• Газеты, часопісы і г.д.
  • Доля беларускае культуры пад Саветамі 1920—1991 гг  Анатоль Тарас

    Доля беларускае культуры пад Саветамі 1920—1991 гг

    Анатоль Тарас

    Выдавец: Харвест
    Памер: 336с.
    Мінск 2012
    102.31 МБ
    Дзякуючы дзейнасьці Вацлава Ластоўскага, Аляксандра Шлюбскага, Міколы Шчакаціхіна, Міколы Касьпяровіча, беларускага мастака Міхаіла Філіповіча і іншых энтузіястых роднае культуры на Беларусі, хутка разбудоўваецца Беларускі Дзяржаўны Музэй. Гэты апошні, як і Віцебскі мастацкі тэхнікум, накіроўвалі адмысловыя экспэдыцыі ў Случчыну, Бабруйшчыну, Мазыршчыну, Меншчынудля вывучэньня старажытных будынкаў, цэркваў, розных мастацкіх помнікаў, як і народнае культуры. Усё гэта
    Віцебскі Мастацкі тэхнікум — будынак (каля 1930 г.)
    рабілася ў пошуках рысаў для выпрацоўкі беларускага мастацкага стылю. Касьпяровіч, вывучаючы беларускую архітэктуру, прыйшоў да думкі, што «беларускі стыль усё бліжэй падыходзіць да заходня-эўрапэйскага із сваімі некаторымі асаблівасьцямі ўсходняй і заходняй беларускай архітэктуры».
    Інтэрэсамі захаваньня помнікаў беларускага стылю і кіраваўся музэй. «Галоўнейшай задачай Музэю зьяўляецца зьбіраньне, захоўваньне і вывучэньне прадметаў архэалёгіі, гісторыі, этнаграфіі і мастацтва, якое характарызуе Беларусь», — пісаў Канстанцін Харламповіч (36). Статут Беларускага Дзяржаўнага Музэю вызначае ягоную ролю, як «цэнтральную хавальню музэйных каштоўнасьцяў агульна-рэспубліканскага значаньня» (37).
    Менскі Беларускі Дзяржаўны Музэй узьнік з рэштак трох музэяў:
    1.	Былога «Ммнского Церковно-Археологмческого Музея», заснаванага ў 1907 годзе і вывезенага ў часе вайны ў Разань;
    2.	«Музея Ммнского Обіцества Любмтелей Прмроды й Археологнн», заснаванага ў 1912 годзе і таксамазачыненага ў часе вайны;
    3.	«Мннского Областного (Краевого) Музея», заснаванага ў студзені 1919 г. і зачыненага ў верасьні 1921 г. Палякі пры адступленьні вывезьлі зь яго 390 лепшых экспанатаў. На руінах гэтых музэяў дэкрэтам 31 жніўня 1923 года і быў заснаваны Беларускі Дзяржаўны Музэй. Музэі ў Віцебску, Магілёве і Гомелі ўвайшлі ў БДМ як яго адзьдзелы.
    У 1928 годзе БДМ меў адзьдзелы:
    1.	Гістарычна-архэалягічны з палеанталягічнай, антропалягічнай і архэалягічнай калекцыямі. Палеаліт, сабраны ў 1926 годзе сябрам Гістарычна-архэалягічнай Камісіі Інбелкульту Канстанцінам Палікарповічам, выгодна дапаўняў зборы беларускіх архэалёгаў Сяргея Дубінскага, Аляксандра Ляўданскага, Іпаліта Поляка, Ісака Сербава, В. Сушчынскага і іншых.
    2.	Нумізматычны і сфрагістычны адзьдзел. Захоўваў старажытныя манэты, сярод якіх быў скарб арабскіх дэрыгем X веку, дэрыгсмы, знойдзеныя на Полаччыне, у рацэ Сьвіслачы каля Менску, бувейхідзкія манэты з Замка-
    вае гары ў Менску, скарб рымскіх манэтаў, праскія грошы XII ст, скарб манэтаў Вялікага Княства Літоўскага. Там жа — вялікі скарб пячатак XVII і XIX стст.
    3.	Эпінаграфічны адзьдзел. Меў узоры народнае цэрамікі, вырабы з дрэва, мэталёвыя рэчы, прылады народнага быту і працы, музычныя інструмэнты, народныя пабудовы,тканіны, арнамэнтавануювопратку і г. д. У 1928 годзе там было больш за 2500 экспанатаў. Этнаграфічны адзьдзел меў жыдоўскі пададзьдзел із зборамі жыдоўскага мастацтва, культу і архівы.
    4.	Царкоўна-Архэалягічны адзьдзел. Меў цікавыя зборы старога беларускага малярства XIV—XIX стст., шмат бажніцаў, іконастасаў, рызаў, вышыўкі гладзьдзю XVI— XIX стст., старажытныя крыжы, чашы, кадзільніцы, ахвярнікі, мастацка ўпрыгожаныя эвангельлі ід.г. п.
    5.	Мастацкі адзьдзел. Захоўваў абразы маслам, акварэльлю, пастэльлю, малюнкі, гравюры, скульптуры, бронзу, серабро, фарфар, мазаіку, эмаль, міньятуры. У васобнай залі былі сабраныя абразы беларускіх мастакоў. Сярод іх працы старых беларускіх майстроў — Арлоўскага,
    Супрацоўнікі Бел. дзярж. музэя (1920-я гг.)
    Багданава-Бельскага, Багун-Сестржэвіча, Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, Валенція Ваньковіча, Валянціна Волкава, Вэтэнгофа, Гарэцкага, Катарбінскага, Яна Рустэма, Фердынанда Рушчыца, Следзінскіх, Сянюты, Міхаіла Філіповіча, Ясінскага і іншых. У іншых залях было рэпрэзэнтаванае расейскае мастацтва і абразы заходня-эўрапэйскага мастацтва, асабліва нямецкіх і раманскіх майстроў. Заля акварэляў і дрэварытаў мела працы краёвых і іншаземных майстроў.
    6.	Архіў Музэю. Захоўваў шмат грамат і рукапісаў, як Тураўскія «Чэцьі-мінеі» 1525 года, Слуцкае Эвангельле князя Юрыя Олелько (1580 г.), старажытныя кнігі, як «Трыодзь Цьветная» 1494 года, Слоўнік Паўла Бэрынды з Куцеінскай друкарні і іншыя. Там-жа было шмат і іншых дакумантаў, фатаграфіяў і эсысізаў у хварбах і алоўкам.
    7,	Бібліятэка БДМ. Налічвала ў 1928 годзе 2.000 тамоў па гісторыі, нумізматыцы, архэалёгіі, палеаграфіі, этнаграфіі і мастацтву.
    Усяго ў 1928 г. у Музэі было больш за 30.000 экспанатаў (38).
    Віцебскі адзьдзел Беларускага Дзяржаўнага Музэю. Меў зборы старажытнай зброі, абразы віцебскіх мастакоў XVII— XVIII стст., нумізматыку, старыя пячаткі, масонскія знакі і д.г. п. да 20.000 экспанатаў і бібліятэку з 10.000 кніжак.
    Магілёускі адзьдзел меў у сваіх зборах багата абразоў старога малярства, архіў і бібліятэку (10.000 тамоў старажытных кніжак), этнаграфічныя матар’ялы. Усяго 10.000 экспанатаў на 1928 год.
    Гомельскі адзьдзел меў у сваім распараджаньні Музэйдварэц былога князя Паськевіча. Там былі каштоўныя статуі работы Канава, збор фарфару, партрэтаў, абразоў і малюнкаў мясцовых і замежных мастакоў, міньятуры, мазаіку, бронзу, стылёвую мэблю, габэлены і калекцыю мамантавых костак (да 500 штук), знойдзеных на Беларусі. Усяго там да 10 тысячаў экспанатаў і 20 тысячаў тамоў кніг.
    Зачасоўдырэктара БДМ ВацлаваЛастоўскагазапрыкладны ўзор працы музэю браўся Беларускі Музэй імя Івана Луцкевіча ў Вільні (40). Тут зьбіраліся матар’ялы да гісторыі БНР, беларускага войска, дзяржаўныя гэрбы, архівы, мастацкія рэчы, што сьветчылі аб беларускай апрычонасьці.
    Гомельскі музэй-дварэц князя Паскевіча ў 1920-я гады
    Праз гэтую культурна-навуковую працу Беларусь пановаму ацаніла сваіх мастакоў XIX і XX стст., як Астрыганьнеў, Багданаў-Бельскі, Вітольд Бялыніцкі-Біруля, браты Гараўскія, Дабравольскі, Датэль, Карсалін, Кастравіцкі, Пігулеўскі, Энгель, Іван Хруцкі і іншыя. Пазнаньне мінулага дапамагло вызначыцца новым кірункам у выяўленчым мастацтве. Вызначыліся рэалістычны кірунак (Валянцін Волкаў, Мікола Дучыц і інш.), імпрэсыяністычны кірунак (Кудрэвіч), нэорэалістычны, што ішоў шляхамі заходня-эўрапэйскага мастацтва (Філіповіч, Іван Ахрэмчык і інш.), а таксама дэкаратыўнаемастацтва(АскарМарыкс, Ціханаўіінш.). Графіківызначыліся на шляхох насьледаваньня скарынінскіхтрадыцыяў і спробаў стварэньня новага беларускага графічнага стылю.
    Усё гэта дазволіла арганізаваць у тыя гады дзьве Усебеларускія мастацкія выстаўкі, якія зьявіліся штуршком да далейшага мастацкага поступу ў бок стварэньня беларускага нацыянальнага стылю.
    5.	Тэатральны і літаратурны рэнэсанс
    Асабліва высокага ўзроўню беларускі культурны рэнэсанс гэтаё пары дасягнуў у галіне тэатральнага мастацтва. Адчынены ўвосені 1920 году Першы Беларускі Дзяржаўны Акадэмічны Тэатр у Менску (БДТ-1) і створаны зь Беларускай
    Дзяржаўнай Драматычнай Студыі ў Маскве Другі Беларускі Дзяржаўны Тэатр зь сялібаю ў Віцебску (БДТ-2), як і старэйшы Беларускі Вандроўны Тэатр Уладыслава Галубка прычыніліся да зьяўленьня новага беларускага драматургічнага рэпэртуару. Разам з Жыдоўскім Дзяржаўным Тэатрам Беларусі, створаным у 1926 годзе, чатыры дзяржаўных тэатры служылі патрэбе тэатральнага мастацтва на Беларусі і зьяўляліся ўзорам для многіх дзесяткаў аматарскіх самадзейных тэатральных дружынаў па ўсёй Беларусі.
    Побач зь перакладнымі п’есамі клясыкі і сучаснага рэпэртуару за тыя першапачатныя гады беларуская драматургія дае колькі новых п’есаў, якія ўжо далёка пакідаюць за сабою часы аматарскіхпаказаў, узбагачваюцьбеларускуюдраматургіюглыбінёй задумы, драматургічным майстроўствам інтрыгі, нацыянальнымі сваеасаблівасьцямі і арыгінальнасьцяй зьместу.
    Першы Беларускі Дзяржаўны Акадэмічны Тэатр у Менску. Здымак да 1917 г.
    Асабліва вылучаліся драматургічна-дасканалыя п’есы Аўсьцігнея Міровіча, гэтага выдатнага беларускага драматурга, рэжысэра, тэатральнага настаўніка і выхавальніка акторскага складу беларускага тэатру. Ягоныя п’есы «Машэка», «Каваль-Ваявода», «Кастусь Каліноўскі», «Кар’ера таварыша Брызгаліна», «Перамога» і іншыя прынесьлі на беларускую
    сцэну гістарычны і сучасны зьмест, новыя вобразы людзей і багатыя магчымасьці для выяўленьня акторскіх здольнасьцяў, сцэнічных вынаходзтваў і рэжысарскіх магчымасьцяў. Тэатральны рэпэртуар удала дапаўняўся знанымі зь гісторыі беларускагатэатру п’есамі Міхайлы Грамыкі — «Над Нёманам», «Каля тэрасы», «Скарына, сын з Полацку»; Васіля Шашалевіча — «Змрок», «Апраметная»; Язэпа Дылы — «Панскі Гайдук»; Янкі Купалы — «Тутэйшыя», Міхася Чарота (Кудзелькі) — «На Купальле» з музыкай Уладзіміра Тэраўскага і іншымі.
    Смаленская плошча ў Віцебску. Будынак з праеага боку — Другі Беларускі Дзяржаўны Тэатр (БДТ-2). Фота 1940 года
    Паказ на сцэне беларускіх тэатраў клясычных п’есаў Мальера «Мешчанін у шляхоцтве», Бэрнарда Шоў «Апостал шатана», Кальдэрона «Сельскі алькад», Шэкспіра «Сон у летнюю ноч», Жулаўскага (у перакладзе Янкі Купалы) «Эрос і Псыхэя», Эўрыпіда «Бакханткі» спрыяў вырабленьню артыстычных здольнасыдяў актораў і ўзьняў беларускі тэатр на сусьветны ўзровень (41).
    Паказы беларускіх тэатраў выклікалі зьдзіўленьне ў замежных дэлеганыяў. Гэтак, наведаўшы Менскулістападзе 1927 году і прагледзіўшы некалькі паказаў Першага і Другога Беларускіх Тэатраў, чэская дэлегацыя ў васобе праф. 3. Няедлага, д-ра Бартошака і іншых выказала сваё захапленьне мастацкімі
    Акторы Беларускага вандроўнага тэатра (1926)
    дасягненьнямі беларускага тэатру. Праф. Няедлы пісаў:
    «Будучае разьвіцьцё беларускага тэатру паслужыць славе ня толькі беларускага, але і ўсяго сусьветнага мастацтва» (42).
    А доктар Бартошак вызнаў, што
    «беларускі дзяр-
    жаўны тэатр нічым ня уступае паводля сваей ігры і рэжысуры маскоўскім тэатрам... Нябачны росквіт беларускага мастацтва пасьля царскага прыгнёту абавязаны рэвалюцыі, пры гэтым ясна відаць, што беларускі тэатр сваею сувязьзю з масамі служыць той-жа рэвалюцыі» (43).
    Дадатным у дзейнасьці беларускага тэатру было тое, што ён, дзякуючы плённай рэжысарскай дзейнасьці Аўсьцігнея Міровіча, усьцярогся ад захапленьня рэвалюцыйнымі новаўвядзеньнямі і празь Міровічаву культуру ўвабраў дасягненьні