабіла спробу шырокага ўцягненьня работніцкіх і сялянскіх масаў у дзяржаўнае будаўніцтва з мэтаю прыцягненьня іх да справы камунізму.
    Разам з тым палітыка беларусізацыі і карэнізацыі спрыяла далейшаму замацаваньню развалу калішняе Расейскае
    імпэрыі, спадчына якое ў выглядзе сотняў тысячаў калішніх чыноўнікаў-русыфікатараў не давала спакою новым камуністычным валадаром. Але калі для камуністычнае партыі беларусізацыя мела інструмэнтальны тактычны характар, дык для вякамі заняволенага беларускага народу гэта была добрая нагода пад легальнаю шыльдаю адрадзіць сваю культуру і празь яе выпеставаць ідэю культурнае самабытнасьці, як і дзяржаўнае незалежнасьці.
    Беларуская інтэлігенцыя добра разумела, што празразбудаваньне свае роднае культуры можнабудзе паступова наблізіцца да ідэі вырабленьня беларускае нацыі, а праз усьведамленьне сябе як нацыі, лягчэй будзе дайсьці і да ажыцьцяўленьня незалежнасьці. Бачучы магчымасьцьнацыянальна-культурнае працы ў БССР, беларуская інтэлігенцыя старалася апанаваць усе галоўныя дзялянкі культурна-творчай працы. Адзін з былыхдзеячоў БНР,д-рПаўлаТрамповіч,уартыкуле«Шляхібеларускай інтэлігенцыі» (24) — заклікаў беларускую інтэлігенцыю выявіць прэтэнсію на гэгэмонію ў беларускім нацыянальным жыцьці:
    «Трэба, каб беларуская інтэлігенцыя на Беларусі мела магчымасьць уявіць сваю ініцыятыву і ўзяць адказнасьць за сваю працу перад будучыняй».
    Нібыта ў важыцьцяўленьне яшчэ ранейшага закліку «Беларускага Шляху» (1918, № 24, Менск) да беларускае інтэлігенцыі — «Архітэктар беларускае дзяржаўнасьці — інтэлігенцыя павінна цяпер узяцца за мулярства» — за адбудову свайго дзяржаўнага дому; яна запраўды не прапусыділа гэтае нагоды. Палітыка беларусізацыі разьвязала рукі і той беларускай інтэлігенцыі, якая знаходзілася ў апазыцыі да савецкай улады. Узбуйненьне тэрыторыі БССР за кошт Віцебскай і Магілеўскай губэрняў у 1924 годзе і далучэньне Гомелю і двух паветаў Гомельшчыны да Беларусі ў 1926 годзе пашыралі поле культурнае беларускае працы.
    Разгортваньне беларускае культуры ў БССР прывабіла на бацькаўшчыну нават колькіх былых дзеячоў БН Р, як Аляксандар Цьвікевіч, Вацлаў Ластоўскі і іншых, што дагэтуль былі на эміграцыі. Нацыянальны «НЭП» на Беларусі спарадзіў надзеі на ператварэньне БССР у запраўды народную рэспубліку. Таму частка дзеячоў БНР выносіць акт г. зв. «ліквідацыі» БНР у вя-
    домым бэрлінскім пратаколе ад 15 кастрычніка 1925 года і вяртаецца ў БССР. У згаданым пратаколе яны далі гэткае тлумачэньне свайго «зьменавехаўства»: