Доля беларускае культуры пад Саветамі 1920—1991 гг
Анатоль Тарас
Выдавец: Харвест
Памер: 336с.
Мінск 2012
Патрэбныя сотні-тысячы культурных працаўнікоў, зьвязаных з краем, якія ведаюць яго прыроду, гаспадарку, гісторыю, мовы і ў той-жа час здольных прыняць удзел у камуністычным будаўніцтве. Але найбольш войстра адчуваецца патрэба ў працаўнікох, якія могуць працаваць на мове беларускай. ЦБК Беларусі пастанавіў ужыць захады да звароту культурных працаўнікоў і выдаткаваць сяродкі на выдачу пад’ёмных вяртанцам.
Т.т. ураджэнцы Беларусі; навукоўцы, літаратары, школьныя, дашкольныя працаўнікі, наагул культурныя дзеячы!
Ваша вызваленая бацькаўшчына кліча Вас да сябе. Яна заклікае Вас прыкласьці сваю руку, узброеную дазнаньнем савецкай культурнай працы, да яе адраджэньня. Мы не абяцаем Вам пакуль-што больш выгодных умоваў, чымся ў цэнтры, лепшых пайкоў і больш высокіх ставак. Магчыма, Вам прыдзецца на пачатку цярпець нястачы, нявыгоднасьць і нягоды, але працоўныя масы Беларусі, што рвуцца да сьвятла, не забудунь тых, хто пажадаў зрабіцца ўдзельнікам у іхнай творчасьці, дапамагчы ім выкаваць сьветлы меч іх новай культуры. He бянтэжцеся таго, што некаторыя з Вас недастаткова валодаюць беларускай мовай. Тут сярод беларускага сялянства Вы прыгадаеце мову вашага маленства і авалодаеце ею, калі ў Вас будзедатаго жаданьне.
Саўнарком РСФСР дазволіў нам зьвярнуцца да Вас з гэтай адозвай. Ён выявіў згоду на перавод культурных працаўнікоў, ураджэнцаў Беларусі, па хадайніцтвам Наркамасьветы Беларусі, у яго распараджэньне. Асобы, якія жадаюць выкарыстаць гэтую нагоду, павінны паведаміць пра сябе ў Наркамасьветы Беларусі, які і прыме захады для іхняга адкамандыраваньня. Пры гэтым неабходна паказваць месца працы, пэдагагічны і грамадзкі стаж, родную мову, на якой мове можа працаваць, склад сям’і, а таксама партыйнасьць.
Адносна камуністых КамісарыятАсьветы наладзіцьсувязь з належнымі партыйнымі інстанцыямі. Безпапярэднягазвароту ў Наркамасьветы, перавод магчымы толькі для школьных працаўнікоў, ураджэнцаў Беларусі,якіязаймаліраней пасаду настаўніка ў школах Беларусн.
Мы верым, таварышы, што зьвернуты да Вас заклік працоўных масаў Беларусі не застанецца без адказу». (4)
Неўзабаве гэтая акцыя на-
была досыць шырокі характар. днтон Баліцкі (1891-1937), 3 роЗНЫХ далёкІХ МЯСЫДІнаў на наркам асьветы БССРу1926—29гг.
Міхайла Грамыка (1885—1969)
Беларусь пачалі вяртацца культурныя дзеячы, якіх вабіла праца для беларускае культуры. У 1921 годзе з аднае толькі Адэсы вярнуліся такія выдатныя дзеячы беларускае культуры, як Сьцяпан Некрашэвіч, Антон Баліцкі, Петраі Юльян Ілючонак, Рыгор Казела, артысты Алесь Ляжневіч, прафесар Міхайла Пятуховіч, Міхайла Грамыка, у 1922 годзе Яўген Аляхновіч, Янка Арабей і іншыя разам з двумя дзіцячымі беларускімі дамамі з Адэсы. Вярнулася з Адэсы шмат ідэёвай, сьведамай свае нацыянальнасьці, моладзі і старэйшага векулюдзей.
Усе былі захопленыя ідэяй будаваньня роднага дзяржаўнага і культурнага дому. Паэта Міхайла Грамыка выказаў тады гэты агульны настрой словамі вершу «Апошняе «даруй», у якім настрой разьвітаньня з Чорным морам трансфармуецца ідэяй адраджэньня бацькаўшчыны й імкненьнем дапамагчы ўздыму роднае краіны:
Ад гэтых сініх вод павінен я далёка Падацца аж туды, дзе шапацяць лясы, Дзе гукае з лазой над возерам асока Ды па шнурох калышуцца аўсы.
Мой родны край мяне гукнуў да працы,
Як і другіх раськіданых сыноў,
Каб з крыўдай, цемраю, бяздольнасьцю змагацца, Каб край ажыў, расквеціўся каб зноў.
Ужо ўруцэ мой падарожны кій;
Але... ты зіхаціш прад сьлёзнымі вачыма
I ногі мне сякуць пад пенай круглякі!
Вось я гатоў! Ўжо кайстра за плячыма, Ужо ў руцэ мой падарожны кій.
Жыві, шумі прад сьлёзнымі вачыма,
Нясі, глытай каменьне — круглякі!
Даруй! Іду у край далёкі, родны,
Вось я гапюў! Ўжо кайстра за плячыма,
Бо кліча ён да працы ўсіх сыноў...
Каб толькімне пачуць і там твой сьпеўлагодны —
Твой вольны сьпеў, — у гомане лясоў!(5)
Значнае папаўненьне шэрагаў культурных дзеячоў новымі беларускімі сіламі прынесла беларускай культуры немалы плён. Разам зь мясцовымі культурнымі кадрамі гэта дало магчымасьць паступова апанаваць усе ключавыя пазыцыі ў галіне тварэньня новае культуры беларускімі нацыянальнымі сіламі. Вяртанец з Адэсы, Антон Баліцкі, быў прызнаны заступнікам Камісара Народнага Камісарыяту Асьветы Беларусі. Фактычна-ж ён стаўся кіраўніком усяе асьветнакультурнае працы на Беларусі, бо сам Камісар Наркамасьветы, прафесар Усевалад Ігнатоўскі, больш быў заняты навуковымі справаміі кіраваньнем Інстытутам Беларускае Культуры. Пазьней А. Баліцкі і стаўся афіныйна Наркомам Асьветы Беларусі. Сцяпан Некрашэвіч атрымаў кіраўнічую пасаду ў Інстытуце
Янка Купала і Якуб Колас у пачатку 1920-х гадоў
Беларускае Культуры. Міхайла Грамыка стаўся драматургам, аўтарам колькіх п’есаў, паказаных у БДТ-І і БДТ-ІI, вучоным і выкладчыкам. Прафесар Пятуховіч стаўся выкладчыкам пры Беларускім Дзяржаўным Унівэрсытэце. Кажны вяртанец унёс свой уклад у справу адраджэньня беларускай культуры. Гэтым ствараліся падставы эканамічнае палітыкі, г.зв. НЭП-у.
2. Беларусізацыя і культура
Разьвіцьцё беларускай нацыянальнай культуры набыло асабліва шпаркіх тэмпаў пасьля ўвядзеньня новае эканамічнае палітыкі, у скароце — НЭП-у. Абвяшчаецца хутка сваеасаблівы «НЭП» і ў культурнай і ідэялягічнай галіне.
Пад уплывам пастановаў X зьезду РКП(б), які адбыўся 8—16 сакавіка 1921 году й галоўным чынам дыскутаваў нацыянальнае пытаньне нерасейскіх народаў, і ў радох камуністычнае партыі Беларусі становіцца асабліва актуальным нацыянальнае пытаньне беларускага народу. У выніку гэтага было прыняцьце камуністычнай партыяй Беларусі 5 лістапада 1921 году 13-ёх тэзаў п.н. «Нацыянальнае пытаньне і камуністычная партыя». Пасьля інтэрпрэтацыі нацыянальнага аспэкту гістарычнага мінулага Беларусі, пададзенай у згодзе з аб’ектыўнай праўдай і зусім супярэчнай сяньняшняй савецкай гістарыяграфіі, тэзы зьвяртаюць галоўную ўвагу на нацыянальнае пытаньне ў сучасны мамэнт.
Яны сьцьвярджаюць, што «клясавы і нацыянальны склад Беларусаў амаль што адпавядаў адзін аднаму», ці інакш высоўваюць тэорыю бясклясавасыді беларускае нацыі, абгрунтоўваючы яе тым, што «Беларус даўно перастаў быць памешчыкам і купцом, ня быў хвабрыкантам, ня быў нават і кулаком». А ўсе пералічаныя экспляататарскія клясы былі або здэнацыяналізаваныя калісьці Беларусы й да беларускай нацыі ўжо не належылі, або і паводля свайго паходжаньня былі чужнікамі. Найцікавейшай і найважнейшай для нашае тэмы зьяўляецца тэза ХП-ая, якая выясьняе і апраўдвае існаваньне беларускага нацыяналізму ў умовах наступу расейскага вялікадзяржаўнага шавінізму:
«Справа ў тым, што першы ўхіл (у бок вялікадзяржаўнага расейскага шавінізму. — У. Г.) у большасьці выпадкаў, а можа й заўсёды, ёсьць прычынай другога ўхілу (у бок буржуазнага дэма-
кратычнага нацыяналізму — У. Г). Гэта ён выклікае зьнішчаны ўжо прывід нацыянальнага прыгнечаньня ў камуністых Беларусаў і штурхае іхда другога ўхілу. Толькі пасьля зьнішчэньня першага ўхілу — ухілу ў бок вялікадзяржаўя, калянізатарства й вялікарасейскага шавінізму — можа быць: зьнішчаны ўхіл у бок буржуазна-дэмакратычнага нацыяналізму» (8).
Гэтыя тэзы й вызначылі кірунак нацыянальнае палітыкі ў БССР аж да пачатку бальшавіцкага разгрому беларускага нацыянальнага руху й беларускай культуры ў 1929—30 гг.
У сакавіку 1923 году адбываецца XII Усесаюзная партыйная канфэрэнныя. У рэзалюцыі канфэрэнцыі асуджаецца шматвяковае нацыянальнае прыгнечаньне і русыфікатарская палітыка царскагаўраду на Беларусі, якая не дала магчымасьці нармальнага разьвіцьця беларускай культуры. Камуністычная партыя Беларусіўгэтайрэзалюцыізаклікаласядаўжыцьцяўсіхзахадаў да наладжваньня работы на беларускай мове і стварэньня нармальных умоваў для разьвіцьця беларускай культуры. Хаця тут яшчэ і выказваецца спасьцярога супраць «разьвіцьця вузкага нацыяналізму і ажыцьцяўленьня нацыяналістычных ідэялаў адраджэньня буржуазна-дэмакратычнай дзяржаўнасьці», аднак разам з тым ставіцца задача пашырэньня ўплыву беларускай культуры. Для гэтай мэты рэзалюцыя вызнае неабходным пашырыць тэрыторыю БССР, улучыўшы ў яе «сваяцкія ёй суседнія раёны» (9). «Задушаная царызмам беларуская культура павінна адрадзіцца» — такая думка ляжыць у васнове гэтага партыйнага дакумэнту.
У чэрвені 1923 году пры ЦК РКП(б) у Маскве адбываецца нарада з адказнымі работнікамі нацыянальных рэспублік і акругаў. Нарада выносіць пастанову «Аб практычных мерапрыемствах па правядзеньню ў жыцьцё рэзалюцыі XII зьезду партыі па нацыянальнаму пытаньню». Тут распрацаваныя самім ЦІ< прапановы пацьвярджаюцца ў форме пастановы, якая абавязвала ўсіх партыйных дзеячоў на месцы. Гэты дакумант фактычна абвесьціў нацыяналыіы «НЭП» ува ўсім Савецкім Саюзе. Мясцовыя камуністыя атрымалі такую кіраўнічую ўстаноўку:
«Камуністы на акраінах павінен памятаць: я — камуністы, таму я павінен, дзейнічаючы прыстасоўна да дадзенага асяродзьдзя, ісьці на ўступкі тым мясцовым нацыянальным зле-
мэнтам, якія хочуць і могуць ляяльна працаваць у рамках савецкай сыстэмы. Гэта ня выключае, а дапушчае сыстэматычнае ідэйнае змаганьне за прынцыпы марксізму і за запраўдны інтэрнацыяналізм супроць ухілу да нацыяналізму. Толькі такім спосабам можна будзе пасьпяхова зжываць і мясцовы нацыяналізм і перавесьці на бок савецкае ўлады шырокія пласты мясцовага насельніцтва» (11).
У згодзе з гэтай думкай пастанова абавязвае прыцягваць да супрацоўніцтва мясцовых інтэлігентаў «усімі сіламі» (12). Уліпені 1924 года адбываецца Пленум ЦК КП(б) Беларусі, які прымае цэлую праграму работ па правядзеньню нацыянальнай палітыкі партыі ў Беларусі. Тут ужо беларуская мова абвяшчаецца ня толькі роўнай у правох, але і абвяшчаецца мовай, пераважнай для зносінаў паміж дзяржаўнымі, прафэсійнымі і грамадзкімі ўстановамі і арганізацыямі. Больш таго, з мэтай папулярызацыі і ўкараненьня беларускай мовы ў ужываньне паміж працоўнымі, усе сябры камуністычнае партыі Беларусі забавязваюцца ўжываць у сваіх выступленьнях пераважна беларускую мову (13).
Згодна гэтай пастановы ўсім народным камісарыятам БССР вызначаюцца тэрміны абавязковага пераходу на беларускую мову ў справаводзтве. Кажны супрацоўнік савецкае ўстановы мусіў вывучыць беларускую мову і ўжываць яе ў зносінах з насельніцтвам. Шырокая сетка адмысловых курсаў па вывучэньню беларускае мовы была створаная ў бальшыні дзяржаўных установаў Беларусі. Народны Камісарыят Асьветы Беларусі абавязваўся ўвесьці абавязкавае навучаньне беларускай мовы ўва ўсіх навучальных установах.